Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве на сучасным этапе

Читайте также:
  1. IV. На этапе размещения ценных бумаг
  2. Ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Набыццё суверэнітэту
  3. Беларусь в составе Польского государства (1919-1939гг.)
  4. Геополитическое положение Республики Беларусь.
  5. Глава 3. Философско-методологические основания стратегии устойчивого развития на современном этапе научно-технической революции
  6. Глава 39. Теория переселения душ и ее недостатки. Разрушение "пирамиды души" и распад личности. Естественный отбор на современном этапе.
  7. Данные по коррупционным преступлениям в Республике Беларусь

Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, удзел яе ў шматлікіх міжнародных арганізацыях насіў фармальны характар. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН.

На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі П. Краўчанка выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз’ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка – шматвектарнай.

Беларусь – раўнапраўны член сусветнага супольніцтва. Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці, як і ўсіх іншых саюзных рэспублік, прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліку Беларусь па стану на сярэдзіну 1994 г. прызналі 125 краін свету, са 100 з іх устаноўлены дыпламатычныя адносіны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця, наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам, ратыфікавала Дагавор аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічнага наступальнага ўзбраення і інш.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН. У рамках ЮНЕСКА для Беларусі былі распрацаваны праграмы «Генетычная спадчына», «ЮНЕСКА – Чарнобыль», «Чалавек і біясфера». У краіне дзейнічае нацыянальная Камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў працы такіх функцыянальных органаў ААН, як Еўрапейская эканамічная камісія, Дзіцячы фонд ААН, Канферэнцыя Аб'яднаных Нацый па гандлі і развіцці і інш У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць у групу Сусветнага банка ў якасці асацыіраванай арганізацыі; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай у 1995 г.

У Мінску былі адкрыты прадстаўніцтвы ўплывовым міжнародных арганізацый. У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь (другая з краін СНД пасля Расіі) адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН, а таксама прадстаўніцтвы Сусветнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. У 1995 г. у Мінску было адкрыта прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па бежанцах, у 1996 г. пастаяннае прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі па мігрантах.

У 90-я гг. Мінск наведалі вядомыя палітычныя дзеячы кіраўнікі міжнародных арганізацый і дзяржаў. У ліпені 1992 г. у Мінску з візітам знаходзіўся прэзідэнт Еўрапарламента Э. Клепша, а ў лістападзе таго ж года – Генеральны сакратар НАТА М, Вернер. У чэрвені 1993 г. адбыўся візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы. У кастрычніку 1993 г. дзяржаўны сакратар ЗША У. Крыстафер быў у Мінску і запрасіў беларускія ўлады да ўдзелу ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру». Афіцыйна Беларусь далучылася да гэтай праграмы 11 студзеня 1995 г.

У лютым 1995 г. Беларусь прымала Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцына. У час візіту былі падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, Пагадненне аб сумесных намаганнях па ахове дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь.

21 – 23 чэрвеня 1995 г. у сталіцы Беларусі з візітам знаходзіўся прэм'ер Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэн. У лістападзе 1996 г. у Мінску Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і Генеральны сакратар АБСЕ Д. Арагон абмеркавалі пытанні, звязаныя з выкананнем Беларуссю Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

У сакавіку 1995 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў у Бруселі Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж еўрапейскімі супольніцтвамі і Рэспублікай Беларусь.

Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Беларусі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А.Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996 г.

Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Друпм крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995 г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі СНД.

Згодна рашэнню ААН 1995 – 2004 гг. абвешчаны Дзесяцігоддзем адукацыі ў галіне правоў чалавека. У гэтым напрамку Вярхоўны Савет яшчэ ў 1993 г. прыняў «Закон аб правах дзіцяці», які прадугледжвас паляпшэнне ўмоў жыцця і развіцця дзяцей, якіх у рэспубліцы налічваецца 2,8 млн чалавек (ва ўзросце да 17 год), што складае 27,4 % усяго насельніцтва нашай краіны.

2 красавіка 1996 г. – падпісаны Дагавор аб Садружнасці РБ і РФ.

2 красавіка 1997 г. – Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 года – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 175 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Набыццё суверэнітэту| Г.И. Абелев, академик РАН

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)