Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.

Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне. | Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. | Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі | Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг. | САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА | Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х. | Канцэпцыя перабудовы | Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг. | Фармiраванне шматпартыйнай сiстэмы. | Прыняцце Канстытуцыі РБ 1994. |


Читайте также:
  1. Ідэалогія беларускай дзяржавы
  2. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
  3. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР

П асля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі была прапанавана «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспуб-лікі Беларусь з крызісу», якая была задверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.

Мэтаю праграмы было прыпыненне спаду вытворчасці, памяншэнне інфляцыі, недапушчэнне далейшага падзення жыццёвага ўзроўню. У выні-ку ўдалося запаволіць рост спажывецкіх цэн. У 1995 г. тэмпы спаду вы-творчасці, прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі былі ўжо крыху меншымі, чым у папярэднім годзе. 1995 г. стаў завяршальным годам падзен-ня большасці асноўных вытворчых пакаачыкаў.

Было відавочна, што наспела неабходнасць распрацаваць больш адэ-кватную рэчаіснасці стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, скласці доўгатэрміновыя прагнозы і праграмы, аб'яднаць іх у сістэму ўзаемазвязаных дакументаў, разлічаных на розныя перыяды. Гэта пе- радвызначыла распрацоўку ў 1996 г.Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага раз-віцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г.»

Асноўных кірункаў сацыяльна-экана-мічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 гг., у 1998 г. — Канцэпцыі сацы-яльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. Асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. - Канцэпцыі і праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг.

У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». Мэтаю новай праграмы стала пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. узроўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Ставілася задача кансалідаваць сілы і сродкі грамадства на вы-вад эканомікі з крызісу на аснове стратэгічных мэт рэфармавання ўсёй сістэ-мы грамадскіх адносін. Да 2000 г. прадугледжвалася прайсці два этапы:

1) 1996-1997 гг. — дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі, спыніць спад вытворчасці, знізіць інфляцыю, стабілізаваць курс нацыянальнай валю-ты;

2) 1998-2000 гг. — аднавіць эканамічны рост, забяспе-чыць прырост валавога ўнутранага прадукта не менш як на 5 %у год, забяспечыць рост жыццёвага ўзроўыю насельніцтва.

Зканамічнымі прыярытэтамі праграмы на 1996-2000 гг. былі абвешчаны: экспарт; жыллё; харчаванне,

Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання экано-мікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996 2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пера-адолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміра-ваннем новай структуры эканомікі. Ужо ў 1996 г., упершыню за перыяд існа-вання Беларусі як самастойнай дзяржавы, адбыўся прырост, у параўнанні з папярэднім 1995 г., ВУП — на 3 %, вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 4, спажывецкіх тавараў — на 9, уводу жылля — на 35 %. Сельска-гаспадарчая вытворчасць павялічылася на 2 %. Аднак гэтыя паказчыкі былі яшчэ вельмі далёкімі да ўзроўню дакрызіснага 1990 г. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне крызіснага падзення вытворчасці.

Эканамічныя працэсы другой паловы 1990-х гг. можна падзяліць на дзве фазы:

1) 1996 — першая палова 1998 г. — высокія тэмпы росту,

2) канец 1998—2000 г. — замаруджванне тэмпаў росту. Замарудж-ванне у многім было выклікана вынікамі крызісу 1998 г. у расійскай эка-номіцы. Пры гэтым залежнасць ад яе беларускай эканомікі была і застаецца высокай.

У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай. Была вызначана мэта эканамічных пераўтварэн-няў — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі: стратэгі-яй нацыянальнага развіцця было абвешчана ўстойлівае развіццё, у пад-трымку якога павінны быці выступіць сацыяльныя прыярытэты.

У выкананні праграмы 1996—2000 гг. былі дасягнуты значныя по-спехі. Рэалізацыя праграмы дазволіла пераадолець спад вытворчасці, забяс-печыць штогадовыя прыросты ВУП, вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, палепшыць сістэму сацыяльнай абароны насельніц-тва. Узмацніўся дзяржаўны кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раз-дзяржаўлення і прыватызацыі.

У 2000 г. удалося не толькі дасягнуць, але і пераўзысці на 10 % узро-вень 1990 г. у вытворчасці тавараў народнага спажывання, наогул па вы-пуску прамысловай прадукцыі — на 1 %. Валавы ўнутраны прадукт павя-лічыўся за пяцігодку на 36 %, прадукцыя прамысловасці — на 65, інвесты-цыі ў асноўны капітал — на 34, увод жылля — на 81, вытворчасць спажы-вецкіх тавараў — на 84 %, рознічны тавараабарот — болыы чым у два разы.

Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., па шэрагу асноўных паказчыкаў (ВУП, вытворчасці сельскагаспадарчай пра-дукцыі, інвестыцыях у асноўны капітал і інш,) у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. Выступаючы ў лістападзе 2000 г. перад дэпута-тамі Палаты прадетаўнікоў, Прэзідэнт А. Лукашэнка адзначыў найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы Беларусі:

1) неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;

2) стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;

3) высокую інфляцыю;

4). нізкі ўзровень аплаты працы работнікаў

У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.

У красавіку 2000 г. Саветам Міністраў РБ былі зацверджаны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.”. У дакуменце вызначаліся стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе з улікам таго, што Беларусь невялікая краіна ва ўмовах працэсу глабалізацыі сусветнай экано-мікі, калі беларускім прадпрыемствам быў неабходны ўдзел у фінансава-пра-мысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай пры-цягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.

Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.

У сацыяльнай палітыцы стратэгічнымі мэтамі вызначаліся: аздараў-ленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.

Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пера-ўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на вы-пуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дае магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.

У адрозненне ад эканамічна развітых краін, структура выдаткаў дамаш-ніх гаспадараку Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчо-выя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кош-ту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажы-вецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.

Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфек-тыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін таксама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыяльных выплат. Адначасова пашыраліся платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя першай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй аду-кацыі).

На Другім Нацыянальным сходзе была прынята “ Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна была стварыць ўмовы, каб забяспечыць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт планавалася павялічыць за гэты час у 1, 24- 1, 33 разоў, прадукцыю прамысловасці – у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у
1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі – у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4-1,5 разоў. Планавалася палепшыць галіновую структура ВВП: дзе доля прамысловасці складала б 31-32%, сельскай гаспадаркі – 8,8-9%, будаўніцтва – 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасла да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы меркавалася павялічыць на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіць на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15-20%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаліся жыллёвае будаў-ніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі – мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты – гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.

Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны былі скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы – 9-10, гародніны – 1,5-1,7, цукровых буракоў – 2-2,2 млн.тон, малака – 7-7,5 млн.тон, мяса – 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіла цал-кам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор быў зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытвор-часці (мадэрнізаваных калгасаў), пашырэнне навукаёмкіх тэхналогій, выка-рыстанне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.

22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіц-ця Рэслублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Згодна з ёю, у Беларусі плануецца дасягнуць ВУП па парытэтнай пакупной здольнасці на душу насельніцтва да ўзроўню 60% ад сярэднееўрапейскага (у 2002 г. гэты паказчык складаў 30%). Для гэтага штогод прырост валавога ўнутранага прадукту павінен складаць не менш чым 6—7 %.

У цэлым у пабудова сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі ў Беларусі мае ўстойлівы прагрэс. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і больша-сці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам бес-працоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпра-цавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыен-таванай рыначнай эканомікі. Адмова ад шокавай тэрапіі і выбар шляху сацыяльна арыентаванай рыначнай сістэмы падтрымліваецца гра-мадзянамі. Беларуская эканамічная мадэль, заснаваная на моцнай дзяржаўнай уладзе, спалучэнні розных формаў уласнасці, прыва-тызацыі ў грамадскіх інтарэсах, арыентацыі на ўтварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй, сацыяльнай скіраванасці, паспяхова дзейнічае і мае перспектывы да далейшага развіцця.

 

71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

 

Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гас-падарання. Гэты працэс суправаджаўся расшырэннем дэмакратыі, вядучую ролю ў якой іграла «галоснасць» ў сродках масавай інфармацыі.

Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы ство-раны ўсе магчьшасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыя-нальнай культуры. А таму, «хто памыляецца ў гэтых пытаннях», — са змрочным намёкам гаварыў ён, — «трэба дапамагчы разабрацца». А між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пака-ленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Адсюль абыякавасць да свайго нацыянальнага, адсутнасць гістарычнай памяці, пагарда да нацыянальных каштоўнасцей. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньвалася, як нацыя-налізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце.

У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі і грамадскія арганізацыі, шэраг літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты рух паставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё бела-рускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці бела-рускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарад-кавалася. Лёс беларусаў цяпер стаў залежаць ад саміх беларусаў.

Гэтая ісціна гаворыць, што ад стану адукацыі ў першую чаргу залежыць поспех нацыянальна-культурнага адраджэння. У рэспубліцы была распра-цавана і пачала ажыццяўляцца праграма дашкольнага і школьнага навучання і выхавання. Ужо ў 1993/94 навучальным годзе 80% першаклас-нікаў у Беларусі вучыліся на роднай мове. Сталі стварацца прынцыпова новыя навучальныя ўстановы: гімназіі, ліцэі і каледжы. На пачатак 1992 года працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў і 2 каледжы. З'явіліся прыватныя гімназіі.

Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Вонцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя май-стры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай фамадскасці.

Новыя творы з’явіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Банда-рэнкі «Князь Наваградскі» і інш.

Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца».

У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З'явіліся новыя творчыя аб'яд-нанні.

Такім чынам, 80-я — 90-я гады адрозніваюцца значна большай стра-катасцю жанраў, форм, напрамкаў у культуры Беларусі, чым папярэднія дзе-сяцігоддзі. У гэты час змяняюцца абставіны культурнага жыцця, што ўно-сіць неабходнасць пошуку новых рашэнняў у творчасці.

З пачаткам перабудовы духоўнае жыццё грамадзян Беларусі значна ўзба-гацілася. С крахам камуністычнай ідэалогіі назіраецца вяртанне людзей да старых хрысціянскіх каштоўнасцей. Свабода сумлення, якая зафіксавана ў дзеючай Канстытуцыі, рэальна гарантуе выруючым іх права спавядаць любую рэлігію, абе не спавядаць ніякай.

За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць рэлігійных арганізацый павя-лічылася амаль што ў чатыры разы і складае 3 103. Па стану на 1 студзеня 2007 г. у Рэспубліцы Беларусь налічваліся 2 953 рэлігійныя абшчыны, у іх ліку 1 399 праваслаўных і 440 каталіцкіх, 33 — стараверскіх, 493 — хрысціян веры Евангельскай, 267 — Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 29 — Савет цэркваў ЕХБ (без рэгістрацыі), 13 — грэка-каталіцкіх, 21 — новаапосталь-ская, 29 — іудзейскіх (традыцыйных), 24 — ісламскіх, 26 — сведак Іеговы, 5 — бахаі, 4 — мармонаў, 6 — крышнаітаў. Абшчыны прадстаўляюць 25 кан-фесій, цэркваў, рэлігійных напрамкаў і дэнамінацый.

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 063 культавыя памяшканні, дзейніча-юць 1 175 праваслаўных цэркваў, 435 касцёлаў і інш. У цяперашні час будуюцца 245 новых культавых будынкаў, у тым ліку 172 —праваслаўных, 45 — каталіцкіх, 25 — пратэстанцкіх; многія культавыя будынкі рамантуюцца або знахо-дзяцца на рэстаўрацыі5.

У Рэспубліцы Беларусь са сваімі статутамі дзейнічаюць 150 рэлігійных арганізацый, якія маюць агульнаканфесіяналынае значэнне, у тым ліку 45 рэлігійных цэнтраў і ўпраўленняў (рэспубліканскіх і абласных). Сярод іх 11 праваслаўных і 4 каталіцкія епархіі, праваслаўная і 2 каталіцкія духоўныя семінарыі. Дзейнічаюць праваслаўная акадэмія і духоўныя вучылішчы, 27 праваслаўных і 8 каталіцкіх манастыроў5.

Асаблівую ролю адыгрывае БПЦ (Беларуская праваслаўная царква) на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філа-рэтам. Паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ усталяваліся канструктыўныя адносіны, скіраваныя на сумеснае выхаванне моладзі, барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і інш.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 97 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.| Ідэалогія беларускай дзяржавы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)