Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi.

Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. | БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст. | Антыфеадальная вайна (сялянска-казацкая 1648-1651 гг. | Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру. | Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст. | Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай | Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст. |


Читайте также:
  1. Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
  2. Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г.
  3. Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
  4. Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.
  5. Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП.
  6. Прынцыпы складападзелу.

Пасля першага падзелу РП патрыятычна настроеная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы палiтычны заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпу-татаў 4-х гадовага (1788-92) сейма (Гуга Калантай, Машынскi, Малахоўскi, Патоцкi, Сапега) дамаглася прыняцця Канстытуцыi РП, якая была скiравана на ўмацаванне кiравання дзяржавай i кансалiдацыю грамадства.

Паводле яе, выбарнасць каралёў забаранялася.

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася.

Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызна-чальнай ролi ў грамадскiм жыццi.

Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зя-мельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску.

Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Пан набываў права вызвалiць селянiна ад прыгону.

Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захавала статус дзяржаўнай рэлiгii

Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы, ужо не Рэчы Паспалiтай двух народаў, а Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска.

У цэлым Канстытуцыя мела прагрэсiўны характар, яна лiквiдоўвала феадальную анархiю i стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця буржуаз-нага грамадства.

Праз 2 месяцы дэпутаты-рэфарматары здзейснiлi спробу пазбавiць Ра-сiю падставы ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды па iнiцыятыве названых дэ-путатаў у Пiнску быў склiканы вышэйшы сход – “Генеральная кангрэга-цыя” праваслаўных дзеячаў (святароў, манахаў, мяшчан, шляхты) якiя ў сваiм праекце ад 2 лiпеня пастанавiлi: прызнаць верхавенства не расiйскага Сiнода, а Канстанцiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае права-слаўнае кiраванне ў РП. Старшынёй “генеральнай кангрэгацыi” быў аб-раны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. Але зацвярджэнне пастаноў кангрэгацыi зацягнулася да 21 мая 1792. “Праваслаўнае пытанне”, прапа-наванае каралём першым на разгляд сейма, было прынята 123 галасамi “за” пры 13 “супраць”.

Тым не менш, гэта акцыя не абаранiла РП ад далейшай расiйскай экс-пансii. Пасля звароту польскiх магнатаў да Кацярыны 27 красавiка 1792 г. у Пецярбурзе быў складзены i 14 мая абвешчаны акт новай канфедэрацыi. Працiўнiкi Канстытуцыi, члены Таргавiцкай канфедэрацыi на чале з С. Ржэ-вускiм, К. Бранiцкiм выступiлi супраць караля i сейма пад сцягам не-паруш-насцi шляхецкiх прывiлеяў. Канфедэраты звярнулiся за падтрымкай да Каця-рыны II i рушылi на Варшаву ўслед за 100-тыс. расiйскiм войскам

Значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавiчан. Баi па-мiж войскамi канфедэратаў (рускiх) i РП адбывалiся ў Зах. Беларусi на пра-цягу 2 месяцаў - з мая па лiпень 1792 г. – i скончылася поўным разгромам апошняга. Характэрна, што i сам кароль 24 лiпеня перайшоў на бок кан-федэратаў. У вынiку войска РП пацярпела паражэнне, Канстытуцыя 3 мая была скасавана. Таргавiцкiя канфедэраты падрыхтавалi новы падзел РП.

12 студзеня 1793 з гэтай нагоды ў Пецярбургу была падпiсана канвен-цыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск (Барысаў, Менск, Бабруйск, Бабруйск, Слуцк, Пiнск, Мазыр), а таксама правабярэжная Украiна.

Гродзенскi сойм моўчкi зацвердзiў рашэнне аб падзеле РП.

Над краiнай навiсла пагроза канчатковага яе падзелу

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 145 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.| Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)