Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі

Перамога контррэфармацыі | Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. | Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст. | Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст. Ідэалогія асветніцтва | Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг. | Буржуазныя рэформы 60–70 гг. ХІХ ст. | Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі | Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. | Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі | Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі |


Читайте также:
  1. I. ПАРТИЯ НАРОДНОГО СОГЛАСИЯ В ПОЛИТИЧЕСКОЙ ЖИЗНИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
  2. I. Республика Беларусь в современном мире
  3. II. ГОСУДАРСТВЕННОСТЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
  4. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай ССР
  5. Азақстан мен Беларусь арасындағы қарым-қатынас.
  6. аўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь.
  7. аходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.

Час пераходу ад вайны да мірнага будаўніцтва паставіў шмат цяжкіх праблем. Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманнае усеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразверстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.

Цяжкае эканамічнае становішча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфіскацыя збожжа – да супраціўлення ўладам сялян. Кульмінацыяй гэтай незадаволенасці стала ўзброенае выступленне у лютым–сакавіку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камуністычных метадаў кіравання пры новых палітычных і эканамічных абставінах. Перагляд метадаў кіравання стаў неабходным. І адказ на гэтыя пытанні з’явілася новая эканамічная палітыка.

Сутнасць НЭПа зводзілася да максімальнага надвігу вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразвёрсткі харчпадаткам. Падатак быў меншы і ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Патрэбна было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькі чырвонцамі ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферэнцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Дазвалялася здаваць зямлю у арэнду і выкарыстоўваць наемную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварыла матэрыяльную зацікаўленасць. Лішкі, селянін пасля выплаты падаткаў, мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку.

У часы НЭПа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. У галіне фінансаў вялікае значэнне надавалася стабілізацыі рубля, які амаль абясцэніўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбыліся дзве дэнамінацыі (змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў з абменам у вызначальных суадносінах старых знакаў да новых грашовых знакаў. У 1922 г. выпушчаны новыя дзяржаўныя знакі, т.зв. саўзнакі. Адзіны рубель адпавядаў 10-ці тысячам дарэформенных. Другая – у 1923 г.: адзін рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1922 г. У 1922 былі выпушчаны грашовыя знакі – чырвонцы, якія абменьваліся на золата (адзін чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7,74 г. чыстага золата). Т.ч. у краіне ўтварыліся дзве грашовыя сістэмы: абясцэненыя саўзнакі выпуску 1922–1923 і цверды чырвонец, які абменіваўся на золата. У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася.

У прамысловасці: здаваліся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам нават іншаземным фірмам у форме канцэсій. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх трэсты. Прадпрыемствы атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Сталі стварацца сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займалісь збытам, забяспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі. Былі ліквідаваны абавязковыя працоўныя павіннасці і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

У выніку тэмпы развіцця прамысловасці сталі намнога вышэйшымі. У 1922 г. ў Беларусі ужо дзейнічала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 17 аб’ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасці. Дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду.

Перанаселенасць вескі, нізкая землезабяспечаннасць сялянскай гаспадаркі, беспрацоўе ў мястэчках і гарадах спрыялі развіццю саматужнай вытворчасці, дробнай прамысловасці і гандлю. У выніку у рэспубліцы з’явілася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак і інш.

Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку, узняць матэрыяльнае становішча насельніцтва.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 95 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР| Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай ССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)