Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча. | Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты. | Майстры: Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі. | Адраджэнне ў Еўропе і Беларусі. | Творчасць М. Гусоускага | Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна яна вісліцкага. | Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст. | Палемiчная літаратура. | Мялецій Сматрыцкі. Трэнас. | Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. РЫМША. |


Читайте также:
  1. Асноўная літаратура
  2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ СЛАВЯНСКІХ МОЎ
  3. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.
  4. ЛІТАРАТУРА
  5. Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.
  6. Палемiчная літаратура.

У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.

У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часму ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.

Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.

Біблія – збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.

Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.

Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал.

У склад Бібліі уваходзяць гістарычны хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.

Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.

Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)

Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.

Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)

Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі).

 

4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”

свецкая літаратура больш непасрэдна і канкрэтна, чым і царкоўна-рэлігійнае пісьменства, адлюстроўвала зменлівую рэчаіснасць. Найболып значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. быў летапіс.

падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фікса-цыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным асэнсаваннем мінулага. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным асяроддзі з рознымі задачамі, таму вельмі разнастайныя

Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феа-дальнай раздробленасці. Яго вытокі ў мясцовых гістарыч- ных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літа-ратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Першым летапісным творам, складзеным на бела-рускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкі якога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскім летапі-сам складае вядомы агульнарускі летапісны звод пачатку 16 ст. — Іпацьеўскі летапіс.. Ва ўрыўках у складзе розных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачатку 16 ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характарПаводле жанравай формы яны мелі фрагментарны характар.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Першымі былі «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Твор напі-саны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бес-кампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж кня-зямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магут-нага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любі-мага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяс-печнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакня-жацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дына-стычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля ыекаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзен-не. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, Твор дадаткова ажыўляюць кала-рытныя дыялогі, простая мова герояў. Першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі па сад Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора ста-новіцца Вітаўт. Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст.

Такім чынам, «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» — неаднародны літаратурны помнік.. Ён быў самым раннім гістарычна-літаратурным творам, напісаным па-беларуску з новых ідэйна-мастацкіх пазіцый. У скарочанай рэдакцыі ён быў вядомы таксама ў Польшчы і Расіі.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Гісторыя Старажытнай Русі выкладзена вельмі лаканічна, у форме пераважна кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў

У канцы агульнарускай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., змешчаны шэраг цікавых звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага Апрача гэтых апавяданняў, якія выпісаны з рускай крыніцы даволі поўна і дакладна, у цэлым рускі летапіс быў значна перапрацаваны беларускімі лета-пісцамі. Найбольш цікавыя і каштоўныя сярод іх «Пахвала вялікаму князю Вітаўту», апавяданые пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску і аповесць пра грамадзян-скую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім,

У Смаленскай хроніцы, напісанай у звязнай форме, але суха, інфармацыйна, дзелавой моваю, выкладаецца гісторыя барацьбы за паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончылася перамогай апошняга. Ва ўступе коратка расказваецца пра няўдалую каранацыю Вітаўта, які ў 1430 г. Хаця большасць беларускіх феадалаў таго часу спачатку пад-трымлівала Свідрыгайлу, летапісец не хаваў сваіх сімпа-тый да брата Вітаўта. Расправіўся з мітрапалітам усяе Русі Герасімам Апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску прысвечана апісанню выступлення смаленскіх ра-меснікаў, простага люду,

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літара-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваля-ванае лірычнае слова пра вялікага князя

Яго ўзнік-ненне цесна звязана з дзейнасцю вялікага князя Вітаўта і вядомага царкоўна-рэлігійнага і культурнага дзеяча таго часу смаленскага епіскапа Герасіма.

Летапісанне ў сярэднія вякі было справай палітычнай, яго пачатак заўсёды быў прымеркаваны да якой-небудзь значнай грамадскай падзеі.

У 20-я гг. XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемо-на да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей, сцвярджаец-ца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імпера-тара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынё-манскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, ад-навілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Створаная літоўскім храністам велічная, ідэалізава-ная гісторыя ЛітвыСярод гістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаец-ца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні.

«Хроніка Быхаўца» найбольш выдатны помнік агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання XVI ст. Яна названа па імені пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яго рукапісны экземпляр. у пачатку «Хронікі Быхаўца» змешчана легендарная гісторыя Літвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Складаль-нік гэтага летапіснага зводу ўнёс у тэкст два істотныя дапаўненні. Па-першае, пачатак падзей перанесены з I ст. у V і ў сувязі з гэтым па-іншаму вытлумачаны прычыны ўцёкаў рымскага патрыцыя Палемона і яго суайчыннікаў з Італіі. Яны ратуюцца не ад крывавага тэрору Нерона, а ад спусташальнага нашэсцягунаў на чале з палкаводцам Атылам.

Гэты твор, своеасаблівы цыкл аб'яднаных адзінствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў, — вельмі каштоўнае і важкае дапаўненне да «Хронікі Вялікага княства Літоў-скага і Жамойцкага». Змест аповесці складае кароткая гісторыя жыцця і дзейнасці першага вялікага літоўска-беларускага князя Міндоўга і яго сына Войшалка, якія жылі ў XV ст.

Другой мясцовай пісьмовай крыніцай аўтару «Хронікі Быхаўца» паслужыў Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыя Літоўска-Белару-скай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта. упершыню была створана даволі цэльная і найбольш поўная сістэматызаваная палітычная гісто-рыя гэтых краін у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага княства Літоўскага ад легендарных часоў і да пачатку XVI ст.

Цэнтральная тэма «Хронікі Быхаўца» — ваенна-пат-рыятычная. Апрача агульнадзяржаўнага патрыятызму, характэр-най асаблівасцю ідэйнай пазіцыі храніста з'яўляецца таксама моцная антыпольская тэндэвцыя.

Аўтарам «Хронікі Быхаўца» хутчэй за ўсё быў патры-ятычна настроены беларускі шляхціц, цесна звязаны з літоўска-беларускімі арыстакратамі, пра што сведчаць і змест і мова твора, якую можна лічыць узорам свецкага стюлю беларускай літаратурнай мовы XVI ст.

Летапісы і хронікі былі на Беларусі найболын даўга-вечным літаратурным жанрам. Узнікшы яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці, летапіс дажыў аж да новага часу. Зразумела, што гэты від пісьменства не заставаўся нязменным. узніклі фамільныя хронікі (дзённікі і мемуары), мясцовыя летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка і інш.). а таксама хранографы, своеасаблівыя белетрызаваныя гістарычныя энцыклапедыі свайго часу. Сярод апошніх вылучаецца «Вялікая хроніка», цікавая тым, што ў ёй аб'яднаны ў адзін звод дакументальныя запісы з мастацкімі творамі на гістарычную тэму (аповес-цямі пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага і інш

XIV — XV стагоддзі былі важным перыядам ста-наўлення ўласна беларускай літаратуры. Існаванне сваёй дзяржаўнасці, агульнаграмадскае прызнанне беларускай мовы садзейнічала выпрацоўцы ўласнай літаратурнай мовы. Менавіта ў эпоху позняга Сярэднявечча быў пакладзены пачатак творчаму выкарыстанню ранейшай пісьмовамоўнай спадчыны, па-чалося паступовае пераадоленне аднабаковай арыентацыі на старажытнарускія, грэка-візантыйскія традыцыі. Шляхам пашырэння рознабаковых узаемасувязей з краі-намі Заходняй Еўропы яны дапаўняліся і ўзбагачаліся шматвяковымі традыцыямі лацінскай культуры. Шсьменства на беларускіх землях стала набываць свае спецыфічныя асаблівасці, свой твар, стала на свой шлях развіцця, адпаведны культурна-гістарычным патрэбам і нацыянальна-духоўнай самабытнасці беларускага наро-да. Марудныя, знешне малапрыкметныя, але глыбокія ўнутраныя працэсы, якія адбываліся ў гэты перыяд у беларускай літаратуры, рыхтавалі глебу для першага беларускага Адраджэння.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 1142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Старажытная бел. літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.| Еўфрасіня Полацкая.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)