Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница | Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница | Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян | Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян | Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян | Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян |


Читайте также:
  1. Дзеі сьвятых апосталаў 1 страница
  2. Дзеі сьвятых апосталаў 2 страница
  3. Дзеі сьвятых апосталаў 3 страница
  4. Дзеі сьвятых апосталаў 4 страница
  5. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян
  6. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян
  7. Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

1 Паўла а Сілан а Цімох царкве Салунскай у Богу Айцу а Спадару Ісусу Хрысту: ласка вам а супакой.

2 Мы заўсёды дзякуем Богу за вас усіх, мянуючы вас у малітвах сваіх, 3 Бязупынку памятуючы ваш учынак веры і працу міласьці і цярплівосьць надзеі на Спадара нашага Ісуса Хрыста перад Богам а Айцом нашым, 4 Ведаючы, любыя Богу браты, праз абраньне ваша; 5 Бо Дабравесьць наша была ў вас ня ў слове толькі, але і ў магутнасьці, і ў Духу Сьвятым, і ў шмат якім перакананьню. 6 I вы сталі перайманьнікамі нашымі й Божымі, прыняўшы слова ў шмат атугах із радасьцяй Духа Сьвятога; 7 Так што вы сталі зразаю ўсім вернікам у Макядоні а ўв Ахаі. 8 Бо ад вас прагучэла слова Спадарова ня толькі ў Макядоні а Ахаі, але ў кажным месцу вера ваша ўзглядам Бога разьнеслася, так што мы не патрабуем нічога казаць.

9 Бо яны самы павядаюць праз нас, які ўход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад балваноў, каб служыць Богу жывому й праўдзіваму 10 I чакаць ізь нябёс Сына Ягонага, Каторага Ён ускрысіў ізь мертвых, Ісуса, што збаўляе нас ад прыйдучага гневу.

2 Бо вы самы ведаеце, браты, што наш уход да вас ня быў дарма; 2 Але перад памучыўшыся і ўражаны, як вы ведаеце, у Піліпах, мы важылі ў Богу нашым г у каць вам Дабравесьць Божую зь вялікім трудненьням. 3 Бо навучаньне нашае ня было з абмылы ані зь нечысьціні, ані з падходу; 4 Але як Бог прызнаў нас за годных, паручыць нам Дабравесьць, так мы г у каем, годзячы ня людзём, але Богу, Каторы прабуе сэрцы нашы. 5 Бо гутарка наша з вамі ніколі ня была лісьлівая, як вы ведаеце, ані было г а льлівасьці пад якім-колечы прыклепам: Бог сьветка! 6 Ня шукаем славы людзкое ані ад вас, ані ад іншых, хоць мы маглі б быць із вагаю, як апосталы Хрыстовы, 7 Але мы был і лагодныя сярод вас, як нянька, што кукобе собскія дзеці свае. 8 Гэтак прыяючы вам, мы гатовы былі ўдзяліць ня толькі Евангелі Божае, але й собскія душы свае, бо вы сталі мілаваныя нам.

9 Бо вы памятуеце, браты, працу а гарапашнасьць нашу: ноч і дзень працуючы, каб не ацяжарыць вас чым-колечы, мы абяшчалі вам Дабравесьць Божую. 10 Сьветкі вы й Бог, як сьвята, справядліва а беззаганна мы былі да вас вернікаў. 11 Як вы ведаеце, кажнага з вас, як ацец дзеці свае, мы навучалі й цешылі й сьветчылі, 12 Каб вы жыл і годна Бога, Каторы пагук а ў вас да гаспадарства Свайго а славы.

13 I за гэта мы кажначасна дзякуем Богу, што, прыняўшы ад нас слова Божае, вы прынял і ня слова людзкое, але, як запраўды ёсьць, слова Божае, каторае й дзее ў вас вернікаў. 14 Бо вы, браты, сталі перайманьнікамі ў цэркваў Божых, што ў Юдэі ў Хрысту Ісусу, бо вы тое ж цярпелі ад родзічаў сваіх, што яны ад Жыдоў, 15 Каторыя забілі Спадара Ісуса а прарокаў, і нас выганяюць, і ня годзяць Богу, і праціўныя ўсім людзём, 16 Боронячы нам г у каць народам, каб гэтыя спасьліся; гэтак заўсёды поўняць меру грахоў сваіх. Але, наапошку, бліжыцца на іх гнеў Спадароў.

17 Мы ж, браты, будучы спабыты вас і разлучаныя на часіну відам, ня сэрцам, з большым жаданьням стараліся бачыць вас аблічна. 18 Затым мы хацелі прыйсьці да вас, асабліва я Паўла, раз і другі раз, але шайтан перакажаў нам. 19 Бо хто надзея наша, альбо радасьць, альбо карона хвальбы? Ці ня вы таксама перад Спадаром нашым Ісусам у часе прыходу Ягонага? 20 Бо вы слава наша а радасьць.

3 Затым, ня могучы трываць балей, мы ўважалі, што будзе добра застацца ўв Атэнах адным, 2 I паслалі Цімоха, брата нашага а супрацаўня Божага ў Евангелі Хрыстовай, умацаваць вас і навучыць веры вашае, 3 Каб ніхто не захістаўся ў ватугах гэтых; бо вы самы ведаеце, што мы прызначаныя да гэтага. 4 Бо і ўперад, як мы был і ў вас, мы казалі вам, што будзем мець атугу, як і сталася, і вы ведаеце.

5 Затым, як я ня мог трываць балей, паслаў даведацца празь веру вашу, каб вас які спакусіцель не спакусіў, і ня стала дарэмнай праца наша. 6 Цяпер жа Цімох прышоў да нас ад вас і прынёс нам добрую ведамку празь веру а міласьць вашу, і што вы заўсёды добра ўспамінаеце праз нас, вельмі зычачы бачыць нас, як і мы вас - 7 Дык, у вусёй галіце а атузе нашай, мы ўсьцешыліся з вас, браты, дзеля веры вашае; 8 Бо цяпер мы жывы, калі вы стаіц е ў Спадару.

9 Што за падзяку мы можам уздаць Спадару за вас, за ўсю радасьць, каторай мы цешымся з вас перад Богам нашым, 10 Ноч і дзень горача молячы, каб бачыць аблічна вас і паправіць, чаго не стаець веры вашай?

11 Сам жа Бог а Ацец наш а Спадар наш Ісус Хрыстос няхай ськіруе дарогу нашу да вас. 12 А вас хай Спадар напоўне, ды ў збытку, міласьцяй аднаго да аднаго і да ўсіх, як і нас да вас, 13 Каб утрываліць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам а Айцом нашым у часе прыходу Спадара нашага Ісуса з усімі сьвятымі Ягонымі.

4 Наапошку, браты, просім а молім вас Спадаром Ісусам, каб, як вы прынял і ад нас, як належа паступаць і гадзіць Богу, так і жывіце, каб вы збыткавалі яшчэ балей; 2 Бо вы ведаеце, што за расказаньні мы дал і вам Спадаром Ісусам.

3 Бо гэта ё воля Божая, - пасьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержаваліся ад бязулства; 4 Каб кажны з вас умеў як дзяржаць судзіну сваю ў пасьвячэньню а сьці, 5 А не ў жарсьці жады, як пагане, што ня знаюць Бога. 6 Не выступайце з права і ня крыўдзьце брата свайго ў справе, бо Спадар помсьнік за ўсе гэта, як мы вам уперад казалі і сьветчылі. 7 Бо пагук а ў нас Бог не да нечысьціні, але да сьвятасьці. 8 Дык хто гэта адхінае, не людзіну адхінае, але Бога, Каторы й даў вам Духа Сьвятога Свайго.

9 Вось жа празь любосьць братнюю няма патрэбы пісаць вам, бо вы самы навучаны Богам любіць адно аднаго; 10 Бо гэта запраўды вы й робіце ўзглядам усіх братоў па ўсёй Макядоні. Але захочуем вас, браты, рабіць так балей 11 I рупатліва імкнуцца жыць супакойна, і глядзець сваіх справаў, і рабіць сваімі рукамі, як мы расказалі вам; 12 Каб вы прыходна жыл і перад навоннымі і нічога не патрабавалі.

13 Не хачу ж, браты, каб вы былі ў н е ведзі ўзглядам сьпячых, каб вы ня смуціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі. 14 Бо калі мы верым, што Ісус памер і ўскрэс, дык і Бог перазь Ісуса прывядзець ізь Ім заснулых. 15 Бо гэта кажам вам словам Спадаровым, што мы жывыя, засталыя да прыходу Спадаровага, ніякім парадкам ня выперадзім заснулых; 16 Бо Сам Спадар із гукам расказаньня, з голасам архангілавым і трубою Божай зыйдзе зь неба, і мертвыя ў Хрысту ўскрэснуць першыя; 17 Тады жывыя засталыя ўсхоплены будзем разам ізь імі ў булакох наўпярэймы Спадару ў паветру, і гэтак заўсёды будзем із Спадаром. 18 Дык цешча адны адных гэтымі словамі.

 

5 Праз часы ж а поры, браты, не маеце вы патрэбы, каб пісаць вам, 2 Бо самы вы дабрусенька ведаеце, што дзень Спадароў, як злодзей ночы, прыйдзе. 3 Як будуць г у каць: „Супакой а бясьпечнасьць", тады зьнецікі прыйдзе загуба на іх, як трудненьне на тую, што зь дзяцём, і ніяк не ўцякуць.

4 Але вы, браты, ня ў цемні, каб дзень засьпеў вас, як злодзей; 5 Бо ўсі вы сынове сьвятліні а сынове дня: мы - ня сынове ночы ані цемні. 6 Дык ня сьпіма, як засталыя, але будзьма чукавыя а цьвярозыя. 7 Бо сьпячыя сьпяць ночы, і п'янчачыя п'янчацца ночы. 8 Мы ж, будучы сынамі дня, цьвераз і мася, надзеўшы панцыр веры а міласьці і шолам надзеі сп а сеньня.

9 Бо Бог прызначыў нас не на гнеў, але на адзяржаньне спасеньня пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста, 10 Памерлага за нас, каб, ці чукавыя мы, ці сьпім, жыл і разам ізь Ім. 11 Дык цешча адны адных і будуйце адны адных, як вы й робіце.

12 I просім вас, браты, знаць працуючых у вас і тых, што дамяняюць вам, 13 I надта паважаць іх у любосьці за працу іхную; будзьце ў супакою мяжсобку.

14 Мы ж заклікаем вас, браты, дамяняйце ляным, цешча лентых, памагайце слабым, будзьце цярплівыя з усімі. 15 Глядзіце, каб ніхто не аддаваў каму ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра адзін да аднаго і да ўсіх.

16 Заўсёды цешчася. 17 Бязупынку маліцеся. 18 За ўсе дзякуйце, бо гэта ё воля Божая праз вас у Хрысту Ісусу.

19 Духа не гасіце. 20 Прароцтвы ўлегцы ня майце. 21 Усяго прабуйце, добрага моцна дзяржыцеся. 22 Узьдзержуйцеся ад кажнага роду нягоднасьці.

23 Сам жа Бог супакою няхай супоўна пасьвяціць вас, і ўвесь дух вашы, і душа, і цела няхай захаваюцца беззаганнымі на прыход Спадара нашага Ісуса Хрыста. 24 Верны Тый, Каторы гук а е вас, Каторы запраўды ўчыне гэта.

25 Браты, маліцеся за нас.

26 Паздаровайце ўсіх братоў ізь сьвятым цалаваньням.

27 Прысягаю вас Спадаром прачытаць гэты ліст усім братом.

28 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з Вамі.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 52 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліст сьвятога Паўлы апостала да Колосян| Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)