Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Евангеля подле сьвятога Лукі 3 страница

Кніга прарокі Сохоні | Кніга прарокі Гаґея | Кніга прарокі Захары | Кніга прарокі Малаха | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 1 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 2 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 3 страница | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 4 страница | Евангеля подле сьвятога Марка | Евангеля подле сьвятога Лукі 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

16 А іншыя, спакушаючы, прасілі ў яго знаку зь неба.

17 Але Ён, ведаючы пад у мкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзеленае само ў сабе, пусьцее; і дом, падзелены сам у сабе, валіцца. 18 Калі шайтан таксама падзеліцца сам у сабе, як устое гаспадарства ягонае? А вы г у каеце, што Я веельзэвулам выганяю чартоў. 19 I калі Я веельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вашыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 20 Але калі Я палцам Божым выганяю нячысьцікаў, прышло да вас гаспадарства Божае. 21 Калі дужасіл, узброіўшыся, сьцеражэць палац свой, у бясьпечнасьці маемасьць ягоная. 22 Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго. 23 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае зь Імною, раськідае.

24 „Як нячысты дух выйдзе зь людзіны, ходзе па сухіх месцах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа:,3ьвярнуся да дому свайго, скуль вышаў'. 25 I, прышоўшы, знойдзе яго падмеценым а прыбраным. 26 Тады йдзець і бярэць сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе;' і, увыйшоўшы, жывуць там. I апошняе таму чалавеку горшае за першае".

27 I сталася, як Ён г у каў гэта, што адна жонка з груду ўзьнял а голас свой і сказала яму: „Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў". 28 А Ён сказаў: „Але дабраславеншыя ж тыя, што слухаюць слова Божае і дзяржаць яго".

29 Як жа люд ціснуўся, Ён пачаў г у каць: „Род гэты ліхі; яны знаку шукаюць, і знак ня Дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі; 30 Бо, як Ёна быў знакам Нінявянам, так і Сын Людзкі будзе знакам гэтаму роду.

31 „Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут. 32 Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на к а зань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут.

33 Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.

34 Лянпа цела ё вока; дык, калі вока твае здаровае, то і ўсе цела твае поўнае зырчыні; але калі благое, цела твае таксама поўнае цямноты. 35 Дык уважай, каб сьвятліня, што ёсьць у табе, ня был а цямнотаю. 36 А калі ўсе цела твае зыркае, бяз часьці цемнага, усе будзе зыркае, як калі лянпа, сьвецячы, зьзяе".

37 I, як Ён г у каў, адзін фарысэй прасіў яго палуднаваць ізь ім; Ён прышоў і ўзьлёг ля столу. 38 I фарысэй зьдзіваваўся, як абачыў, што Ён ня мыўся перад палудням. 39 I Спадар сказаў яму: „Цяпер вы, фарысэі, чысьціце навоннасьць коўняў а місаў, але нутр вашы поўны грабяжу а нягоднасьці. 40 Неразумныя! ці ня тый, што ўчыніў навоннае, учыніў і нутраное? 41 Але валей давайце ўбожыну з таго, што маеце, і вось, усе ў вас будзе чыстае. 42 Але бяда вам, фарысэі! бо вы даіц е дзесяціну зь мяты, руты і ўсялякага зельля, але абмінаеце суд а любоў Божую; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць. 43 Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох. 44 Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі! бо вы, як грабы нявідомыя, і людзі ходзяць над імі, ня ведаючы гэтага".

45 Тады адзін із праўнікаў, адказуючы, казаў Яму: „Вучыцелю! гэта кажучы, Ты й нас зьневажаеш". 46 I Ён сказаў: „I вам, праўнікі, бяда, бо вы цяжарыце людзёЎ цяжарамі нявыноснымі, а самы адным палцам сваім не датыкаецеся да цяжараў. 47 Бяда вам! бо вы будуеце помнікі прарокам, а айцове вашы забілі іх. 48 Дьік вы сьветчыце, што пацьвярджаеце ўчынкі айцоў вашых, бо яны запраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі. 49 Затым і Мудрасьць Божая сказала:

,Я пашлю ім прарокаў а апосталаў, і зь іх заб'юць, і будуць перасьледав а ць;' 50 Каб кроў усіх прарокаў, разьлітая ад закладзінаў сьвету, была спагнана з гэтага роду, 51 Ад крыві Авеля аж да крыві Захары, што загінуў памеж аброчніку й Дому. Запраўды кажу вам, яна будзе спагнана з роду гэтага. 52 Бяда вам праўнікі! бо вы ўзял і ключы веды; самы ня ўвыйшлі і ўходзячым пераказілі".

53 Як Ён г у каў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысі́ліць Яго г у каць шмат праз што, 54 Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго.

12 Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш в у чанікам Сваім: „Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць. 2 Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б. 3 Затым тое, што вы г у калі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.

4,,І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць. 5 Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся.

6 „Ці ня пяць вераб'ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога. 7 А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб'ёў.

8 „Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзк і вызнае перад ангіламі Божымі. 9 А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі. 10 I кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.

11 „I калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць: 12 Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць".

13 I адзін із груду сказаў Яму: „Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак". 14 Але Ён сказаў яму: „Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?" 15 I сказаў ім: „Глядзіце, сьцеражыцеся г а льлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае".

16 I сказаў ім прыпавесьць, кажучы: „Зямля аднаго багатыра дал а добры ўрод. 17 I ён разважаў сам із сабою, кажучы:,Што імне рабіць? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае'. 18 I сказаў:,Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю, 19 I скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся'. 20 Але Бог сказаў яму:,Дурню, гэтае ночы душ у тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанёцца тое, што ты прыдбаў?'. 21 Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу".

22 I сказаў в у чанікам Сваім: „Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца. 23 Жыцьцё большае за ежу, і цела - за адзежу. 24 Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі?

25 I хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць? 26 Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае?

27 „Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх. 28 Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.

29 „I ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся, 30 Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе. 31 Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам.

32 „Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства. 33 Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець; 34 Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе.

35 „Няхай сьцёгны вашы будуць падпераз а ныя і лянпы гаручыя: 36 I вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму. 37 Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім. 38 I калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так - шчасьлівыя слугі тыя.

39 „I тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой. 40 Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзк і прыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце".

41 Тады Пётра сказаў Яму: „Спад а ру, Ты г у каеш прыпав е сьць нам, ці таксама ўсім?" 42 I Спадар сказаў: „Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару? 43 Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 44 Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй. 45 Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім:,Спадар мой позьніцца прысьці'; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п'янчыцца, 46 То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі. 47 Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты. 48 А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць.

49 „Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся! 50 Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца!

51 „Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел. 52 Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох. 53 Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві",

54 Сказаў жа й груду: „Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце:,Будзе лівун'; і дзеецца гэтак. 55 I як паўднявы вецер вее, кажаце:,Будзе гарачыня'; і бывае. 56 Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу?

57 Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае?

58 „Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу. 59 Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя.

13 У тым часе был і прытомныя некатрыя, што наказалі Яму праз Ґалілеян, каторых кроў зьмяшаў Пілат із аброкамі іхнымі. 2 I, адказуючы, Ён сказаў ім: „Ці думаеце вы, што тыя Ґалілеяне былі грэшнікі большыя за ўсіх Ґалілеян, што так пацярпелі? 3 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце. 4 Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторьіх завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, был і віншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме? 5 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце".

6 I сказаў ім гэтую прыпавесьць: „Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. 7 I сказаў вінару:,Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?' 8 Але ён, адказуючы, кажа яму:,Спад а ру! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям; 9 Ці ня дасьць плоду; калі не, просьле таго сьсячы яе".

10 I вучыў Ён у ваднэй з бажніцаў у сыботу: 11 І вось, был а жонка, што мела духа недалужнасьці асьмінанцаць год, і яна был а скорчыўшыся, і ані не магла выпрастацца. 12 I Ісус, абачыўшы яе, пагук а ў і сказаў ёй: „Жонка, ты вывальнена ад недалужнасьці свае". 13 I паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога. 14 Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: „Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень". 15 Але Спадар, адказуючы, сказаў: „Двудушнікі! ці ня кажны з вас адвязуе ў сыботу вала свайго альбо асла свайго ад жолабу і вядзець яго паіць? 16 А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?" 17 I, як Ён казаў гэта, усі, што працівіліся Яму, засароміліся, а ўвесь груд цешыўся з усіх славутых учынкаў, каторыя был і ўчынены Ім.

18 Ён жа сказаў: „Да чаго падобнае гаспадарства Божае? і да чаго магу прыраўнаваць яго? 19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, каторае, узяўшы, пасадзіў чалавек у гародзе сваім; і вырасла, і стала вялікім дзервам, і птушкі нябёсныя перабывалі ў гольлю яго".

20 I ўзноў сказаў: „Да чаго прыраўную гаспадарства Божае? 21 Яно падобнае да закісі, каторую жонка узяўшы, уклала ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе".

22 I падарожжаваў Ён перазь месты а сёлы, вучачы й робячы падарожжа да Ерузаліму. 23 I хтось сказаў Яму: „Спад а ру! ці мала тых, што спасаюцца?" Але Ён сказаў ім: 24 „Зглыбока сілуйцеся ўвыйсьці пераз вузкі́я дзьверы, бо кажу вам, шмат хто будзе шукаць увыйсьці, і ня зможа. 25 Як дамовы гаспадар устане й замкнець дзьверы, тады вы, стоячы вонках, будзеце стукаць у дзьверы, кажучы:,Спад а ру! адамкні нам'; але Ён, адказуючы, скажа вам:,Ня знаю вас, скуль вы'. 26 Тады пачніц е казаць:,Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі́, і Ты вучыў на вуліцах нашых!' 27 Але Ён скажа:,Кажу вам: ня знаю вас, скуль вы; адступіцеся ад Мяне ўсі дзеючыя бяспраўе'. 28 Там будзе плач а скрыгот зубамі, як абачыце Абрагама а Ісака а Якава і ўсіх прарокаў у гаспадарстве Божым, а сябе выгнаных вон. 29 I прыйдуць із усходу а захаду а з поўначы а з паўдня, і ўзьлягуць ля столу ў гаспадарстве Божым. 30 I вось, ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ё першыя, што будуць апошнімі".

31 Тае ж гадзіны прышлі некатрыя фарысэі, кажучы Яму: „Выйдзі і йдзі адгэтуль, бо Гірад хоча забіць Цябе". 32 I сказаў ім: „Ідзіце, скажыце гэнаму лісу:,Вось, выганяю нячысьцікаў і ўздараўляю сядні й заўтра, а пазаўтра скончу. 33 Маю Я, адылі́, падарожжаваць сядні й заўтра й наступнога дня, бо ня можа быць, каб прарока загінуў вонках Ерузаліму'. 34 Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! як часта Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка кураняты свае пад крылы свае, і вы не хацелі! 35 Вось, дом вашы пакінены вам пусты. I кажу ж вам, што вы не абачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, што скажаце: Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова!' "

14 I сталася, як Ён увыйшоў у сыботу ў дом аднаго з начэльнікаў фарысэйскіх есьці хлеб, што ўважна назіралі за Ім. 2 I вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім. 3 I Ісус, адказуючы, г у каў праўнікам а фарысэям, кажучы: „Дазволена ў сыботу ўздараўляць ці не?" 4 Але яны маўчэлі. I, няўшы яго, уздаравіў яго, і адпусьціў яго. 5 I, адказуючы, сказаў ім: „У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?" 6 I не маглі адказаць Яму на гэта.

7 I сказаў прыпавесьць пазваным, зацеміўшы, што яны першыя месцы абіралі, кажучы ім: 8 „Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён, 9 I тый, што пазваў цябе й яго, не падышоў і не сказаў:,Дай месца гэтаму'; і тады із сорамам зоймеш апошняе месца. 10 Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе:,Прыяцелю, узыйдзі вышэй'; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою; 11 Бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, будзе павышаны".

12 I сказаў таксама таму, хто пазваў Яго: „Калі ты спраўляеш палудзень альбо вячэру, не заві прыяцеляў, ані братоў сваіх, ані сваякоў сваіх, ані багатых суседзяў, каб і яны цябе не пазвалі, і ня был а табе адплата. 13 Але, як спраўляеш чэсьць, гук а й бедных, калекіх, кульгавых, нявісных, 14 I будзеш шчасьлівы, бо яны ня маюць адплаты табе, бо будзе заплачана табе ў ускрысеньню справядлівых".

15 I адзін із тых, што ўзьляжалі за сталом ізь Ім, слухаючы гэта, сказаў Яму: „Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у гаспадарстве Божым"

16 I сказаў яму: „Адзін чалавек справіў вялікую вячэру й пазваў шмат каго. 17 I як был а гадзіна вячэры, паслаў слугу свайго сказаць пазваным:,Прыходзьце, бо ўжо гатова'. 18 I пачал і ўсі згодна прасіць выбачэньня. Першы сказаў яму:,Я купіў зямлю і маю выйсьці паглядзець яе; калі ласка, выбач імне'. 19 А другі сказаў:,Я купіў пяць пар валоў і пайду прабаваць іх; калі ласка, выбачай імне'. 20 А іншы сказаў:,Я ажаніўся і затым не магу прыйсьці'. 21 I, прышоўшы, слуга паведаміў праз усе спадару свайму. Тады дамовы гаспадар, загневаўшыся, сказаў слузе:,Пайдзі борзда па вуліцах а завулках места і прывядзі ўбогіх а калекіх а кульгавых а нявісных'. 22 I слуга сказаў:,Спад а ру, сталася, як ты казаў, і ё яшчэ месца'. 23 I спадар сказаў слузе:,Пайдзі па дарогах і паўз платоў і прысіль прыйсьці, каб дом мой напоўніўся; 24 Бо кажу вам, што ні водзін із тых людзёў, што был і пазваныя, не паспытаецца вячэры мае'."

25 I вялікія гурбы йшлі зь Ім, і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім: 26 „Калі хто прыходзе да Мяне, і не зьненавідзе айца свайго а маці а жонкі а дзяцей а братоў а сёстраў, дый собскага жыцьця свайго, ня можа быць в у чанікам Маім; 27 I хто не нясець крыжа свайго, і йдзець за Імною, ня можа быць в у чанікам Маім.

28,Бо хто з вас, зычачы пастанавіць вежу, ня сядзе перш і не паліча коштаў, ці мае ён за што споўніць гэта, 29 Каб, як пакладзець под яе, і ня зможа скончыць яе, усі, што абачаць яе, не пачал і сьміяцца зь яго, 30 Кажучы: "гэты чалавек пачаў станавіць і ня мог скончыць"?

31 „Альбо які кароль, ідучы на бітв у ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі? 32 I калі не, пакуль тый яшчэ далёка, паслаўшы да яго пасолства, папросе ўмоваў міру.

33 „Гэтак кажны з вас, хто не пакіне ўсяго, што мае, ня можа быць в у чанікам Маім.

34 „Соль - добрая, але калі соль страце смак свой, чым адновіш смак яе? 35 Ані ў зямлю, ані ў гной ня годзіцца; яе выкідаюць вон. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае".

15 I ўсі мытнікі а грэшнікі бліжыліся да Яго, слухаць Яго. 2 Фарысэі ж а кніжнікі наракалі, кажучы: „Гэты прыймае грэшнікаў і есьць ізь імі".

3 Ён жа сказаў ім гэткую прыпав е сьць, кажучы: 4 „Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяцьдзясят дзевяць на пустын і і ня пойдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе? 5 А знайшоўшы, кладзець яе на плечы свае, цешачыся; 6 I, прышоўшы двору, зг у кае прыяцеляў а суседзяў, кажучы:,Цешчася з імною, бо я знайшоў згубленую авечку сваю'. 7 Кажу вам, што так будуць цешыцца ў небе з аднаго пак а ятнага грэшніка, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх справядлівых, каторыя не патрабуюць каяцца.

8 „Альбо, якая жонка, маючы дзесяць драхмаў, калі згубе адну драхму, не засьвеце лянпы, і не падмяцець хаты, і ня будзе ўважліва шукаць, пакуль ня знойдзе яе? 9 А знайшоўшы, зг у кае прыяцелкі а суседкі, кажучы:,Цешчася з імною, бо я знайшла драхму, каторую был а згубіўшы'. 10 Гэтак, кажу вам, ё радасьць перад ангіламі Божымі з аднаго к а ятнага грэшніка".

11 I сказаў: „Якісь чалавек меў двух сыноў; 12 I сказаў айцу малодшы зь іх:,Войча, дай імне прыпадаючую дзель собскасьці'. I падзяліў ім маемасьць. 13 Як мінула троху дзён, малодшы сын, зьбершы ўсе, пайшоў да далёкага краю і там вышышкаў собскасьць сваю, жывучы раськідонліва. 14 А як ён высіліў усе, настала вялікая галадоў у тым краю, і ён згалеў. 15 I пайшоў, і прыстаў да аднаго із жыхараў таго краю, і ён паслаў яго на полі свае паеьціць сьвіньне. 16 I ён жадаў напоўніць жывот свой лускою, што елі сьвіньне, але ніхто не даваў яму. 17 I, глыбака ўдумаўшыся, сказаў:,Колькі наймітаў у вайца майго маюць даволі хлеба, а я гіну тут з голаду! 18 Устаўшы, пайду да айца свайго і скажу яму: „Войча, я ізграшыў супроці неба і перад табою, 19 Я ўжо нягожы звацца сынам тваім; прыймі мяне як аднаго з наймітаў сваіх' ". 20 I, устаўшы, ён пайшоў да айца свайго. Але, як ён быў яшчэ воддаль, айцец ягоны абачыў яго, і зжаліўся над ім, і пабег, і паў на шыю яму, і горача цалаваў яго. 21 Сын жа сказаў яму:,Войча, я ізграшыў супроці неба й перад табою, я ўжо ня гожы звацца сынам тваім'. 22 Але айцец сказаў слугам:,Вынясіце ўборзьдзе найлепшую адзежу, і адзеньце яго, і дайце жуковіну на рук у яму, і вобуй на ногі; 23 I прывядзіце ўкормленае цялё, і зарэжча яго, і ежма, і весялімася; 24 Бо гэты сын мой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся'. I пачал і весяліцца.

25 „А старшы сын ягоны быў на полю; і, ідучы, як бліжыўся да дому, пачуў м у зыку а скокі. 26 I, гукнуўшы аднаго зь дзяцюкоў, папытаўся ў яго, што бы гэта было. 27 Тый жа сказаў яму:,ПрышоЎ брат твой, і айцец твой зарэзаў кормнае цялё з тае прычыны, што прыняў яго ўратаванага а здаровага'. 28 Але ён зазлаваўея і не хацеў увыйсьці. I айцец ягоны, вышаўшы, прасіў яго. 29 Адказуючы ж, ён сказаў айцу свайму: „Вось, толькі год я служу тэ і ніколі не выступаў з расказаньня твайго, а ты ніколі ня даў імне й казяняці, каб я мог павесяліцца з прыяцельмі сваімі. 30 А як гэты сын твой, каторы вышышкаў маемасьць тваю зь бязулямі, прышоў, ты зарэзаў яму кормнае цялё'. 31 Ён жа сказаў яму:,Дзяцё, ты заўсёды з імною, і ўсе мае - твае; 32 А з гэтага надабе было весяліцца, бо гэты брат твой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся' ".

16 I сказаў таксама в у чанікам: „Быў якісь багаты чалавек, што меў аканома, каторага ўдал і яму, што раськідае маемасьць ягоную. 2 I, пагук а ўшы яго, сказаў яму:,Што гэта я чую празь цябе? здай лічбу з аканомства свайго, бо ты ня можаш быць балей аканомам'. 3 I аканом сказаў сам сабе:,Што імне рабіць? бо спадар мой адбірае аканомства ад мяне: капаць не магу, прасіць саромлюся. 4 Ведаю, што зрабіць, каб, як я буду адд а лены ад аканомства, мяне прынял і ў дамы свае'. 5 I, пагук а ўшы паасобку кажнага з даўжбітоў спадара свайго, сказаў першаму:,Колькі ты вінен спадару майму?' 6 А тый сказаў:,Сто барылак алівы'. I сказаў яму:,Вазьмі свой квіт і борзьдзенька садзіся напішы пяцьдзясят'. 7 Тады сказаў другому:,А ты колькі вінен?' Ён жа сказаў:,Сто карцоў пшонкі'. I кажа яму: "Вазьмі свой квіт і напішы асьмідзясят". 8 I спадар пахваліў несправядлівага аканома, што разважна зрабіў; бо сынове веку гэтага разважнейшыя ў сваім родзе за сыноў сьвятліні. 9 I кажу вам: прыдбавайце прыяцеляў багацьцям несправядлівым, каб, як яго ня стане, прынял і вас да вечных буданоў.

10 „Хто верны ў найменшым, верны і ў шмат якім; а хто несправядлівы ў найменшым, несправядлівы і ў шмат якім.11 Дык калі вы ня был і верныя ў багацьцю несправядлівым, хто павера вам праўдзівае? 12 I калі ня был і верныя ў чужым, хто дасьць вам ваша?

13 „Ніякі слуга ня можа служыць двум спадаром, - бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; або аднаму будзе прыяць, а другога ўлегцы мець. Ня можаце служыць Богу й мамоне".

14 Фарысэі, што был і г а льлівыя, слухалі ўсе гэта й сьміяліся зь Яго. 15 I сказаў ім: „Вы правіцеся перад людзьмі, але Бог знае сэрцы вашыя; бо што высака ў людзёў, тое агіда перад Богам.

16 „Закон а прарокі аж да Яана; адгэтуль дабравесьць гаспадарства Божага абяшчаецца, і кажны сілаю пракладае дарогу да яго. 17 Але лацьвей небу й зямлі мінуць, чымся адна рыска ў Законе шчэзьне.

18 „Кажны, хто адпушчае жонку сваю і жэніцца зь іншаю, чужаложа; і кажны, што жэніцца з адпушчанай мужам, чужаложа.

„Быў жа якісь багаты чалавек, і адзяваўся ў шкарлат а цянюсенькае палатно, і кажны дзень гучна дзедаваў. 20 I якісь убогі, імям Лазар, ляжаў ля брамы ягонае, увесь у скульлю; 21 І жадаў есьці крошкі, што валіліся із столу багатыровага; і сабакі, праходзячы, лізалі скульле ягонае. 22 I сталася, што ўбогі памер, і ангілы пан е сьлі яго на ўлоньне Абрагамова. I багатыр таксама памер, і быў пахаваны. 23 I ў пекле, будучы ў муках, узьняўшы вочы свае, бача Абрагама зд а леку і Лазара на ўлоньню ягоным. 24 I, загаласіўшы, сказаў:,Войча Абрагаме! зжалься над імною і пашлі Лазара, каб занурыў канец палца свайго ў ваду і астудзіў язык мой, бо я мучаюся ў гэтым поламені'. 25 Але Абрагам сказаў:,Дзяцё, успомні, што ты супоўна адзяржаў дабро свае за жыцьця свайго, а Лазар таксама ліха; цяпер жа ён цешыцца тут, а ты мучышся. 26 I апрача ўсяго гэтага, памеж нас і вас устаноўлена вялікае бяздоньне, так што тыя, што хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, ані адгэнуль да нас не пераходзяць'. 27 I сказаў ён:,Дык я прашу цябе, войча, паслаць яго да дому айца майго; 28 Бо ў мяне пяцёх братоў, - няхай сьветча ім, каб і яны ня прышлі да гэтага месца мукаў'. 29 Але Абрагам кажа яму:,У іх ё Масей а прарокі; няхай слухаюць іх'. 30 Ён жа сказаў:,Не, войча Абрагаме, але калі б хтось ізь мертвых прышоў да іх, пакаяцца'. 31 А ён сказаў яму:,Калі ня слухаюць Масея а прарокаў, то калі б хто і зь мертвых ускрэс, не пераканаюцца'."

17 I сказаў в у чанікам Сваім: „Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторьімі яны прыходзяць: 2 Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.

3 „Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму. 4 I калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: "Каюся", - даруй яму".

5 I сказалі апосталы Спадар у: „Прыспары нам веры". 6 I сказаў Спадар: „Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе:,Выкараніся й перасадзіся ў мора', яна паслухае вас.

7 „Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму:,3араз узыйдзі і ўзьляж'? 8 Але ці ня скажа яму:,Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі'? 9 Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае? ня думаю. 10 Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце:,Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі'".

11 I сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею. 12 I, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных перанял і Яго, каторыя адзяржаліся воддаль. 13 I ўзьнял і голас, кажучы: „Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі". 14 I, бачачы, Ён сказаў ім: „Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром". I сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся. 15 I адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога, 16 I паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін. 17 I, адказуючы, сказаў Ісус: „Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх? 18 Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвал у Богу, адно гэты чужаземец". 19 I сказаў яму: „Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе".

20 I быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: „Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка; 21 Ані скажуць:,Гля тут' альбо:,Гля там', бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас". 22 I сказаў в у чанікам: „Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце. 23 I скажуць вам:,Гля, тут' альбо: "Гля, там", не хадзіце ані йдзіце за імі; 24 Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзк і таго дня. 25 Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым.

26 „I як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога: 27 Елі, пілі́, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх. 28 I таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі́, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі; 29 Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх.

30 „Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб'явіцца. 31 Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы. 32 Памятуйце жонку Лотаву. 33 Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 65 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Евангеля подле сьвятога Лукі 2 страница| Евангеля подле сьвятога Лукі 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)