Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сябруйце з тымі, хто любіць Іегову

17, 18.Што дапамагло Ною перажыць Патоп, а хрысціянам першага стагоддзя— разбурэнне Іерусаліма?

17 Безумоўна, благія сяброўствы псуюць добрыя звычкі. Але правільны выбар круга зносін прыносіць харошы плод. Успомнім прыклад Ноя, які жыў у злым свеце, але не хацеў мець блізкія зносіны з бязбожнымі людзьмі. У тыя дні «І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія» (Быц. 6: 5). Нядзіўна, што Бог вырашыў знішчыць той бязбожны свет і навёў на зямлю Патоп. Аднак «Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў прад Богам»(Быц. 6: 7-9).

18 Ной, без сумневу, не шукаў сяброўства з бязбожнымі людзьмі. Ён, а таксама яшчэ сем членаў яго сям'і выконвалі заданне Іеговы, у тым ліку будавалі каўчэг. Акрамя таго, Ной быў «прапаведнікам справядлівасці» (2 Пёт. 2: 5, пер. У. Чарняўскага). Ён быў заняты справамі, якія радавалі Іегову: прапаведаваў, будаваў каўчэг і меў зносіны са сваёй сям'ёй. У выніку Ной і яго сям'я перажылі Патоп. Мы павінны быць удзячныя Ною, яго жонцы, а таксама іх сынам і нявесткай, якія былі адданыя Госпаду і служылі яму, бо ўсе мы - іх нашчадкі. У першым стагоддзі верныя і паслухмяныя хрысціяне таксама трымаліся ўбаку ад бязбожных людзей і перажылі знішчэнне Іерусаліма і іудзейскай сістэмы рэчаў у 70 годзе н. э. (Лук. 21: 20-22)?

 


Баўленне часу з братамі і сёстрамі дапаможа нам прадстаўляць жыццё ў новым свеце (Глядзіце абзац 19.)


19.Што мы мусім рабіць, каб Бог адабраў нас?

19 Нам, служыцелям Іеговы, трэба браць прыклад з Ноя, яго сям'і і паслухмяных хрысціян першага стагоддзя. Мы павінны быць аддзеленымі ад бязбожнага свету і шукаць асвяжальных зносін сярод мільёнаў адданых Богу братоў і сясцёр. Сябруючы з тымі, хто кіруецца Божай мудрасцю, мы зможам у гэты няпросты час цвёрда стаяць у веры (1 Кар. 16:13; Высл. 13:20). Толькі падумайце, што чакае нас наперадзе! Мы зможам перажыць канец гэтай бязбожнай сістэмы рэчаў і ўвайсці ў праведны новы свет, які ўжо так блізкі, калі ў гэтыя апошнія дні будзем правільна выбіраць круг зносін!


W20150815 BEL


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 44 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)