Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст.

Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі. | У.3. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. | У.4. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Каменны век на тэрыторыі Беларусі. | Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.). | Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. | Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст. |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
  3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  4. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-я гг.
  5. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
  6. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921-1926 гг.
  7. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў Кіеўскай дзяржаве пачынаецца барацьба за ўладу паміж яго нашчадкамі, адным з якіх быў полацкі князь Брачыслаў. Пад яго кіраваннем палачане ў 1021 г. захапілі і разрабавалі Ноўгарад. Войска сына Ўладзіміра наўгародскага і кіеўскага князя Яраслава Мудрага дагнала іх на р. Судамір. Пасля ўзброенай сутычкі быў заключаны мір, паводле якога да Полацкага княства былі далучаны Віцебск, Усвяты і валокі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. У 1021-1026 гг. Брачыслаў становіца кіеўскім князем сумесна з Яраславам Мудрым, пры гэтым, працягваючы заставацца полацкім князем. З 1026 г. у Кіеве ўстанаўліваецца аднаасобная ўлада Яраслава Мудрага. Узамен за гэта князь Брачыслаў атрымлівае фактычна поўную ўладу ў Полацкай зямлі. Па сутнасці Полацкае княства аднаўляе сваю дзяржаўную самастойнасць.

Падчас княжання Брачыслава Полацкае княства захоўвала саюзніцкія адносіны з Кіеўскай дзяржавай. Дружыны полацкіх і кіеўскіх князёў сумесна ўдзельнічалі ў паходах на суседнія балцкія землі, у заснаванні Браслава і, верагодна, Новагародка.

Найвялікшага росквіту Полацкае княства дасягнула падчас княжання Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея” (1044 – 1101). У гэты час абвастраюцца адносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай і падуладнымі ёй княствамі. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляліся:

- імкненне кіеўскіх князёў падначаліць сваёй уладзе Полацк і барацьба Полацкага княства за захаванне самастойнасці;

- прэтэнзіі Усяслава на валоданне Кіевам (полацкія князі лічылі сябе як нашчадкі кіеўскага князя Ўладзіміра Святаславіча законнымі пераемнікамі кіеўскага пасаду);

- барацьба з Наўгародскім княствам, якое было саюзнікам Кіева, за кантроль над валокамі на шляху “з вараг у грэкі” ля рэк Зах. Дзвіна і Днепр (раён Віцебск – Усвяты).

У 1065 – 1066 гг. палачане на чале з Усяславам здзейснілі рабаўнічыя паходы на Пскоў і Ноўгарад. У адказ князі Кіеўскай Русі накіравалі супраць Полацкага княства вялікія сілы, якія спалілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. паміж імі і палачанамі адбываецца бітва на р. Нямізе, якая скончылася велізарнымі стратамі для абодвух бакоў. Запрошаны на перамовы Ўсяслаў з сынамі быў захоплены ў палон і пасаджаны ў Кіеве ў поруб (турму). У выніку народнага паўстання кіян ў 1068 г. Усяслаў Чарадзей на 7 месяцаў стаў князем у Кіеве. Але ў 1069 г. быў пазбаўлены пасады і вымушаны змагацца за полацкі трон. У 1071 г. ён канчаткова вярнуў сабе ўладу ў Полацку. У 1077 і 1084 гг. адзін з кіеўскіх князёў Уладзімір Манамах здзейсніў паходы на Полацк і Менск. У 1078 г. палачане спалілі Смаленск. Полацкае княства ў часы Ўсяслава Чарадзея заставалася палітычна цалкам незалежным.

Яшчэ адным з накірункаў знешняй палітыкі Усяслава з’яўлялася экспанія на землі балцкіх плямёнаў. Полацкае княства ўстанавіла сваю ўладу, якая выяўлялася ў выплаце даніны, над плямёнамі яцвягаў, літвы (на тэрыторыі сучасных усходняй Літвы і заходняй Беларусі), латгалаў і ліваў (на тэрыторыі сучаснай Латвіі). На землях латгалаў ствараюцца славянскія гарады – Кукенойс і Герцыке.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 86 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.| Феадальная раздробленасць Полацкага княства

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)