Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце стан эканомікі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Ахарактарызуйце стан эканомікі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя задачы 4-й пяцігодкі.

2. Растлумачце сутнасць змен у эканоміцы СССР у 50-я гады. У чым яны праявіліся ў Беларускай ССР?

3. Што назвалі эканамічнай рэформай 60-х гадоў і як яна праводзілася ў БССР?

4. Пакажыце, як нарошчваўся эканамічны патэнцыял краіны ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прывядзіце факты з развіцця БССР.

5. Растлумачце, якія праблемы ўзніклі ў 70–80-я гг. у сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці СССР?

6. Ахарактарызуйце асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця БССР у 50–80-я гг.

7. Пакажыце асноўныя напрамкі развіцця беларускай культуры і яе найвышэйшыя дасягненні.

8. Чым характарызуецца міжнародная дзейнасць БССР у другой палове 40‑х – першай палове 80-х гг.?

 

Тэсты

Выберыце дакладныя варыянты адказаў

1. Назавіце страты, якія Беларусь панесла ў гады Вялікай Айчыннай вайны (у даваенных цэнах):

а) 95 млрд. р.;

б) 75 млрд. р.;

в) 742 млн р.

 

2. Якія першапачатковыя мэты стаялі перад гаспадаркай БССР у 1944-1945 гг.?

а) аднаўленне прамысловасці, якая вырабляе тавары народнага спажывання;

б) аднаўленне работы галін прамысловасці, важкіх для арміі;

в) запаўненне рынку таварамі, ліквідацыя дэфіцыту тавараў народнага спажывання;

г) аднаўленне работы транспарту для задавальнення патрэб арміі.

 

3. Аднаўленне эканомікі БССР пачалося з:

а) восені 1943 г.;

б) вясны 1944 г.;

в) лета 1944 г.;

г) вясны 1945 г.

 

4. Назавіце колькасць прадпрыемстваў, якія былі адноўлены ўжо да канца 1944 г.:

а) больш за 3000;

б) 1000;

в) 500.

 

5. Якая пяцігодка з’яўляецца пяцігодкай аднаўлення народнай гаспадаркі?

а) 3-я;

б) 4-я;

в) 5-я.

 

6. Якая галіна вытворчасці стала вызначаць накіраванасць прамысловасці Беларусі ў пасляваенныя гады?

а) лёгкая;

б) харчовая;

в) машынабудаванне і металаапрацоўка;

г) лясная;

д) хімічная.

 

7. Асноўную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі БССР аказалі:

а) краіны Захаду праз ААН;

б) народы разгромленых краін – Германіі, Італіі і г.д.

в) іншыя рэспублікі СССР праз бюджэт СССР;

г) гаспадарка БССР аднаўлялася за кошт асабістых унутраных рэзерваў.

 

8. У якім годзе ўступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску?

а) 1946 г.;

б) 1950 г.;

в) 1952 г.;

г) 1956 г.

9. Сістэма нарміраванага размеркавання прамысловых і харчовых тавараў захоўвалася ў БССР:

а) да 1946 г.;

б) да 1947 г.;

в) да 1949 г.;

г) да 1950 г.

 

10. Калі адбылося пераўтварэнне Савета Народных Камісараў СССР і саўнаркама саюзных рэспублік адпаведна ў Савет Міністраў СССР і саветы міністраў саюзных рэспублік?

а) 1945 г.;

б) 1946 г.;

в) 1950 г.;

г) 1952 г.

 

11. З дзейнасцю якой асобы звязана аднаўленне рэпрэсій на Беларусі?

а) П. Панамарэнкі;

б) Р. Рапапорта;

в) Л. Цанавы;

г) П. Саевіча.

 

12. Аб’ем прадукцыі прамысловасці ў БССР перавысіў даваенны ўзровень у:

а) 1947 г;

б) 1948 г.;

в) 1950 г.;

г) 1952 г.;

д) 1955 г.

 

13. Калі адбылося пераўтварэнне БССР з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную рэспубліку?

а) у 1930-я гг.;

б) у 1940-я гг.;

в) у 1950–1960-я гг.;

г) у 1970–1980-я гг.

 

14. У чым сутнасць пастановы ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград” (1946 г.)”?

а) падзяка партыі інтэлігенцыі за рэалістычны паказ вайны ў сваіх творах;

б) абвінавачванне часткі інтэлігенцыі ў “нацыяналізме”;

в) абвінавачванне часткі інтэлігенцыі ў “касмапалітызме”.

 

15. Ліпеньскі (1955 г.) Пленум ЦК КПСС узяў курс на:

а) індустрыялізацыю;

б) паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу;

в) правядзенне эканамічнай рэформы.

 

16. Якія змены адбыліся ў галіновай структуры прамысловасці БССР у 1946 – 1950 гг.?

а) лідзіруючая роля ў нафтаперапрацоўцы і хімічнай вытворчасці;

б) лідзіруючая роля ў энергетыцы;

в) лідзіруючая роля ў машынабудаванні і металаапрацоўкі;

г) вядучая роля ў лёгкай і харчовай прамысловасці.

 

17. За паспяховае аднаўленне народнай гаспадаркі БССР была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна ў:

а) 1948 г.;

б) 1958 г.;

в) 1961 г.;

г) 1970 г.

 

18. Прозвішча дзеяча, які займаў пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956 г.

а) К. Мазураў;

б) М. Патолічаў;

в) У. Кісялёў;

г) П. Машэраў.

 

19. Дзяржаўны сцяг БССР быў зацверджаны ў:

а) 1938 г.;

б) 1946 г.;

в) 1951 г.;

г) 1978 г.

 

20. Калі ў СССР існавала тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай – саўнаргасы?

а) 20–30-я гг.;

б) 40–50-я гг.;

в) канец 50 – пачатак 60-х гг.;

г) канец 60 – пачатак 70-х гг.

 

21. Які пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб правядзенні эканамічнай рэформы?

а) ліпеньскі 1955 г.;

б) кастрычніцкі 1964 г.;

в) сакавіцкі 1965 г.;

г) вераснёўскі 1965 г.

 

22. Тормазам развіцця грамадства ў перыяд хрушчоўскай “адлігі” быў:

а) лібералізм;

б) кансерватызм;

в) аўтарытарызм;

г) валюнтарызм;

д) дэмакратызм.

 

23. Калі Беларусь па колькасці насельніцтва выйшла на даваенны ўзровень?

а) 1950 г.;

б) 1965 г.;

в) 1974 г.;

г) 1981 г.

 

24. Калі ўвайшла ў строй першая чарга Мінскага метрапалітэна?

а) 1974 г.;

б) 1984 г.;

в) 1987 г.

 

25. Назавіце дату правядзення першых пасляваенных выбараў у Вярхоўны Савет БССР:

а) 1946 г.;

б) 1947 г.;

в) 1948 г.;

г) 1949 г.

 

26. Па прапанове БССР на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1946 г. была прынята рэзалюцыя:

а) аб барацьбе супраць расізму і апартэіду;

б) аб разгортванні масавага руху за мір;

в) аб стварэнні Савета эканамічнай дапамогі;

г) аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў.

27. Якую пасаду ў БССР і калі займаў П.М. Машэраў?

а) Старшыня Вярхоўнага Савета БССР, 1965–1980 гг.;

б) Першы Сакратар ЦК КПБ, 1970–1982 гг.;

в) Старшыня Вярхоўнага Савета, 1970–1985 гг.;

г) Першы Сакратар ЦК КПБ, 1965–1980 гг.

 

28. Хто быў на пасадзе Старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг.?

а) П.М. Машэраў;

б) С.В. Прытыцкі;

в) К.Т. Мазураў.

 

29. Калі была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя?

а) у 1950-я гг.;

б) у 1960-я гг.;

в) у 1970-я гг.;

г) у 1980-я гг.

 

30. Дата адкрыцця МРТІ (БДУІР):

а) 1961 г.;

б) 1964 г.;

в) 1968 г.;

г) 1970 г.

 

31. Хто з названых асоб не займаў пасаду прэзідэнта АН БССР?

а) А.Р. Жэбрак;

б) Б.І. Сцяпанаў;

в) В.Ф. Купрэвіч;

г) М.А. Барысевіч.

 

32. Калі Беларусь увайшла ў склад ААН?

а) з моманту ўтварэння, 1944 г.;

б) 1948 г.;

в) 1991 г.

 

33. Хто быў першым міністрам замежных спраў БССР?

а) К. Мазураў;

б) К. Кісялёў;

в) У. Кавалёнак;

г) А. Грамыка.

 


34. Якія фактары перашкаджалі хуткаму развіццю беларускай культуры пасля вайны?

а) звужэнне сферы прымянення беларускай мовы;

б) дрэнны доступ да вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы;

в) астатковы прынцып фінансавання адукацыі і культуры;

г) адсутнасць увагі пытанням развіцця культуры з боку кампартыі.

 

35. Стваральнікам беларускай школы балета лічыцца:

а) Я. Цікоцкі;

б) А. Пятроў;

в) У. Алоўнікаў;

г) В. Елізар’еў.

 

36. У чым праявілася пашырэнне правоў рэспублік СССР у 1950-я гады?

а) перадача ў рэспубліканскае падпарадкаванне некаторых буйных прамысловых прадпрыемстваў;

б) права на міжнародную дзейнасць;

в) права самастойна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна – тэрытарыяльнага падзелу;

г) права на культурную аўтаномію;

д) прыняцце асобных рэспубліканскіх грамадзянскіх, крымінальных, працэсуальных кодэксаў.

 

37. Што новага змяшчала “Канстытуцыя развітога сацыялізму” БССР 1978 г.?

а) зацвердзіла права на прыватную маёмасць;

б) абвесціла аб увядзенні ўсеагульнага выбарчага права;

в) навекі замацавала БССР у складзе СССР;

г) замацавала кіруючую ролю кампартыі.

 

Суаднясіце элементы мностваў

38. асобу і звязаныя з ёй падзеі:

А) Л. Цанава 1. Абвінавачаны у касмапалітызме Прэзідэнт АН БССР;

Б) А. Жэбрак 2. Народны камісар унутраных страў БССР, ініцыятар шматлікіх працэсаў супраць, палітычнай і культурнай эліты БССР;

В) П. Саевіч 3. Кіраўнік БССР у пасляваенныя гады;

Г) П. Панамарэнка 4. Міністр народнай адукацыі БССР, прыхільнік беларускамоўнай адукацыі, растраляны як “югаслаўскі шпіён”.

 

а) А1 Б4 В3 Г2; в) А3 Б2 В3 Г4;

б) А4 Б2 В1 Г3; г) А2 Б1 В4 Г3.

 

39. падзею і дату:

А) Прыняцце “Канстытуцыі 1. 1956 г.

развітога сацыялізму”

Б) Прыняцце Праграмы будаўніцтва 2. 1977 г.

камунізму ў СССР

В) Правядзенне ХХ з’езда КПСС 3. 1965 г.

Г) Пачатак дзейнасці П.М. Машэрава 4. 1961 г.

на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ

 

а) А2 Б4 В1 Г3; в) А4 Б2 В3 Г1;

б) А3 Б1 В2 Г4; г) А1 Б3 В4 Г2.

 

40. прадпрыемства і горад:

А) Суперфасфатны завод 1. Салігорск

Б) Азотна-тукавы завод 2. Гродна

В) калійны камбінат 3. Магілёў

Г) металургічны завод 4. Гомель

 

а) А4 Б1 В2 Г3; в) А2 Б3 В2 Г4;

б) А4 Б2 В1 Г3; г) А2 Б4 В3 Г1.

 

Устанавіце дакладную паслядоўнасць гістарычных падзей

41. а) Пачатак работ па аднаўленні разбуранай вайной народнай гаспадаркі БССР;

б) Узвядзенне манумента Перамогі ў Мінску;

в) Адмена картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання ў СССР;

г) Пачатак выпуску прадукцыі на МТЗ.

 

42. а) Пачатак стварэння ў БССР буйных жывёлагадоўчых комплексаў;

б) Увядзенне ў БССР саўнаргасаў;

в) Выпуск першых у БССР самазвалаў;

г) Прыняцце ў СССР “Харчовай праграмы”.

 

43. а) Пераход да агульнай сярэдняй адукацыі ў БССР;

б) Пачатак стварэння ПТВ у БССР;

в) Ліквідацыя масавай непісьменнасці ў БССР;

г) Увядзенне абавязковай 8‑гадовай школьнай адукацыі ў БССР.

 


ТЭМА X. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПРАВЯДЗЕННЯ РЭФОРМ: САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. ЗАМЕЖНЫЯ СУВЯЗІ. БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА
(1985 – 2010 гг.)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 161 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)