Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Спі, сыночак міленькі

 

 

 

 

Для дачкі:

Спі, сыночак міленькі, Спі, дачушка мілая,

Галубочак сізенькі. Галубачка сізая.

Мой сыночак будзе спаць, Мая дочка будзе спаць,

А я буду калыхаць. А я буду калыхаць.

 

Нашто, вецер, ты гудзеш, Нашто, вецер, ты гудзеш,

Спаць Міхаську не даеш? Спаць Марысі не даеш?

Спі, сыночку міленькі, Спі, дачушка малая,

Ой, да люлі, люленькі... А я цябе люляю.

 

Успомніш матку ты сваю,

Як цябе люляла,

Як табе у ноч не раз

Песню я спявала.


ЧАМУ Ж МНЕ НЕ ПЕЦЬ

 

 

 

 

Чаму ж мне не пець, Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець, Чаму ж не гудзець,

Калі ў маёй хатаньцы Парсючок пад лаўкаю

Парадак ідзець? Бульбачку грызець.

 

Чаму ж мне не пець, Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець, Чаму ж не гудзець,

Мушка на вакенцы Петушок на сметнічку

У цымбалкі б’ець. Зерняткі дзяўбець.

 

Чаму ж мне не пець, Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець, Чаму ж не гудзець,

Павучок на сценцы Сучачка на лычку

Кросенцы снуець. Хатку сцеражэць.

 

Чаму ж мне не пець, Дык чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець, Чаму ж не гудзець,

Мой сынок ў калысцы, Калі ў маёй хатаньцы

Як бычок равець. Парадак ідзець?


БУЛЬБА

 

 

Гарні, гарні бульбу з печы

У торбачку ды на плечы,

У торбачку ды нясі, –

Скажаш дзякуй, як з’ясі.

Прыпеў:

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,

Скажаш дзякуй, як з’ясі.

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,

Трам-там, ці-рам, та-ра-ра-рам.

 

Бульбу пякуць, бульбу вараць,

Бульбу ядуць, бульбу хваляць,

З бульбы клёцкі, з бульбы каша –

Вот такая доля наша.

Прыпеў

 

Ай, да туры, растатуры,

Я шляхецкай сам натуры:

Адзін лапаць, другі бот,

А я шляхціц, далібог!

Прыпеў:

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,

А я шляхціц, далібог!

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,

Трам-там, ці-рам, та-ра-ра-рам.

 



Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 1032 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ПЕСНЯ О КАПИТАНЕ | ОЙ, РАНА НА ЙВАНА | ПАЙШОЎ ЯСЬ НАШ НА ЛУЖОК |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
КАМАР ЛАЗНЮ ТАПІЎ| ЛЯВОНІХА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)