Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Валянцін Матарас

 

Цэнтральная ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім (ВКЛ) пасля яго ўтварэння ў 1240-х гг. І асабліва з часу пераносу сталіцы з Наваградка ў Вільню (1323 г.) належала вялікаму князю, або гаспадару, які выконваў самыя важныя дзяржаўныя функцыі былых удзельных князёў. Большая частка выканаўчай улады, якую раней яны ажыццяўлялі, была аддадзена стольным гарадам былых удзельных княстваў і велікакняжацкім намеснікам, якія занялі месца ўдзельных князёў. Паводле сцвярджэння С. Пушкарова, дзяржаўны лад ВКЛ вызначаўся непасрэднай залежнасцю намеснікаў гэтых зямель ад князёў, без усялякіх падначаленых адносін паміж самімі абласнымі кіраўнікамі. Такі лад трымаўся ў Вялікім княстве Літоўскім яшчэ некаторы час і пасля скасавання ў ім былых княжацкіх удзелаў.

Вярхоўная ўлада, увасобленая вялікім князем, імкнулася першапачаткова не парушаць усталяваную традыцыю ў дзяржаўным ладзе. “Прынцып даўнасці глыбока пранікаў ва ўсе жыццёвыя адносіны Літоўска-Рускай дзяржавы ў першыя часы яе існавання, знаходзіў прымяненне і ў дзяржаўным, і ў грамадскім яе поыбце”. Як пісалі гаспадары Вялікага княства Літоўскага ў дакументах той эпохі, “мы старины не рухаем, а новины не уводим”.

Для функцыяніравання выканаўчай улады гэта было станоўчым момантам, паколькі вялікія князі імкнуліся прыстасаваць усталяваны парадак да сваіх мэт. З цягам часу гэта стала ў многіх выпадках нормай дзяржаўнага права.

Гэтаму садзенійчала і тое, што ў ВКЛ здаўна ўтрымлівалася адміністрацыйная адасобленасць “грамотчиков” – буйных землеўласнікаў, якія падпарадкоўваліся непасрэдна велікакняжацкаму суду і вялікаму князю. У прыватнасці, у Кіеўскай устаўнай грамаце адзнаачлася, што “основные или начальные” граматы Вітаўта і Казіміра Ягайлавіча гарантуюць тэрытарыяльную цэласнасць і манапольнае права мясцовага баярства “держать” у ёй воласць і займаць адміністрацыйныя пасады (“уряды”). Далейшае пашырэнне і развіццё вотчыннай сістэмы адбывалася ўжо галоўным чынам на аснове гаспадарскага падаравання.

Падобная адасобленасць зямлі ў ВКЛ пазней набыла польскую форму выключна на саслоўных прывілеях мясцовай пазямельнай шляхты, у той час як у Маскоўскай Русі адміністрацыйнае адасабленне старых “грамотчиков” пачало пазней увасабляць асновы мангольскага “тарханства” – службова-цяглавага і адміністрацыйнага падпарадкавання тарханшчыкаў непасрэдна кіраванню маскоўскіх гаспадароў. Літоўска-рускае права было знаёма толькі з сістэмай узаемных распараджэнняў і даручэнняў вялікага князя па асобных адміністрацыйна-судоых справах. Такім чынам, кіраванне ВКЛ у ХІV ст. вызнаалася шырокай дэцэнтралізацыяй.

Развіццю дзяржаўнай цэнтралізацыі перашкаджалі некалькі фактараў, у прыватнасці, тая правінцыяльная “старина”, якую гаспадары ВКЛ з-за гістарычных абставін вымушаны былі захаваць і пацвердзіць, а таксама тыя правы, якія вялікі кнзяь прадастаўляў граматамі ваеннаслужылым землеўладальнікам. Гэта “паралізавала і развіццё адпаведных органаў і ўстаноў у цэнтры дзяржавы, даючы магчымасць гаспадару абыходзіцца толькі з дапамогай адной установы... – Рады Вялікага княства Літоўскага”. Вышэйшым органам улады і кіраваня быў сам гаспадар, або вялікі князь, які ў большасці выпадкаў выбіраўся з пэўнага роду. Ён мог быць таксама запрошаны або ўступаць на княжанне па спадчыне. Але пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413 г. пасада вялікага князя прызнаецца выбарнай, а не спадчыннай.

Уладныя функцыі князя ажыццяўляліся праз яго асабістыя якасці, аўтарытэтам сярд насельніцтва, а таксама падтрымкай вышэйшага саслоўя Вялікага княства Літоўскага. Яго ўлада спачатку распаўсюджваласся на ўсе тры галіны ўлады: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Статут 1566 года абмяжоўвае кампетэнцыю вялікага князя на карысць вальнага сейма і пераўтварае Вялікае княства Літоўскае ў паўшляхецкую рэспубліку, у якой манарх, па сутнасці, з’яўляецца ўжо выбраным “прэзідэнтам” з абмежаванай кампетенцыяй.

Вышэйшым калегіяльным органам кіравання ў ВКЛ былі пасяджэнні рады (паны-рада), якія адбываліся час ад часу. Гаспадар і яего рада кіравалі параўнальна абмежаванай сферай унутраных спраў. Было іх адносна мала, бо суд і ўправа праводзіліся ў асноўным мясцовымі органамі кіравання на аснове даравальных грамат і мясцовых земскіх звычаяў, розных для Валыні, Жамойці, Полацка і іншых зямель.

У ХІV ст. рада не мела акрэсленага складу і кампетэнцыі і не абмяжоўвала ўлады гаспадара. Аднак урадавыя функцыі рады ВКЛ з прешай паловы ХV ст. пашыраюцца. Склад рады, як правіла, прызначаўся паводле асабістага меркавання гаспадара з асоб, прыдатных да справы ў тым або іншым выпадку. З часам утварылася кола людзей з больш або менш акрэсленымі абавязкамі і ўзроўнем кампетэнтнасці.

Часам вялікі князь у інтарэсах справы заклікаў у раду асоб незалежна ад іх грамадскага становішча – ці то буйнога аб дробнага землеўладальніка, мешчаніна або простага слугу. Паводле азначэння М. Доўнар-Запольскага, рада ў гэты перыяд “была прыватным велікакняжацкім саветам”, але з палітычнымі функцыямі. Сам вялікі князь быў “цэнтрам урадавай дзейнасці.., які дзейнічаў асабіста або калегіяльна ў сходзе паноў-рады”. Аднак паступова рада ўсё больш эвалюцыяніравала ад дарадчай установы пры гаспадару да вышэйшага органа ўлады. Да вялікага князя Казіміра паны-рада функцыяніравалі ў якасці органа дарадчага і захавальніка права, ахоўніка “старины” ва ўсхі сферах дзяржаўнага жыцця.

Пры адсутнасці вялікага князя вышэйшая распарадчая і выканаўчая ўлада заставалася звычайна ў руках саміх паноў-рады. Яны прымалі меры для абароны дзяржавы, накіроўвалі паслоў за мяжу і складалі для іх інструкцыі, распараджаліся важнымі ўнутранымі справамі, размяркоўвалі на месцы падаткі і зборы, аддавалі пад заклад гаспадарскія маёнткі для папаўнення казны і г.д.

Вялікія князі былі вымушаны лічыца з панамі-радай. Так, у 1452 г. вялікі князь казімір, “подумавши с князьями и панами-радою”, падараваў маёнткі пану Мішку. Выказванне, якое часта сустракаецца ў актах і граматах таго часу, а менавіта: “подумавши с князьями и панами-радою”, сведчыць, што многія пытанні абмяркоўваліся на пасяджэннях паноў-рады, аднак галоўнае слова належала гаспадару. Прычым значэнне рады ў Вялікім княстве Літоўскім “вызначалася не па асобных яе функцыях, а адносінамі яе да вялікага князя”.

Як адзіны орган цэнтральнага кіраванння паны-рады не падзяляліся па накірунках дзяржаўнай палітыкі, як гэта было з прыказамі ў Расійскай дзяржаве. Звычайна ў велікакняжацкую раду ўваходзілі тыя асобы, якія ў дадзены час займалі важныя дзаржаўныя або царкоўныя пасады ці знаходзіліся пры гаспадару, часцей за ўсё біскуп Віленскі, ваявода і кашталян віленскі, ваявода трокскі, стараста жамойцкі, маршалкі земскі і дворны, падскарбій земскі. Усе яны прыбывалі на пасяджэнні рады, бо жылі недалёка ад месца яе пасяджэння, звычайна гэта была Вільня, і таму яны маглі лягчэй і хутчэй сабрацца.

З цягам часу суадносіны кампетэнцыі паміж вялікім князем і радай мяняліся. Статус рады павышаўся. Ужо пры Казіміру яна стала не толькі асабістым гаспадарскім, але і паўнапраўным дзяржаўным саветам Вялікага княства Літоўскага. Гэты савет клапаціўся не толькі пра інтарэсы дзяржавы і пра абарону іх ад магчымага парушэння з боку гаспадара, які ў той час быў ужо адначасова вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Гэта быў ужо паўнаправўны орган прадстаўнічай улады, а кароль, і ён жа вялікі князь, стаў намінальным кіраўніком дзяржавы.

Удзел рады ў заканадаўчай дзейнасці ўпершыню санкцыяніруецца прывілеем 1492 г., па якому вялікі князь не мог адмяняць або змяняць пастановы, што былі прыняты ім са згоды паноў-рады, а прывілеем 1506 г. зноў пацвярджалася, што вялікі князь не можа нічога вырашыць без парады і згоды рады. Тыя ж правілы санкцыяніруюцца і Статутам Літоўскім 1529 года толькі з дапаўненнем, што дазвол патрэбен у выпадках прыняцця спецыяльнай “уставы” пра земскую абарону.

Згодна са Статутам Літоўскім 1566 года рада ўдзельнічае ў заканадаўчай дзейнасці ўжо ў складзе вальнага сейма як яго асобная структурная адзінка. За радай як самастойнай установай, якая функцыяніравала асобна ад сейма, захоўваецца права на ўдзел у адміністрацыйных і судовых справах.

Акт Люблінскай уніі 1569 г. прадугледжваў, што Вялікае княства Літоўскае і Карона Польская складаюць адну “Рэч Паспалітую з агульным, сумесна абраным Каралём (ён жа Вялікі князь), Сенатам і Сеймам”. Як юрыдычны акт ён прадугледжваў інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу. Аднак фактычнага аб’яднання не адбылося, ВКЛ і пасля Люблінскай уніі захавала значную ступень самастойнасці: існавалі сента (паны-рада) і асобны сейм, а таксама ўрадавыя пасады ВКЛ. У заключанай уніі ВКЛ і Польшчы асноўнымі і рэальнымі былі дзве ўмовы: 1) унутранае ўпарадкаванне і кіраванне засталося ранейшым, незалежна ад саюзнай дзяржавы; 2) дыпламатычныя адносіны вяліся сумесна. Аднак, як лічыць пераважная частка даследчыкаў, ні аднаго агульнага міністра, ні агульнага камандавання (акрамя агульнага манарха), ні агульнага суда Польшча і Вялікае княства Літоўскае за ўвесь час дзейнасці Люблінскай уніі не мелі.

Польскі гісторык Станіслаў Кутшэба адзначаў, што на глебу адзінства аб’яднаныя Люблінскай уніяй дзаржавы ўступілі толькі пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г., г. зн. тады, калі дадзены заканадаўчы акт ужо не меў рэальнага значэння для Рэчы Паспалітай, якая ў 1795 г. перастала існаваць. Такім чынам, унутраная аўтаномія ВКЛ захавалася, хоць і адчуваўся пастаянны ўплыў Польшчы на яго інкарпарацыю ў свой склад.

Пасля Люблінскай уніі рада ВКЛ увайшла ў каронную раду – самастойны орган, які функцыяніраваў на аснове польскага права, якое строга ахоўвала шляхецкае самакіраванне. Паводле сцвярджэння Ф. Леантовіча, “радныя паны польскія і літоўскія ў складзе сейма ўтварылі сабой сенатарскі стан і, акрамя таго, функцыяніравалі асобна ад сейма як важны адміністрацыйны орган па кіраванню дзяржавай”. Аднак фактычна рада выступала ў якасці самастойнага прадстаўнічага органа ВКЛ.

Да часу Люблінскай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім стварылася і такая прадстаўнічая ўстанова, як сейм, які па свайму значэнню, а таксама і па складу быў вельмі блізкі да польскага сейма. На працягу першай паловы ХVІ ст. сеймы пераўтвараюцца з выпадковых з’ездаў магнатэрыі і шляхты, каталіцкага кліру ў арганізаваную дзяржаўную ўстанову. Яе значэнне расце, і яна пачынае прымаць прамы і непасрэдны ўдзел у заканадаўчай дзейнасці.

На сеймах выбіраўся кіраўнік дзяржавы, вырашаліся пытанні вайны і міру, міжнародныя справы, прымаліся новыя заканадаўчыя акты. Па ўсіх пытаннях, якія тычыліся дзаржаўнай дзейнасці, неабходна была згода прадстаўнікоў саслоўяў. Паколькі ўрад не меў асабістых сродкаў, згода неабходна была і пры ўвядзенні новых падаткаў і збораў. На пастановы, якія прымаліся без згоды сейма, звычайна падаваліся просьбы аб іх адмене. Арыткул 15 Статута 1588 года так і называецца – “Аб захаванні старых законаў, а новых без Сейма агульнага не ўстанаўліваць”. Тое самае запісана ў артыкуле 2 Статута 1588 года: “Мы, Гасудар, і з панамі-радамі нашымі не павінны... учыніць... ніякіх плацяжоў і ніякага пабору без згоды Сейма”. Калі ўрад у 20-я гг. ХVІ ст. падрыхтаваў праект Статута 1529 года, то ён чытаўся па артыкулах і абмяркоўваўся на Віленскім сейме і да таго часу не ўступіў у законную сілу, пакуль не быў прыняты саслоўямі.

Улада караля Рэчы Паспалітай (вялікага князя ВКЛ) была абмежаваная. Яна вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі – “Пактам канвента” і “Генрыхаўскімі артыкуламі”, а для Вялікага княства Літоўскага яшчэ і Статутам 1588 года. У час пасяджэння сейма кароль быў толькі старшынёй сената, а паміж сеймамі – главой выканаўчай улады. Можна сцвярджаць, што да ХVІІ ст. Рэч Паспалітая з’яўлялася, па сутнасці, дваранскай рэспублікай з абарным каралём на чале.

Перад вальнымі сеймамі на павятовых сейміках папярэдне абмяркоўвалія прапановы ўрада, якія даводзіліся пісьмова і вусна праз каралеўскіх пасланцоў. Павятовыя сеймікі склікаліся вялікім князем за чатыры тыдні да адкрыцця вальнага сейма.

Скліканне павятовых сеймікаў ажыццяўлялася цэнтральнай уладай праз органы павятовай адміністрацыі. Адміністрацыя павета была абавязана, перш за ўсё, перадаць павятовай шляхце распараджэнні цэнтральнай улады і прасачыць за іх выкананнем. У склад павятовых сеймікаў уваходзілі, па-першае, мясцовыя службовыя асобы – біскупы, ваяводы, старасты, маршалкі, харунжыя, дзяржаўцы, цівуны і г.д., па-другое, прадстаўнікі саслоўяў – князі, паны, шляхта і дваране, якія былі землеўласнікамі дадзенага павета. Асаблівасць кампетэнцыі павятовых сеймікаў як мясцовых органаў прадстаўнічай улады была ў тым, што яны абмяркоўвалі ўсе тыя агульнадзяржаўныя пытанні, з-за якіх склікаўся вальны сейм.

Рашэнні, якія выносілі павятовыя сеймікі, даводзіліся да ведама ўдзельнікаў вальнага сейма дэпутатамі ад паветаў. Як сцвярджае І. Максімейка, павятовыя сеймікі былі вынікам кампрамісу паміж урадам і пануючымі саслоўямі асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Гэта было звязана, на нашу думку, з цяжкім вырашэннем пытанняў на вальным сейме. Шляхта, якая дамінавала сярод дэпутатаў сейма, дамаглася права для кожнага дэпутата накладваць на оюбое рашэнне і наогул на ўсю работу сейма забарону – свабоднае вета (liberum veto). У выніку “з 55 сеймаў, якія склікаліся ў 1652-1754 гг., 42 не адбыліся з-за налажэння вета”, што практычна прывяло да паралічу вышэйшага прадстаўнічага органа Рэчы Паспалітай.

Як мы ўжо адзначалі, у ВКЛ асноўная кіраўніцкая дзейнасць не пераносілася ў цэнтр дзяржавы, а ажыццяўлялася непасрэдна мясцовымі органамі кіравання.

Асноўнымі службовымі асобамі, якія кіравалі на месцах да ХV ст., былі намеснікі і цівуны. Менавіта яны займаліся пытаннямі кіравання ў былых княствах пры вялікіх князях літоўскіх. Аднак па меры збліжэння з Польшчай назвы пасад і званняў ва ўсіх органах кіравання на месцах змяняліся, як, напрыклад, “стараста”, “ваявода” і г.д. На думку М. Любаўскага, увядзенне новых назваў службовых пасад у літоўскую службовую тэрміналогію ў ХІV-ХVІ стст. было выклікана патрэбамі кіравання, размежавання па кампетэнцыі і па памерах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак велікакняжацкіх кіраўнікоў, у руках якіх была ўся выканаўчая ўлада. Ваяводства падзялялася на некалькі паветаў, з якіх адзін быў цэнтральны. У апошнім знаходзіўся галоўны горад ваяводства, дзе быў глава адміністрацыі – ваявода, другое месца ў службовай іерархіі займаў кашталян. Кожны павет меў сваю адміністрацыйную ўладу – старасту або ваяводу, пры гэтым паўнамоцтвы старасты былі такія самыя, як і ваяводы, толькі на тэрыторыі дадзенага павета. Кожны павет меў харунжых, кашталяна толькі цэнтральныя, а маршалкаў – усе, акрамя цэнтральных, паколькі яны былі асобамі, якія надавалі павету значэнне земска-ваеннай адзінкі.

Асноўная выканаўчая ўлада мясцовых органаў была сканцэнтравана ў руках ваяводаў і старастаў. Як сцвярджае М. Любаўскі, “ад удзельных князёў ваяводы і стаарсты атрымалі пэўную долю ўрадавай улады і значэння ў адносінах да 12 абласцей у поўных іх складзе, паколькі ўсе функцыі ўдзельных князёў (палітычныя правы) Гаспадар перанёс непасрэдна на сябе, але не абмяжоўваў, на нашу думку, самакіраванне абласцей.

Ваяводы і старсты былі аканомамі дварцовай гаспадаркі, зборшчыкамі падаткаў і пошлін, камендантамі крэпасцей, распараджаліся іх будаўніцтвам, адказвалі за абарону павета, а таксама з’яўляліся начальнікамі мясцовых ваенных сіл. Ад сваёй дзейнасці ваяводы і старасты атрымлівалі прыбытак (звычайны і экстраардынарны), таксама як і намеснікі-дзяржаўцы, якія кіравалі дзяржаўнымі і велікакняжацкімі дварамі і замкамі. Усе яны атрымлівалі пасады ваявод і стараст на пажыццёвы тэрмін. У сваіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ваводы і старасты вялі гаспадарку на гаспадарскіх дворных угоддзях. Ваяводы і старасты жылі з гэтай гаспадаркі, а лішкі складалі велікакняжацкі даход, за кошт якога, а таксама іншых прыбыткаў, утрымліваўся гарнізон, што знаходзіўся ў іх рэзідэнцыі.

У асобных валасцях ваяводы і старасты па некаторых пытаннях, напрыклад, па вядзенні гаспадаркі, збору падаткаў, суду і ўправы сярод сялян і па іншых справах, звычайна мелі намеснікаў. Акты ўпамінаюць пра намесніка ваяводы віленскага, пра намесніка ваяводы трокскага. Пры раздачы гаспадаром падараванняў ваеннаслужылым людзям і духавенству ваяводы і старасты давалі даведкі аб падараваных землях і маёнтках і павінны былі наглядаць за тым, каб ад гэтай раздачы не пацярпела велікакняжацкая гаспадарка.

Часам ваяводы і старасты, як і намеснікі-дзяржаўцы, дадзенай ім уладай адмянялі гаспадарскае падараванне, якое было нявыгаднае двару, і замянялі яго іншым. Зразумела, гэта адбывалася з канчатковай згоды гаспадара. І сам гаспадар, паведамляючы ваяводу і старасту пра падараванне зямель, часта загадваў, перш чым увесці новую асобу ва ўладанне, даведацца, ці будзе гэта яму, гаспадару, выгадна, і калі не, то шукаць патрэбна было іншыя землі.

Аднак улада мясцовых ваявод і стараст таксама не была неабмежаваная. Вялікі кнзяь выдаваў юрыдычныя акты (прывілеі або граматы) і тым самым абараняў насельніцтва ад самавольстваў, улічваў яго пажаданні пры прызначэнні ваявод, стараст і іншых асоб мясцовай улады. Так, у актах запісана, што “им нами давати воеводу или старосту, по их воле, а который им будет тягот воевода, а обмовят его перед нами: што нам воеводу им иного дати, по их воле”. Статутная грамата Полацкай зямлі ад 23 ліпеня 1511 г. не толькі гарантуе маёмасныя правы насельніцтва, але і сцвярджае важныя првы зямлі як асобнай тэрытарыяльнай адзінкі: унутранае самакіраванне, удзел насельніцтва ў выбарах ваявод, суддзяў і мясцовых урадавых органаў, права на ад’езд з зямлі і г.д. Вялікі князь даваў граматы, якія ахоўвалі землеўладальнікаў і іх сялян ад пабораў, самавольстваў і ўціску з боку ваяводы. Пачынаючы з Люблінскай уніі ваявода пачаў прызначацца каралём незалежна ад гэтых меркаванняў. Сувязь яго з зямлёй, “якая засноўваецца на яго аселасці і вядомасці сярод насельніцтва, цалкам страчваецца”.

У мясцовасці, дзе знаходзіліся велікакняжацкія двары або палацы, кіраваў намеснік-дзяржаўца. Напрыклад, ворныя землі знаходзіліся пры двары ваўкавыскім, які быў адміністрацыйным цэнтрам усяго Ваўкавыскага павета і знаходзіўся ў месцы Ваўкавыскім.

Калі гаспадарскі двор знаходзіўся ў горадзе або замку, такія землі часта называліся замкавымі або гарадавымі. Зразумела, што гаспадарскія двры і палацы таму і ўзніклі, што ў дадзенай мясцовасці былі землі і ўгоддзі, якія належалі вялікаму князю. Намеснікі-дзяржаўцы, якія вялі гаспадарку двароў, адказвалі за яе як за сваю ўрадавую дзейнасць.

У той мясцовасці, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў, дзейнічалі органы сялянскага самакіравання – сялянскія сходы. Іх узначальвалі старцы. На сялянскіх сходах размяркоўваліся падаткі і разбіраліся спрэчкі паміж сялянамі. Старцы кантралявалі ход грамадскіх работ, будаўніцтва і рамонт мастоў і дарог, збіралі і адвозілі падаткі і зборы ў вызначаныя ўладамі месцы.

У гарадах з магдэбургскім правам мяшчане ў некаторай ступені вызваляліся ад адміністрацыйнай і судовай улады ваявод, стараст і іх намеснікаў і атрымлівалі права мець органы гарадскога кіравання разам з некаторымі элементамі самакіравання. Гарадскую адміністрацыю і суд узначальваў войт, які прызначаўся ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Ён сачыў за падтрымкай парадку ў горадзе, за захаваннем правіл гандлю, клапаціўся пра абарону інтарэсаў гараджан перад урадам і ў канфліктах з асобнымі феадаламі, кантраляваў своечасовы збор падаткаў, ажыццяўляў сумесна з прадстаўнікамі гарадской рады суд. У сваіх граматах каралі вызначалі адносіны гэтых гарадоў да мясцовых органаў выканаўчай улады.

Па асобных праблемах эканамічнай і кіраўніцкай дзейнасці ваяводы маглі ўмешвацца ў кіраванне гарадоў з магдэбургскім правам. Так, яны ўстанаўлівалі цану на прадукты ў гарадах, што рабілася звычайна для падтрымкі адзінства гаспадарскай дзейнасці ва ўсім ваяводстве. На думку І. Юхо, магдэбургскае права не забяспечвала сапраўднага самакіравання, таму што войтаўска-бургамістарская ўлада ў горадзе змяніла форму цэнтралізаванага самакіравання.

Толькі Канстытуцыя Чатырохгадовага сейма (1788-1792 гг.) 3 мая 1791 г. упершыню паставіла пытанне аб выдзяленні выканаўчай улады ў самастойную галіну. Аднак яна засталася на паперы, бо Рэч Паспалітая ўжо распадалася.


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 137 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)