Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сумленнасць .Калі я чую гэтае слова, у маім уяўленні адразу ж узнікаюць асацыяцыі з чымсьці цнатлівым(девственным), чыстым. Сумленнасць для мяне - гэта святасць, незапятнанность чалавечай душы.



Сумленнасць. Калі я чую гэтае слова, у маім уяўленні адразу ж узнікаюць асацыяцыі з чымсьці цнатлівым (девственным), чыстым. Сумленнасць для мяне - гэта святасць, незапятнанность чалавечай душы.

Пагаворым аб нашым творы. Адны з галоўных герояў твора — доктар Яраш і журналіст Шыковіч. Гэта сябры, і Шамякін з цеплынёй і сімпатыяй гаворыць аб іх сяброўстве. Нельга не згадзіцца з Зосяй Савіч, якая, назіраючы цёплыя, шчырыя адносіны Яраша і Шыковіча, зазначае: "Заўсёды хораша ад іх вось такой дружбы". Прыгледзеўшыся больш уважліва, пагаджаемся з думкаю пісьменніка і мы: сапраўды, шчырае сяброўства можа быць паміж тоўстым і тонкім, высокім і нізкарослым, імпульсіўным і стрыманым, але галоўнае паміж імі павінна быць агульным — сумленнасць. I Шыковіч, і Яраш — шчырыя людзі, якія прывыклі глядзець праўдзе ў вочы і ні ў чым не крывіць душой. Калi Зосе спатрэбілася дапамога, абодва прыходзяць да адной думкі: трэба "варушыць мінулае". Не толькі жаданне аднавіць парушаную справядлівасць, але і жаданне дапамагчы свайму сябру Ярашу было матывам нястомнага пошуку і «корпання» Шыковіча ў архіўных дакументах. Зося ўпэўнена, што яе бацька - сумленны чалавек, «не герой, але і не вораг». Насамрэч для Яраша та Шыковіча вельмi важна дамагчыся справядлівасці. Мы можам пабачыць гэта у рэплiцы Шыковiча: “Дык што ж, па-твойму, пакінуць яго ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей?” Усё, што яны разам робляць, накiравана дзеля таго, каб сказаць праўду пра людзей, якія змагаліся... Сумленна... Яраш зрабіў усё, каб забяспечыць Зосi годнае жыццё, вярнуўшы тое, што належала ёй па праву. У яе як «ворага» народа і дачкі «ворага» народа забралі ўсё: здароўе, добрае імя, дом. Яраш з Шыковічам вярнулі ёй усё, зрабілі ўсё, што ад залежала. На жаль павінен адзначыць, што дорага заплацілі Яраш і Шыковіч за свае чалавечныя памкненні і парыванні. Шыковіча «выкачалі» ў брудзе, а ў Яраша ледзь не развалілася сям'я.

На маю думку, добра, што у нашым творы ўдалося аднавіць справядлівасць. Яна была дасягнута шляхам барацьбы неабыякавых грамадзян. Так і павінна быць! Але, на жаль, так не заўсёды і ўсюды бывае. Я лiчу, што у сучасным грамадстве, залішняя сумленнасць зараз не вельмі вітаецца, усе больш перамагаюць такія якасці, як хітрасць, ілжывасць, выкрутлівасць. Але гэта заганы (пороки), а зусім не ідэалы, да якiх трэба імкнуцца! Сумна ўсведамляць, але ў гэтым свеце больш шануюцца матэрыяльныя каштоўнасці, чым духоўныя. Пашанай і павагай будзе карыстацца хутчэй чалавек, які валодае велізарным станам, які зарабіў гэты стан несумленным шляхам, чым чалавек бедны, але вядучы праведнае жыццё, які не парушае паняццяў аб гонару і абавязку.



Нават, калі твае бацькі сапраўды прыстойныя і сумленныя людзі, як цяжка расці чалавеку, як на рост ці на яго запаволенне (замедление) можа паўплываць выключна ўсё, нават нейкая, здавалася б нам, дробязь. З маёй точкi зору, самае цяжкае ў гэтым свеце — расці, змяняцца да лепшага, быць здольным перагледзець і свае ўчынкі, і свае каштоўнасці. Трэба адзначыць, што галоўная праблема крыецца ў маральным і духоўным выхаванні моладзі. Выхаванне-гэта стрыжань чалавека. Адносіны ў сучасным грамадстве заснаваны на ўзаемнай выгадзе, а маральныя прынцыпы і асновы, да якіх і ставіцца гонар, сумленне не адпавядаюць сённяшняму ўладкаванню свету. Быць добрымі, мяккімі і сумленнымі, значыць, быць як быццам бездапаможнымі белымі варонамі сярод ястрабаў, якія валодаюць моцнай хваткай. Але (Аднак), я лiчу, у жыццi не ўсе так дрэнна, паняцце гонару ўсё ж не зусім забыта. На жаль, сёння быць сумленным не сучасна, але, нягледзячы на гэта, усё ж ёсць сярод нас тыя, для каго гонар,сумленне - гэта не пусты гук. Узаемаадносіны паміж Ярашам та Зосяй сведчаць нам пра імкненне сумленных людзей дапамагаць тым, хто трапляе ў бяду.

 

 

У заключэнне адказу хачу адзначыць, што гонар і сумленне ласцівы выключна iстоце разумнай. І калі хтосьцi губляе іх у пагоні за зямнымі выгадамі, значыць ён не варты называцца чалавекам.

 

 

У сваім рамане "Сэрца на далоні" I. Шамякін надае ўвагу праблеме бацькоў і дзяцей, моладзі, яе жыццю ў такім няпростым свеце, таму што іменна моладзі будаваць новае грамадства, несці ў жыццё дэмакратычныя змены. Выбар свайго месца ў жыцці, магчымасць быць карыснымі грамадству, знайсці асабістае шчасце — вось пытанні, якія хвалююць Тараса Ганчарова і хлопцаў з яго брыгады, Машу і Ніну, Славіка і Ірыну Шыковічаў. Безумоўна, найбольш цікавымі з'яўляюцца вобразы Тараса Ганчарова і Славіка Шыковіча. Правільнасць ва ўсім — і на працы, і ў паводзінах — вызначальная рыса характару Тараса. Адукаваны, дасведчаны; ён да ўсяго ставіцца вельмі сур'ёзна. Стрыманы, разважлівы, ён як бы аглядваецца на сваё званне кіраўніка перадавой брыгады і баіцца зрабіць што-небудзь не так, як патрабуе гэтага званне. Часта герой здаецца ненатуральным, аўтар нібы падганяе героя пад эталон, ідэал "будаўніка камунізму". Асабліва гэта заўважаецца, калі мы чытаем пра Славіка Шыковіча. Наколькі зразумелы Тарас, настолькі непрадказальны Славік. Ён не хоча быць такім, як усе, і пакідае брыгаду Тараса, бо бачыць, што хлопцы, якія яго выхоўваюць, самі далёка не анёлы. Мне, як і пісьменніку, больш падабаецца Славік, які шукае сябе, памыляецца, падае і падымаецца, каб стаць лепшым. Славік увесь час бунтуе, пратэстуе супраць надуманай правільнасці ў жыцці, паводзінах людзей, ён не хоча жыць у свеце крывадушнасці, ханжаства, імкнецца да цеплыні і даверу ва ўзаемаадносінах людзей. Безумоўна, у яго характары шмат юнацкага максімалізму, нават дзяцінства. Але тое, што ён самакрытычны, умее ацаніць свае паводзіны і ўчынкі, што ён здольны да моцных пачуццяў,.— усё гэта сведчыць аб добрых чалавечых якасцях героя, аб станаўленні яго характару.

 

Цытатная характарыстыка Славіка Шыковіча:

— "Сумна. Злосны ён на бацькоў: збудавалі дачу, напіхалі панчоху грошай... А ён працуе і мусіць харчавацца ў рабочай сталоўцы..."

— "Славіку пры ўсёй яго беспрынцыповасці нялёгка было папрасіць грошай у Тараса".

— "Паводзіны Славіка і абуралі, і забаўлялі".

— "Я адрозніваюся ад цябе адным... Табе ўсё падабаецца, ты ўсім задаволены... А я крытыкую ўсё..."

— "Не люблю, як атлусцелыя дзядзькі пачынаюць мяне вучыць..."

— "Я рос пад бацькавай славай, як пад парасонам.."

— "Мне было ўсё дазволена".

— "Усё-такі ён цікавы хлопец, гэты Славік. Але ў галаве яго — куча смецця".

— "Шпіёніць прыехалі? Куды атамную бомбу скінуць? Дык мы на вас дзесяць скінем!"

— "Прачнуўся Славік у выцьвярэзніку... Напіўся, прыставаў да англійскіх турыстаў".

— "Мама, не трэба мне маралі! Я сыты па горла!"

— "У каго ён, такі чорт, удаўся?"

— "Пра што я мару? Ні пра што! Хачу паляцець у космас. У пустату. Дзе б ніхто не дапытваў і не чытаў "мараляў".

— "Шчанюк! Доўга ты яшчэ будзеш ганьбіць добрае імя бацькі, маці, сястры?"

— "Славік... уткнуўся тварам у матчыны рукі, якія хацелі падняць яго з падлогі, і... заплакаў".

— "Знешне грубаваты і цынічны, Славік быў уражлівы і па-дзявочы сентыментальны".

— "З'явіўся нейкі своеасаблівы гонар: дакажу, што і я не горшы за вас — за Тараса і яго брыгаднікаў..."

— "Усё-такі ён пацешны, гэты балбатліва-галантны хлопчык. З ім не засумуеш".

— "Яму ўсё абрыдла: піжоністыя сябры, модныя дзяўчаткі, пласцінкі з песнямі, рэстараны... Яму хораша было толькі з Машай".

— "Ну і характар! Не ведаеш, што ён выкіне праз хвіліну".

— "Адзін з нас сёння павінен памерці!" — сказаў ён злосна".

— "Зноў закіпала злосць на Машу і Тараса: як ім адпомсціць? "

— "Ён, Славік, доўгі час лічыў, што пазбавіўся ад такіх "перажыткаў і забабонаў, як сумленне, сорам, каханне... Не атрымалася..."

— "Я люблю яе, гэтую рыжую!"

 


Дата добавления: 2015-11-04; просмотров: 211 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Безпека життєдіяльності, як наука, синтезує досягнення цілого ряду наук (рис. 1.3) і є комплексною, інтегральною за суттю. Серед них фізика, хімія, біологія, математика, геологія, метеорологія, | Сумленнасць .Калі я чую гэтае слова, у маім уяўленні адразу ж узнікаюць асацыяцыі з чымсьці цнатлівым(девственным), чыстым. Сумленнасць для мяне - гэта святасць, незапятнанность чалавечай душы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)