Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дабрачынны канцэрт «Дапамажы дзецям разам з намi. 2 частка» (11.05.2012)



Дабрачынны канцэрт «Дапамажы дзецям разам з намi. 2 частка» (11.05.2012)

 

Калi вас часта непакоіць пытанне, што карыснага вы можаце зрабiць, чым можаце ахвяраваць, самае простае выйсце – наведаць дабрачынны канцэрт. Знайсці грошы на квіток, у прынцыпе, можа кожны. Было б, як кажуць, жаданне. Хочацца верыць, што рабіць дабро жадае к о ж н ы. Аднак гэтым майскім вечарам народ на канцэрт збіраўся павольна. Можна нават сказаць, марудна. Хутчэй, гэта было абумоўлена тым, што парадак выступаючых гуртоў быў вядомы загадзя.

Нягледзячы ні на што, настрой быў прыўзняты. Нават святочны. Пачаўся вечар з прэзентацыі мультфільма «Лясны добры Насарог», зробленага дзецьмі сумесна са студыяй дзіцячай анімацыі «Мы есть». У дзіцячай творчасці заўсёды ёсць доля непасрэднасці і чароўнасці, аднак у мяне яна выклікае не толькі замілаванне, але і сум, бо не даюць спакою ўспаміны таго часу, які ўжо ніколі не вернецца. Асабліва ўразіў і запомніўся вобраз Сонейка. Такое пацешнае, недарэчнае, смешнае. Яно намалявана неяк па-новаму, здаецца, упершыню з цельцам, у «паветраным шарыку», забаўна агучана. На выхадзе з клуба можна было абзавесціся паштоўкамі з выявамі з да-дзенага мультфільма.

Ад намесніка дырэктара ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» (пасёлак Навінкі) Латыш Ірыны Сяргееўны стала вядома, што на сродкі, сабраныя на аналагічным канцэрце мінулага года, выхаванцы змаглі весела і цікава адпачыць летам у лагерах і прафілакторыях. I цяперашні канцэрт умоўна праходзіў пад дэвізам «Падары дзецям лета». Мерапрыемства суправаджалася дэманстрацыяй фотаздымкаў шчаслівых дзяцей. Адначасова былі прапанаваны пэўныя відэарады падчас выступу кожнай групы, за што адказваў Vj Плаха.

Распачало канцэрт трыа «PortMone». Невялікая колькасць інструментаў: там-там, бас-гітара і рэдкасць у сучаснай музыцы – акардэон. Музыка пагружае ў свет мудрагелістых схем и матэматычных формул, складаных задач і ўраўненняў. Нездарма ў назве прысутнічае Манэ – прозвішча заснавальніка імпрэсіянізму. Здаецца, што кожны гук, кожная нота спяшаецца ўхапіць і адлюстраваць імгненнае ўражанне ад навакольнага свету. Заплюшчваеш вочы – і далёка не радасныя малюнкі паўстаюць ва ўяўленні, разам з тым ахінае незвычайнае супакаенне, ціхамірнасць, здаецца, што ўсе праблемы адышлі і вырашаць іх ужо не прыйдзецца. Бо ўсё скончана…



Удалымі былі спробы гурта «The Silicon» развесяліць і разварушыць публіку. Інструментальная музыка з рэдкімі выкрыкамі гучала больш жыва і весела, чым у іх папярэднікаў. Рух на танцполе ўзмацніўся, многія пачалі самазабыўна танцаваць.

Сонечны настрой ствараў і пакінуў пасля сябе рэгі-гурт «Botanic project». Рэгі можа падабацца ці не, аднак нясе гэтая музыка светлы, радасны настрой. Цяжка ўтрымацца, каб не пачаць рухацца пад яго танцавальныя рытмы.

Пасля іх выступлення вядучыя вырашылі распачаць аўкцыён. Мінімальны кошт дыска «Botanic project» «Реанимация» з аўтографамі ўсіх удзельнікаў гурта быў прапанаваны адным з гледачоў – 50 000 беларускіх рублёў. У выніку дыск атрымаў нейкі Аляксей за 350 000. Шчодрасць гэтага хлопца варта пахвалы.

Гурт «Петля пристрастия» вярнуў у суровую рэчаіснасць. Вакаліст удала стварае вобраз чалавека з псіхічнымі і фізічнымі адхіленнямі. Нейкія ламаныя, але дакладныя рухі нагадваюць паралізаванага, хворага чалавека. Дзіўнаватая і адладжаная пластыка. Некаторыя рухі і міміка нагадваюць Пятра Мамонава. Абсурднасць тэкстаў спалучаецца з тонкай філасофіяй. Раскрываецца ўнутраны свет няўдачлівага пакутніка, агучваюцца тыя асобасныя праблемы, пра якія прынята маўчаць. Зрэдку выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, якая падаецца штучнай і нейкай іншароднай для дадзенай музыкі.

Для гурта «Аддис-Абеба» ўласціва нейкая агрэсія, хоць у разуменні многіх рэгі – гэта нешта вясёлае, радаснае, лёгкае, паветранае. Захапленне выклікаў клавішнік гурта, занадта адданы сваёй справе.

Майстры пераўвасаблення – гурт «Кассиопея». Як заўсёды ўвычварных убраннях. Нават не верыцца, што гадзiну назад Ілья Чарапко-Самахвалаў быў персанажам іншай гісторыі – «Петли пристрастия». Цяпер гэта псіхічнахворы чалавек з шэрагам паталагічных страхаў, паранармальных ідэй і маній. Здзіўляе тонкасць і разумнасць абсурднай паэтыкі, аднак нейкай сумнай і трагічнай. Смела спяваецца пра розныя страхі, уласцівыя людзям. Наіўна-шчыры вакал выклікае спачуванне лірычнаму герою (ён яшчэ не страціў веру і па-дзіцячы чакае цуда!), падкрэслівае бессэнсоўнасць нашага жыцця, хоць знешняя абалонка гурта прыдуркавата-вясёлая. Гурт парадаваў не толькі сваімі песнямі, але і двума каверамі: аптымістычна-правакацыйнай песняй «Стаканы» «Аквариума» і «Медведицей» «Мумий Тролля», выкананай без музыкі ў псеўданародна-застольнай манеры.

Не зусім зразумелым для мяне застаўся Дзіма Ску і «Никто не Вуди Аллен». Ніякі калектыў, абсалютна не сур’ёзны і не арыгінальны. Крыўляцца таксама трэба ўмець.

На жаль, па прычыне хваробы аднаго з музыкантаў не змог прыняць удзел у канцэрце гурт «Gentle Bombardiers».

Напрыканцы самых стойкiх працягвалi весялiць i забаўляць Dj Большой Ё і Dj Вирус, якія завіталі да нас з Бранска.

У цэлым вечар атрымаўся добрым. І людзей усё ж прыйшло дастаткова, хоць, здаецца, меней, чым у мінулым годзе. Радуе, што ёсць яшчэ неабыякавыя. Што не кажыце, а рабіць дабро прыемна! Калі вы яшчэ не спрабавалі прыняць удзел у дабрачынных акцыях – абавязкова п а с п р а б у й ц е! Вам спадабаецца!!!

Не.


Дата добавления: 2015-11-04; просмотров: 31 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Домашнее задание по теме «Теория строения атомов и молекул». Билет № 1 | Данные чит коды для Counter-Strike 1.6 действуют только на своём сервере.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)