Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мастацкі пераклад з польскай мовы Уладзіслава Трыпуза



Мастацкі пераклад з польскай мовы Уладзіслава Трыпуза

Przekład literacki na język białoruski Władysława Trypuza

 

Вінцэнт Поль

(1807-1872)

 

ЛІТВА

 

Там на поўначы, дал е чка!

Шумяць пушчы па-над рэчкай;

Там свет іншы, люд адменны,

Край западлы, роўны, сэнны,

Часта мшысты і пясчысты;

Пушчы чарнейшыя, збожжа марнейшае,

Неба блакітнае, травы радзейшыя,

Багны гразкія, гаці вузейшыя,

Рыбы, гр ы бы і вяндліны,

Льны дародны, пах маліны.

Луста хлеба ў поце твараў,

А на панскі стол – прысмакаў:

Лося соленыя храпы

І мядзведзя смажаныя лапы.

Цямнее ў пушчах, збіраецца мгла,

Край светам шэрым залівае яна;

Вол за рогі арэ зглішча,

У вострым жвіры саха свішча,

А за дарогаю дзесьці пастронныя

Цягнуць вазы аднаконныя.

Конь запрэжаны, закладны,

Люд у лапцях, з лыка вітых,

У хатах, ад дыму чадных,

Саломай ці дранкай крытых.

Калі на люд той хтось паглядае,

То аж сэрца жаль ахінае,

І запытацца ў яго ахвота ўзнікае:

Што табе гэта, Ліцвіне?

Але Ліцвін не прагадае,

Бо ў тэй душы г а рту хапае!

Люд гэта ціхі, жалослівы, скрыты,

Як то кажуць: куты, біты;

Калі шчыры, як воск, тае,

Але калі яго хто затрымае,

То і ў гробе не прабачыць,

Калі якую здраду ўбачыць!

Хоць край ягоны небагаты,

Сабе ён радзіць, бо ашчадны;

Не марнуе грошай на адзенне,

Бо ў галаве – аглядка й разуменне.

Не прывык ён к прыгажосці,

Але думае, каб назапасіць

І набытак у дом грамадзіць,

Ды й пра “заўтра” вечна радзіць.

То таксама знойдзеш у кожну пору

Шмат усялякага, калі зойдзеш у камору.

Ці ў кра я нцы, ці ў гамолцы,

Ёсць масла, сыр тут на пал і цы;

Вісяць і шынкі, й паляндвіцы;

І гускі, й свініны

Побач ля доўгіх жэрдзяў рыбы;

З кошыка пахнуць лясныя грыбочкі,

А квасу духмянага – поўныя бочкі.

У лёхах стаяць белыя мёды,

Гарэлкі старыя, віно і налеўкі,

І цэлы год ляжаць там лёды.

А ўжо ў свіране вісяць в я нкі

І разнастайныя прыадзеўкі:

Палотны тонкія, светлыя тканкі

І прылады да адзежы.

У вядзерцы стаіць той мёд святы,

А побач невад распяты.

Пры лучыне ля каміна

Прадзе мяккі лён дружына;

А паблізу кодлы вясёлай

Точыць колам вуж дамовы.

Кросны стаяць у маленькім акенцы,

І шкарпэтка плыве з валакна,

Песні плывуць штодня без канца,

А век сыходзіць, нібы вада…

 

Вінцэнт Фэрэры Якуб Поль – польскі паэт нямецка-французскага паходжання, нарадзіўся ў Любліне ў 1807 годзе, удзельнік паўстання 1830-га года, праз доўгі час замяшкаў у Львове і Галіцыі, памёр у Кракаве ў 1872 годзе. Апрача “Песні аб зямлі” і “Песні Януша” праславілі яго апавяданні, альбо так званыя “байкі” вершам, з якіх найпрыгажэйшае мае назву “Могарт”.




Дата добавления: 2015-11-04; просмотров: 44 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
My name is Lion! (Bear, Elephant, Fox, Wolf, etc) | 

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)