Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні да комплекснага дзяржаўнага экзамену «Беларуская мова і літаратура і методыкі іх выкладання» па дысцыпліне «Беларуская мова» для студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці



Пытанні да комплекснага дзяржаўнага экзамену «Беларуская мова і літаратура і методыкі іх выкладання» па дысцыпліне «Беларуская мова» для студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура» (НБ-51)

1. Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа. Літаратурная мова, дыялекты і прастамоўе. Літаратурныя нормы. Паходжанне беларускай мовы, гістарычныя ўмовы яе развіцця.

2. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як моўная адзінка. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў. Амонімы. Сінонімы. Антонімы. Паронімы.

3. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання, паводле сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка.

4. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм і слова. Фразеалагізм і словазлучэнне. Тыпы фразеалагізмаў. Крыніцы ўзнікнення беларускай фразеалогіі.

5. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гукі беларускай мовы. Аспекты вывучэння гукаў. Галосныя і зычныя гукі, іх класіфікацыя. Склад як фанетычная адзінка. Націск у беларускай мове, яго характарыстыка.

6. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення. Асноўныя нормы літаратурнага вымаўлення галосных і зычных гукаў, спалучэнняў зычных гукаў. З гісторыі фарміравання арфаэпічных нормаў беларускай мовы.

7. Графіка як раздзел мовазнаўства. Змест і задачы графікі. Беларускі алфавіт. Літары, гукавое значэнне літар. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. З гісторыі беларускай графікі.

8. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Змест і задачы арфаграфіі. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі. З гісторыі беларускай арфаграфіі.

9. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Адметныя адзнакі марфемы. Тыпы марфем. Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне.

10. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Тыпы і спосабы словаўтварэння. Прадуктыўныя і непрадуктыўныя спосабы словаўтварэння.

11. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Катэгорыя роду і ліку назоўніка. Катэгорыя склону назоўніка. Тыпы скланення. Асаблівасці скланення назоўнікаў першага, другога і трэцяга тыпу скланення.

12. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў.



13. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння, структуры. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў.

14. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суаднесенасці з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння. Скланенне займеннікаў, іх правапіс.

15. Дзеяслоў як часціна мовы. Сістэма дзеяслоўных формаў. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Граматычныя катэгорыі дзеяслова: трыванне, стан, лад, час, асоба, лік. Спражэнне дзеясловаў. Спосабы дзеяслоўнага словаўтварэння.

16. Дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне і асаблівасці ўжывання ў мове.

17. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы. Правапіс прыслоўяў.

18. Службовыя часціны мовы:прыназоўнік, злучнік, часціца. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання, структуры, асаблівасці іх ўжывання. Разрады злучнікаў і часціц паводле паходжання, структуры і функцыянальнага прызначэння. Выклічнік як часціна мовы.

19. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Лексічнае значэнне, граматычыя катэгорыі і сінтаксічная функцыя безасабова-прэдыкатыўных слоў. Групы безасабова-прэдыкатыўных слоў. Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы. Разрады мадальных слоў, іх роля ў сказе.

20. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы.Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Класіфікацыя словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні.

21. Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы сказа Тыпы сказаў паводле мэты выказвання, эмацыянальнай афарбоўкі, адносін выказвання да рэчаіснасці, граматычнай структуры.

22. Аснова простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа. Тыпы дзейніка і выказніка. Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць, іх тыпы і спосабы выражэння.

23. Сказы з аднароднымі членамі. Паняцце аднароднасці і неаднароднасці членаў сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

24. Сказы з адасобленымі членамі. Адасобленыя азначэнні, прыдаткі, акалічнасці. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку пры іх.

25. Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Віды аднасастаўных сказаў. Няпоўныя сказы. Тыпы няпоўных сказаў. Адрозненне няпоўных сказаў ад аднасастаўных.

26. Складаны сказ. Тыпы складаных сказаў. Паняцце складаназлучанага сказа. Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

27. Паняцце складаназалежнага сказа. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Тыпы даданых частак. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.

28. Бяззлучнікавы складаны сказ, яго характарыстыка. Сродкі сувязі частак бяззлучнікавых сказаў. Знакі прыпынку паміж часткамі бязлучнікавых сказаў. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.

29. Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы. Правілы замены простай мовы ўскоснаю. Знакі прыпынку пры простай мове.

30. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. З гісторыі пунктуацыі. Асновы пунктуацыі. Віды знакаў прыпынку і іх выкарыстанне.

 


Дата добавления: 2015-11-04; просмотров: 75 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Виды опалубки и образ ее применения.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)