Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мы забываем аб законе прыроды які сцвярджае, што гнуткасць розума з’яўляецца ўзнагародай за тыя нябяспекі,трывогі, нечаканасці жыцця, з якімі сутыкаецца чалавек. Істота, якая жыве ў выключнай



 

ЛОГІКА І ЯЕ СУТНАСЦЬ.

Мы забываем аб законе прыроды які сцвярджае, што гнуткасць розума з’яўляецца ўзнагародай за тыя нябяспекі,трывогі, нечаканасці жыцця, з якімі сутыкаецца чалавек. Істота, якая жыве ў выключнай гармоніі з акаляючымі ўмовамі ператвараецца ў звычайную машыну. Прырода ніколі не прыбягае да розума да таго часу пакуль ёй служыць звычка і інстынкт. Там дзе няма пераменаў і неабходнасці ў пераменах, розум адпачывае. Толькі тыя істоты надзелены ім, якія сутыкаюцца з усемагчымымі патрэбамі і небяспекамі. Гербэрт Уэллс. Машына часу.

Часцей за ўсё логіку азначаюць як:

а) навуку аб правільным здумленні г. зн. канкрэтным, несупярэчлівым, паслядоўным і доказным.

б)як навуку аб законах (формах, метадах) пазнаваўчай дзейнасці.

в)як тэорыю фармальных злічэнняў.

Першыя два азначэнні дамінуюць ў вучэбнай і папулярнай літаратуры; трэцяя – ў прафесійнай. На жаль, ні адно з іх не адлюстроўвае ўсіх неабходных прыкмет логікі, як навукі. Больш таго, ўсе тры азначэнні ў неяўнай форме заснаваны на ўтапічнай надзеі на тое, што чалавецтва калі – небудзь будзе валодаць універсальным і надзейным метадам развязвання ўсіх сваіх праблем. Лічыцца, чым у большай ступені наша здумленне адпавядае стандартам логікі, тым яно “правільней”. Але гэта далёка не так. Людзі вельмі рэдка думаюць па правілах логікі. Нават каб людзі выконвалі б усе законы логікі, гэта не гарантавала б ім адкрыцця новых ісцін – неабходнай умовы навуковага, тэхналагічнага і сацыяльнага прагрэса. Напрыклад, кожную хвіліну органы пачуццяў чалавека атрымліваюць каля дзесяці тысяч успрыняццяў, пад час вельмі супярэчлівых адно другому. Калі б мозг чалавека рэагаваў бы на ўсе з іх без аўтаматычнага ўладкавання, абагульнення і выбарачнага ігнаравання пэўнай часткі той інфармацыі якая паступае, любая разумная дзейнасць была б немагчымай. І гэта адбываецца ў сілу таго, што значная частка пазнаваўчай дзейнасці носіць безсвядомы характар і ніколі не кантралюецца цалкам правіламі мовы і логікі.

Існуе бясконцы лік граматычна і лагічна правільных, але безсэнсоўных выказванняў. Вядомы прыклад лінгвіста 20 ст. Л. В. Шчэрбы “Глокая куздра штеко будланула бокра и кудрячит бокренка” уяўляе граматычна бездакорны, але тым не меней безсэнсоўны сказ. Розумазаключэнні “Гэтыя лікі цотныя. Усе цотныя лікі разумныя. Усе разумныя лікі дзеляцца на два. Значыць, усе цотныя лікі дзелецца на два”. Тут таксама ўсё лагічна, але выключна не ўтрымлівае ніякага сэнсу. Навуковае здумленне, якое звычайна прыводзяць у якасці ўзора лагічнасці вельмі часта, асабліва, на стадыі вылучэння думак – дапушчэнняў надзелена прама супярэчлівымі ўласцівасцямі – непаслядоўнасцю і неабгрунтаванасцю. Больш таго, навуковы прагрэс увогулле немагчымы без дапушчэння памылковых дагадак, іх выпраўлення і дапушчэння новых памылак. Паводле І. Канта “навука – гэта сістэма памылак, якія змяняюцца адны другімі”. У тым выпадку калі б навукоўцы думалі толькі па законах “правільнага” здумлення, яны ніколі б не здолелі б выйсці за межы той сістэмы поглядаў у сваёй вобласці, якая існуе і пераадолець уласцівую ёй абмежаванасць. Такім чынам, дапушчэнне аб логіцы, як аб ідэальнай мадэлі здумлення і як вынік азначэнне логікі як навукі аб правільным здумленні – сумніўныя. Тым не меньш здумленне чалавека падпарадкуецца лагічным законам і працякае ў лагічных формах незалежна ад навукі логікі. Звычайна людзі думаюць лагічна, не ведаючы пры гэтым, што іх здумленне падпарадкавана лагічным правілам. Ці выплывае з гэтага, што вывучэнне логікі з’яўляецца непатрэбным? Веданне законаў і форм здумлення, іх свядомае выкарыстанне ў працэсе пазнання павышае культуру думання, выпрацоўвае навык думаць больш “правільна”, развівае крытычна адносіцца да сваіх і чужых думак. Пагэтаму меркаванне, нібыта вывучэнне логікі не мае практычнага значэння, непераканаўчае. Прыхільнікі сумніўнага погляду адносна карыснасці логікі звычайна робяць спасылкі на іранічную заўвагу нямецкага філосафа - ідэаліста Гегеля (які сам з’яўляецца стваральнікам дыялектычнай логікі) аб тым, што логіка вучыць правільна думаць прыкладна так, як фізіялогія “вучыць” як правільна пераварваць ежу. Само сабой зразумела, што нельга лічыць, што правільна думаць здольны толькі той, хто вывучаў логіку, а пераварваць ежу толькі той, хто ведае фізіялогію стрававання. Што тычыцца навукі фізіялогіі, то яе задача ў тым, каб навучыць чалавека, як правільна харчавацца, дыхаць, рацыяльна працаваць і адпачываць толькі з той мэтай каб чалавек быў здольны пражыць як мага болей. Адносна логікі: яе задача ў тым, каб навучыць чалавека ўсвядомлена выкарыстоўваць законы і формы думання для больш аб’ектыўнага пазнання акаляючага свету. Думаць лагічна – значыць думаць дакладна і паслядоўна, не дапускаць супярэчнасцей у сваіх разважаннях, умець заўважаць памылкі ў сваіх і чужых думках, а значыць і ў дзеяннях, а таксама ўмець адрозніваць памылковыя дзеянні ад наўмысных.



Аб’ектам вывучэння логікі з’яўляецца чалавечае здумленне. Праўда, яно вывучаецца рознымі дысцыплінамі: філасофіяй, псіхалогіяй, педагогікай, фізіялогіяй, вышэйшай нэрвовай дзейнасцю, псіхіятрыяй і кожная з гэтых навук падыходзіць да здумлення па – свойму, выдзяляючы свой прадмет даследвання. Прадметам вывучэння логікі з’яўляюцца формы здумлення(паняцці, выказванні, розумазаключэнні). Здумленне чалавека, як і ўсе існыя з’явы мае свой змест і форму. Змест думак чалавека – гэта ўсё тое, аб чым мы думаем; пры гэтым няма ніякага значэння як мы думаем: правільна(ісціна) ці неправільна(неісціна). У цэлым, логіка – гэта філасофская навука аб формах, у якіх працякае чалавечаездумленне і аб законах, якім яно падпарадкуецца. Для таго каб раскрыць прадмет логікі, неабходна высветліць, што такое здумленне, што такое форма і змест здумлення. Як тэрмін, логіка паходзіць ад старажытнагрэчаскай мовы і ў перакладзе азначае – слова, думка, розум, заканамернасць.Таксама, як і ўсё у свеце, здумленне мае свой змест і форму:

а) змест здумлення складае рэальнасць, якая адлюстроўваецца.

б) форма здумлення – спосабы, ў якіх здзяйсняецца адлюстраванне.

Форма -- гэта тое, што застаецца пры абстрагаванні ад канкрэтнага (зместавага багацця), што адлюстроўваецца ў здумленні. Форма думкі – гэта яе структура, тое агульнае, што ўтрымліваюць розныя па зместу думкі, напрыклад:а) кожны студэнт здае якія – небудзь экзамены.б)любы лік заўсёды большы якога – небудзь іншага ліка.в) кожны метал больш цяжкі асобных хімічных рэчываў.

Усе гэтыя тры думкі пры розным змесце маюць адну форму: ўсе яны сцвярджаюць адносіны паміж усімі прадметамі аднаго класа і некаторымі прадметамі другога класа. Таксама адну форму маюцьдумкі: а) сучасная электрападстанцыя. б) хутар аддалены ад іншых паселішчаў. в)штучны спадарожнік Зямлі.

Фармальная логіка, ці як яе яшчэ называюць арыстоцелевай, стагірыцкай (Арыстоцеля яшчэ называюць Стагірытам, паколькі ён нарадзіўся ў горадзе Стагір), класічнай, традыцыйнай і яна мае старажытную гісторыю, якую можна ўмоўна разбіць на два этапы: першы ад антычнасці, ў тым ліку ўключаючы сярэдневяковую схаластыку, -- да сярэдзіны 19ст. – пачатку 20ст; другі – з пачатку 20ст. і да нашых дзён. Пачынальнікам фармальнай логікі з’яўляецца Арыстоцель(384 -322 д. н. э.). Ён упершыню зрабіў сістэматызаваны аналіз асноўных лагічных форм і правіл здумлення. Працы Арыстоцеля па логіцы: “Катэгорыі”, “Аб тлумачэнні”, “Першая аналітыка”, “Другая аналітыка”, “Топіка”, “Аб сафістычных абвяржэннях”. Неабходна помніць, што спадчыне Арыстоцеля паярэднічала філасофія сафістаў і адпаведна ў якасці вытокаў логікі выступалі сафістычныя практыкаванні. Сафізмы – гэта развагі, якія па форме з’яўляюцца правільнымі, але ў сваім змесце ўтрымліваюць наўмысна прыхаваную лагічную памылку, якая і служыць для прыдання бачнасці ісцінасці загадзя лжываму выказванню. Тыповым узорам выступае сафізм “Судовая цяганіна”, змест якога наступны: сафіст Пратагор заключыў дамову з Эватлам на навучання яго на адваката з умовай таго, што ён пасля завяршэння вучобы заплаціць свайму настаўніку з першага свайго выйгранага судовага працэса. Закончыўшы навучанне Эватл не пачаў удзельнічаць у судовых працэсах. Калі цярпенне Пратагора скончылася, ён падаў на свайго вучня ў суд. Такім чынам, Эватл сутыкнуўся з неабходнасцю ўступіць у свой першы працэс. Свой зыск да Эватла Пратагор аргументаваў тым, што ў любым выпадку ці вучань выйграе, ці прайграе гэты працэс ён будзе змушаны заплаціць свайму настаўніку. Калі суддзі прызнаюць, што праўда на маім баку – разважаў Пратагор, -- ён заплаціць мне па рашэнню суда, а калі яны апраўдаюць Эватла, то гэта будзе першы ім выйграны працэс і тады ён мне заплаціць згодна нашай дамовы. Адказ Эватла быў не меней сафістычна аргументаваным. Сапраўды ён, Эватл ці выйграе гэты працэс ці прайграе, але плаціць Пратагору не будзе ў любым выпадку. Калі выйграе, то ён не абавязаны плаціць па рашэнню суда; калі прайграе, то не абавязан плаціць паводле дамовы. Парадокс гэтай спрэчкі ў тым, што пры любым прысуду Пратагор і Эватл маюць аднолькавыя лагічныя падставы патрабаваць сваіх ўзаемавыключных намераў. Прычына парадокса таксама відавочная. Зыходы любога прысуду не з’яўляюцца несумешчальнымі і, як вынік гэтага, могуць быць адначасова ісцінымі. У цэлым сафізмы спрыялі развіццю гнуткасці чалавечага здумлення, ўменню разважаць, спрачацца, шукаць ісціну, чым і закладваліся асновы логікі.

Прычыны ўзнікнення логікі: а) попыт на аратарскае майстэрства ў грэчаскім рабаўладальніцкім полісе, якое выкарыстоўвалася ў інтэлектуальных спрэчках на плошчы. Мастацтва публічнай прамовы, уменне весці спрэчку, пераконваць людзей цанілася ў грэкаў выключна высока і рабіліся прадметам спецыяльнага аналіза. б)неабходнасць асэнсавання таго, як чалавек пазнае акаляючы свет. Бурнае развіццё філасофскіх і матэматычных ведаў ставіла перад чалавецтвам шэраг пытанняў, якія складалі лагічную праблематыку. На першым этапе логіка развівалася вельмі запаволена, што дало І.Канту сцвярджаць, што логіка з самага пачатку з’яўляецца завершанай навукай, якая после Арыстоцеля не зрушылася наперад ні на крок. Памылковасць такіх уяўленняў была выразна прадэманставана ў апошнія сто з невялікім гадоў, калі ў логіцы адбылася сваеасаблівая рэвалюцыя і на змену фармальнай (класічнай, традыцыйнай, арыстоцелевай) прышла сучасная логіка, якая пачала называцца матэматычнай, ці сімвалічнай. У аснове яе – ідэі Г. Лейбніца(1646 – 1716) і Р. Дэкарта() аб магчымасці ўяўляць лагічную доказнасць як матэматычнае злічэнне. Канчаткова сімвалічная логіка пачала складвацца толькі ў сяр. 19ст. яе развіццё звязана, ў першую чаргу, з імем ірландскага матэматыка Дж. Буля(1815 – 1864) у яго працах “Матэматычны аналіз логікі”, “Даследванне законаў здумлення”. Ён тлумачыў лагічныя розумазаключэнні, як вынік рашэнне лагічных раўнанняў, у выніку чаго тэорыя розумазаключэння прыняла від своеасаблівай алгебры, якая адрозніваецца ад звычайнай алгебры толькі адсутнасцю лікавых каафіцыентаў і ступеняў. Рацыяналістам падавалася верагодным, што калі адшукаць невялікую колькасць аксіём (самавідавочных першых палажэнняў якой – небудзь навукі), то па нейкіх правілах з іх чыста механічна магчыма вывесці колькі заўгодна незалежных ад вопыта ісцін аб дадзенай сферы. Рэалізацыя такога плана адкрывала шлях да аўтаматычнага развязвання ўсіх навуковых праблем, але гэта немагчыма дасягнуць:

па –першае: немагчыма пабудаваць адзінае для ўсіх сфер ведаў фармальнае злічэнне з адзінымі аксіёмамі і правіламі высноў, што нагадвала б вынаходніцтва вечнага рухавіка.

па –другое: нават калі ісціна і адкрыта, развіта і абгрунтавана, яна робіцца грамадскім набыткам толькі пасля публічнага абмеркавання і прызнання яе пераўзыходзячай у параўнанні з папярэднімі ісцінамі. Напрыклад, хімікі пачатку 18ст. для тлумачэння працэсаў гарэння шырока выкарыстоўвалі гіпотазу аб флагінстоне (з ст.грэч. – гаручы), як аб безважкай вадкасці, якая няўлоўна знікае з рэчыва пры спальванні. Дадзеная гіпотэза была першай тэорыяй гарэння ў хіміі і дазваляла пратлумачыць мноства вядомых у той час хімічных рэакцый. Французскаму хіміку 18ст. А. Лавуаз’е ўдалося эксперыментальна, а затым і тэарэтычна даказаць памылковасць тэорыі флагінстона і абгрунтаваць больш прагрэсіўную, кіслародную тэорыю гарэння. Стадыі адкрыцця, развіцця, абгрунтавання і аргументацыі ісціны ўтвараюць выразна акрэслены іх цыкл

 

 


Умовай, якая “запускае” працэс адкрыцця новых ведаў ёсць з’яўленне хоць – бы аднаго анамальнага факта. Такі факт выклікае здзіўленне даследчыка і жаданне знайсці яму тлумачэнне. Галоўная прыкмета анамальнага факта – злучанасць яго з вядомымі законамі і тэорыяй, але ён імі не можа быць пратлумачаны. Анамальны факт спараджае пазнаваўчую супярэчнасць паміж сваім з’яўленнем і фундаментальнай часткай існуючых ведаў, што робіцца прычынай правядзення спецыяльнага даследвання і, як вынік, пашырэння старых ці адкрыцця новых ведаў. Напрыклад, вядомы эмпірычны закон – “усе рэчывы пры награванні разшыраюцца”, але адкрытае не так даўно рэчыва – керамічнае злучэнне(ў якім адзін атам цырконія, два – вальфрама і восем кісларода) пры нагрэву не разшыраецца, а наадварот сціскаецца. Дадзены факт абвяргае вышэйузгаданы эмпірычны закон, але не супярэчыцьасноўным прынцыпам фізікі. Па ўсіх паказчыках дадзены факт з’яўляецца анамальным.

Шматлікія напрамкі некласічнай логікі, якія ўзніклі ў 20ст. складаюць у сваёй сукупнасці на сенняшні дзень вельмі неакрэсленае і разнароднае цэлае і яны бываюць:

Мадальная логіка (modus - з лац. мера, спосаб) – гэта раздзел некласічнай логікі ў якой пошукі ісціны выконваюцца з дапамогай паняццяў “неабходна”, “магчыма”, “доказна”,”абавязкова”, “дазволена”і г. д. Аб прадмеце S можна проста сказаць, што ён мае ўласцівасць P; але можна звыш гэтага, ўдакладніць ці з’яўляецца гэта сувязь S і P неабходнай, ці яна выпадковая; ці заўсёды S будзе P, ці не; ці добра, што S есць P, ці дрэнна; ці даказана, што S есць P, ці гэта толькі дапускаецца і г. д. Вынікам такіх удакладненняў будзе мадальнае выказванне розных тыпаў.

У сваю чаргу мадальная логіка складаецца з шэрагу напрамкаў, кожны з якіх займаецца мадальнымі выказваннямі пэўнага кшталту:

а) тэорыя лагічных мадальнасцей вывучае паводзіны выказванняў, якія ўключаюць мадальныя паняцці: лагічна неабходна, лагічна магчыма, лагічна выпадкова.

б) эпістэмічная логіка даследуе выказванні, якія ўтрымліваюць самыя розныя тэарэтыка – пазнаваўчыя паняцці, накшталт: верыфікуецца; тое,што нельга праверыць; фальсіфікуецца; дапускае; сумневаецца; адмаўляе; верагодна; меней верагодна; роўнаверагодна; абсалютныя мадальнасці: ісціннасць; лжывасць; неакрэсленасць.

в)аксіялагічныя (ацэнкавыя)мадальнасці: добра; дрэнна; лепей; раўназначна; горш.

г) дэантычныя (нарматыўныя) мадальнасці: абавязкова; нарматыўна абыякава; забаронена; дазволена.

д)часавыя мадальнасці: было; ёсць; будзе; раней; адначасова; пазней.

Пачуццёвае пазнанне і абстрактнае здумленне. Пачуццёвае пазнанне (жывое сугляданне) працякае ў трох асноўных формах:

а) адчуванне – гэта адлюстраванне асобных уласцівасцей прадметаў матэрыяльнага свету: колеру, формы, пахаў, смака.

б) успрыняцце – гэта адлюстраванне прадмета ў цэлым і ўзнікненне суцэльнага вобраза

в) уяўленне – гэта пачуццёвы вобраз, які ўспрымаўся раней і замацаваўся ў свядомасці.

Калі ўспрыняццё ўзнікае толькі ў выніку непасрэднага ўздзеяння прадмета на органы пачуццяў, то ўяўленне існуе тады, калі уздзеенне ўжо адсутнічае. Напрыклад, уяўленні аб чалавеку, з якім прыходзілася сустракацца раней.

Адчуванні, ўспрыняццё, ўяўленне – формы пачуццёвага пазнання, але пачуццёвае пазнанне дае нам веды толькі аб знешніх характарыстыках прадметаў, аб асобных канкрэтных прадметах. Такімі ведамі чалавек абмяжоўвацца не можа. Ён імкнецца да абагульнення ўспрыняццяў і ўяўленняў, да пранікнення ў сутнасць прадметаў, да пазнання законаў прыроды і грамадства. А гэта немагчыма без абстрактнага здумлення. Abstractio з лац. – адцягнутасць, г. зн. адцягванне, адыход ад адных уласцівасцей прадмета і выдзяленне ў ім другіх. Пагэтаму абстрактнае здумленне – аперыруе абстракцыямі. У адрозненні ад пачуццёвага пазнання здумленне адлюстроўвае знешні свет у абстракцыях. Абстрактнае здумленне здольна абагульняць мноства аднародных прадметаў, выдзеляць найбольш важныя уласцівасці ў іх, пры гэтым здольна абстрагавацца ад канкрэтнага ў прадметах і з’явах, ад індывідуальных адметнасцей. Дзякуючы здольнасці да абстрагавання здумленне з’яўляецца вышэйшай у параўнанні з пачуццёвым пазнаннем формай адлюстравання знешнега свету. У тым выпадку, калі абмяжоўвацца пачуццёвым пазнаннем, нельга ўстанавіць прычыннай залежнасці паміж такімі, напрыклад,з’явамі, як гром і маланка, вызначыць час наступлення сонечнага ці месяцовага зацямнення, зрабіць раскрыццё злачынства.

Адначасова, недапушчальна разглядаць абстрактнае здумленне ў адарванасці ад пачуццёвага пазнання. У рэальным пазнавальным працэсе яны знаходзяццаў непарыўным адзінству; гэта два моманты адзінага працэса пазнання. У цэлым, асноўныя прыступкі пазнання- гэта пачуццёвае пазнанне (жывое сугляданне) і абстрактнае здумленне, ці лагічнае пазнанне. Адметнасцю абстрактнага здумлення – яго непарыўная сувязь з мовай. Якая б думка не ўзнікла б у галаве чалавека, яна можа ўзнікнуць і існаваць толькі на базе моўнага матэрыяла. Ці выказваем сваю думку вусна ці пісьмова, думаем “пра сябе”, ці “услых” – у любым выпадку думка выражаецца ў словах і сказах. У цэлым, здумленне - абагулены і апасродкаваны характар адлюстравання рэальнасці. Непарыўная сувязь з мовай, актыўны характар адлюстравання – такія асноўныя асаблівасці абстрактнага здумлення.

Старажытнаіндыйская логіка.

Уласна лагічная праблематыка была шчыльна звязана з зместам філасофскіх вучэнняў. Філасофская школа ньяя(азначае розумазаключэнні) пачала разглядаць логіку як самастойную навуку. Але не ў выглядзе сістэмы, а ў форме кароткіх афарызмаў (сутр). Ньяікі, як і школа вайшэшыка, разлічалі тры віды розумазаключэнняў, у якіх:

1)рух думкі скіраваны ад папярэдняга да наступнага, ад прычыны да выніка (напрыклад. ад агня да дыма; ад збірання хмараў да дажджу і г. д.)

2) рух думкі скіраваны ад наступнага да папярэдняга, ад выніка да прычыны (напрыклад, ад дыма да агня; ад дажджа да збірання хмараў; ад вясёлкі да моцнага грому).

3) розумазаключэнні па аналогіі. Напрыклад, бык можа быць вядомы, але аб буйвале я толькі ведаю,што па вонкаваму выглядзе ён падобны на быка. На падставе гэтых ведаў я магу не бачыўшы раней буйвала, сустрэўшы яго, пазнаць.

Асноўнае адрозненне паміж логікай ньяя і арыстоцелевай логікай у тым, што ў аснове індыйскай сілагістыкіляжыць тэорыя “пранікнення”ці “прапітвання” ў той час як у традыцыі Арыстоцеля – падвядзенне прыватнага, адзінкавага пад агульнае. З дапамогай пранікнення, прапітвання тлумачылася “ўключэнне інфармацыі ў інфармацыю”. Такім чынам агонь прапітвае дым; вада запаўняе збан; соль растае ў моры; лік 50 уваходзіць100, але не наадварот

Існуе комплекс семіятычных прадумоў індыйскай логікі, якія не дапускаюць звыклых аналогій з логікай грэкаў. Перад усім, прадмет думкі – пакша -- ў індыйскай традыцыі – гэта заўсёды рэальна існуючы аб’ект (вось гэта гара), а не агульнае паняцце (гара увогулле), як абстрактны аб’ект. Негледзячы на тое, што для буддызма, як для адной з школаў логікі старажытнай Індыі любы аб’ект вывучэння – гэта ілюзорная рэальнасць, а для ньяікаў – сапраўдная рэальнасць, тым не меней у абодвых выпадках падразумеваюцца прадметы і з’явы аб’ектыўнага свету, а не нейкія абстрактныя вобразы.

Джаінізм, як лагічная школа. Найбольш цікавым у лагічнай дактрыне джайнізма выступае тое, што кожнае выказванне павінна быць абмежавана для лагічнай дакладнасці словамі, кшталту “нейкім чынам”(с’ят). На прынцыпах адноснасці, абмежаванасці і ўмоўнасці кожнага выказвання ствараеццца іх сістэма з сямі тыпаў:

1) нейкім чынам S ёсць P.

2) нейкім чынам S ёсць не - P.

3) нейкім чынам S ёсць P, а таксама не – P.

4) нейкім чынам S ёсць і яго нельга апісаць.

5) нейкім чынам S ёсць P, а таксама яго нельга апісаць.

6) нейкім чынам S ёсць не - P, а таксама яго нельга апісаць

7) нейкім чынам S ёсць P, а таксама не – P і з’яўляецца неапісаным.

Сутнасць прадметаў (P -- прэдыкат) можа знаходзіцца ў адным з трох станаў: наяўнасці, адсутнасці, неакрэсленасці. Развязванне дадзенай лагічнай праблемы вызначалася дыялектычным метадам, распрацаваным у джайнізме: існаванне і неіснаванне ўнутрана ўласціва любому аб’екту, ў выніку чаго любы (P -- прэдыкат), напрыклад, “быць невыразным”, можа разглядацца і як часткова ісціны, і як часткова лжывы.

Старажытнакітайская логіка.

Больш ці менш суцэльная лагічная канцэпцыя стваралася высілкамі школы імёнаў і спрэчных развагаў (мінцзя), канфуцыянскай школы (жуцзе) і асабліва школы позьніх маістаў (моцзе). Першым кітайскім логікам у дакладным сэнсе гэтага слова лічыцца Хо Шы, ў другой транскрыпцыі Хуэй Шы (350 –260г.г. да н. э.) Ён як і іншыя прадстаўнікі школы імёнаў, арыентаваўся на зразумення моўнага “схоплівання” рэальнасці. Хо Шы вядомы як аўтар шэрагу апорый, якія маюць падабенства на лагічныя парадоксы старажытнагрэчаскага філосафа Зянона Элейскага. Кітайскаму логіку прыпісваецца дзесяць парадаксальных сказаў, самым цікавым з якіх выступае наступны: “найбольшая не мае знешняй мяжы, а найменьшае не ўтрымлівае мяжы ўнутры сябе”. Катэгорыі найменьшае і найбольшае Хо – Шы інтэрпрэтуе ў анталагічным (прыродным) аспекце, маючы пад увагай немагчымасць прасторавай лакалізацыі ні абсалютнага максімума, ні абсалютнага мінімума.

Логіка ў старажытным Кітаі знаходзілася пад моцным уплывам розных палітычных дактрын і маральна – этычных вучэнняў. У аснове логіка – гнасіялагічнай праблематыкі, якая даследавалася школамі канфуцыянцаў і маістаў прысутнічае канфуцыянскае палажэнне “выпраўленне імёнаў”, якое карэлюецца з паняццем “правы”, ”правільны”, ”праўда”. Афарыстычны сэнс гэтага патрабавання выражана ў афарызме Канфуцыя “імператар павінен быць імператарам, бацька – бацькам, сын – сынам” г. зн. адносіны паміж рэальнасцю, ці справай і імёнамі, якія іх абазначаюць павінны адпавядаць традыцыям і ідэалам, якія зберагаюць агульнапрыняты сэнс маральных норм. Стартавае паняцце “парадак”, як норма канкрэтных адносін, дзеянняў, правоў і абавязкаў азначаў “правільнасць імёнаў”. Даследуючы праблему іменавання, маісты паказвалі на безсэнсоўнасць выкарыстання непараўнальных паняццеў. Абсурдна, згодна іх, ставіць пытанне кшталту: “чаго болей -- розума ці зерня?”; “што даўжэй – дрэва ці ноч?”

Пасля эпохі ранняй Цінь ўласнакітайскія лагічныя канцэпцыі перасталі распрацоўвацца зусім. У шостым стагоддзі дабудыйскі перыяд ў развіцці кітайскай логікі змяніўся перыядам першай імпартацыі буддыйскай логікі індыйскім місіянерам Парамартхай і перыядам другой імпартацыі ў сёмым ст. н. э. кітайскім паломнікам Сюань Цзянам.

У цэлым, кітайская філасофія абыходзілася без развітой анталогіі і логікі, ў навуцы дамінавала інтуіцыя. Ісціна разглядалася не як абстрактны прынцып, а як нешта практычнае і абавязкова этычнае.

 


Дата добавления: 2015-10-21; просмотров: 33 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
НАТУРАЛИЗМ [от лат. natura — природа] — название течения в европейской лит-ре и искусстве, возникшего в 70-х гг. XIX в. и особенно широко развернувшегося в 80—90-х гг., когда Н. стал самым | ООП: 080109.65 - Бухгалтерский учет, анализ и аудит Дисциплина: Математика Группы: 3-ВД-11,12

mybiblioteka.su - 2015-2025 год. (0.017 сек.)