Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

К лету 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву ў сваіх руках. Напрамак



К лету 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вызначыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войск – групу армій “Цэнтр”, вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў.

Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка,Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, назахад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поўдня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі – Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбокаэшаланіраваную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай “Фатэрлянд” (“Бацькаўшчына”), тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння.

Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалційскі (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў, генерал-арміі К.К.Ракасоўскі).

Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалційскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.

На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалційскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель.



. Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магілёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам.

Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруйскую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій.

Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій “Цэнтр” і “Поўнач”.

Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў – важны апорны пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска. 2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс.

Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы – часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.

З выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вызваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У “катле” апынулася 105-тысячная варожая групоўка, па ліквідацыі якой распачалі баі войскі 2-га і частка сіл 3-га Беларускіх франтоў пры актыўнай падтрымцы авіяцыі і партызан. 7-8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11 ліпеня – асобныя групы. Гітлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35 тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камандзіраў дывізій.

4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій “Цэнтр” і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка нямецкаму камандаванню не было чым.

Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна.

Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў “Нармандыя”. За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва “Нёманскі”.

Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка – Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Польшчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з’явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.

28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі “Баграціён” савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фашысцкай арміі – група армій “Цэнтр”. Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з’явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў “Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі”, разгром групы армій “Цэнтр” у Беларусі ўяўляў сабой “большую катастрофу, чым Сталінград”.

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. З 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры.

Беларуская наступальная апервацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. З улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7 100 самалётаў.

Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1 600 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.

 

Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 29 жніўня 1944) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца Айчыннай вайны (1812) Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызваленая з-пад нямецкай акупацыі[1]. Лічыцца адной з буйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

Удзельнікі

У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў (з поўначы на поўдзень): 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Ф. Захараў) і (з другога дня аперацыі) 1-га Беларускага (генерал арміі К. К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан, якія дэзарганізавалі рух на чыгунках. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.

Савецкім войскам супрацьстаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генералам-фельдмаршалам Э. Бушам.

[правіць]Значнасць аперацыі

Падчас гэтага шырокага наступу была вызваленая Беларусь і амаль цалкам разгромленая германская група войск «Цэнтр». Пачатковы этап аперацыі сімвалічна пачаўся ў трэція ўгодкі германскага нападу на СССР — 22 чэрвеня 1944 года. Вермахт панёс цяжкія страты, збольшага з-за таго, што Гітлер забараняў любое адступленне.[ Крыніца? ] Папоўніць гэтыя страты Германія была не ў стане.

[правіць]Апісанне аперацыі

[правіць] Тактыка

Да чэрвеня 1944 гады лінія фронту на ўсходзе падышла да мяжы Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін, утварыўшы велізарны выступ — клін, обращеннный углыб СССР. Тут, на тэрыторыі Беларусі, размяшчалася глыбока эшаланаваная абарона нямецкай групы войск «Цэнтр». Чырвоная Армія не магла працягваць наступ паўднёвей і паўночней выступу — паўстала рэальная пагроза флангавых удараў. У гэтай сувязі была пастаўленая задача ліквідацыі выступу, разгрому групы войск «Цэнтр» і вызвалення Беларусі.

[правіць] Наступныя падзеі

У прарыў працягласцю ў 900 км, які адкрыўся ў нямецкіх абаронных лініях паміж групамі войск «Поўнач» і «Поўдзень», уліліся савецкія войскі і хутка дайшлі да Усходняй Прусіі,фарпосту Трэцяга рэйху. Група войск «Поўнач» была адрэзаная ад усіх наземных шляхоў сувязі (хоць забяспечвалася па моры і магла быць эвакуіраваная ў любы момант) і з вялікімі стратамі ўтрымлівала так званы Курляндскі кацёл (гэта не быў кацёл у поўным сэнсе гэтага слова) аж да капітуляцыі Германіі ў 1945.

Як і ў Айчынную вайну 1812 года, адным з найбольш значных месцаў бітв была рака Бярэзіна (гл. Бітва на Бярэзіне). Асноўным пунктам утрымання палонных немцаў стаў горадБабруйск.

[правіць]Падрыхтоўка аперацыі

Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор Курскай аперацыі, на ўзор колішняга «Кутузава» або «Румянцава», з велізным выдаткам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150—200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу — без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне — патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцей па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку.[2]

[правіць]Ход баявых дзеянняў

Савецкія войскі 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускага франтоў (генерал арміі І. Х. Баграмян, генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі, генерал арміі Г. Ф. Захараў, генерал армііК. К. Ракасоўскі) пры падтрымцы партызан прарвалі на многіх участках абарону нямецкай групы войскаў «Цэнтр» (генерал-фельдмаршал Эрнст Буш, затым Вальтар Модэль), атачылі і ліквідавалі буйныя групоўкі суперніка ў раёнах Віцебска, Бабруйска, Вільнюса, Брэста і ўсходней Мінска, вызвалілі тэрыторыю Беларусі і яе сталіцу Мінск (3 ліпеня), значную часткуЛітвы і яе сталіцу Вільнюс (13 ліпеня), усходнія раёны Польшчы і вышлі на рэкі Нараў, Вісла і да межаў Усходняй Прусіі.

[правіць]Баявыя дзеянні падчас аперацыі

1-ы Прыбалтыйскі, 3-і і 2-і Беларускія франты пачалі аперацыю 23 чэрвеня на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках, а 24 чэрвеня пачалі ваенныя дзеянні войскі 1-га Беларускага фронту. Да 25 чэрвеня была акружана групоўка з 5 нямецкіх дывізій пад Віцебскам. Да 29 чэрвеня была разбіта групоўка з 6 дывізій каля Бабруйска. 2 ліпеня быў канчаткова акружаны Мінск (былі перарэзаны чыгунцы на Вільню і Баранавічы).

[правіць]Вынікі аперацыі[3]

Аперацыя Баграціён — самая значная летняя ваенная аперацыя СССР у Вялікай Айчыннай Вайне. Яна з'яўляецца трыўмфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва з-за добра скаардынаванага наступальнага руху ўсіх франтоў і выдатна праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу, які адбыўся ўлетку 1944 года. Нягледзячы на велізную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, праціўнік не ведаў ні аб месцы, ні аб часе пачатку аперацыі.

На працягу 2-х месячнай наступальнай аперацыі Чырвоная Армія панесла страты прыкладна ў 4 разы меншыя за Вермахт[ Крыніца? ], вызваліўшы пры гэтым шмат гарадоў і дасягнуўшы ашаламляльнага поспеху. Для таго каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, каля 50 тыс. нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзеныя па Маскве маршам. Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі дэманстратыўна вымытыя з мылам.

 


Дата добавления: 2015-10-21; просмотров: 32 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
«Достаточно, чтобы слова выражали смысл.» | Расчет трехфазных цепей при соединение нагрузки звездой и треугольник (31)

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)