Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вялiкая прэмiя Французскай Акадэмii за лепшы раман 9 страница



Сядаю насупраць спячай сям'i. Памiж мужам i жонкай, сяк-так прымошчанае, спала дзiця. Але вось яно паварочваецца ў сне, i ў святле начнiка я бачу ягоны твар. Ах, якi цудоўны твар! Ад гэтай пары нарадзiўся дзiвосны залаты плод. З гэтага цяжкага ярма нарадзiўся такi цуд зграбнасцi i прывабнасцi. Я глядзеў на пукаты лобiк, на мяккiя прыпухлыя вусны i думаў: вось твар музыканта, вось маленькi Моцарт, вось дзiвосная абяцанка жыцця. Ён зусiм як маленькi прынц з нейкай казкi: даць бы яму належны догляд, выхаванне, асвету - i ён апраўдаў бы сама смелыя надзеi! Калi ў садзе пасля доўгiх пошукаў выведуць нарэшце новы гатунак ружы, дык усiх садоўнiкаў ахоплiвае хваляванне. Ружу пераносяць у асобнае месца, ружу даглядаюць i песцяць. А людзi растуць без садоўнiка. Маленькi Моцарт, як i ўсе, трапiць пад той жа страшэнны штампавальны прэс.

I стане цешыцца гнюснай музыкай нiзкапробных корчмаў.

Моцарт асуджаны.

Я вярнуўся ў свой вагон. Я думаў: гэтых людзей зусiм не трывожыць iхняя доля. Але, не жаль, не спачуванне мучыць мяне. Што плакаць над незагойнай ранай? Параненым яна не балiць. Бо паранены, панявечаны не асобны чалавек, а цэлае чалавецтва. I не веру я ў шкадаванне. Мяне мучыць клопат садоўнiка. Мяне мучыць не гэтая галеча - у рэшце рэшт людзi звыкаюцца з галечай, як з лянотай. На ўсходзе шматлiкiя пакаленнi жывуць у гразi, i гэта iм падабаецца. Тое, што мучыць мяне, нельга загаiць бясплатнымi супамi. Нясцерпная невыродлiвасць гэтай бясформнай, скалечанай чалавечай глiны. Нясцерпна тое, што ў кожным з гэтых людзей, мажлiва, забiты Моцарт.

Адзiна Дух сваiм дыханнем на глiну здольны стварыць з яе Чалавека.

 

Спасибо, что скачали книгу в бесплатной электронной библиотеке ModernLib.Ru

Все книги автора

Эта же книга в других форматах


Дата добавления: 2015-08-29; просмотров: 23 | Нарушение авторских прав







mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)







<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>