Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

«Свабода» — выданне, адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў Санкт-Пецярбургу і надрукаваны ў фальварку Лябёдка (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) у 1902.



Свабода (1902)

«Свабода» — выданне, адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў Санкт-Пецярбургу і надрукаваны ў фальварку Лябёдка (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) у 1902.

Газета «Свабода» была задумана як орган Беларускай рэвалюцыйнай партыі. У рэдакцыйнай працы восенню 1902 ўдзельнічалі Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Пашкевіч, Іван Луцкевіч[1], Лявон Малецкі. Рукапісныя матрыцы (кірыліцай) падрыхтавалі Вінцэнт Валейка і Рамуальд Мілер. Падрыхтаваныя матэрыялы былі перавезены ў Лябёдку, якая належала Іваноўскім. Пад канец 1902 васьмістаронкавы нумар нелегальна аддрукавалі на гектографе накладам 200 асобнікаў Вацлаў Іваноўскі, Тадэвуш Іваноўскі, а таксама Вінцэнт Валейка з братамі. На тытульным аркушы значылася: «Свабода, № 1, 1903 г.».

Аднак затым «Свабода» была знішчаная (верагодна самімі выдаўцамі) і не дайшла да чытача.[2] Пасля гэтага адзіны ці адзін з нямногіх пазасталых асобнікаў сканфіскавала ў студзені 1903 ў старэйшага з братоў Іваноўскіх, Юры Іваноўскага, варшаўская паліцыя, а сам ён быў арыштаваны і на 4 гады сасланы ў Наўгародскую губерню. З актаў справы Ю. Іваноўскага газета «Свабода» пасля знікла, і больш да нашага часу не было знойдзена ніводнага экзэмпляра выдання.

Як пісаў Адам Станкевіч, спасылаючыся на паведамленне Вацлава Іваноўскага, у «Свабодзе» былі змешчаны два артыкулы, адзін з якіх — на палітычную тэму, а другі — аб нацыянальнай свядомасці беларусаў. Змест гэтых артыкулаў невядомы. Затое вядомы паэтычны дэбют Алаізы Пашкевіч — верш «Мужыцкая доля». Верш Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весці», змешчаны ў «Свабодзе», быў перароблены выдаўцамі: антырасійскія акцэнты арыгінальнага тэксту замянілі на антыцарскія, ідэя класавай згоды паміж сялянствам і шляхтай, якую прапагандаваў Сыракомля, саступіла месца работніцка-сялянскай салідарнасці. Верш гэты захаваўся ў Архіве новых актаў у Варшаве, як адзіны сапраўдны фрагмент «Свабоды».

У 1990 у Мінску пад такой самай назвай пачала выходзіць грамадска-палітычная газета, рэдакцыя якой лічыла яе пераемніцай выдання «Свабоды», надрукаванага ў 1902.

Гл. далей: Свабода (1990)

 

"БЕЛАЯ РУСЬ"

штодзённая грам.-палітычная і літаратурная газета акцябрысцкага кірунку, фактычны орган Паўночна-Заходняга рускага веча. Выдалалася на рускай мове ў Вільні (19.2 (4.3).1906 – 20.6 (3.7).1906). Выступала за панаванне ў Паўночна-Заходнім краі "рускага" (уключна з беларусамі і украінцамі) насельніцтва, адмаўляла нацыянальную самабытнасць беларусаў і украінцаў. Адначасова выступала за ўвядзенне беларускай мовы ў пачатковых школах дзеля барацьбы з "паланізацыяй краю"



 

«ГОЛАС НІЗУ»

(тагач. «Голос нізу»), нелегальны рукапісны часопіс на беларускай мове. Выпускаўся ў 1906, у Копылі, членамі Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Часопіс быў высока ацэнены Максімам Горкім.

 

Мінскае слова

Неправераная«Мінскае слова», газета рускага нацыяналістычнага накірунку, якая выдавалася ў Мінску з 3 студзеня 1906 па 15 чэрвеня 1912[1]. Рэдактарам газеты быў Д. В. Скрынчанка, які адначасова быў рэдактарам «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў». Да 2 лістапада 1906 газета называлася «Мінская прамова». Газета стала выходзіць ва ўмовах узмацнення ўплыву рускіх нацыяналістычных настрояў у Беларусі (да прыкладу, чарнасоценцы і акцябрысты на выбарах у III і IV Дзяржаўныя думы атрымалі ў беларускіх губернях абсалютную большасць месцаў[2]), праводзіла антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю, падтрымлівала ідэі заходнерусізма.Д. В. Скрынчанка пісаў:«З адкрыццём „Мінскага слова“ пачалася, я бы сказаў, новая эпоха ў грамадскім жыцці Беларусі, патуль небывалая па сваёй нацыянальна-рускай энергіі; ніколі яшчэ тут не біла такім ключом руская нацыянальная думка»

Вялікае садзейнічанне ў аснаванні і выданні «Мінскага слова» аказаў епіскап Мінскі і Тураўскі Міхаіл[3][4]. Неўзабаве пасля яго смерці ў канцы мая 1911 года Д. В. Скрынчанка зачыніў газету з прычыны рознагалоссяў з новымі духоўнымі і свецкімі ўладамі.

 

Наша доля (1906)

«Наша доля» — штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета ў беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў перыяд 1(14).9.1906 — 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Афіцыйны рэдактар-выдавец — віленскі мяшчанін І. А. Тукеркес, з 18.11.1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі — частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), Ф. Умястоўскі.

За змест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11.01.1907) выданне было забаронена назаўсёды, афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.

 

Наша ніва (1906)

У гэтага азначэння ёсць і іншыя значэнні, гл. Наша ніва.

 

«Наша ніва» (тагач. лац. «Nasza niwa») — штотыднёвая легальная грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Першая газета з такою назвай (гл. таксама Наша ніва (1920), Наша ніва (1991)). Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10(23).11.1906 — 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай. Першы нумар газеты выйшаў у друкарні Марціна Кухты. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў.

Заснавальнікі — кіруючая група Беларускай сацыялістычнай грамады (браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.) Тая ж група кіравала газетай і пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады да сакавіка 1914.

Рэдактары-выдаўцы:

Зыгмунт Вольскі.

Аляксандр Уласаў — з 8(22?).12.1906.

Янка Купала — з 7(20).3.1914 рэдактар, з 16.5.1914 рэдактар-выдавец.

Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж).

Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Пад нямецкай акупацыяй выхад газеты не ўзнаўляўся.

 

Минский летучий листок (1906)

"Минский летучий листок", («Мінскі лятучы лісток»), газета Мінскай арганізацыі РСДРП.

Выдавалася падпольна ў 1906 у Мінску на рускай мове. Вядомы 2 нумары. Выкрывала антынародную палітыку царскага ўрада, заклікала працоўных да байкоту Дзяржаўнай думы і да барацьбы за звяржэнне царызму.

 

Минское эхо (1908)

"Минское эхо" («Мінскае рэха»), буржуазна-ліберальная газета.

Выдавалася падпольна ў маі 1908—верасні 1909 у Мінску на рускай мове. Выказвалася за арганізацыю для народа асветных устаноў, крытыкавала дзейнасць мясцовых улад, асабліва гарадской думы, выступала супраць народнай беднасці. Змяшчала на сваіх старонках агульную хроніку, матэрыялы пра гарадскія навіны.

 

Беларускі голас (1910)

Беларускі голас (руск.: Белорусский голос), грамадска-палітычная і літаратурная газета, якая выдавалася ў Гомелі з 24 студзеня (6 лютага) па 3 (16) сакавіка 1910 года на рускай мове (друкаваліся таксама беларускія народныя песні на «беларускім прыслоўі»). Газета з'яўлялася фактычна друкаваным органам гомельскага аддзялення Саюза рускага народа і стаяла на пазіцыях заходнерусізма, лічачы беларусаў адной з галін рускага народа. Выходзіла два разу ў тыдзень у сераду і нядзелю. Рэдактар і выдавец А. Ф. Беняш-Кржыжэц. Агітавала за абранне рускіх нацыяналістаў у Гомельскую гарадскую думу, заклікала байкатаваць яўрэйскія тавары, падтрымлівала гарадскога галаву І. Дамбровіча. Усяго выйшла 10 нумароў.

 

Паўночна-Заходняе жыццё

«Паўночна-Заходняе жыццё» (руск.: Северо-Западная жизнь), газета, якая выходзіла ў Паўночна-Заходнім краі з 1 студзеня 1911 па 5 верасня 1915 (з 1 студзеня па 10 жніўня 1911 называлася «Беларускае жыццё» (руск.: Белорусская жизнь)).

Газету заснаваў Лук'ян Міхайлавіч Саланевіч, былы сельскі настаўнік Пружанскага ўезда Гродзенскай губерніі. Працуючы настаўнікам, ён пісаў нататкі і артыкулы ў розныя газеты краю, і яго журналісцкая дзейнасць была заўважаная Пятром Сталыпінам (тады — губернатар Гродзенскай губерніі), які дапамог яму з пераездам у горад, дзе Лук'ян Міхайлавіч праз некаторы час заснаваў уласную газету.

Лук'ян Міхайлавіч быў бацькам вядомага мысляра Івана Саланевіча, і менавіта ў яго газеце Саланевіч-малодшы публікаваў свае першыя артыкулы. Газета стаяла на пазіцыях манархізма, заходнерусізма, падзяляла погляды рускіх нацыяналістаў. Паводле ўспамін І. Л. Саланевіча, яму некалькі раз прыходзілася абараняць сваю друкарню ад яўбрэйскіх рэвалюцыянераў, прычым у адным выпадку дзела дайшло да стральбы[1].

Усяго выйшла каля 110 нумароў. Спачатку выходзіла ў ВІльні, з 3 мая 1912 — у Гродна, з 9 сакавіка 1913 — у Мінску.

 

Минское русское слово (1912)

«Мінскае рускае слова», штодзённая газета рускага нацыяналістычнага накірунку, якая выходзіла ў Мінску з 17 чэрвеня 1912 па 28 лютага 1913. Газета з'яўлялася органам «правага рускага друку», заснаваным на прынцыпах «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці»[1]. Выступала супраць беларускага нацыянальнага руху, лічачы беларусаў адной з галін рускага народа, вяла антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Газета фактычна з'яўлялася неафіцыйным аддзелам газеты «Мінскія губернскія ведамасці», афіцыйнай газеты, якая выдавалася ў 1838—1917 Мінскім губернскім упраўленнем. Апошняя не карысталася асаблівай папулярнасцю і для актывізацыі ролі ў грамадска-палітычныі жыцці выдавала ў розны час падобныя газеты (акрамя «Мінскага рускага слова» — яшчэ «Мінскія ведамасці» і «Мінскія штодзённыя ведамасці») пад выглядам незалежных[2].


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 219 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Гадамер Г.-Г. Актуальность прекрасного. – М.: Искусство, 1991. – Сc. 72-91. | Наличие на складе в Калининграде!!!!!

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)