Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ідэя супрацоўніцтва для далейшай інтэграцыі з Захадам у Польшчы з’явілася на парозе 1990 года з уступленнем на пасаду 25 снежня 1990 года новага польскага прэзідэнта Леха Валенсы, вядомага сваімі



Ідэя супрацоўніцтва для далейшай інтэграцыі з Захадам у Польшчы з’явілася на парозе 1990 года з уступленнем на пасаду 25 снежня 1990 года новага польскага прэзідэнта Леха Валенсы, вядомага сваімі антыкамуністычнымі настроямі. У гэты ж дзень перад польскім сеймам выступіў новаабраны прэзідэнт Чэхаславакіі Вацлаў Гавел з прамовай, у якой упершыню выказвалася неабходнасць цеснага супрацоўніцтва Чэхаславакіі, Венгрыі і Польшчы.

У студзені 1991 года прэм’ер-міністрам Польшчы быў назначаны Ян Кшыштоф Бялецкі, які адхіліў ідэю абнаўлення СЭУ, прапанаваную СССР, і ўзяў кірунак на Захад праз аб’яднанне сіл з паўднёвымі суседзямі Польшчы, якія таксама праводзілі рэформы, і пабудаванне свабоднай рынкавай эканомікі і дэмакратычнай сістэмы.

15 лютага 1991 года у г. Вышаград была падпісана «Дэкларацыя аб супрацоўніцтве паміж Польскай рэспублікай, Чэхаславацкай Федэратыўнай Рэспублікай і Венгерскай Рэспублікай на шляху еўрапейскай інтэграцыі». З-за боязі, што рэгіянальная асацыяцыя можа перашкодзіць інтэграцыі ў еўрапейскія структуры, краіны распрацавалі новы тып супрацоўніцтва – “кансультатыўную групу”, якая не меркавала стварэння агульных органаў.

9 красавіка 1991 года ў Браціславе адбылася сустрэча прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў і парламентарыяў 3-х краін, на якой было заяўлена аб працягу супрацоўніцтва па распрацоўцы агульнай палітычнай дэкларацыі.

6 кастрычніка 1991 года ў Кракаве Вышаградская чацвёрка правяла сустрэчу на ўзроўні прэм’ер-міністраў і міністраў, адказных за замежныя эканамічныя зносіны, на якой было заяўлена, што прыярытэт у супрацоўніцтве будзе аддавацца такім сферам, як эканоміка, транспарт, навука і ахова навакольнага асяроддзя. Таксама было сказана аб неабходнасці устаранення мытных бар’ераў у гандлі паміж краінамі. Таксама была прынята дэкларацыя, дзе выказвалася жаданне далучыцца да Еўрапейкіх Супольнасцяў.

6 траўня 1992 года ў Празе адбылася сустрэча прэм’ер-міністраў краін Вышаградскай групы, на якой асабліва падкрэслівалася неабходнасць узмацнення супрацоўніцтва, рэзультатам якога стане членства ў Еўрапейскім саюзе, НАТО і Заходнееўрапейскім саюзе.

Першым прадуктыўным крокам дзейнасці Польшчы ў Вышаградскай стала падпісанне 20 снежня 1992 г у Кракаве “Пагаднення аб свабодным гандлі ў Цэнтральнай Еўропе” (CEFTA), якое набыло моц 1 сакавіка 1993 г. Пагадненне было падпісана міністрамі эканомікі Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі.



Згодна з пагадненнем, краіны павінны былі да 1 студзеня 2001 года поўнасцю ліквідаваць мытныя тарыфы і іншыя бар’еры на шляху узаемнага гандлю прамысловымі таварамі. Усе тавары падзялілі на тры групы. Першая група вызвалялася ад мытных збораў амаль адразу (60 %), другая за пяцігадовы перыяд, трэцяя (металургічная прадукцыя, тэкстыль, абутак) – да 1 студзеня 2001.Поўнай лібералізацыі гандлю прадукцыяй сельскай гаспадаркі не прадугледжвалася. Асноўнай мэтай пагаднення было наданне новых стымулаў эканамічным сувязям у Цэнтральнай Еўропе. CEFTA стаў прывабным і для суседзяў. У 1996 годзе ў гэту групу прынята Славенія,у 1997 - Румынія, у 1999 - Балгарыя, у 2003 - Харватыя, у 2006 – Македонія, у 2007 – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Малдова, Чарнагорыя, Сербія. У сувязі з уступленнем у ЕС, у 2004 годзе Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія і Славенія, а у 2007 годзе – Румынія і Балгарыя выйшлі з пагаднення. Такім чынам, CEFTA выступіў месцам павышэння эканамічных стандартаў да заходняеўрапейскага ўзроўню і своеасаблівай “стартавай пляцоўкай” для інтэграцыі ў ЕС. Дарэчы, трэба заўважыць, што краіны, якія засталіся у групе, таксама імкнуцца да інтэграцыі ў ЕС.

13 снежня 1997 года ў Люксембургу адбылася сустрэча Еурапейскага савета, на якую былі запрошаны краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (за выключэннем Славакіі), у тым ліку і Польшча, на перагаворы па пытаннях уступлення іх у Еўрапейскі саюз.

У 1993-1998 гг. адбылося значнае паслабленне супрацоўніцтва паміж краінамі Вышаградскай чацвёркі. Адбываліся сустрэчы на ўзроўні парламентарыяў і спецыялістаў, але палітычны кірунак перастаў разглядацца як галоўны. У гэты час дамінуючае палажэнне заняў CEFTA, які склаў аснову эканамічных адносін чатырох краін. Таксама была напружанасць паміж Чэхіяй і Славакіяй (нібыта недэмакратычныя метады кіравання прэзідэнта Славакіі Уладзіміра Меч’яра) пасля іх раздзялення. Паміж Славакіяй і Венгрыяй была напружанасць з-за дамб на Дунаі паміж гарадамі Габчыкава і Надьмарош. У гэты перыяд у Польшчы са Славакіяй адбываліся найменш дынамічныя адносіны.

21 кастрычніка 1998 года у Будапешце прэм’ер-міністры Чэхіі, Венгрыі і Польшчы – Мілош Земан, Віктар Орбан і Ежы Бузэк – заявілі аб жаданні аднавіць дзейнасць Вышаградскай групы і падкрэслілі яе ролю ў наданні новага выгляду Цэнтральнай Еўропе.

14 траўня 1999 года у Браціславе адбылася першая за колькі год сустрэча, на якую прыехалі усе чатыры прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Вышаградскай чацвёркі. На ім абмяркоўвалася неабходнасць гарманізацыі са знешнімі партнёрамі і міжнароднымі структурамі. Польшча разам з Венгрыяй і Чэхіяй выказала падтрымку празаходнім імкненням Славакіі. Былі выпрацаваны правіла штогадовага нефармальнага старшынства ў групе. Славакіі першай дасталася роля старшыні.

16 кастрычніка 1999 года у сяле Таранска Яворына, што ў Славакіі, адбылася нефармальная сустрэча прэм’ер-міністраў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі, на якой было аб’яўлена аб каардынацыі дзейнасці супраць арганізаванай злачыннасці і абсуджана візавая палітыка. Таксама кіраўнікі ўрадаў пагадзіліся з неабходнасцю стварэння агульнага фонда для падтрымкі навуковых, культурных і рэкламных праектаў, у якіх гэтыя краіны ўдзельнічаюць. Браціслава была выбрана для размяшчэння галоўнага офіса фонда.

3 снежня 1999 года у Герлахове (Славакія) прэзідэнты Аляксандр Квасьнеўскі, Вацлаў Гавел, Арпад Гёнц і Рудольф Шусцер прынялі “Дэкларацыю Татраў”, у якой акцэнт быў зроблены на важнасць супрацоўніцтва паміж чатырма краінамі для надання новага выгляду Цэнтральнай Еўропе, на пацверджане іх рашучасці атрымаць членства ў ЕС, а таксама зноў выказвалася падтрымка інтэграцыі Славакіі ў еўраатлантычныя структуры, падкрэслівалася роля замежнага супрацоўніцтва і стварэння Вышаградскага фонда.

9 чэрвеня 2000 года ў замку Шцірын (Чэхія) прэм’ер-міністры Ежы Бузэк, Мікулаш Дзурында, Віктар Орбан і Мілаш Земан падпісалі пагадненне аб стварэнні Міжнароднага Вышаградскага фонда – чатырохбаковай арганізацыі для падтрымкі сумесных праектаў у галіне навукі, культуры, адукацыі, маладзёжнага абмену і замежнага супрацоўніцтва.

19 студзеня 2001 года ў Пшчыне (Польшча) прэзідэнты Аляксанд Квасьнеўскі, Вацлаў Гавел, Ферэнц Мадл і Рудольф Шусцер прынялі дэкларацыю, прысвечаную дасягненням “чацвёркі” і перспектывам далейшага супрацоўніцтва, будучаму пашырэнню НАТО і ЕС, а таксама рэгіянальнаму супрацоўніцтву.

1 сакавіка 2002 года прэм’ер-міністры Чэхіі і Славакіі выказалі пратэст супраць заяў Віктара Орбана наконт дэкрэтаў Бенеша і адмовіліся ехаць на сустрэчу у Венгрыю. Прэм’ер-міністр Польшчы таксама не паехаў, бо сустрэча была сарваная.

24-25 траўня 2002 года, 25 сакавіка 2004 года сустрэчы прэм’ер-міністраў краін Вышаградскай групы і прэм’ер-міністраў краін-удзельніц Бенілюкс.

24-25 ліпеня 2003 ў горадзе Тале прэм’ер-міністры падсумавалі вынікі старшынства Славакіі і акрэслілі агульны курс адносін паміж краінамі ўжо калі яны ўступяць у ЕС.

1 траўня 2004 года усе чатыры краіны ўступілі ў Еўрапейскі саюз. З гэтага часу Вышаградская група, а асабліва Польшча, пачынаюць разглядаць сябе ў якасці “маста” паміж Еўропай і еўрапейскімі краінамі былога СССР.

12 траўня 2004 года ў горадзе Кромержыж (Чэхія) адбыўся саміт з удзелам прэм’ер-міністраў Марэка Белкі, Мікулаша Дзурынды, Петэра Медзьешы і Уладзіміра Шпідлы, на якім абмяркоўвалася далейшае цеснае супрацоўніцтва Вышаградскай чацвёркі ў рамках ЕС. Асабліва было падкрэслена, што адна з галоўных мэт Вышаградскай групы была дасягнута – краіны ўступілі ў НАТО і хутка ўступаюць у ЕС. Таксама выказвался важнасць больш цесных кантактаў з краінамі Бенілюкс і скандынаўскімі краінамі, і асаблівая важнасць кантактаў з Румыніяй і Балгарыяй, якія таксама імкнуліся ў ЕС. Гэта значыць, што V4 перайшла на новы фармат адносін – V4+.

8 снежня 2004 года ў Варшаве адбылася сустрэча сутрэча прэм’ер-міністраў, прысвечаная справам ЕС (адзінству і пашырэнню), а таксама сітуацыі ва Украіне.

Таксама, ў 2004 годзе пры Вышаградскай чацвёрцы быў створаны ваенны камітэт, як неафіцыйны дарадчы орган міністраў абароны і начальнікаў генеральных штабоў краін-удзельніц. Праблематыка сацыяльнай аховы ваеннаслужачых, праблемы еўрапейскай інтэграцыі і дэмакратызацыі Узброеных сіл былі ўскладзены на аб'яднанне асацыяцый вайскоўцаў краін Вышаградскай чацвёркі (Konwenta Dziekanów Korpusu Oficerów Wojska Polskiego – Асацыяцыя прадстаўнікоў афіцэрскага корпуса Войска, Zvaz vojakov Slovenskej Republiky – Саюз вайскоўцаў Славацкай Рэспублікі, Svas Vojaku z Povolani Amady Ceske Republiky - Саюз ваўскоўцаў узброеных сіл Чэшскай Рэспублікі, Honvedszkervezet – Асацыяцыя вайскоўцаў Венгрыі). Ваеннае супрацоўніцва акрэслівае выразную тэндэнцыю да пашырэння Вышаградскай групы. Пачынаючы з 2005 года міністр замежных спраў і міністр абароны Украіны пачынаюць прымаць удзел у мерапрыемствах V4. З’явіўся фармат “V4+Украіна”. Краіны Балтыі таксама выказваюць інтарэс да Вышаградскай групы.

13 ліпеня 2005 года ў Будапешце прэм’ер-міністры Марэк Белка, Мікулаш Дзурында, Феранц Д’юрчань і Іржы Параубек абмеркавалі сітуацыю ў ЕС пасля правалу перамоў па “Новай фінансавай перспектыве” ЕС. Рэгіянальныя пытанні абмяркоўваліся ў пашыраным рэжыме з удзелам прэм’ер-міністраў Славеніі і Аўстрыі. Іменна з гэтай сустрэчы Вышаградская група набыла яшчэ адзін фармат адносін (так званае “V4+2” ці “рэгіянальнае партнёрства”)

30 жніўня 2005 года прэм’ер-міністры Вышаградскай чацвёркі абмеркавалі пытанні палітыкі ЕС з кіраўніком Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануілам Барозу.

30 верасня 2005 года ў г. Вісла прэзідэнты Аляксандар Квасьнеўскі, Вацлаў Клаус, Іван Гаспаровіч і Ласла Шайом абмеркавалі пытанні па Еўрасаюзу і сітуацыю ў Цэнтральнай Еўропе і на Балканах.

13 лістапада 2006 года V4 і B3 (Літва, Латвія,Эстонія) выказалі сумесную рашучасць уступіць ў Шэнгенскую зону да восені 2007 года, а таксама выказалі гатоўнасць сумесна працаваць у рамках “Кааліцыі за візаваю роўнасць” з мэтай дасягнення безвізавага рэжыму з ЗША ў кароткі тэрмін.

24 верасня 2007 года краіны Вышаградскай групы выступілі з ініцыятывай зрабіць сваю тэрыторыю зонай бясплатных шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі.

6 кастрычніка 2009 года у Будапешце адбылася сустрэча на міністэрскім ўзроўні прысвечаная партнёрству з краінамі Заходніх Балкан. Было заяўлена аб намеры садзейнічання ўступлення гэтых краін у ЕС. Македоніі, Сербіі і Чарнагорыі было вырашана даць бязвізавы рэжым у краіны V4 з 1 лютага 2010 года

22 кастрычніка 2010 года у Братыславе V4 заявіла, што будучае Заходніх Балкан цалкам залежыць ад еўрапейскіх і еўраатлантычных структур. Што трэба засяродзіцца на ўступленні Харватыі ў ЕС, якая дасць стымул пашырэнню ЕС у гэтым рэгіёне.

15 лютага 2011 года адбыўся саміт Вышаградскай групы (прэм’ер-міністры Польшчы (Дональд Туск), Славакіі (Івет Радзічаў), Чэхіі (Петр Нечас) і Венгрыі (Віктар Орбан)) ў фармаце V4 + 3 (з удзелам Германіі, Аўстрыі і Украіны – канцлеры Ангела Меркель і Вернер Файман, і украінскі прэм’ер-міністр Мікалай Азараў). Бакі абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з членствам у ЕС (энергетычная бяспека, эканамічнае кіраванне, палітыка дабрасуседства і “Усходняе партнёрства”).

3 сакавіка 2011 года ў Браціславе адбыўся саміт краін Вышаградскай групы і краін-удзельніц “Усходняга партнёрства” (Арменія, Азербайджан, Грузія, Беларусь, Малдова, Украіна). На ім была падкрэслена гатоўнасць V4 да актыўнага ўдзелу ва “Усходнім партнёрстве” і узмацненне вышаградскага супрацоўніцтва ў яго межах. Таксама была падкрэслена важнасць дыферэнцыяцыі краін і вылучаны прынцып “большае за большае” (дапамога краіне пры ўмове далейшага паглыблення яе супрацоўніцтва з ЕС).

12 траўня 2011 года Вышаградская група аб’явіла аб стварэнні “вайсковай адзінкі” пад камандаваннем Польшчы. Вайсковая адзінка павінна быць сфарміравана к 2016 году ў якасці самастойнай структуры і яне не будзе з’яўляцца часткай НАТО. А з 2013 года V4 пачне праводзіць сумесныя ваенныя вучэнні.

Вывад: Польшча, як і астатнія краіны Вышаградскай групы, з самага пачатку распаду камуністычнай сістэмы імкнуліся далучыцца да еўрапейскай інтэграцыі. Вядома, зрабіць гэта лягчэй у суполцы, асабліва ў суполцы падобных сабе краін з агульным мінулым, падобным укладам жыцця, палітычных сістэм і эканомікі. Вышаградская група з самага пачатку разглядалася ў якасці плацдарму для інтэграцыі ў ЕС. Іменна праз гэта аб’яднанне 4 краіны здолелі перабудаваць свае эканамічныя сістэмы, гарманізаваць іх і падвесці іх пад еўрапейскія стандарты. На сучасным этапе Вышаградская група выступае ў якасці супрацьвагі ўсходнееўрапейскіх краін ЕС заходнім, у якасці маста паміж ЕС астатнімі краінамі ўсходняй Еўропы, а таксама ёсць меркаванне, што з’яўляецца альянсам супраць экспансіяністскіх імкненняў Германіі і Расіі (на што ўскосна ўказваюць сумесныя ваенныя вучэнні), больш за ўсё ён патрэбны Польшчы, улічваючы яе гістарычнае мінулае.

 

Выкарыстаныя крыніцы:

1. Афіцыйны сайт Вышаградскай групы: http://www.visegradgroup.eu

2. Выданне з нагоды 15-годдзя Вышаградскай групы пад рэдакцыяй Анджэя Ягадзіньскага “The Visegrad Group: A Central European Constellation”: http://www.visegradgroup.eu/the-visegrad-book/visegradbook

3. Сайт Stratfor: http://www.stratfor.com/weekly/20110516-visegrad-new-european-military-force

 


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 41 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Возрастно-половая структура населения Польши | Урало-Сибирская фольклорная ассоциация

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)