Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Старажытнарускія князі



Старажытнарускія князі

Рурык

862-879

Варажскі князь з племені русь, заснавальнік Рускай дзяржавы

У 862 г. запрошаны ў Ноўгарад, стаў раздаваць гарады сваім “мужам” (у тым ліку і Полацк)

Алег

879-912

“Муж” Рурыка

У 882 г. забіў кіеўскіх уладароў Аскольда і Дзіра і перанёс сталіцу Русі ў Кіеў (“Няхай будзе маці гарадоў рускіх”)

У 883 г. вызваліў севяран, а ў 885 г. канчаткова разбіў хазар і вызваліў радзімічаў

У 907 г. ажыццявіў паход на Царград, перамог і атрымаў даніну, у тым ліку і на Полацк

Ігар Рурыкавіч

912-945

Яго лёс быў трагічным. Ён быў забіты драўлянамі падчас паўторнай спробы сабраць з іх даніну

Святаслаў Ігаравіч (+Вольга)

945-972

Усё жыццё правёў у барацьбе з качэўнікамі, Балгарыяй, Візантыяй.

Забіты ў баі з печанегамі каля Дняпроўскіх парогаў.

Яраполк Святаславіч

972-980

Законнанароджаны сын Святаслава, сватаўся да Рагнеды, падманам быў забіты па загаду Уладзіміра

Уладзімір Святаславіч

980-1015

Наўгародскі князь, а пасля смерці Яраполка – кіеўскі

У 980 г. сватаўся да Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай, забіў Рагвалода

У 984 г. разам з ваяводам Воўчым Хвастом разбіў радзімічаў на рацэ Пяшчань

У 988 г. хрысціў Русь, правёў адміністрацыйную рэформу (гарады раздаў пасаднікам – сваім сынам)

Святаполк Уладзіміравіч Акаянны

1015-1019

(кіеўскі)

988-1019 (тураўскі)

 

Ажаніўся на дачцэ польскага князя Баляслава Храбрага і ў 1013 г. з цесцем ажыццявіў паход на Кіеў.

Гэты паход быў для польскага і тураўскага князёў няўдалым. Уладзімір утрымаўся на прастоле. А Святаполк быў кінуты ў турму, а затым пераведзены ў Вышгарад (пад нагляд бацькі).

У 1015 г. пасля смерці Уладзіміра стаў кіеўскім князем. У гонар гэтай падзеі стаў чаканіць срэбранік з надпісам “Святаполк на стале”

Каб гарантаваць сабе захаванне кіеўскага прастола забіў братоў Барыса і Глеба. За гэта ён атрымаў мянушку “Акаянны”.

У 1019 г. быў разіты Яраславам Мудрым на рацэ Альта. Пасля бітвы з рэшткамі дружыны праз Берасце ўцёк у Польшчу, дзе хутка памёр

Яраслаў Уладзіміравіч Мудры

1019-1054

(адначасова – тураўскі да 1052 г.)

Атрымаў перамогу над Святаполкам Акаянным у бітве на Альце.

Пабудаваў Сафійскі сабор у Кіеве, а пры ім – бібліятэку

Выдаў першы пісьмовы звод рускага права – “Рускую праўду” (1015 г.)

Ізяслаў Яраславіч

1054 … 1078

(адначасова – тураўскі з 1052 г.)

Па запавету Яраслава Мудрага атрымаў Тураў, а па старшынству – Кіеў.



Веў барацьбу з Усяславам Чарадзеем (спаліў Менск, разбіў яго на рацэ Нямізе, утрымліваў у кіеўскім порубе)

Усевалад Яраславіч Вялікае Гняздо

1078-1093

----------------------------------------

Святаполк Ізяславіч (“Скупы”)

1093-1113

(кіеўскі)

1088-1113

(тураўскі)

 

Пры ім у 1097 г. у Любечы адбыўся з’езд рускіх князёў (Любецкі з’езд), які распачаў феадальную раздробленнасць. За Святаполкам былі замацаваны Тураў, Пінск (першае ўзгадванне!), Берасце, а таксама Кіеўская і Ноўгарадская землі.

У 1105 г. накіраваў ваяводу Пуцяту ў паход супраць мінскага Глеба, аднак няўдала

Ён быў чалавекам скупым і срэбралюбівым, скупліваў соль і прадаваў яе па завышаным цэнах. Гэта выклікала народнае абурэнне і прывяло да паўстання 1113 г., падчас якога Святаполк памёр

Уладзімір Усеваладавіч Манамах

1113-1125

(адначасова – тураўскі)

Насуперак умовам Любецкага з’езда збіраў старажытнарускія землі вакол Кіева

У 1116 і 1117 гг. удала ажыццявіў паходы на Мінск, захапіўшы Оршу, Копысь, Друцк + па яго загаду быў забіты прэтэндэнт на тураўскі прастол Яраслаў Святаполкавіч

Ажыццявіў напады на Полацк у 1077 і 1078 г. і на Мінск у 1084 г.

Мсціслаў Уладзіміравіч

1125-1132

(адначасова – тураўскі)

У 1127 г. разам з іншымі паўднёварускімі князямі ажыццявіў паход на Полаччыну

У 1129 г. адправіў полацкіх князёў у “візантыйскі палон”

Полацкія князі

Рагвалод

970-980

У летапісах пра яго гаворыцца: “держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю”. Ён правіў у Полацку ў 970-я гг. з дачкой Рагнедай (да таго часу, пакуль не адбылася трагедыя 980 г.)

Ізяслаў Уладзіміравіч

988-1001

Ён у 988 г. быў запрошаны ў Полацк, дзе аднавіў полацкую самастойную дынастыю. Увайшоў у гісторыю як спакойны і добразычлівы князь-кніжнік, які распаўсюджваў хрысціянства і асвету. У Ніканаўскім летапісе сказана, што ён “прилежаще прочитанию божественных писаний”. Памёр у 1001 г., пакінуўшы двух сыноў.

Усяслаў Ізяславіч

1001-1003

---------------------------------------

Брачыслаў Ізяславіч

1003-1044

Верагодна заснаваў на славяна-балцкім памежжы горад Браслаў (Брачыслаўль)

У 1021 г. захапіў Ноўгарад.

За тое, што полацкі князь спакусіўся на Ноўгарад паміж ім і кіеўскім князем Яраславам Мудрым (дарэчы, Яраслаў Мудры – родны дзядзька Брачыслава!) у 1021 г. адбылася бітва на рацэ Судамір. Брачыслаў прайграў, адмовіўся ад прэтэнзій на Ноўгарад, за што атрымаў гарады Віцебск і Усвят. Гэта былі землі, дзе размяшчаліся волакі (сухапутныя гандлёвыя шляхі, якія злучалі рэкі)

Усяслаў Брачыславіч Чарадзей

1044-1101

У Падзвінні заснаваў фарпосты Полацкага княства – Кукенойс і Герцыке, пабудаваў Полацкую Сафію

У 1060 г. разам з кіеўскім князем Ізяславам Яраславічам ажыццявіў паход супраць торкаў

У 1065 г. ажыццявіў няўдалы паход на Пскоў

У 1066 г. захапіў Ноўгарад, зняў званы з Наўгародскай Сафіі

3 сакавіка 1067 г. прайграў братам Яраславічам на Нямізе, быў падмануты на перагаворах каля Оршы і трапіў у кіеўскі поруб

15 верасня 1068 г. быў вызвалены з поруба і на 7 месяцаў стаў кіеўскім князем

З 1069 па 1071 гг. жыў у фінскім племені водзь, разам з гэтым племенем у 1069 г. прайграў Ноўгараду на рацэ Гзень

У 1071 г. вярнуў Полацк, хаця і прайграў пад Галацічаскам

Адбіваў напады Манамаха ад Полацка ў 1077 і 1078 г. і ад Мінска ў 1084 г.

Спаліў Смаленск у 1078 г.

Барыс Усяславіч

1101-1127

(полацкі князь)

Полацкі князь, старэйшы сын Чарадзея

Заснаваў Барысаў

У 1106 г. разам са сваімі братамі ажыццявіў няўдалы паход супраць земгалаў

Святаслаў Усяславіч

1101-1129

(віцебскі князь)

Разам з іншымі полацкімі князямі ў 1129 г. трапіў у “візантыйскі палон”

Глеб Усяславіч

1101-1117

(менскі князь)

Праводзіў палітыку ўзвышэння Менска, заключыў саюз з Друцкам, Оршай і Копыссю

Адбіў напад кіеўскага войска ад свайго горада ў 1105 г.

Пачаў змагацца за Смаленскія і Тураўскія землі з Уладзімірам Манамахам

У 1116 г. спаліў Слуцк. У адказ на гэта кіеўскі князь Уладзімір Манамах разам са сваім сынам Мсціславам у 1116 і 1117 гг. ажыццявіў паходы супраць мінскага князя. Глеб апынуўся ў турме, дзе і памёр у 1119 г. Пахаваны Глеб быў у Кіева-Пячэрскім манастыры.

Давыд Усяславіч

1127 г. (полацкі князь)

Да 1127 г. быў Лагойскім князем, дапамагаў Кіеву ў 1105 г. ажыццяўляць паход супраць свайго брата Глеба, а пасля смерці Барыса па старшынству атрымаў Полацк

У 1127 г. пачаўся паход паўднёварускіх князёў на чале з Мсціславам Уладзіміравічам на Полацк, падчас якога князя выгналі з горада, ён вярнуўся ў Лагойск

Разам з іншымі полацкімі князямі ў 1129 г. трапіў у “візантыйскі палон”

Рагвалод Барысавіч

1127-1129;

1144-1151;

1158-1161

(полацкі князь)

У 1127 г. пасля выгнання Давыда стаў полацкім князем

У 1128 г. адмовіўся дапамагаць Мсціславу Уладзіміравічу ў барацьбе з полаўцамі

У 1129-1139 гг. знаходзіўся з іншымі князямі ў “візантыйскім палоне”

У 1144-1151 гг. правіў зноў у Полацку

У 1151-1158 гг. знаходзіўся ў Мінску “у вялікай беднасці”, быў выгнаны палачанамі

У 1158-1161 гг. зноў правіў у Полацку пакуль не быў разбіты мінскімі Глебавічамі пад Гарадцом

Уцёк у Друцк, дзе і правіў да канца жыцця

Васілька Святаславіч

1132-1144

(полацкі князь)

Спачатку князь Віцебскі, а пасля смерці Мсціслава Уладзіміравіча – полацкі

Расціслаў Глебавіч

1151-1158

(полацкі князь)

Пасля смерці Глеба Усяславіча правіў у Менску

У 1129-1139 гг. знаходзіўся з іншымі князямі ў “візантыйскім палоне”

У 1139-1151 гг. зноў правіў у Менску

У 1151-1158 гг. пасля барацьбы з Рагвалодам Барысавічам стаў правіць у Полацку, аднак быў выгнаны вечам

У 1161 г. разбіў Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом, аднак Полацк так і не атрымаў

Усяслаў Васількавіч

1161-1180

(полацкі князь)

Спачатку правіў у Віцебску, а з 1161 г. вечам запрошаны ў Полацк

Заключыў саюз са Смаленскім княствам і выстаяў у барацьбе супраць менскіх Глебавічаў

Уладзімір

1186-1216

(полацкі князь)

Яго епіскап Мейнард называў каралём

У 1203 г. ажыццявіў паходы на нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм, а ў 1206 г. на Гольм, аднак няўдала

У 1208 г. страціў Кукенойс, а ў 1209 г. – Герцыке

У 1210 і 1212 гг. заключыў мірныя дагаворы з рыжскім епіскапам Альбертам. Полацк страціў Ніжняе Падзвінне і толькі полацкім купцам заставаўся “адкрыты шлях па Дзвіне”.

У 1216 г. сабраўся ў новы паход супраць крыжакаў, аднак памёр у дзень адпраўлення

Тураўскія князі

Тур

каля 980

Некаторыя гісторыкі лічаць, што Тур – брат Рагвалода, а іншыя думаюць, што гэта легендарная асоба.

Святаполк Уладзіміравіч Акаянны

988-1019

гл. старажытнарускія князі

Яраслаў Уладзіміравіч Мудры

1019-1052

гл. старажытнарускія князі

Ізяслаў Яраславіч

1052-1078

гл. старажытнарускія князі

Яраполк Ізяславіч

1078-1088

-----------------------------------------

Святаполк Ізяславіч (“Скупы”)

1088-1113

гл. старажытнарускія князі

Уладзімір Усеваладавіч Манамах

1113-1125

гл. старажытнарускія князі

Мсціслаў Уладзіміравіч

1125-1132

гл. старажытнарускія князі

Князі ВКЛ

Міндоўг

1240-я – 1263

Літва Міндоўга ўзгадваецца ў летапісах у 1235 г. разам з суседнім Наваградскім княствам, дзе правіў Ізяслаў. У “Хроніцы Быхаўца” адзначаецца, што Міндоўг “адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога”

У сярэдзіне 1240-я гг. прыйшоў са сваім войскам у Наваградак. З літвы быў выгнаны пасля таго, як прайграў крыжакам. У Наваградку ён прыняў праваслаўе і са згоды веча стаў князем. У канцы 1240-х гг. далучыў да Наваградка літву.

Супраць яго ў 1248 г. склалася кааліцыя, куды увайшлі Галіцка-Валынскае княства (Даніла) + Полацкае княства (Таўцівіл) + Лівонскі Ордэн

У 1253 г. князь заключыў саюз з Ордэнам, прыняў каталіцтва і каранаваўся ў Наваградку, аднак усё роўна быў разбіты войскамі Галіцка-Валынскага князя

Вярнуўшыся ў літву, Міндоўг стаў язычнікам і вырашыў аб’яднаць балцкія землі вакол літвы.

Міндоўг сапраўды стаў самым моцным князем у балцкім рэгіёне. Аднак, у яго былі ворагі – жамойцкі князь Транята і нальшчанскі Даўмонт. Яны падкупілі княжацкага слугу Астапа і ў 1263 г. забілі спячага Міндоўга з двума сынамі.

Транята

1263-1264

Спачатку жамойцкі кунігас, а пасля забойства Міндоўга – князь ВКЛ

Войшалк Міндоўгавіч

1264-1267

Быў арганізатарам замаху на Траняту. Да гэтага часу быў манахам. У барацьбе за літоўскі трон поспех яму забяспечыла падтрымка Пінска і Наваградка. У выніку Войшалк стаў кіраўніком беларуска-літоўскай дзяржавы. Князь імкнуўся замацаваць свае пазіцыі ў краіне з дапамогай Галіцка-Валынскага княства. З дапамогай сына Данілы Галіцкага Шварна, за якім была замужам сястра Войшалка, да беларуска-літоўскай дзяржавы былі далучаны Дзяволтва і Нальшчаны. На пасадзе князя Войшалк знаходзіўся да 1267 г., пасля чаго ён зноў захацеў вярнуцца да манаскага жыцця, аднак быў забіты валынскім князем Львом Данілавічам падчас піру.

Шварн Данілавіч

1267-1270

-----------------------------------------

Трайдэн

1270-1282

Ён вёў пастаянную барацьбу з крыжакамі, палякамі, мангола-татарамі і галіцка-валынскімі князямі. Пры ім у склад ВКЛ увайшлі землі Панямоння, а ў ваколіцах Гародні былі расселены прусы, якія ратаваліся ад крыжакаў

Віцень

1295-1316

На ўмовах “рада” у 1307 г. уключыў у склад ВКЛ Полацк

У 1315 г. адваяваў у Валынскага княства Берасце

Віцень у якасці герба стаў выкарыстоўваць “Пагоню”

Гедымін

1316-1341

Асабліва моцны ўдар па крыжаках нанёс на рацэ Акмяне ў 1331 г.

Віцебскае княства было далучана ў 1320 г. праз шлюб сына Гедыміна Альгерда з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй.

Прынцып кіравання Гедыміна быў наступны: “старыны не рушыць, навіны не ўводзіць”.

Гедымін хоць і заставаўся язычнікам, аднак заўсёды падтрымліваў праваслаўе.

Гедымін называў сябе каралём Літвы і Русі, а беларуска-літоўская дзяржава стала называцца “Вялікім княствам Літоўскім і Рускім”. Сталіцай ВКЛ з 1323 г. стала Вільня.

Яўнуцій Гедымінавіч

1341-1345

Любімы сын Гедыміна, быў скінуты з прастола ў выніку змовы Альгерда і Кейстута

Альгерд Гедымінавіч

1345-1377

У летапісе пра Альгерда гаворыцца, што ён не піў ні піва, ні віна, меў вялікі розум, скрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю людзей, колькі ўменнем.

У 1348 г. Альгерд разам з братам Кейстутам змагаліся з крыжакамі на рацэ Стрэва, аднак рашаючай перамогі не атрымалі.

У час праўлення Альгерда працэс уваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ быў завершаны.

Пасля перамогі Альгерда над мангола-татарамі ў 1362 г. на рацэ Сінія Воды да ВКЛ былі далучаны ўкраінскія землі – Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і частка Падолля. Адначасова ВКЛ паспяхова змагалася з Уладзімірскім княствам. Беларускія воіны пад Альгердавым кіраўніцтвам даходзілі да Масквы. Яны тройчы разбівалі маскоўскае войска ў 1368, 1370 і 1372 гг. Мяжа у выніку была “ўчынена па Мажайску і Каломне”.

Ягайла Альгердавіч

1377-1392

Старэйшы сын ад другога шлюбу Альгерда з цвярской княжной Ульянай.

Змагаўся за прастол з Андрэем Полацкім і Кейстутам (задушаны па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку).

У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую унію. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва і перавесці ў новую веру сваіх падданых.

У 1386 г. князь ажаніўся на Ядвізе і, атрымаўшы імя Уладзіслаў ІІ, стаў польскім каралём. Умовы Крэўскай уніі ўступілі ў сілу.

Пракаталіцкая палітыка Ягайлы выявілася ў прывілеі 1387 г., дзе феадалам-католікам дараваліся вялікія маёмасныя правы.

З канца 80-х гг. XIV ст. рух пачалася барацьба Ягайлы з Вітаўтам Кейстутавічам. Барацьба працягвалася да 1392 г. і скончылася заключэннем пагаднення 1392 г. у маёнтку Востраў каля Ліды.

Вітаўт Кейстутавіч

1392-1430

Правёў адміністрацыйную рэформа 1393-1395 гг., ліквідаваўшы сістэму спадчыннага надзельнага княжання, увёўшы намесніцтвы.

У 1413 г. створаны першыя ваяводствы: Віленскае і Трокскае.

У 1398 г. заключыў Салінскае пагадненне з крыжакамі, дзе абвяшчаўся “каралём Літвы і Русі”.

Пры Вітаўце ВКЛ уключыла ў свой склад паўднёвую Падолію, што дало выхад да Чорнага мора.

У 1399 г. разам са збеглым ханам Тахтамышам прайграў Ардзе на рацэ Ворскле

У 1401 г. падпісаў Віленска-Радамскую унію ВКЛ з Польшчай

У 1404 г. ён далучыў Смаленск.

З маскоўскім князем Васілём І Вітаўт заключыў пагадненне. Межы паміж дзяржавамі былі вызначаны па рацэ Угры – прытоку Акі.

У 1409 г. жамойць паўстала супраць крыжакаў. Вітаўт падтрымаў гэтае выступленне. У выніку жамойць уз’ядналася з ВКЛ. Наспяваў ваенны канфлікт, які выліўся ў “Вялікую вайну” 1409-1411 гг. Разам з Ягайлам перамог у Грунвальдскай бітве 1410 г. Па Торуньскаму мірнаму дагавору 1411 г. Ордэн адмовіўся ад прэтэнзій на Жамойць і павінны быў выкупіць усе занятыя саюзнікамі замкі.

У 1413 г. паміж Вітаўтам і Ягайлам была заключана Гарадзельская унія. Гарадзельскім прывілеем было дэкларавана права феадалаў-католікаў займаць вядучыя пасты ў краіне. Праваслаўныя феадалы апынуліся ў нераўнапраўным становішчы – абвострылася “рускае пытанне”.

Напрыканцы жыцця хацеў каранавацца, аднак памёр, не дачакаўшыся кароны.

Час праўлення Вітаўта называюць залатым векам беларускай гісторыі.

Свідрыгайла Альгердавіч

1430-1432

Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць ВКЛ, абапіраўся на праваслаўных.

Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі заходнерускіх феадалаў выклікала незадаволенасць літоўскай каталіцкай арыстакратыі.

Пры дапамозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр.

У 1432-1436 гг. змагаўся супраць Жыгімонта Кейстутавіча падчас грамадзянскай вайны, аднак прайграў пад Вількамірам у 1435 г.

Жыгімонт Кейстутавіч

1432-1440

Падчас грамадзянскай вайны 1432-1436 гг. стаяў на баку католікаў, атрымаў перамогу над Свідрыгайлам.

У 1434 г., каб заспакоіць праваслаўных феадалаў выдаў прывілей з тым, каб паміж літоўскімі і рускімі феадаламі “не было ніякага раздору”. Аднак, артыкул 9 Гарадзельскай уніі так і не быў адменены. Праваслаўныя феадалы па-ранейшаму не маглі ўдзельнічаць у рабоце вышэйшых органаў улады.

У 1440 г. быў забіты праваслаўнымі загаворшчыкамі ў сваім замку

Казімір Ягелончык

1140-1492

З 1447 г. адначасова з’яўляўся польскім каралём

Падпісаў прывілей 1447 г.

Выдаў Судзебнік 1468 г. (першая спроба кадыфікацыі літоўскага права)

Супраць яго ў 1481 г. была арганізавана змова, аднак няўдала

Аляксандр Казіміравіч

1492-1506

У 1492 г. выдаў прывілей, дзе паабяцаў без згоды паны-рады не выдаваць ніводнага загада (ВКЛ – абмежаваная саслоўна-прадстаўнічая манархія)

Вёў войны з Масквой (1492-1494 і 1500-1503 гг.), якія для ВКЛ скончыліся няўдала (страта зямель у вярхоўях Акі, Вяземскага княства + 19 украінскіх гарадоў з Гомелем)

Разам з тым гетманы ВКЛ наносілі паражэнні крымскім татарам – у 1502 г., 1503 і 1506 г.

З 1501 г. быў таксама польскім каралём

Жыгімонт Казіміравіч І Стары

1506-1548

Падавіў мяцеж Глінскага ў 1508 г.

Вёў войны з Масквой 1506-1508, 1512-1522 і 1534-1537 гг. У выніку страціў Смаленск, але вярнуў Гомель

Канчаткова разграміў крымчакоў у 1527 г. пад Каневам

Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх, апякун навук. Ён меў у Вільні вялікую бібліятэку, запрашаў да сябе таленавітых скульптараў, архітэктараў, мастакоў, дапамагаў асветніку Ф.Скарыне

Адначасова быў польскім каралём

Жыгімонт Жыгімонтавіч ІІ Аўгуст

1548-1572

Падпісаў прывілей 1563 г., у якім праваслаўная і каталіцкая шляхта была канчаткова ўраўняна ў правах.

Пры ім абвострыліся праблемы паміж дробнай шляхтай і магнатамі (віцебскі сойм 1562 г.)

Правёў адміністрацыйную (ваяводствы-паветы) і судовую рэформы 1565 г.

Правёў аграрную рэформу – “валочную памеру”

Пры ім распачалася Лівонская вайна, утварылася Рэч Паспалітая, а украінскія землі адышлі да Польшчы

Генрых Валуа

1573-1574

Падпісаў “Генрыхаўскія артыкулы”, якія канчаткова абмежавалі ўладу манарха

Стэфан Баторый

1576-1586

Атрымаў перамогу ў Лівонскай вайне. Рэзідэнцыяй князя была Гародня

Жыгімонт ІІІ Ваза

1587-1632

Адначасова шведскі кароль

Хацеў парушыць Статут ВКЛ 1588 г. і прызначыць на пасаду віленскага біскупа паляка Б.Мацяеўскага, аднак няўдала

Вёў вайну са Швецыяй 1600-1629 гг. (страта часткі Лівоніі)

Ажыццявіў інтэрвенцыю ў Маскоўскую дзяржаву 1604-1618 гг. (далучэнне Смаленска і украінскіх зямель)

Падтрымліваў Берасцейскую царкоўную унію

Уладзіслаў IV Ваза

1632-1648

Вёў “Смаленскую вайну” з Масквой, адстаяў Смаленск

Ян Казімір Ваза

1648-1668

Пры ім адбылася казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг., вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. (Масква вярнула украінскія землі з Кіевам + Смаленск), першая Паўночная вайна 1655-1660 гг.

Прынята пастанова сойма 1655 г. аб забароне польскім воінскім часцям перасякаць мяжу ВКЛ

Міхаіл Вішнявецкі

1669-1673

Прынята пастанова сойма 1673 г. аб скліканні кожнага трэцяга сойма ў Гародні

Ян Сабескі

1674-1696

Прынята пастанова сойма 1696 г. аб вядзенні справаводства на польскай мове

Аўгуст ІІ Моцны

1697-1704(6);

1710-1733

Адначасова саксонскі курфюрст

Пры ім адбылася самая значная бітва паміж магнацкімі групоўкамі (Алькенікі, 1700 г.)

У час другой Паўночнай вайны выступіў на баку Пятра І, аднак у 1706 г. вымушаны быў падпісаць са Швецыяй Альтранштацкі мір і адрокся ад прастолу

У 1710-я гг. спрабаваў ліквідаваць залатыя шляхецкія вольнасці ў Рэчы Паспалітай і ўвёў саксонскія войскі, аднак не атрымаў перамогу

Пры ім адбыўся “нямы” сойм 1717 г. – армія Рэчы Паспалітай пад ціскам Расіі была скарочана

У 1719 г. Прусія, Аўстрыя і Расія дамовіліся аб так званай сумеснай “ахове парадку” ў Рэчы Паспалітай (страта самастойнасці)

Станіслаў Ляшчынскі

1704(6) – 1709; 1733

Быў каралём Рэчы Паспалітай як саюзнік Швецыі ў другой Паўночнай вайне

Аўгуст ІІІ

1733-1763

Адначасова саксонскі курфюрст

Пры ім Расія, Аўстрыя і Прусіі ўмяшаліся ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай падчас вайны за “польскую спадчыну” (1733-1735 гг.)

Пры Аўгусце ІІІ Рэч Паспалітая ўмяшалася ў бессэнсоўную для сябе “Сямігадовую вайну” (1756-1763 гг.)

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

1764-1795

Пры ім была прынята пастанова сойма 1764 г. аб абмежаванні на выкарыстанне права ліберум вета Пачаліся рэформы Тызенгаўза (адкрыццё дзяржаўных мануфактур на Гродзеншчыне → вялікі прыбытак пайшоў у дзяржаўную казну)

У 1768 г. пад націскам Расіі і Прусіі была прынята пастанова сойма аб ураўнанні ў правах католікаў і дысідэнтаў

Пры ім у 1791 г. прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г., адбылося паўстанне Т.Касцюшкі (1794 г.), адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай.

25 лістапада 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастолу

 


Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 154 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Князья «нечистой силы» являются чистейшими Божествами дохристианской светлой религии ,а Сатана есть защитник честных и порядочных людей от нечестивцев. | Задание 1. Вычислить поверхностный интеграл.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.047 сек.)