Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.

“Аповесць мiнулых гадоў” — гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да другога дзесяцiгоддзя XII ст. i ўтрымлiваецца ў большай частцы летапiсных зводаў XIV-XVIII стст.

“Аповесць...” мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай (спiсы Лаўрэнцьеўскi, Кенегсбергскi, цi Радзiвiлаўскi, i Троiцкi), другую — Iпацьеўскай. Iпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спiсу “Аповесцi...”, якi маецца ў складзе летапiсу XV ст., што знаходзiўся ў Iпацьеўскiм манастыры ў Кастраме. Да гэтай жа рэдакцыi адносяць Хлебнiкаўскi (XVI ст.), Пагодзiнскi (XVII ст.) i Ермалаеўскi (канец XVII - пачатак XVIII стст.) спiсы.

У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў падцвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячэрскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст “Аповесцi...” змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., маецца прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Сляды ўмяшання Сiльвестра ў летапiс Нестара асаблiва бачны ў апошняй частцы, а менавiта ў тых месцах, дзе размова iдзе пра ўзаемаадносiны Святаполка Iзяславiча i Уладзiмiра Манамаха. Такiм чынам, прычыну перапрацоўкi летапiсу можна бачыць ва ўсталяваннi ў Кiеве новага князя.

Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Гэта не магло не выклiкаць чарговай перапрацоўкi летапiсу Нестара, але яна па нейкiх прычынах адбывалася на аснове другой рэдакцыi. У спiсах трэцяй рэдакцыi падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошнi рэдактар “Аповесцi...” (магчыма, духоўнiк старэйшага сына Манамаха — Мсцiслава, якi княжыў у Ноўгарадзе) дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Ўсевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у радстве з якiмi былi Манамахi. У цэлым жа “Аповесць...” захавала тое значэнне, якое надаў ей Нестар-летапiсец. Яна стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходнеславянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi.

Як кожны гiстарычны твор, “Аповесць...” мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што “Аповесць...” не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI ст.

Асноўная асаблiвасць “Аповесцi мiнулых гадоў” выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую хронiку Георгiя Амартола, i Жыцiе Васiлiя Новага, i Летапiсец патрыярха Нiкiфара. Для характарыстыкi адносiн Русi з Вiзантыяй складальнiк “Аповесцi...” выкарыстаў дамовы Алега, Iгара i Святаслава з вiзантыйскiмi iмператарамi. Крынiцамi “Аповесцi...” таксама сталi жыцiя i казаннi аб хрышчэннi Русi, пра забойства Барыса i Глеба, песнi i легенды пра заснаванне Кiева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгiнi Вольгi драўлянам за смерць мужа i iнш. Складаны, у многiм кампiлятыўны характар “Аповесцi мiнулых гадоў” абавязкова трэба ўлiчваць пры аналiзе звестак гэтага летапiснага зводу.

“Аповесць...” — каштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх пляменаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы палiтычнай гiсторыi Беларусi. У “Аповесцi...” прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады.


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 255 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)