Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Приведите свои примеры.

Читайте также:
  1. Аллельные гены. Определение. Формы взаимодействия. Множественый аллелизм. Примеры. Механизм возникновения.
  2. Аргументируя свой ответ, приведите по 1 примеру из прочитанного текста, иллюстрирующему лексические и грамматические явления (всего 2 примера).
  3. Вопрос. Дайте определение ценной бумаги. Перечислите типы и виды ценных бумаг. Приведите группировку ценных бумаг по различным классификационным признакам.
  4. Вопрос.Раскройте сущность кредита, перечислите его функции. Охарактеризуйте принципы и формы кредита. Приведите классификацию видов кредита.
  5. Дайте определение понятию внешнее трение. Приведите классификацию внешнего трения. Охарактеризуйте виды трения в зависимости от состояния поверхности.
  6. Дайте определение понятию интегральные методы измерения износа. Приведите примеры интегральных методов измерения износа. Охарактеризуйте интегральные методы измерения износа.
  7. Дефекты непродовольственных товаров: классификация по различным признакам и влияние на качество изделий. Приведите примеры

 

ІІІ. Практычная частка

Заданне 1. Прачытайце матэрыял. Вызначце тып маўлення і жанр публікацыі. Назавіце моўныя марфолага-сінтаксічныя асаблівасці тэксту. Выявіце стылістычную і семантычную ролю дзеясловаў у гэтым тэксце.

27.10.2010 «Вечерочка»

Рабінзон ды яго Маўглі. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. Мн.: Кнігазбор, 2009. – 248 с.

Сучасная беларуская проза, несумненна, існуе, але яе так мала, што кожны варты народнага прачытання твор успрымаецца як вялікі цуд. Запалоханыя мадэрністамі ціхмяныя беларусы пішуць раманы пра старадаўнія часы, бо ім усё хочацца не знайсці, дык спарадзіць у галовах такі час, калі беларусы былі тытаны. Але тое, што зрабіў для годнасці палякаў Генрык Сянкевіч і што намагаўся зрабіць для нас Караткевіч, больш ніхто не робіць.

Кастусь Цвірка належыць да сярэдняга (па савецкай класіфікацыі) пакалення беларускіх пісьменнікаў. І зараз ён звярнуўся да тэмы сталінізму на Беларусі.

Сюжэт, як і заўжды ў беларускіх рэалістаў, немудрагелісты. Беларускі селянін Ігнась Караленя, колькі часу таму раскулачаны, уцякае з Сібіры, куды быў сасланы, і прабіраецца да родных ніў, да роднай хаты. Пра перыпетыі ўцёкаў аўтар наўмысна не піша, ён не дэтэктыўшчык. У першым раздзеле Ігнась ужо ля роднай вёскі. Тут ёсць пэўная пераклічка з аповесцю В. Распуціна «Жыві і памятай», праўда, там быў дэзерцір з фронту і ягоная жонка. Таму ў «Воўчай выспе» няма тых пакутлівых разваг і роздумаў, што мучылі герояў Распуціна. Ігнась вінаваты толькі ў тым, што працаваў і жыў лепш за іншых. Правёўшы ноч з жонкай, Ігнась падаецца ў лес. Жонку чамусьці не выслалі, толькі перасялілі з вялікай хаты ў маленькую. А яшчэ воўк у яе скраў дзіця.

Ігнась цераз балота прабіраецца на Воўчую выспу, дзе пачынае абжывацца, маючы на мэце цішком пераправіць сюды і жонку з другім дзіцём. І пачынаецца беларуская рабінзанада з мнагаслоўным праслаўленнем руплівай сялянскай працы. Гэта запавольвае дэтэктыўна завязаны твор у пастараль на змрочным фоне сталінскіх рэпрэсіяў. Нетаропка апісвае аўтар пабудову хаты, разбіванне агарода на фоне балотных купак. Потым Ігнась сустракае свайго хлопчыка, якога воўк скраў, але не стаў есці, а выхаваў у кампаніі з ваўчанятамі амаль што па ўзору герояў Кіплінга.

У некаторых выпадках змяшэнне жанраў надае твору новыя фарбы і каштоўнасці. На гэты раз атрымалася не вельмі ўдала. Вясковы чытач не будзе цікавіцца пра тое, што ведае мо і не горш за аўтара. Гарадскому, якіх, дарэчы, у краіне і большасць, патрэбны альбо дзеянне, альбо арыгінальныя, як цяпер кажуць крэатыўныя, думкі і высновы пра час і пра чалавека. Селянін-кулак наўрад ці валодае ўменнем прадуктыўнага мыслення. І хоць Цвірка піша, што Ігнась гады два вучыўся ў інстытуце, па думках галоўнага героя гэтага не скажаш.

Як даніну модзе можна ўспрымаць і той факт, што ўсе адмоўныя героі кнігі размаўляюць спрэч па-руску, усе чужынцы. А беларускіх бальшавікоў ды камісараў быццам і не было.

Автор: Иван Орлов

Заданне 2. (Практыкаванне 55. З практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

У прыведзеных прыкладах, дзе толькі магчыма, спрасціце выказнікі. Адзначце стылістычную розніцу паміж паралельнымі варыянтамі сказаў.

1) Калгаснікі вядуць вывазку ўгнаенняў на палі. 2) У нашай брыгадзе некаторы час меў месца недахоп сродкаў на рамонт інвентару. 3) Мы прыкладзем усе намаганні, каб у бліжэйшыя дні дасягнуць поўнага заканчэння сяўбы зерневых культур і пасеяць на значнай плошчы раннюю бульбу. 4) Магазін утварае гандаль з 8 да 22 гадзін. 5) Сталявар упэўнена вядзе хуткасную плаўку металу. 6) Кожны раз, як толькі кароў выганяюць у поле, я ўтвараю ўборку станкоў. 7) Хірург зрабіў аперацыю хвораму.

Заданне 3. (Практыкаванне 56. З практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага ) Выпраўце сказы, у якіх ёсць памылкі ў выкарыстанні дзеяслова-выказніка.

1) Адным з асноўных сродкаў для накаплення ўгнаенняў у нашых умовах з’яўляецца торф, залежы якога знаходзяцца ў большасці сельгасарцелей. 2) Сп. Грыневіч з’явіцца нашым прадстаўніком на абласной нарадзе механізатараў. 3) Сярод вадзіцеляў знаходзіцца нямала перадавікоў, якія дасягнулі нядрэнных поспехаў у абслугоўванні пасажыраў. 4) Наш Коля з’яўляецца старанным працаўніком. 5) Далейшае знаходжанне на поўдні з’явіцца небяспечным для хворага. 6) Вада ўсё больш прыбывала, і становішча з’яўлялася вельмі небяспечным. 7) Пятроў з’яўляецца старастам групы.

Заданне 4 (Практыкаванне 41. З практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага).

Зрабіце стылістычны аналіз наступнага ўрыўка з мастацкай прозы Янкі Брыля. Падкрэсліце дзеяслоўныя формы і адзначце іх сінанімічныя адценні.

Вось ён вяртаецца з поля, з сярпом ці касою. Уперадзе, быццам на разведку, бяжыць сабачка, абнюхваючы кожны кусцік шчавука ці асоту і на кожны з іх паднімаючы нагу. За ім кабыла Мышатка з танканогім жарабём ляніва чляпае па сівым, пытляваным пыле палявой дарогі. Яна наелася за дзень, а ўсё ж час ад часу хапае сівыя мяцёлкі аўса і на выкрык Паўлюка, а то і сама, вінавата трухціць наперад. Другі сабачка, больш любімы ў той час, ідзе збоку, аціраючыся аб калошу Паўлюковых портак. Сперадзі, на грудзях у Паўлюка, звоніць жмут іржавага ланцуга і матляецца шпень: на ланцугу Паўлюк вядзе цялушку. Шырока расставіўшы вушы, цялушка то дэбае спакойна, то раптам трухціць, каб чамусьці панюхаць сабачку або тузануць за бараду адзін з тых трох снапоў аўса, што на спіне гаспадара. Побач з цялушкай, на вяроўцы ідзе каза. Ззаду – гуллівы козлік, яшчэ без барады, з маленькімі гузамі рожак, але таксама, як матка, задзёршы хвосцік.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 128 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)