Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Практычны модуль № 3.

Читайте также:
  1. II. Модульное структурирование содержания образовательной программы
  2. VIІI. ПЕРЕЛІК ПИТАНЬ ДЛЯ ПІДГОТОВКИ ДО МОДУЛЬНОГО ТА СЕМЕСТРОВОГО КОНТРОЛЮ
  3. Базовый модуль 2
  4. Бекіту оймаларының негізгі түрлері: С)метрлік Е)модульды Н)жұмыр
  5. В. Модульний контроль
  6. Дисковые модульные фрезы
  7. ДРУГИЙ МОДУЛЬ

Тэма: СТЫЛІСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ЗАЙМЕННІКАЎ І ЛІЧЭБНІКАЎ

І. Тэарэтычная частка

1. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў. Роля займенніка ў кантэксце.

2. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў. Пропуск асабовых займеннікаў як стылістычны прыём.

3. Сінанімія іншых разрадаў займеннікаў.

4. Стылістычнае выкарыстанне лічэбнікаў.

5. Зборныя і колькасныя лічэбнікі як сінонімы Сінанімія колькасна-іменных словазлучэнняў.

6. Стылістычная характарыстыка варыянтных форм лічэбнікаў. Выпадкі няўдалага ўтварэння і ўжывання форм лічэбнікаў.

ІІ. Развіццёвая частка

1. Прачытайце матэрыял са “Звязды”. Якую ролю выконваюць лічэбнікі ў тэксце? Чаму ў адных выпадках аўтар выкарыстоўвае лічэбнікі, а ў другіх – лічбы?

Навукова даказана: шлях да сэрца мужчыны сапраўды ляжыць праз яго страўнік

Вучоныя вынайшлі... якой павінна быць ідэальная жонка

Нямецкія псіхолагі правялі апытанне на гэтую тэму сярод мужчын ва ўзросце 25-50 гадоў. Высветлілася, што для прадстаўнікоў моцнага полу ў жанчыне маюць важнае значэнне толькі тры якасці. І калі яны ўсе прысутнічаюць, то мужчына наўрад ці калі-небудзь кіне сваю "палову".

Першая неабходная ўмова трывалых і шчаслівых адносін у пары — жаночае ўменне гатаваць. Безумоўна, немцы лішні раз пацвердзілі справядлівасць старой як свет ісціны: шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік. Другая неабходная якасць — жаночая сэксуальнасць. Гатоўнасць да сэксуальных эксперыментаў і сексуальная разняволенасць у спалучэнні з добрай фігурай і знешняй прывабнасцю пазбаўляюць любога мужчыну шукаць нешта новае па-за межамі пары. Трэцяя патрэбная вартасць — захапленне мужам. І тут чаканні мужчын мала чым розняцца ад дзіцячых, адзначаюць нямецкія спецыялісты. Мужчына хоча, каб яго жанчына ім захаплялася, рабіла яму кампліменты і праяўляла мацярынскі клопат.

...розніцу паміж каханнем і закаханасцю

Анкетаванне, праведзенае англійскімі навукоўцамі сярод добраахвотнікаў, паказала, што паміж каханнем і закаханасцю на самой справе існуе розніца. Каханне — гэта перманентнае, пастаяннае, моцнае пачуццё, якое з часам падмацоўваецца прывязанасцю і адказнасцю. А вось закаханасць мае зусім іншую дэфініцыю. Закаханасць узнікае спантанна і суправаджаецца моцнай сэксуальнай прагай. Наколькі хутка яна ўзнікае, настолькі хутка і знікае. Аднак вучоныя патлумачылі, што праз пэўны час закаханасць можа перарасці ў каханне.

...колькі доўжыцца каханне

Псіхолагі і нейрафізіёлагі з Англіі падлічылі, колькі жыве каханне і колькі часу патрабуецца мужчынам і жанчынам на тое, каб забыцца на свайго былога партнёра пасля расставання.

Спецыялісты сцвярджаюць, што пры веданні некалькіх важных фактараў можна вылічыць колькасць гадоў і нават месяцаў існавання кахання ў кожнай канкрэтнай пары. Рашаючую ролю ў працягласці адносін іграе падабенства пераваг у гастраноміі і баўленні вольнага часу. Не менш важнай з'яўляецца сэксуальная сумяшчальнасць партнёраў (нават калі густы адносна ежы, хобі і іншых аспектаў у мужчыны і жанчыны супадаюць, але яны не падыходзяць адно аднаму ў ложку, то пара ў хуткім часе расстанецца).

У 83 працэнтах выпадкаў шлюб будзе ўдалым, калі ў мужа і жонкі агульныя гастранамічныя схільнасці, палітычныя погляды і аднолькавая патрэба ў адасабленні. А вось агульнасць літаратурных і музычных густаў практычна ніякага значэння не мае. Каб забыцца адно на аднаго пасля расставання, экс-закаханым патрабуецца роўна палова тэрміну, які яны правялі разам. Значыць, пасля 4 гадоў сумеснага жыцця абоім партнёрам спатрэбіцца 2 гады, каб вярнуць нармальны эмацыйна-псіхалагічны стан і быць гатовымі да новых адносін.

...ад чаго залежыць шчасце ў каханні

Амерыканскія псіхолагі раскрылі галоўны сакрэт добрых адносін.

Было праведзена даследаванне з удзелам студэнтаў. Высветлілася, што галоўны сакрэт шчасця — сумленнасць у адносінах да сябе. Калі чалавек ведае, чаго хоча, прытрымліваецца сваіх прынцыпаў, то яму прасцей пабудаваць паўнавартасныя адносіны з процілеглым полам.

Статыстычныя звесткі, атрыманыя іншай групай вучоных, таксама пацвердзілі гэтую тэорыю. Апытанне 62 пар выявіла, што тыя мужчыны і жанчыны, якія сумленныя самі з сабой, перажываюць сапраўднае, непадробнае пачуццё да свайго партнёра, што дапамагае стварыць шчаслівы саюз, паведамляе WеbMD.

Вучоныя з Паўночнай Караліны таксама займаліся вывучэннем гэтага пытання. Яны даказалі, што праява ўдзячнасці за аказаную дапамогу дазваляе пары адчуваць сябе больш шчаслівай.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 194 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)