Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зарэгiстравана Прыняты



Зарэгiстравана Прыняты

Мiнiстэрствам юстыцыi Агульным Сходам ІМК

Рэспублiкi Беларусь 20 мая 1997 г.

“ 11 “ лiпеня 1997г.

Пасведчанне аб рэгiстрацыi №0944

 

Перарэгiстравана Змены ўнесены

Мiнiстэрствам юстыцыi Радай ІМК

Рэспублiкi Беларусь 28 мая 1999 г.

“ 29 “ верасня 1999г.

Пасведчанне аб рэгiстрацыi № _____

 

 

Статут

Грамадскага аб’яднання

“Інстытут матэматыкі і кібернетыкі”

г. Мінск

 


1.Агульныя асновы

1.1. Грамадскае аб’яднанне “Інстытут матэматыкі і кібернетыкі” (далей па тэксце - ІМК) з’яўляецца добраахвотным утварэннем яго членаў, на аснове агульнай згоды з мэтай удасканалення вядомых i стварэння новых матэматычных i кiбернетычных тэорый i тэхналогiй, узмацнення iх сувязі з вытворчасцю.

1.2. ІМК дзейнічае згодна дадзенаму Статуту і ў адпаведнасцi з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.01.1999 №2, Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб грамадскiх аб’яднаннях” i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

1.3. ІМК дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. ІМК з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ўласнасць, рахункі ў банках (у тым ліку валютныя), круглую пячатку, вуглавы штамп, бланкі са сваёй назвай, сімволiку зацверджаную і зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку. Мясцовыя арганізацыі ІМК могуць з’яўляцца юрыдычнымі асобамі і мець усе згаданыя адзнакі.

1.5. IМК супрацоўнiчае з дзяржаўнымi i наддзяржаўнымi iнстытутамi, творчымi i вытворчымi ўстановамi i аб'яднаннямi, сродкамi друку, радыё, тэлебачання, электроннай сувязi, іншымі ўстановамi ў Беларусі i навакольным свеце на аснове пагадненняў, якiя не супярэчаць уласнаму Статуту IМК i дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

1.6.Справаводства IМК вядзецца ў парадку ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам. Матэрыялы накiроўваюцца ў аддзяленне Нацыянальнага архiву па месцы знаходжання юрыдычнага адраса.

1.7.Юрыдычны адрас IМК: 220064, г. Мінск, вул. Ландара д.72 к.3 кв.56.

2. Мэты, задачы i метады дзейнасцi ІМК

2.1. Асноўнай мэтай IМК з’яўляецца рост узроўня матэматыкi i кiбернетыкi, узмацненне iх сувязi з іншымі кiрункамi дзейнасцi ў Беларусi i свеце.

2.2. Асноўныя задачы IМК:

- удасканаленне вядомых i стварэнне новых матэматычных i кiбернетычных тэорый i тэхналогiй;

- дакладнае азначэнне ў матэматычных i кiбернетычных выразах усiх вядомых i новых (узнiкаючых) страт свету - прыродных (фiзiчных, хiмiчных, бiялагiчных), дэмаграфiчных, вытворчых (уласна вытворчасцi i сродкаў яе ўладкавання - сувязi, таргоўлi, гандлю, манетарных механiзмаў) i творчых (мовы, мастацтва, канструявання, навукi i асветы), абуджэнне актыўнасцi вядомых i новых прафесiйных кiрункаў у стварэннi згаданых азначэнняў i ў руху змены матэматыкi i кiбернетыкi;



- стварэнне i ўдзел у дзейнасцi вытворчых i творчых устаноў i часовых утварэнняў, калi гэта звязана з выкананнем Статутных мэт i задач;

- азначэнне тэарэтычнай i практычнай вартасцi канкрэтных вынiкаў у межах уласных прафесiйных кiрункаў (матэматыкi i кiбернетыкi) з адказнасцю за дакладнасць адзнак; прапанова годных вынiкаў, атрыманых у Беларусi, у іншыя краіны i годных з iншых краiн - у Беларусь з абаронай аўтарскага права i адказнасцю за ўмацаванне аўтарытэта Беларусі ў свеце.

2.3. Асноўныя метады дзейнасцi IМК:

- вядзенне ў парадку азначаным дзеючым заканадаўствам творчай дзейнасцi (навуковай, асветнай, канструктарскай i мастацкай) i выкананне вытворча-гаспадарчай дзейнасцi, стварэнне вытворчых i творчых адзiнак без абмежавання часу iх дзейнасцi i часовых утварэнняў, накiраваных на выкананне Статутных задач i здзяйсненне Статутных мэт;

- атрыманне адзнак аўтарскага права на вынікі ўласнай дзейнасці і карыстанне імі;

- выкананне выдавецкай дзейнасцi ў парадку азначаным дзеючым заканадаўствам для здзяйснення Статутных мэт i задач IМК;

- арганiзацыя i правядзенне выставак, курсаў лекцый, паведамленняў у перыядычным друку, радыё i тэлеперадач, паведамленняў у другiх сродках сувязi (у тым лiку электронных), звязаных з уласнай дзейнасцю i дзейнасцю іншых асоб i ўстаноў, якая мае дачыненне да ўласных прафесiйных кiрункаў;

- арганiзацыя i правядзенне навуковых i навукова-практычных (у тым лiку мiжнародных) сустрэч, сходаў i абмеркаванняў (сiмпозiумаў, канферэнцый, семінараў i інш.) у межах уласнай прафесiйнай дзейнасцi i звязаных з ёй кiрунках;

- вядзенне згодна дзеючаму заканадаўству прафесiйнай падрыхтоўкi асоб, стварэнне Навуковых Рад, здольных азначаць вартасць вынiкаў i надзяляць iх аўтараў адпаведнымi адзнакамi прафесiйнай годнасцi;

- заключэнне ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi пагадненняў (дамоў, кантрактаў i др.) аб часовым i неабмежаваным у часе супрацоўнiцтве з дзяржаўнымi i наддзяржаўнымi ўстановамi, асобамi, творчымi i вытворчымi аб'яднаннямi i адзiнкамi, заснаванне iх, уключэнне ў iх склад, калi iх Статутныя дакументы не супярэчаць уласнаму Статуту, законам Рэспублiкi Беларусь, другiх дзяржаў i наддзяржаўных утварэнняў, у якiх заключаюцца i выконваюцца згаданыя пагадненнi.

3. Умовы членства IМК

3.1. IМК прадугледжвае членства фiзiчных асоб. Членства фiксаванае.

3.2. Членамi IМК могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя дасягнулi 18-гадовага ўзросту, прызнаюць яго Статут i непасрэдна маюць удзел у яго працы, плацяць уступныя i членскiя ўзносы, выказваюць жаданне i здольнасці ўдасканальваць вядомыя i ствараць новыя матэматычныя i кiбернетычныя тэорыi i тэхналогii, укараняць iх, мець удзел у азначэннi iх тэарэтычнай і практычнай вартасцi, усталёўваць сувязi з другiмi кiрункамi дзейнасцi.

3.3. Асобы, чые вынiкi ў кiрунках дзейнасцi IМК прызнаюцца адметнымi Радай IМК, могуць (з iх згоды) атрымаць адзнакi годнасцi ганаровых членаў IМК па прапанове Рады IМК.

3.4. Уключэнне ў члены IМК i выхад з яго складу, а таксама парадак улiку вядзецца Радай ці мясцовымі арганiзацыямi i зацвярджаецца рашэннем Рады.

3.5. Падставай для ўступлення ў IМК з’яўляецца пiсьмовая заява. Рашэнне аб залічэнні ў склад ІМК лiчыцца зацверджаным, калi за яго прагаласавала большасць членаў Рады.

3.6. Члены IМК маюць права:

- выбiраць i быць абранымi ў склад выбарных органаў;

- атрымлiваць звесткі аб дзейнасцi IМК;

- рабіць прапановы па пытаннях, якiя ўваходзяць у колы дзейнасцi IМК і удзельнiчаць у iх абмеркаваннi;

- карыстацца ўсiмi магчымасцямі, што прадастаўляюцца IМК.

3.7. Члены IМК абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць згодна са Статутам ІМК i нормамі дзеючага заканадаўства,

- выконваць рашэннi кiруючых органаў ІМК;

- плаціць уступныя i членскiя складкі;

- адказваць у выбарных органах IМК i Агульным Сходзе за страты ўласнага ладу IМК i яго аўтарытэту ў навакольным свеце.

4. Структура i органы кiравання IМК

4.1. Асновай IМК з’яўляюцца мясцовыя арганiзацыi (абласныя, раённыя (гарадскiя)). Яны ствараюцца і атрымліваюць статус юрыдычнай асобы згодна з рашэннем Рады. Мясцовыя арганiзацыi могуць быць створаны калі ў раёне (горадзе), вобласцi ёсць не менш за тры члены ІМК. Структура выбарных органаў i парадак дзейнасці мясцовых арганiзацый вызначаюцца iх вышэйшым органам. Мясцовыя арганiзацыi маюць мэты i задачы адпаведныя мэтам і задачам IМК, і дзейнiчаюць у межах сваіх рэгіёнаў.

4.2. Вышэйшым органам кiравання IМК з’яўляецца Агульны Сход. Агульны Сход правамоцны прымаць рашэннi па любых пытаннях дзейнасцi IМК.

4.3. Чарговы Агульны Сход збiраецца адзiн раз у год. Нечарговы Агульны Сход можа склiкацца па патрабаванню Рады, Рэвiзiйнай Камiсii цi не меней 1/3 членаў IМК.

4.4. Агульны Сход ІМК лiчыцца правамоцным, калi на iм прадстаўлена 2/3 яго членаў. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў.

4.5. Выключна да дзейнасцi Агульнага Сходу адносяцца:

- зацвярджэнне Статута, унясенне змяненняў i дапаўненняў у яго;

- азначэнне асноўных кiрункаў дзейнасцi IМК;

- выбранне Рады, Дырэктара, Дырэкцыі, навуковага сакратара i Рэвiзiйнай Камiсii;

- разгляд i зацвярджэнне справаздач;

- прызначэнне лiквiдацыйнай камiсii;

- спыненне дзейнасцi IМК.

4.6. Кiруючым органам IМК у перыяд памiж Агульнымi Сходамi з’яўляецца Рада, якая выбiраецца Агульным Сходам на чатыры гады.

4.7. Рада IМК:

- уносiць змяненнi i дапаўненнi ў Статут;

- распрацоўвае i прымае рэгламент свеаёй працы;

- склiкае Агульны Сход, устанаўлiвае нормы прадстаўнiцтва;

- кiруе творчай і вытворча-гаспадарчай дзейнасцю, распараджаецца маёмасцю i фiнансавымi сродкамi;

- зацвярджае пячатку i сiмволiку IМК;

- зацвярджае каштарысы i справаздачы аб размеркаваннi i скарыстаннi сродкаў IМК;

- зацвярджае ўтварэнне і азначае статус мясцовых арганізацый;

- прымае ў члены IМК i выключае з членаў IМК; зацвярджае адпаведныя рашэнні мясцовых арганізацый.

4.8. Выканаўча-распарадчую дзейнасць IМК здзяйсняе Дырэкцыя, у склад якой уваходзяць Дырэктар ІМК, дырэктары па асноўных кiрунках дзейнасцi IМК i навуковы сакратар IМК. Дырэкцыя выбiраецца Агульным Сходам на чатыры гады.

4.9. Кiраўнiком IМК з’яўляецца Дырэктар IМК, якi выбiраецца Агульным Сходам на чатыры гады.

4.10. Дырэктар валодае ўсiмi правамi i абавязкамi кiраўнiка юрыдычнай асобы, у тым лiку:

- прапануе на Радзе і на Агульным Сходзе змяненнi i дапаўненнi ў Статут IМК;

- вядзе Агульныя Сходы, узначальвае паседжаннi Рады і Дырэкцыі;

- заключае дагаворы;

- адкрывае рахункi ў банках;

- прадстаўляе IМК у iнстытутах дзяржаўнай улады, грамадскiх аб’яднаннях i iншых краiнах;

- выконвае iншыя абавязкi ў межах яго паўнамоцтваў.

5. Матэрыяльна-фiнансавая аснова дзейнасцi IМК.

5.1. IМК можа мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную яму для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасцi, прадугледжанай Статутам IМК, за выключэннем аб’ектаў, якiя, згодна з законам, могуць знаходзiцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

5.2. Грашовыя сродкi IМК фармiруюцца з:

- уступных i членскiх узносаў;

- дабраахвотных ахвяраванняў;

- паступленняў ад правядзення лекцый, выставак i iншых мерапрыемстваў;

- даходаў ад творчай і вытворча-гаспадарчай дзейнасцi;

- iншых не забароненых заканадаўствам паступленняў.

Сродкi i маёмасць IМК не могуць пераразмяркоўвацца памiж членамi IМК i выкарыстоўваюцца толькi для выканання Статутных мэт i задач; дапускаецца выкарыстанне IМК сваiх сродкаў на дабрачынныя мэты.

6. Рэвiзiйная Камiсiя IМК.

6.1. Кантроль гаспадарчай i фiнансавай дзейнасці IМК, а таксама ўваходзячых у яго структурных падраздяленняў, ажыццяўляецца Рэвiзiйнай Камiсiяй у складзе не менш за 3 чалавекі. Члены Рэвізійнай камісіі абіраюцца агульным сходам на чатыры гады.

Працай камiсii кiруе старшыня, выбраны са складу рэвiзiйнай камiсii яе членамi.

6.2. Рэвiзiйная Камiсiя праводзiць кожны год не менш за адну рэвiзiю фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi IМК, перыядычна правярае структурныя падраздзяленнi i прадстаўляе заключэннi Радзе на гадавой справаздачы аб дзейнасцi IМК.

7. Мiжнародныя сувязi IМК.

7.1. IМК у адпаведнасцi са Статутам можа ўступаць у мiжнародныя грамадскiя аб’яднаннi, удзельнiчаць у стварэннi мiжнародных саюзаў, грамадскiх аб’яднанняў, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i рабiць iншыя захады, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i яе мiжнародным абавязацельствам.

8. Спыненне дзейнасцi IМК.

8.1. Спыненне дзейнасцi IМК можа быць здейснена па рашэннi Агульнага Сходу, калi яго падтрымлiваюць не меней за 2/3 членаў ІМК, або суда.

8.2. Калі дзейнасць IМК спыняецца, маёмасць i сродкi, якiя застаюцца пасля разлiку з банкамi, бюджэтам i iншымi крэдыторамi, накiроўваюцца на мэты, прадугледжаныя Статутам ІМК.


Дата добавления: 2015-11-05; просмотров: 40 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Попередня Головна Наступна | Закон Республики Казахстан от 2 мая 1995 года № 2255 О хозяйственных товариществах

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.018 сек.)