Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэальнае шоу ад «МутнагаВока»



Рэальнае шоу ад «МутнагаВока»

(05.06.2012)

Занадта няроўныя выступленні характэрны для гурта «МутнаеВока». Памятаю, больш-менш уразілі 12 мая 2011 года.

На жаль, дадзены канцэрт атрымаўся няўдалым. Пачаўся ён з імпрэзы «Фантом» мім-шоу «Smiling Shadow», сутнасць якой улавiць не ўдалося. Ідэя, можа, і выдатная, а вось выкананне горш, чым самадзейнае. Паказанае было далёка ад мастацтва пантамімы. Імпрэза была агучана песняй «Пикника» «Кукла с человеческим лицом», і гэта адзінае, што яе ратавала. Збянтэжанасць выклікалі неадэкватныя паводзіны мімаў падчас выступлення самога «МутнагаВока». Абы-што…

З'яўленне Яўгена з вялізнымі крыламі за спінай не ўразіла, а пазабавіла. Недарэчна яны глядзеліся са звычайнай майкай і штанамі з кішэнямі. Мала таго, яны перашкаджалі рухацца, а стрымліваць сябе не атрымлівалася. У выніку – скаваныя, смешныя рухі. Сімволіка і значэнне крылаў засталася неспасцігнутай (можна, канечне, спасылацца на Курта Кабейна…)

Да апошняга было спадзяванне, што як толькі крылы «знікнуць», усё зменіцца. Аднак цуда не адбылося. На гэты раз і адзначыць няма чаго: тыповыя валянні па сцэне, некалькі «небяспечных» падзенняў, крыху зменены вiдэарад, пырскі, мінімум бубна, больш, чым звычайна, акустычнай гітары, за якую хапаўся сам Яўген. Смешна ён выглядаў і тады, калі, лежачы на жываце, па дзіцячы махаў ножкамі.

Вось без стула, канечне, не абышлося. «Катаваў» Яўген яго доўга. Спачатку распароў і выпатрашыў. Потым, перавярнуўшы і ўсеўшыся на яго, спрабаваў нешта там пілаваць ды так захапіўся, што перакуліўся разам са стулам. Не знайшоўшы аб што яго разбіць, на момант разгубіўся: прыйшлося закінуць стул на дах грымёркі. У запале і Васіль схапіўся за пілу, каб перапілаваць струны сваёй гітары.

Шчыра кажучы, «шоу» здавалася зусім непадрыхтаваным. Нагадвала няякасны экспромт. На гэты раз мне не падалося, што Яўген сам атрымлівае задавальненне ад таго, што робіць. Ніякага задору, абыякавае, стомленае і нейкае знясіленае выступленне. Песні з максі-сінгла «Ліхаманка»,на мой погляд, яшчэ горшыя, чым старыя.

Магчыма, шоу магло атрымацца нерэальным, калі б яго ўдасканаліць і дадаць жыццёвасці. А так нерэальнае шоу ўсё ж стала рэальным. Пакуль што так…

Не.


Дата добавления: 2015-11-04; просмотров: 23 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | 

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)