Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кантролыіая праца па беларускай мове для студэнтаў 1 курса факультэта эканомікіi кіравання (азн - 4 група)



КАНТРОЛЫІАЯ ПРАЦА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ 1 КУРСА ФАКУЛЬТЭТА ЭКАНОМІКІI КІРАВАННЯ (АЗН - 4 група)

Задание 1.

Спішыце тэкст. Абгрунтуйце, чаму гэты ўрывак належыць да навуковага стылю. На аснове тэксту вызначце моўныя сродкі навуковага стылю, а таксама яго марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Кейнс сцвярджаў, што існуе тры матывы захоўвання грошай: матыў ажыццяўлення здзелак (куплі і продажу), матыў прадбачлівасці і спекулятыўны матыў.

1. Матыў ажыццяўлення здзелак. Гэты матыў адпавядае погляду прыхільнікаў колькаснай тэорыі грошай. Людзі трымаюць наяўныя грошы і ўклады ў банках, каб проста рабіць свае штодзённыя справы — плаціць за газ, купляць бензін, гародніну і г. д. Аднак людзі атрымліваюць грошы раз у тыдзень ці ў месяц, а расходуюць іх кожны дзень (г. зн. атрыманне грошай і іх расходванне не супадаюць па часе) і таму павінны захоўваць частку свайго даходу ў грашах, а не ў менш ліквідных формах. Што вызначае аб'ём попыту на грошы, патрэбных для здзелак? Кейнс думаў, што гэты паказчык залежыць ад узроўню грашовых даходаў.

2. Матыў прадбашівасці. Людзі зберагаюць грошы на выпадак непрадбачаных абставінаў — паломка аўтамабіля, хвароба, вялікі рахунак на аплату электрычнасці і г.д. Можна дапусціць, што чым вышэйшы ўзровень даходу, тым большы аб'ём запасаў на выпадак непрадбачаных абставінаў. Гэта можна раетлумачыць тым, што забяепечаным людзям трэба больш такіх зберажэнняў; калі, напрыклад, вы карыстаецеся некалькімі аўтамабілямі і ў вас вялікі дом, то непрадбачаныя расходы будуць большыя, а таму трэба больш грашовых запасаў. Але гэты матыў падобны на матыў ажыццяўлення здзелак, і таму вельмі часта іх змешваюць у адно цэлае.

3. Спекулятыўны матыу (маецца на ўвазе матыў атрымання прыбытку). Падкрэсліваючы ролю гэтага матыва, Кейнс разыходзіўся ў поглядах з прыхільнікамі колькаснай тэорыі грошай. Яны не лічылі, што людзі могуць зберагаць грошы для сябе, а не для ажыццяўлення здзелак. Аднак Кейнс сцвярджаў, што людзі могуць спекуляваць сваімі зберажэннямі, як і іншымі актывамі.

Гэты урывак належыць да навуковага стылю таму что мае усе яго асаблівасці. Так у тэксце разам с апавяданнем, прысутнічае разважанне. Таксама існуе упарадкаваны змест тэксту, з поўнымі і развітымі сказамі. Аснойная думка выкладзена лагічна, сцісла і неэмацыянальна. Акрамя таго адсутнічаюць выклічнікі.



 

Задание 2.

Вызначце мову-крыніцу запазычаных у беларускую мову тэрмінаў, для чаго карыетайцеся "Слоўнікам іншамоўных слоў" А.М.Булыкі (Мн., 1999), "Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы: У 5-ці тамах" (Мн., 1977-1984) і інш.

Абанент - abonner (французская);

аванс - avance (французская);

акрэдытыў – accréditif (французская);

ажыятаж – agiotage (французская);

акорд - accord(французская), accordo(італьянская), accordo (лацінская);

арбітр – arbiter (лацінская);

банк – banco (італьянская);

банкір – banco (італьянская);

бюджэт – bougette (ангельская);

валюта - valuta (італьянская);

вэксаль – wechsel (нямецкая);

датацыя – dotatio (лацінская);

дысконт – discount (ангельская);

дэбет – debit (французская);

дэпанент – tauar (цюркскі);

інвентар – inventarium (лацінская);

канверсія – conversion (лацінская);

тавар - tauar (цюркскі);

талон – talon (французская).

Задание 3.

Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў.

дэпазітар ‑ суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -ар.

дэцэнтралізацыя ‑ прыставачна-суфіксальны спосаб. Прыстаўка дэ-, суфікс

еўравалюта – спосаб словаутварэння складанне. Ад слоў “еўропа” і “валюта”.

каціроўка - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -к

ліквіднасць - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс - асць.

пазыкадавец ‑ спосаб словаутварэння складанне. Ад слоў “пазыка” і “даваць”.

рэкламаваць - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс - аць.

рэнтабельнасць - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -асць.

спагнанне - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -нн-

уладальнік ‑ суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -альнік.

цэнаўтварэнне - спосаб словаутварэння складанне. Ад слоў “цана” і “утвараць”;

эксплуатацыйны - суфіксальны спосаб утварэння. Суфікс -н-.

 

Задание 4.

Перакладзіце з рускай мовы на беларуекую наступныя эканамічныя тэрміны.

себестоимость - сабекошт;

смета - каштарыс;

ссуда - пазыка;

издержки - выдаткі;

налог - падатак;

прибыль - прыбытак;

снабжение - забяспячэнне;

ресурсосбережение - рэсурсазбераженне;

изобретение - вынаходніцтва;

орудия труда - прылада працы;

производственное оборудование - вытворчае абсталяванне;

лицевой счёт - асабісты рахунак;

денежное обращение - грашовы зварот;

личная собственность - асабістая маёмасць;

остаточная стоимость - рэшткавы кошт;

отрасль народного хозяйства - галіна народнай гаспадаркі;

потребительский рынок - спажывецкі рынак;

промышленно-производственный персонал - прамыслова-вытворчы персанал;

просроченная задолженность - пратэрмінаваная запазычанасць;

распределение прибыли - размеркаванне прыбытку;

торговые скидки - гандлёвыя зніжкі;

государственное имущество - дзяржаўная маёмасць;

хозяйственный расчёт - гаспадарчы разлік;

ценные бумаги - каштоўныя паперы.

Задание 5.

Растлумачце лексічнае значэнне наступных тэрмінаў.

Авіза - гэта афіцыйнае паведамленне аб выкананні разліковай або таварнай аперацыі.

Акрэдытыў - гэта ўмоўнае грашовае абавязацельства, якое прымаецца банкам (банкам-эмітэнтам) па даручэнні загад дателя (плацельшчыка па акрэдытыву), ажыццявіць плацёж на карысць бенефіцыяра (атрымальніка сродкаў па акрэдытыву) названай у акрэдытывы сумы па прадстаўленні апошнім у банк дакументаў у адпаведнасці з умовамі акрэдытыва ў названыя ў тэксце акрэдытыва тэрміны, або аплаціць, акцэптаваць або ўлічыць перакладны вэксаль, ці даць паўнамоцтвы іншаму банку (банку-выканаўцу) правесцi такія плацяжы або аплаціць, акцэптаваць або ўлічыць перакладны вэксаль.

Акцэпт - гэта адказ асобы, якому адрасавана аферта, аб яе прыманні. Акцэпт - згода на аплату.

Арбітраж - гэта некалькі лагічна звязаных здзелак, накіраваных на атрыманне прыбытку з розніцы ў цэнах на аднолькавыя або звязаныя актывы ў адзін і той жа час на розных рынках (прасторавы арбітраж), альбо на адным і тым жа рынку ў розныя моманты часу (часовы арбітраж, звычайная біржавая спекуляцыя).

Баланс - гэта збор прыходаў і расходаў, актываў і пасіваў пры складанні фінансавых справаздач, статыстыкі.

Дэбет - левы бок бухгалтарскага рахунку. Па актыўным і актыўна-пасіўным рахунках, павелічэнне Дэбет азначае павелічэнне маёмасці або маёмасных правоў арганізацыі. Па пасіўным рахунках, павелічэнне Дэбет азначае памяншэнне уласных сродкаў арганізацыі (крыніц). Адбываецца ад лац. debet, што азначае «ён павінен». У латыні для гэтага тэрміна выкарыстоўваецца слова debitum - «абавязак».

Крэдыт - правы бок бухгалтарскага рахунку. Па актыўным і актыўна-пасіўным рахунках, павелічэнне крэдыту азначае памяншэнне кошту маёмасцi або маёмасных правоў арганізацыі. Па пасіўным рахунках, павелічэнне крэдыту азначае павелічэнне уласных сродкаў арганізацыі (крыніц).

Дэвальвацыя - зьмяншэньне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту.

Дэмпінг - гэта продаж тавараў па штучна заніжаных коштах.

Дэпазіт - гэта сума грошай, перададзеная асобай крэдытнай установе з мэтай атрымаць прыбытак у выглядзе працэнтаў, якія ўтвараюцца падчас фінансавых аперацый з укладам.

Дэпанент - гэта асоба, якая карыстаецца паслугамі дэпазітарыя па захоўванню каштоўных папер і / або ўліку праў на каштоўныя паперы.

Дэфляцыя - гэта павышэнне пакупніцкай здольнасці мясцовай валюты, што праяўляецца ў зніжэнні індэкса цэн. Па сутнасці, дэфляцыя - гэта інфляцыя з адмоўнымі тэмпамі росту коштаў.

Датацыя - гэта грашовыя сродкі, якія выдзяляюцца з дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў для аказання фінансавай падтрымкі стратным прадпрыемствам, у якіх грашовая выручка ад продажу выраблянага прадукту менш выдаткаў на вытворчасць і продаж дадзенага прадукту, ніжэйстаячым бюджэтам для пакрыцця разрыву паміж іх даходамі і выдаткамі.Дадатковыя выплаты работніку, абумоўленыя працоўным дагаворам ці заканадаўчым актам, напрыклад, датацыя на харчаванне, на праезд да месца працы, выплаты на непаўналетніх дзяцей.

Інвестыцыя - гэта доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу з мэтай атрымання прыбытку. Інвестыцыі з'яўляюцца неад'емнай часткай сучаснай эканомікі. Ад крэдытаў інвестыцыі адрозніваюцца ступенню рызыкі для інвестара (крэдытора) - крэдыт і працэнты неабходна вяртаць у абумоўленыя тэрміны незалежна ад прыбытковасці праекта, інвестыцыі вяртаюцца і прыносяць прыбытак толькі ў прыбытковых праектах.

Інкаса - гэта пасрэдніцкая банкаўская аперацыя па перадачы грашовых сродкаў ад плацельшчыка да атрымальніка праз банк з залічэннем гэтых сродкаў на рахунак атрымальніка.

Інфраструктура - гэта комплекс узаемазвязаных абслугоўваючых структур або аб'ектаў, якія складаюць і / або якія забяспечваюць аснову функцыянавання сістэмы.

Кансорцыум - гэта арганізацыйная форма часовага аб'яднання незалежных прадпрыемстваў і арганізацый з мэтай каардынацыі іх прадпрымальніцкай дзейнасці.


Дата добавления: 2015-09-29; просмотров: 54 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
(ФІМ, “Переклад (англ., нім.)”, ІІІ курс, контрольная работа №1) | Контрольная работа по теме «Учет денежных средств»

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)