Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

(Слайд 2)У кожнага чалавека ёсць месца, куды ён імчыцца, куды ён заўсёды хоча вярнуцца, дзе спачывае душой і сэрцам. Месца, якое можа лячыць ад хвароб і смутку. Для мяне гэта мая родная вёска



(Слайд 2) У кожнага чалавека ёсць месца, куды ён імчыцца, куды ён заўсёды хоча вярнуцца, дзе спачывае душой і сэрцам. Месца, якое можа лячыць ад хвароб і смутку. Для мяне гэта мая родная вёска Беняконі, аб якой я хачу паведаміць.

“Не ведаючы мінулага нельга заглянуць у будучае”. Мне здаецца, кожны павінен ведаць гісторыю сваёй малой Радзімы не горш, чым гісторыю ўсёй краіны. І ведаючы сам, павінен расказаць другому, каб легенда, гісторыя не патанула ў рацэ хуткацечнага часу.

Цяпер я прапаную адправіцца ў цікавае падарожжа.

Перамяшчаючыся па шассэ Ліда – Вільнюс, у чатырох кіламетрах ад граніцы з Рэспублікай Літва, падарожнік заўважыць знак з надпісам “БЕНЯКОНІ”. Варта тут прыпыніцца і зайсці ў маленькае кафэ. І мінавіта тут гасцінныя жыхары вёскі, разгаварыўшыся, раскажуць вам пра Беняконі, пра вопытную станцыю, пра Адама і Марылю… І пасля гэтага вы ўжо не зможаце паглядзець на гэту вёску, як на нейкую нічым непрыметную вёску, яна стане для вас таямніцай, якую хочацца разгадаць.

І цяпер я пастараюся адгарнуць завесу часу і расказаць пра мінулае маёй малой Радзімы і яе аколіцы.

Сказаць, што пасяленне існавала і раней, але калі было заснавана з дакладнасцю вызначыць цяжка. Магчыма, гэта канец XV- пачатак XVI стагоддзяў. Вёска раней насіла назву Бенякайне, Біняконе, да канца яе назва не ўстанавілася нават у XIX стагодззі. Праўдападобней, што назва балтыйскага паходжання ад прозвішча Бенякайніс. Калі мы звернемся да гісторыі вёскі Беняконі, то сустрэнемся з легендай, якая вельмі жывучая ў свядомасці мясцовых жыхароў. Вось яе змест: “ Існаваў на гасцінцы на Ліда – Вільня пастаялы двор, які належаў Беню. Гаспадар трымаў коней, а паколькі двор знаходзіўся прыкладна пасяродку ад Ліды да Вільні (47 вёрст ад Вільні і 43 вярсты ад Ліды), то падарожнікі мянялі сваіх коней, а на зваротнай дарозе вярталі Беню яго коней і забіралі сваіх. Вось чаму, гавораць, і ўзнікла назва “Беняконі”.

Гістарычныя дакументы даказваюць існаванне пастаялага двара Беняконі. Паводле інвентарнага опісу за 1960 год вядома, што двор Беняконі ўваходзіў у склад Маёнтка Падварышкі (сустракаецца назва Падварышча), і гэты маёнтак належаў Францішку і Соф’і Рымшам. Праўда, маёнтак быў небагаты, нават занядбалы: панскі дом, пакрыты саломаю, свірны і каморы. Сцены ў свірнах абвальваліся. Да гаспадаркі маёнтка належалі чатыры сялянскія сям’і: Шымон Войшніс з сям’ёй, Якуб Масюкайціс з сынам, Адам Гушча і Мікалай Быстровіч з сем’ямі. Сяляне выконвалі наступныя павіннасці: 3 дні ў тыдзень мужчына з сям’і выходзіў на паншчыну і 3 дні – жанчына, а зімой, ад свята святога Марціна да свята святога Юрыя, 2 дні ў тыдзень мужчыны і жанчыны выконвалі розныя павіннасці. Акрамя паншчыны, сяляне павінны былі здаць чацвёртую частку мёду свайму ўладальніку. Але Рымшам так і не ўдалося ўладкаваць свой дабрабыт, бо яны прадаюць свой маёнтак Дайнекам, ў якіх, у сваю чаргу, у 1972 годзе маёнтак перакупіў граф Путкамер за 4 тысячы злотых. У маёнтку з’явілася карчма, якую арэндаваў яўрэй. Путкамеры, выхадцы з Прыбалтыкі, пасяліліся на нашых землях, калі Вавжынец Путкамер паступіў на службу да польскага караля і атрымаў маёнтак Больценікі. Граф быў лютэранінам, і адразу ж па яго прыбыццю пачалі сутыкі з уладальнікам зямель, размешчаных вакол Беняконскага касцёла. Паколькі не былі ўдакладнены межы царкоўных зямель, то гэта дало магчымась Путкамеру трактаваць гэтыя межы пва свайму разуменню: ён захоплівае лес і будаўнічыя матэрыялы, прыгатаваныя для пабудовы плябаніі, забараняе лавіць рыбу у бражэльскай ставе і плаціць дзесяціну з беняконскіх і бражэльскіх зямель. Дзякуючы яго намаганням на месцы старых драўляных пабудоў ў Падварышках вырас прыгожы двухпавярховы каменны будынак, каля яго быў закладзены парк.



А вось гэта Касцёл Іаанна Хрысціцеля (Слайд 3)

У Беняконях духоўную працу ў 1947 года вёў адзін ксёндз-дэкан Дамінік Гайлюшда 1951года.

8 чэрвеня – пятніца – 1951г. Яго арыштавалі без падставы савецкая ўлада, быў асуджаны і сасланы на 25 гадоў у савецкія лагеры. Памёр у Іркуцку ў 1953г., і там пахаваны. У Беняконях ёсць толькі яго сімвалічная магіла. (Слайд 4)

Пасля вывазу кс. Дамініка Гайлюша касцёл ў Беняконях некалькі гадоў быў без каплана. Вернікі збіраліся ў нядзелі і святы на імшу ў касцёле, рэгулярна плацілі падаткі.

Плебанія (Слайд 5) з усімі яе гаспадарчымі пабудовамі, якія раней належалі касцёлу, былі аддадзены ва ўласнасць школе-інтэрнату, дзіцячаму дому. Дзяцей, якія жылі там выхоўвала дзяржава. Праз некаторы час інтэрнат быў пераведзены ў іншае месца, а пабудовы разам з касцёлам аддадзены псіхіятрычнаму шпіталю, у якім лячылі таксама алкаголікаў.

Пасля 1961г., паводле расказаў людзей, наступіла мэтавае знішчэнне касцёла. Яго ператварылі ў склад для паліва. Прадавалі ў ім вугаль, торф і г.д.

У 1987-1988гг., дзякуючы намаганням парафіян, якія накіроўвалі розныя петыцыі да ўлады ў Гродне, Мінску, і нават у Маскве, вернікам урэшце вярнулі напалову знішчаны касцёл.

Часта мяняліся ў Беняконях ксяндзы, а з 2000 года пачаў працаваць ксёндз Станіслаў Лабан, які працуе тут і да цяперашніх часоў.

Касцёл моцна пацярпеў у савецкія часы, але верныя парафіяне не забываюць пра святыню. З кожным годам касцёл становіцца прыгажэйшым. (Слайд 6)

Жыве касцёл, звіняць званы, кожную нядзелю ідуць прыгожа апранутыя дзеці, дарослыя, старыкі ў адным накірунку – на паўночную ўскраіну вёскі, дзе яшчэ ў XVII ст. пабудавалі святыню. Ідуць вернікі, каб споўніць адзін запавет, магчыма, галоўны: “старацца, каб ў гэтым касцёле хвала Усявышняму ніколі не ўставала”.

(Слайд 7) Будзе жыць касцёл, будзе жыць вера, якая выхоўвае, накіроўвае і дае надзею на светлае будучае, якая дае веру ў вечнае шчасце, у вечную любоў.

Напэўна тыя, хто пачуў бы пытанне, аб тым, дзе бярэ пачатак беларуская сельскагаспадарчая навука,паціснулі бы плячыма і не адказалі на яго. Менавіта ў Беняконях яна і зарадзілася. Яе вытокі зыходзяць ад самага пачатку веку. (Слайд 8)

У 1907-1908гадах у заходніх губернях былой царскай Расіі прагрэсіўная частка агранамічных працаўнікоў выступала за неабходнасць правядзення паказальных доследаў ў сельскай гаспадарцы, каб шляхам укаранення іх вынікаў падняць дабрабыт сялянства. Віленскае сельскагаспадарчае таварыства даручыла прафесару Вацлаву Ластоўскаму ўзначаліць вопытную станцыю.

А вось вёска Больценікі звязана з трагічнай, рамантычнай гісторыяй кахання, якое не мела будучыні.

Маёнтак і гаспадарчыя пабудовы Больценік былі размешчаны на высокім узгорку, з заходняга боку пераходзячага ў раўніну, а з усходу абмяжованага рэчкай Гражулкай. Сям’я графа жыла ў невялікім каменным аднапавярховым доме, пакрытым высокай “польскай крышай”. Па равай старане будынка стаяла драўляная прадаўгаватая “афіцына”. Хоць знешне больценіцкая сядзіба выглядала сціпла інтэр’ер быў багата аформлены, на паталке былі фрэскі. Дом быў акружаны садам.

Па матэрыялам, абагуленным у манаграфіі Л. Падгурскага-Акулава, у часы, калі Больценікі наведваў Адам Міцкевіч перад старым домам рэчка пераўтваралася ў своеасаблівае возера (мора Марылі). Марыля Верашчак-Путкамер часта працавала ў садзе, падсажвала дрэвы. Асабліва важная мемарыяльнае значэнне мае “гаік Марылі” – невялікі лясок прыкладна ў 500 м ад цэнтральнай сядзібы.

Менавіта тут адбываліся сустрэчы паэта з яго каханкай. (Слайд 9) Знаходзіць падцвярджэнне і народная лягенда, звязанная з гранітным валуном (1 м у дыяметры), які знаходзіцца ў гаіке.

А.Т. Федарук прымае такое меркаванне аб тым, што А. Міцкевіч, у памяць аб рамантычным каханні да Марылі Верашчак, высяк на гэтым валуне крыж, які бачны і цяпер. Інакш выкладзена гісторая гэтага каштоўнага мемарыяльнага аб’екта ў мемуарах А.Адынца, верагоднасць якіх узмацняе тое, што ен, разам з Чачотам гасціў у Больценіках у 1823 годзе, праз год пасля двухтыднёвага знаходжання тут А. Міцкевіча. Як піша А. Адынец, яны часта наведвалі лясок, дзе знаходзіўся вялікі плоскі камень “з крыжом, выбітым ёю (Марыляй) самой на гэтым надмагіллі Мінуўшага і Надзеі”. (Слайд 10)

Пасля ссылкі А.Міцкевіча і яго сяброў, М.Верашчак падтрымлівае сувязь

з выгнаннікам з Больценік. У ноч з 16 на 17 чэрвеня 1833года ў Больценіках правялі ўважлівы вобыск панскай міліцыяй. Як бачна з архіўных дакументаў, прычынай з’явіўся ліст М.Верашчак, знойдзены пры арышце ў прыбыўшага з-за мяжы польскага эміссара Шыманьскага.

Путкамеры былі арыштаваны па справе аб прыналежнасці да рэвалюцыонным таварыствам. Яны спачатку знаходзіліся пад вартай у Вільні, а са жніўня да лістапада 1833г. –у Гродзенскім астрозе. Марылю абвінавачвалі сведчанні Шыманьскага, але яна не прызнавала сябе вінаватай. Толькі зімой 1833г. Путкамеры змаглі вярнуцца ў Больтенікі.

У снежні 1863г. памерла М.Верашчак, на шмат перажыўшы свайго каханага. Пахавана Марыля каля Беняконскага касцёла. (Слайд 11)

Каля 1890г. Вавжынец Путкамер (унук Марылі) пасля таго, як ажаніўся, вырашыў разабраць састарэлы дом і пабудаваць новы палац. (Слайд 12)

Па меркаванню А.Т.Федарчука, парк Больценікі ў цяперашні час (Слайд 13) з’яўляецца лепшым узорам пейзажных паркаў Беларусі. З’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963г.) Цяпер належыць СПК “Эліт-Агра”

Прыходзячы ў касцёл, безмоўна стоячы ля магілы Марылі Верашчак-Путкамер, гуляючы па беразе ракі Сальча, думаеш аб тым, што тут, калісьці ступаў А.Міцкевіч, і ты адчуваеш, што атрымаў магчымасць дакрануцца да нечага светлага, таямнічага. Ты можаш яшчэ болей даведацца аб спатканнях Марылі і Адама, іх марах, калі прачытаеш наступныя радкі, якія належаць пяру Міхала Валасевіча, паэта зямлі Беняконскай. (Слайд 14)

Жыццё ідзе, не стаіць на месцы. Мінае год за годам. Вечным, нязменным з’яўляецца любоў да маці, жанчыны, Радзімы. Такімі ж вечнымі, нязменнымі, застануцца ў памяці нашчадкаў вершы М. Валасевіча.

У чатырох кіламетрах ад в. Беняконі размешчана в. Гайцюнішкі (Слайд 15), дзе знаходзіцца дом-крэпасць пачатку XVIIст., які з’яўляецца цікавым архітэктурным помнікам, да цяперашніх часоў мала даследаванным.

У савецкіх выданнях інфармацыя аб доме вельмі кароткая, а ў некаторых выпадках і недакладная.

Асаблівасць, каштошнасць Гайцюнішскай крэпасці як помніка дойлідства перш за ўсё заключаецца ў тым, што яна захавалася амаль нязменнай з тых далёкіх часоў. Дарэчы, дом-крэпасць у Гайцюнішках можна лічыць найстарэйшым жылым памяшканнем у Беларусі.

Аўтар праекту, будаўнік і першы ўласнік “палаца” у Гайцюнішках Пётр Нонхарт быў нідэрландцам па паходжанню, пакінуўшым радзіму ў другой палове XVI ст. і пераехаўшым жыць у Вільно.

Памёр Нонхарт у 1633г. выконваючы апошняе пажаданне бацькі, яго дачка Сюзанна,пабудавала каля палаца евангелічную капліцу-кірху. У гэтай капліцы было пахавана цела П.Нонхарта і яго жонкі Марыгладоўна Шаметавай, якая памерла ў 1614 годзе. Там жа пазней сталі хаваць наступных уладальнікаў Гайцюнішак кальвінісцкай веры.

Справа у тым, што гайцюнішская кальвіністская кірха з’яўлялася філіалам гэтага касцёла. (Слайд 16)

Апошні ўладальнік маентка – Эдвард Рымша, як расказываюць старажылы, перайшоў у каталіцтва і хацеў асвяціць кірху ў каталіцкі касцел. Але гэтага не адбылося. Ен памер ў 1937 г.. Пасля яго смерці і ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў маентку гаспадарыў зяць Рымшы Ш. Ожэнскі. Пасля вайны была арганізавана школа механізатараў. З 1956 г. тут знаходзіцца псіхбальніца. Па апісанню 1648 г. замак набыў выгляд, які блізкі да сучаснага. (Слайд 17)

Захавалася шэраг гаспадарчых пабудоў. Сядзіба у Гайцюнішках складалася з палаца і гумнішча. Сядзібнае падвор’е ўключала 3 жылыя дамы, стайню і агароды. Пры сядзібе былі сады, ставы, гаі, лясы.

Вядома, у адным гістарычным нарысе нельга ахапіць усе падзеі мінулага, бо мінулае складаецца з маленькіх частачак, з тысячы лёсаў жыхароў. Кожны валун, кожнае дрэва памятае вельмі шмат, але яны не могуць раскрыць нам таямніцы такога, здаецца, далёкага часу. Але галоўнае, я лічу, гэта імкнуцца даведацца, раскрыць таямніцы, і тады, нават камяні, пад ціхі шэпт заблукаўшага ветру, раскажуць нам аб сустрэчах, аб неверагодных лёсах, аб смутку і радасці, раскажуць нашу гісторыю. А пасля, праз шмат гадоў, раскажуць і аб нас.

Веды аб мінулым набліжаюць нас да яго, робяць мінулае блізкім і ўзбагачаюць нас пачуццём сувязі з нашай зямлёй, з нашым народам.

(Слайд 18)

Дзякуй за ўвагу


Дата добавления: 2015-08-29; просмотров: 30 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Моя тема дипломного проекта Анализ, подбор и обоснование программно-аппаратного комплекса для ЧПУ универсального фрезерного станка немецкой фирмы «Optimum. | Приветствую всех участников конференции, меня зовут Ластович Дарья ученица 9а кл. школы 84 г. Воронежа, тема моего исследования«Митрополит Ионафан (Елецких) - наш земляк»

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)