Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Многа гадоў назад жыў народ, які вельмі любіў падарожнічаць. Яго цягнулі неадкрытыя землі, дарогі, якія праходзілі па маляўнічых мясцінах. Аднойчы, пасля доўгага вандроўніцтва, падарожнікі зрабілі



ЛЕГЕНДА

Многа гадоў назад жыў народ, які вельмі любіў падарожнічаць. Яго цягнулі неадкрытыя землі, дарогі, якія праходзілі па маляўнічых мясцінах. Аднойчы, пасля доўгага вандроўніцтва, падарожнікі зрабілі прыпынак у прыгожым лесе. Побач, у бярозавым гаі, іх вачам адкрылася цудоўная паляна.

 

Непадалёку працякала рэчка. У ёй аказалася шмат рыбы.

Лес сустрэў сваімі багаццямі. Акрамя ягад ён гасцінна адкрыў і разнастайны жывёльны свет. Багатыя маляўнічыя мясціны спадабаліся вандроўнікам, і яны вырашылі застацца тут, абжыць гэты прыгожы бязлюдны куток прыроды. Рэчка, паколькі ніхто не ведаў яе назвы, атрымала імя Безымянка. Яе чыстая вада выклікала вялікую радасць і ў малых, і ў старых. Дзеці маглі тут купацца, свавольнічаць, рыбачыць. Жанчынам адкрылася магчымасць мыць бялізну. На кастры хутка смажылі мяса і рыбу (пяклі на вярцёлах тушкі невялікіх звяроў і птушак).

Але якое жыццё без пастаяннага жылля?

Таму мужчыны перш-наперш заняліся прыгатаваннем драўніны для будаўніцтва хат. Для гэтага пачалі церабіць лес, пілаваць яго на бярвенне. Драўніны хапала, была яна роўная, доўгая. Але вялікая колькасць вужоў замаруджвала работу, бо не вельмі прыемна было ад іх ачышчасць лес, а яшчэ больш непрыемна было быць укушанным гэтым паўзуном.

Але ўсё ж такі былі пабудаваны тут першыя драўляныя хаты. Яны вельмі прыгожа ўпісваліся ў бялізну бярозавага гаю. Мясціны, дзе асела на пастаяннае жыхарства племя вандроўнікаў, дайшлі да нас пад назвай Бярэзна. З цягам часу лес вырэзалі, пні выкарчавалі, і на месцы былога лесу атрымалі пладародныя землі.Лес

расступіўся, адскочыў аж да самай рэчкі. Хаты будаваліся, падступалі да самай рэчкі. Людзі пачалі араць, сеяць. Землі давалі добры ўраджай, таму людзі аселі тут назаўсёды. Паселішча сталі зваць Церабівужоў (ад таго, што з’явілася на месцы выцерабленага лесу і з-за вялікай колькасці вужоў).

На рэчцы з цягам часу была пабудавана вадзяная мельніца. Тут малолі зерне, вырашчанае на полі. Жыхары паселішча развялі хатнюю жывёлу, з’явілася магчымасць мець малако і мяса.

Прыходзілі гады, вёска разрасталася, наўкол сталі з’яўляцца новыя паселішчы.

Прыкладна ў 18-ым стагоддзі аблюбаваў гэтую вёску адзін багаты чалавек, жонкай яго была прыгажуня англічанка. Мясціны захапілі іх сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і маляўнічасцю. І вырашыў пан ля берагоў Безымянкі пабудаваць палац. Дзякуючы залежам будаўнічай гліны, у вёсцы быў пабудаваны цагляны завод, які стаў выпускаць цэглу. Мінавіта, яе выкарыстоўвалі для будаўніцтва палаца. Будавалі палац доўга, бо ў сярэдзіне пакоі аздабляліся гранітам, паркетам. Некаторыя ўпрыгожванні завозіліся з Пецербурга, з-за мяжы-Францыі, Англіі. Калі ўсе работы па будаўніцтву і абсталяванню былі скончаны, з’явіліся і гаспадары. Пані ўсё спадабалася, але яна палічыла за неабходнасць наяўнасць алей з ліп, бэзу, жасміну.



Многа дзіковінак прыроды Еўропы было прывезена ў Церабяжоў і высаджана ў парку. Але самым казачным быў у парку кветнік з руж белых, ружовых, цепляных, чырвоных. Садоўнікі прымалі у парадку і чысціне сад, парк, кветнік. Алеі ліпавых дрэў, водар і пах кветак палюбіўся пані, і яна, пакідаючы паселішча з надыходам халадоў і восеньскіх дажджоў, кожны раз як вясенняя ластаўка з’яўлялася сюды назад менавіта пад час квецені садоў, безу, чаромхі. Вялікая колькасць пакояў, гасцёўні патрабавалі ўвагі і чысціны, таму некаторыя з вяскоўцаў пайшлі на службу да пана. Знайшлося многа работы ў палацы, у парку, садзе, на канюшні.

Аднойчы прыехалі паны з папаўненнем, маленькай, прыгожай як маці паненачкай. Песцілася малая ля рэчкі, яе смех чуліся ў парку, кветніку. Але больш за ўсё любіла яна сядзець ля возера, разглядваць яго дно, назіраць за жыццём пад вадой і, канешне,

глядзецца ў ваду нібы ў люстэрка.

Кажуць, што дзякуючы яе захапленню, і пайшла назва возера. Яго сталі называць Люстэркам.

У хуткім часе ў вёсцы быў пабудаваны спіртзавод. Адным словам, вёска стала цывілізаванай і на ту пару была гмінам, цэнтрам вакольных вёсак. Была пабудавана школа, дзе вучыліся і жылі дзеці з бліжляжачых вёсак.

Так паціху і жылі б людзі вёскі і гаспадары палаца. Але ў 1917 годзе ў Расіі адбылася рэвалюцыя. Яе подых і рэха дакаціліся і да вёскі з глубінкі. Пан ў спешках пакінуў сваё жыллё, але ў хуткім часе з’явіўся зноў у вёсцы, прывёз з сабой новыя думкі аб рэстаўрацыі палаца. А ў 1939 годзе, пасля вызвалення беларускіх зямель ад палякаў, назаўсёды пакінуў Церабяжоў.

Пасля 1939 года ў палацы размясціўся дзіцячы дом.

Ды неўзабаве пачалася Вялікая Айчынная вайна. і былы палац быў заняты немцамі для штаба. Дзеці-сіроты і іх выхавацелі былі растраляны. У час вызвалення вёскі (ліпень 1944 года) палац быў узарваны. Ад яго засталіся толькі руіны і невялікае возера, якое ўтварылася ў катлаване пасля разрыву снарада. Яго сталі зваць Палацы.

На месцы спаленых у час вайны хат будаваліся новыя. Жыццё адраджалася. Але адрадзіць палац ніхто не мог. Не засталося ў Церабяжове нават фатакарткі яго. Толькі моцны пах бэзу і жасміну ў час квецені ды халадок, што неслі ліпавыя алеі ў самую вялікую спякоту напаміналі аб тым, што некалі тут жыў пан з прыгожай паненкай і дачкой.

Але пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС, дзеці Церабяжоўскай школы былі паехалі на аздараўленне ў Польшчу (у раён Познані).

Дзяцей размясцілі ў сем’ях палякаў. У адной сям’і і ўбачылі церабяжоўскія хлапчукі фатаздымак палаца. Фотаздымак быў перафатаграфаваны і падараваны на памяць беларускім дзецям.

Цяпер вёска расквітнела. На вуліцах пракладзены асфальт, працуе водаправод, падведзены тэлефоны, красуюцца і будоўлі 80-90-ых. Гэта паштовае аддзяленне, лясніцтва, магазіны “Лявон” і “Гасцінец”, школа і дзіцячы садок. На Ніжнім працуе сельскі дом культуры, у парку пабудавана танцпляцоўка. А адразу за вёскай дзень і ноч працуе беларуская мытня.

 

 

 

 

 


 

 

       
 
 
   

 

 



Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 27 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
По Приозерскому шоссе ехать около 70 км. После указателя “Колосково” приблизительно через 5 км будет указатель “Петровское”. Немного дальше будет перекрёсток перед которым весит указатель, где среди | 11 ноября 2003 года в учебный корпус вооружённых сил США поступил новобранец Джон Флай. Он выделялся среди толпы новобранцев своей хилой и женственной наружности. Большинство сослуживцев глумились

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)