Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

33.Без творчасці Петруся Броўкі (1905-1980) немагчыма ўявіць шляхі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі, увогуле гісторыю ўсёй нашай нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя. У савецкі час Пятрусь



33. Без творчасці Петруся Броўкі (1905-1980) немагчыма ўявіць шляхі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі, увогуле гісторыю ўсёй нашай нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя. У савецкі час Пятрусь Броўка быў шырокапрызнаны пісьменнік: яму былі нададзены званні народнага паэта Беларусі (1962), заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР (1975), прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы, ён стаў акадэмікам Акадэміі навук БССР, лаўрэатам самай высокай у былым СССР Ленінскай прэміі, а таксама неаднаразова адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. Пятрусь Броўка займаў адказныя пасады ў пісьменніцкіх саюзах — у СП БССР быў старшынёй праўлення, а СП СССР — сакратаром праўлення. Шмат гадоў Пятрусь Броўка ўзначальваў выдавецтва Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (БелСЭ), якое стваралася пры яго непасрэдным удзеле і з’явілася значнай падзеяй у духоўна-культурным жыцці рэспублікі (цяпер "Беларуская Энцыклапедыя" носіць імя паэта).

Нарадзіўся Пятрусь Броўка 25 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы, што на Ушаччыне, якая таксама дала беларускай літаратуры такіх вядомых мастакоў слова, як Васіль Быкаў, Еўдакія Лось, Рыгор Барадулін. Лёс яго ў многім тыповы для нашых пісьменнікаў — сялянскіх сыноў, дзяцей беларускай вёскі. З маленства зведаў, што такое сялянская праца, хараство роднай прыроды, няпростае чалавечае жыццё. Калі будучы паэт авалодаў граматай, то дапамагаў складаць і пісаў лісты аднавяскоўцам, якія апынуліся на франтах Першай сусветнай вайны. У дзіцячыя гады ён пазнаёміўся з першымі беларускімі творамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама з тагачаснымі беларускімі часопісамі "Саха" і "Лучынка". Нядоўга вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, бо на яго навучанне ў сям’і не хапала сродкаў. З трынаццаці гадоў пачаў працаваць: быў перапісчыкам у валасным ваенным камісарыяце, справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасе, а затым — старшынёй сельсавета. Пасля Пятрусь Броўка трапіў на камсамольскую работу: працаваў загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. З 1927 па 1928 г. — адказны сакратар газеты "Чырвоная Полаччына", куды раней ён дасылаў свае першыя допісы і вершаваныя творы. У гэтай газеце 18 жніўня 1926 г. быў змешчаны яго першы верш "Ой, не шапчы, мая бярозка...". З гэтага часу і пачынаецца творчая сцежка Петруся Броўкі ў вялікую літаратуру. Паваротным момантам у жыццёвай і творчай біяграфіі маладога тады паэта стаў прыезд у Мінск і паступленне на вучобу ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў БДУ ў 1931 г.). У сталіцы Пятрусь Броўка стаў актыўным удзельнікам літаратурнага жыцця, увайшоў у творчае аб’яднанне "Маладняк".



На пачатку 30-х гг. ён выдаў кніжкі паэзіі "Гады, як шторм" і "Прамова фактамі" (абедзве — 1930), "Цэхавыя будні" (1931). Многія вершы з гэтых зборнікаў увасабляюць тыповую манеру і стыль паэтычнага выказвання, характэрны для паэтаў-маладнякоўцаў. Тут шмат гучных агульных выказванняў і заклікаў, бадзёрай аптымістычнай рыторыкі, абстрактнай планетарна-касмічнай вобразатворчасці: "Гэй, камсамол! // Дазорамі станем // На барыкадах сусвету змагацца"; "Мы — маладыя, як рэвалюцыя, // Поўны агню, як гартоўныя домны" (верш "Камсамольцам"). Малады аўтар паэтызаваў "цэхавыя будні", канстатаваў факты і падзеі, заклікаў "машыну любіць як сябе", услаўляў сацыялістычнае будаўніцтва. Крытык В. Бечык, пішучы пра творчае станаўленне паэта, справядліва адзначаў, што "не ўсё з ранніх твораў Броўкі вытрымала выпрабаванне часам. Не ўсё было арганічным, надараліся і публіцыстычныя перакосы, і рытарычныя спрашчэнні, беднаватая на паэтычны змест агульшчына". Бяда маладога тады Петруся Броўкі была ў тым, што як паэт ён вельмі моцна падпаў пад афіцыйны ідэалагічны ўплыў, быў летапісцам жыцця грамадства, паспешліва адгукаўся на павярхоўна зразуметыя патрэбы дня і заклікі партыі, выказваўся дэкларацыйна, мысліў схемамі і лозунгамі. I, вядома, не адзін Пятрусь Броўка пайшоў па такім шляху, шчодра аддаючы даніну часу, ідэалогіі, палітыцы (можна згадаць, як стараліся ісці "ў нагу з часам", радасна-ўзнёсла апявалі савецкую яву Міхась Чарот, А. Дудар, А. Александровіч, Пятрусь Глебка, Аркадзь Куляшоў і інш.). Вось даволі характэрны ўзор агульшчыны, ідэалагічнай рыторыкі: "Імчыць цягнік, яснеюць нашы далі, // Вядома ўсім — не спынімся мы тут. // Мы шчыра ўсе і горача віталі // Вялікім Леніным паказаны маршрут. // Хто на дарозе стаў? Дык ведай — сцеражыся!.." (верш "Гады, як шторм"). Лірыка Петруся Броўкі 30-х гг., развіваючыся ў рэчышчы грамадзянска-публіцыстычнай паэзіі, ва ўмовах даваеннага часу была шчырым выяўленнем веры маладога пакалення ў Леніна, камуністычную партыю і ідэі сацыялізму. Аднак як паэт ён не ўздымаўся над кан’юнктурай падзей і лозунгаў, не пазбегнуў паспешлівай апісальнасці. Актуальнасць, надзённасць радка, пафаснасць і агітацыйнасць голасу — вось да чаго імкнуўся паэт. Пра гэтае сваё імкненне ён прызнаваўся ў вершы "Тады пачынаю з пачуццямі спрэчку..." (1930):Мне трэба, каб слова падносіла цэглу,а вершы ў альбом і другія напішуць.

 

34. Прыкметна ўзмужнеў талент Петруся Броўкі ў гады змагання з нямецка-фашысцкай агрэсіяй. "I выйдзе Беларусь з палону!" — рэфрэнам праходзіць патрыятычна-вызваленчая думка праз выдатны лірыка-публіцыстычны верш "Маці" (1941). Традыцыйным нацыянальна-фальклорным матывам сяўбы ў творы "Будзем сеяць, беларусы!" (1942) паэт сцвярджаў няскоранасць беларускага народа, веру ў вечнае красаванне жыцця на роднай зямлі. З лірычнай заглыбленасцю ў свет чалавечых перажыванняў напісаны вершы "Рана", "Спатканне", у якіх уражальна гаворыцца, што значылі для салдата-франтавіка радзіма, яе краявіды, вобразы блізкіх і родных людзей. Расстанне з роднай зямлёй і ўсведамленне чалавечай бяды, гора прынесла пакуты герою Петруся Броўкі.

Трагедыйным зместам напоўнена балада "Надзя-Надзейка" (1943). Тужліва-журботная мелодыя жалейкі праходзіць праз увесь твор, які ўспрымаецца як песня-плач па загубленай ворагам беларускай дзяўчыне: "...Травы абсыплем чыстай слязою, // Чыстай слязою, // Быццам расою. // — Надзя-Надзейка!.. — кліча жалейка". Балада заснавана на фальклорных вобразах і паралелях: белая бяроза, горачка-гора, песні-вяснянкі, горкія слёзы і інш. У заключных радках верша чуецца пратэст супраць жудаснай вайны, якая ўчыніла гвалт і глум, растаптала каханне, а таксама гучыць матыў помсты ворагу.

Невыпадкова ў ваенныя гады беларуская паэзія звярнулася да вобраза Кастуся Каліноўскага. У цяжкія, лёсавызначальныя моманты народ павінен адчуваць гістарычны грунт пад нагамі, мацаваць свой дух, звяртаючыся да гераічнай славы мінулага. У легендарным ключы напісаны верш-балада "Кастусь Каліноўскі" (1943). Герой гэтага верша — "сілай магутны, душою агністы" беларускі хлопец-партызан Каліна, якога за мужнасць і адвагу празвалі Кастусём Каліноўскім. Ён паўстае як народны заступнік, самаахвярны змагар з ворагам, і таму ўвесь беларускі край, яго людзі і прырода славяць героя:

Чакаюць крыніцы яго ледзяныя,

Лясы, паўзнімаўшы смыкі смаляныя,

Каб разам з вятрамі наладзіць вяселле,

Ударыць па струнах,

Па хвалях дняпроўскіх —

Што з вечнаю воляй

Прыйшоў Каліноўскі.

Балада "Кастусь Каліноўскі" прасякнута свабодалюбным пафасам.

У ваенны час Пятрусь Броўка стварыў некалькі эпічных твораў, сярод якіх лепшай лічыцца паэма "Беларусь" (1943). Самыя яркія мясціны твора напісаны з эмацыянальнай пранікнёнасцю слова, героіка-змагарніцкім і патрыятычным пафасам. Вельмі адметным з’яўляецца ў творы зварот да тых падзей гістарычнага мінулага, калі вырашаўся лёс нашага народа, яго свабоды і будучыні. Разам з тым у паэме прамаўляюцца словы ў духу таго часу, калі ў савецкіх людзей была вялікая вера ў ідэалы Кастрычніка.

 

35. У ваенныя гады расце мастацкае майстэрства паэта. Публіцыстычнасць і лірызм, характэрныя для ягонай паэзіі, дасягнулі яшчэ большай злітнасці. Асноўная тэма ваеннай лірыкі П. Броўкі — тэма радзімы.У ваенны час Пятрусь Броўка стварыў некалькі эпічных твораў, сярод якіх лепшай лічыцца паэма "Беларусь" (1943). Самыя яркія мясціны твора напісаны з эмацыянальнай пранікнёнасцю слова, героіка-змагарніцкім і патрыятычным пафасам. Вельмі адметным з’яўляецца ў творы зварот да тых падзей гістарычнага мінулага, калі вырашаўся лёс нашага народа, яго свабоды і будучыні. Разам з тым у паэме прамаўляюцца словы ў духу таго часу, калі ў савецкіх людзей была вялікая вера ў ідэалы Кастрычніка.

36. Яшчэ ў дні вайны паэт марыў, як на вызваленыя палі выйдуць сейбіты і аратыя. Праз усю паэзію П. Броўкі праходзіць паэтычны вобраз хлеба. Пра творчую актыўнасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка ўдастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". Ён робіцца «галоўным героем» паэмы «Хлеб» (1946). Хлеб — сімвал вернасці паэта Бацькаўшчыне, сваім юнацкім марам.

Для пасляваеннай лірыкі П. Броўкі характэрны роздум над самымі значнымі праблемамі жыцця. Да гэтых праблем мы можам аднесці і праблему кахання. У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўку званне народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасцi паэта (вершы "Садоўнiк", "Рыбак", "Каваль").

У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонiю, паўнату жыцця i шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар" у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства.

 

37. Цiкава i хвалююча пiша Пятрусь Броўка пра каханне. Да лепшых узораў беларускай iнтымнай лiрыкi належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяўчынай. Словы "пахне чабор" гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмелiўся пазнаёмiцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся ў вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапраўднай паэзii.

У вершы «Пахне чабор...» умудроны жыццём паэт вучыць свайго маладога сучасніка цаніць хараство кахання і вернасць, папярэджвае яго ад памылак, паказвае, якое гэта шчасце — пранесці нерастрачаныя пачуцці праз усё жыццё.

У вершы апавядаецца пра даўнюю сустрэчу з дзяўчынай. Паэт апісвае той цудоўны памятны вечар, а словы «пахне чабор», як рэфрэн, гучаць пры канцы кожнай страфы і кожны раз па-новаму.

Хараство і сум, радасць і дакор самому сабе, шчырасць і сарамлівасць зліліся ў вершы ў адно і заварожваюць нас чарадзейнаю сілаю сапраўднай паэзіі.

У вершы "Паэзiя" (1958) Пятрусь Броўка iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi.

Iранiзуе таму, што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога ў парожняе. Паэзiя павiнна быць заўсёды маладой i цiкавай, быць звонкай, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праўдзiвай i шчырай. Чытаючы творы Пятруся Броўкі, адчуваеш iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа.

Тэматыка пасляваеннай паэзii Пятрусь Броўкі надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш "А хiба есць, што забываюць" – велiчны i ўрачысты гiмн перамогi, мужная песня ў гонар тых, хто загiнуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццёвым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзённыя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы "Каваль", "Архiтэктар", "Бондар"), Пятрусь Броўка стварае калектыўны вобраз народа – творцы, выяўляе тыя змены, што адбылiся ў характары людзей.

Паэзiя Пятруся Броўкі мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i нацыянальных элементаў робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме.

 

38. Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, аб'ек тыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага Народа. Паэту суджана было з'явіцца і на поўны голас загаварыць у адну з самых буйных нацыянальна-вызваленчых эпох, калі надзвычай востра паўстала пытанне — быць ці не быць народу Заходняй Беларусі і ўсяму беларускаму народу з яго самабытнасцю, культурай, мовай, з яго гістарычнай спадчынай. Такое пытанне над зямлёй беларусаў навісала бясконца, праз многія стагоддя сацыяльных і нацыянальных заняволенняў, асіміляцый. Нарадзіўся М.Танк (Яўген Іванавіч Скурко) 17 верасня 1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Шлях Максіма Танка з народных гушчаў і глыбінь паказальны і жыццядзейны. Калі спыняешся думкай на Пількаўшчыне нарачанскім гняздоўі паэта, а таксама многіх беларускіх вёсак, што гадавалі пад стрэхамі пратэст і супрацьстаянне, нельга не падзівіцца: адкуль у народа, спакутаванага прыгнётам, з'явілася столькі ўпартасці, нейкай зацятасці ў патрэбе выводзіць сваіх дзяцей на іншы шлях, каб хоць яны пабачылі пробліск лепшай долі. Рабілася дзеля іх, а выходзіла — для ўсяго беларускага людства, для будучыні роднай зямлі, якая, дзякуючы самародкам, апантаным самавукам, самаахвярным барацьбітам, падымалася «з нізін», адраджалася да нацыянальнага жыцця.

Першы паэтычны зборнік «На этапах» (1936), у які ўвайшло далёка не ўсё з пачатковага перыяду творчасці паэта, з'явіўся падзеяй у гісторыі заходнебеларускай паэзіі. Кніга не паспелавыйсці з друкарскага станка, як цэнзура адразу ж канфіскавала яе, а пракурор узбудзіў судовае праследаванне як супраць аўтара вершаў, так і іх выдаўца У. Труцькі, нягледзячы на яго цяжкую хваробу. Падчас судовага разгляду жыццё выдаўца абарвалася, аўтар паўстаў перад уладамі як адзіны адказчык. У якасці ганарару, як іранічна паведаміла перыёдыка, паэт атрымаў шэсць месяцаў турэмнага зняволення. На шчасце, частку тыражу канфіскаванай кнігі ўдалося ўратаваць — некалькі сотняў экзэмпляраў прыхавалі рабочыя друкарні, а некаторыя з уцалелых кніг пашчасціла нават пераправіць праз мяжу, і яны трапілі ў рукі Я.Купалы і Я.Коласа, прынёсшы ім сапраўдную радасць. гэта ж быў упэўнены голас вызваленчай барацьбы народа.

Суровасць, смех і сляза — па сутнасці, тры танальнасці, тры тэндэнцыі ўжо абазначыліся ў першым зборніку. Аўтар, які праграмна-сурова абвясціў, што «на пераломе жалеза і песні» не трэба плакаць «над паўшымі ў маршы», і нават калег па пяру ўшчуваў за сум і слязу, нечакана сам пачаў сэрцам як бы мякчэць, адтайваць, адыходзіць ад крайняга рыгарызму. Яго паэзія пачынала жыць не толькі настроем атакуючага марша, рытмамі жалезнага наступу, але і нялёгкімі надламанымі чалавечымі лёсамі, глыбокай гуманістычнай спагадай да канкрэтных людзей, што ўцягваліся, як і ён, у вір змагання («Спатканне», «Ткала я, гкала палотны», «Палавічнікі»). Тэндэнцыя аказалася надзвычай плённай — прачуласцю грамадзянскага лірызму яна вызначыла змястоўнасць наступных зборнікаў «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938). Тут ішло далейшае разгалінаванне суровай пачуццёвасці і лірычнага суперажывання, іх паглыблення ў выявах асацыяцый, у мяккіх танах метафорыкі кандэнсаваўся вялікі сэнс. Паэт сам адчуваў, у чым удача яго зборніка «Пад мачтай»: «Але не верыцца, што гэты вярблюд прайшоў праз ігольнае вуха цэнзуры. Праўда, у ім няма адкрытых заклікаў да бунту, але трэба быць сляпым, каб не бачыць, што выбуховы зарад паэзіі ў гэтым зборніку лепш спрасаваны і значна мацнейшы, чым у «На этапах» (VI, 203— 204). «Песня кулікоў» і «Журавінавы цвет» — творы, якія ўпершыню засведчылі магутнасць і красу эпічнага складу мыслення паэта, важка ўздымалі цяжкія пласты сялянскага побыту, асвечанага ідэяй змагання. У радкі каларытна, у класічнай шчодрасці жывапісання, свежых вобразаў, дэталяў нязмушана ўваходзіць беларуская прырода («Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай...», I, 116). Акцэнтуюцца не толькі актуальныя патрэбы сацыяльнага і нацыянапьнага жыцця, а элементарныя чалавечыя ўмовы, правы на чалавечнасць, людскія адносіны да годнасці мазольнага працаўніка, яго душы, мовы. Закрынічыў той гуманістычны струмень, якому суджана было шырыць абсягі вялікай прыцягальнасці танкаўскай паэзіі: У. Калеснік лічыць, што менавіта яму, Танку, выпала ўмацаваць новы погляд на чалавека, сцвердзіць новы тып гуманізму. Паэт разглядзеў у таварышу па барацьбе і ў самім сабе поруч з ідэйнай перакананасцю яшчэ і ўражлівую, высокамаральную натуру, чуйную да ўсяго прыгожага ў прыродзе і ў чалавеку, здольную на шчодры эмацыянальны водгук, хоць гармонію радасці жыцця абрывала суровая рэчаіснасць. Духоўнасць была ўскладненай. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» на турэмным двары блакітнай квеценню ўспыхнуў бэз. Як раніць гэта полымя суквеццяў на калючках дроту, увасабленне антыподаў, двух палярных светаў, красы і зла. Нават апорныя рыфмы, паўтораныя двойчы, суп-рацьстаяць, як гэтыя два светы

 

 

39. Эпічны талент М. Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах «Сказ пра Вяля» (1937) і «Каліноўскі» (1938). Эпас народнага змагання тут высвечваўся ў новых праекцыях, ужо былінна-гістарычных. У задуму твора пра непамернага волата Вяля, які павёў мужыцкія раці супроць крыўдзіцеляў, уваходзіла сутыкненне не толькі з імі, але і з хітрай «стратэгіяй» подкупу, абяцанак, карацей — выпрабаванне на «прадмет» здрады, бадай, самага каварнага з выпрабаванняў, што здаўна вяло да расчаплення адзінства народа і страты згуртаванасці. Праблема, заўважым, надзвычай актуальна-балючая ў заходнебеларускім руху. Барадатыя паслы ад князя прыйшлі да Вяля са шчодрымі дарамі. Вяль адразу ж ацаніў усю небяспеку такіх «данайскіх» дароў. 1х адпрэчвае «крыўда ў курганах», што прарастае ў сённяшні дзень, у наступнасць («будуць вашы дзеці араць бяду з пракляццем на шкурах!», I, 150). Спакуса зрабіла сваё, ваяцкі дух апаў. Былінны волат, высачаны ворагам, загінуў пад навалай падпілаваных сосен. Аўтара твора, думаецца, хвалявала не столькі праблема «важака і масы», колькі павучальнасць урокаў сучаснага змагання. Паэма «Каліноўскі» канкрэтызавала і развівала далей тыя ідэі, якімі ў балючым роздуме жыў паэт. Постаць Каліноўскага прый-шла з блізкіх па духу нацыянальна-вызваленчых этапаў гісторыі і стала легендай ахвярнага змагання. Тое, што выбар постаці быў падказаны ідэалагічнымі патрэбамі падполля (адзін з кіраўнікоў, прысланы з БССР функцыянер М.Дворнікаў, ставіў задачу: пацікавіцца Каліноўскім бліжэй і «адбіць» яго ў хадэкаў, якія рабілі яго «святым»), гаварыла і сапраўды аб патрэбе разабраццаі сродкамі мастацкага асэнсавання адказаць: чый ён, Каліноўскі, у імя чаго была яго вялікая справа? Творчая сумленнасць паэта не дазваляла перакосаў. Логіка вобразаў даводзіла: гэта герой усебеларускі і «адбіваць» яго ў шчырых заступнікаў беларускасці не мела сэнсу. Аднак для Танка, як і для Таўлая, Машары, якія прайшлі праз тую ж змрочную цытадэль Лукішак, што і Каліноўскі, постаць гэтага героя мела асаблівую прыцягальнасць. Не дзіва, што яны таксама краналіся яго асэнсавання. 3-за лукішскіх кратаў ці раз углядаліся яны ў той пляц з вісельняй (яе няцяжка было ўявіць), на якой царскія сатрапы ўчынілі жахлівую экзекуцыю, учынілі не толькі яму, але і яго народу. Як чынілі новыя акупацыйныя ўлады расправу над прадаўжальнікамі яго справы. У М.Танка драматычна выпісаны той лукішскі плац, дзе Каліноўскі, яшчэ не выдадзены, не арыштаваны, нематліва стаіўся ў натоўпе мяшчан і сышчыкаў, назірае, як вядуць на вісельню таварыша па вучобе ў Пецярбурзе, па сумесным паўстанні («Бачу, брат, слаўна ідзеш!»). Скразная ідэя: няздраднасць вызваленчай справе. Адзін са схопленых у бітве паўстанцаў на допыце ў палкоўніка Лосева адхіляе прапанаваныя спакусныя ўмовы здрады. Дамінуючы матыў завяршаецца ў заключнай частцы ў форме фальклорнай паэтызацыі.

У жанравым сэнсе «Нарач» уяўляе досыць унікальны мастацкі арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах тры розныя родавыя пачаткі літаратуры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматычных сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў — усё гэта жыве сваім паўнакроўным жыццём, у буянстве інтанацый, рытмаў, гукаў, метрыкі, яднаецца ў адзіны арганізм адным светаадчуваннем творчай асобы, яго лірычнай прысутнасцю ў кожным эпізодзе, тымі пульсаваннямі пачуццяў, што паўтара гады трымалі паэта ў высокім творчым гарэнні.

 

40. У першыя дні вайны М. Танку прыйшлося на ўсход адыходзіць з самага заходняга рубяжа нашага краю — з Беластока, дзе апошнім часам ён жыў з сям'ёй. Разам з сям'ёй яму ўдалося, сеўшы на апошні цягнік, вырвацца з пасткі ваеннага акружэння і выехаць на Саратаўшчыну. Там пачалася яго падрыхтоўка на курсах кадравых афіцэраў. Але кіраўніцтва рэспублікі адклікала паэта ў Маскву — спачатку для працы ў газеце «Савецкая Беларусь», а з лета 1942 г. — у сатырычным выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну». На іх старонках вастрылі і адточвалі зброю ўдарнага слова К.Крапіва, М.Лынькоў, П.Броўка, П.Глебка і інш. У іх творчасці гэта было накшталт пярэдняга краю. Ваяўнічая актуальнасць выяўляла ў паэзіі М. Танка новыя грані таленту. Але толькі некаторым яго вершам са старонак газет пашчасціла ўвайсці ў кнігі паэзіі «Вастрыце зброю» і «Праз ваенны небасхіл» (1945). Франтавая паласа ўяўлялася як рубеж жыцця і смерці. Там, на Бацькаўшчыне, займалася полымя помсты — паэту, як і многім яго калегам, бачыліся партызанскія кастры. Абавязак паэта — гарачым словам памагчы ім разгарэцца. Верш «Не шкадуйце, хлопцы, пораху» стаў адным з узгневана-закліковых і вядомых, дацягваючыся да славутага Купалавага «Беларускім партызанам». Ішла бітва за Бацькаўшчыну, што з'яўлялася, як маці, у сны («Беларусь»), бітва за матчыну мову («Роднае слова»). Паэтызацыя яе красы, што апынулася ў небяспецы, кранае дэталёвым перабіраннем яе асновы і «ўтоку». 3 чаго выткана душа мовы? 3 легендаў, казак, калоссяў, сузор'яў, крыніц, гора, радасці — з усяго таго, што легла ў аснову святыні народа, бяссмерця яго, «Ты выткана, дзіўная родная мова» (I, 408). Вобраз маці запамінальна выпісаны сродкамі народна-баладнага ўвасаблення: у кашулю-вышыванку разам з трывогай яна ўплятае «закляцце ад варожай кулі», ад пятлі, ад груганоў. Большасць творчых задумаў, вядома, не была непасрэдна ахоплена вогненным пярэднім краем, суровай атмасферай партызанскай барацьбы, як гэта адбылося ў творах паэтаў-франтавікоў, радавых вялікай вайны, што пакінулі ў сведчаннях і пякучых рэаліях памятны след вогненнай гісторыі. Адны з іх увайшлі ў трагічны спіс палеглых (Л.Гаўрылаў, А.Жаўрук, М.Сурначоў, А.Ушакоў, 3.Астапенка), другія ўцалелі, каб працягваць жахлівы летапіс (А.Пысін, М.Аўрамчык, К.Кірэенка), — вершы сапраўды бачылі вайну, спазналі пекла бамбёжак, прамёрзлых акопаў, балючую цішыню медсанбатаў. Талент М.Танка валодаў сілай абагульняючай думкі, якая нярэдка ў сплаве з балючай канкрэтыкай перажывання глыбока ўзрушала. Судакрананне з дымнымі руінамі вызваленага Мінска («Мы ў свой горад прыйшлі») выкрасала пачуцці, акцэнтаваныя абрывіста-стрыманым рытмам, шчымліва-суровым насычэннем дэталяў («Галавешкаю ўвысь нехта кінуў над горадам месяц...», I, 418). На покліч горад вусцішна прагрымеў галасамі прывідных ахвяр. Умоўна-асацыятыўны план памагае карціне разрастацца ўшырыню і ўглыб, вядзе да шматзначнасці гістарычных паралелей і супастаўленняў. Паэма «Янук Сяліба» (1943) — адзін з першых беларускіх буйнейшых твораў ваеннага часу. Тэматычна, падзейна яна родніцца з ваеннай лірыкай паэта і ў той жа час расстаноўкай пер-санажаў, іх сутыкненняў як бы працягвае тэму «Нарачы». Пейзаж узнаўляе тую ж адухоўленую каларытнасць родных мясцін, наднарачанскіх прастораў, урочышч, краю бароў і азёр. Янук Сяліба шмат у чым нагадвае падпольшчыка Грышку з «Нарачы», нават з досыць падобнай «заходнебеларускай» біяграфіяй. Вобраз Раіны — адзін з самых прыцягальных і ўзвышаных у гераічным эпасе вайны. Натура рашучая, валявая, рамантычна-прывабная, яна як бы працягвае і на новай аснове паглыбляе і развівае лепшыя рысы Таццяны з «Нарачы», а ў нечым — і Раіны з «Журавінавага цвету». Гераіня ў крытычных абставінах мужнее духоўна, уздымаецца да здзяйснення подзвігу, да той гатоўнасці, калі коштам жыцця плацяць за волю роднай зямлі. Вобраз выпісаны каларытна, у мяккіх паэтычных танальнасцях, авеяны лірызмам, суровым і рамантычным дыханнем. Вось яна, напалоханая магчымай здрадай, уся ў ахвярным парыванні: Як папярэдзіць? // Голас па лазе // Развее вецер і не данясе. Даць хусткай знак — // Не ўбачаць з-за лясоў. (I, 512) Трагічная гібель Раіны, гэтай кнігаўкі, што, адводзячы ворага ад роднага гнязда, пад кулямі апаіла крывёй рачную крыгу-ільдзіну ў час пераломнага прадвесня, — малюнак, хоць і суадпаведны з шырока ўжытковым у той час матывам подзвігу Сусаніна, усё ж кранальны, суперажывальны і шырока сімвалічны. Свет народнага жыцця ў асноўным увасабляецца ў баладна-прытчавым плане: лясная калыханка Раіны, спрэчка бога і чорта аб уладзе над духоўнасцю чалавека, смерць Цішкі-музыканта. Закраліся ў паэму і моманты схематызму сюжэтнага дзеяння, пэўнай ідэалізацыі бытавога асяроддзя вёскі, дзе-нідзе схема, магчыма, апынулася нават «па-за сапраўднасцю, а не ў самай бурлівай жыццёвай яе глыбіні» (Р.Бярозкін). Хутчэй за ўсё гэта — у дэталёвым канструяванні сюжэтных ходаў, у іх лакальна звужаным коле, у расстаноўцы фігур сваіх персанажаў узаемаўзгоднена, загадзя распланавана, «нібыта яны разбіраны на занятках па партызанскай тактыцы» (У. Калеснік). Ды гапоўнае — ёсць у творы эпас жыцця ў яго каштоўных вымярэннях, і яго лепшыя старонкі з годнасцю ўваходзяць у мастацкі летапіс вогненных гадоў.

 

41. А дным з самых складаных і супярэчлівых этапаў у творчым жыцці М. Танка з'явілася першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У кнігах гэтай пары («Каб ведалі», 1948; «На камні, жалезе і золаце», 1951; «У дарозе», 1954) сярод вершаў, пазначаных мастацкай культурай, нямала і твораў, напісаных ніжэй магчымасцяў аўтара, без удзелу яго грамадзянскага голасу. Пазней М.Танк не раз наважваўся правесці самакрытычны перагляд вершатворчасці гэтага перыяду («Ды, чорт вазьмі, як я не перакрэсліў гэта...», III, 55), і ўсё ж перакрэсліць «гэта» — рука не ўзнімалася. Паэт усведамляў, што нашчадкам можа здацца «глухім нашых рыфмаў метал», нягледзячы на яго знешнюю апявальную гучнасць, глухім — да поклічу нялёгкай праўды акалічнасцю людскога жыцця. Аўтара, як зачараванага, вяло да пераліку расхожых «паэтызмаў», штампаў: квяцістых зор, сонечных вятроў, звонкіх струн салютаў. ён трапіў у палон гучна-прыгожых прамаўленняў, што, магчыма, выконвалі ролю паэтычных адпісак — абы не маўчаць. Культаўская рэгламентацыя магла не дараваць маўчання. Міжвольна складвалася культаўская псіхалогія вершапісання, дэкларавання задач: песня паэта павінна памагчы «праславіць у магутным гімне» надыход «залатых дзён», ахопленых суцэльнай святочнасцю («Радасны дзень», «Застольная», «Дыфірамб»). Падобна, што такім станавіўся характар самога светаадчування паэта — цымбальна-вясельнага, радасна-хмельнага. У поле творчай увагі трапляла найчасцей гэта: «зоры вясновай пазалоты», «зарыва сцягоў палае, у чарах сонца захінае», «даўно зярно набракла хмелем, а песня звонам і вяселлем» (II, 13). Нязвычна неяк, ведаючы ўсю цяжкасць аднаўленчага пасляваеннага перыяду, калі мазольна ўзнятыя барозны на ўздзірванелых палетках так прагна чакалі зерня, бачыць яго, гэта зерне, у хмельнай набракласці («У дзень свята») або песні працаўнікоў зямлі («А бочкі хмелю стрымаць не маглі...», «Песня трактарыста»). Усе нягоды жыцця і працы падмяняюцца літаратурным атрыбутам — песняй, яе пяюць і паасобку, і хорам, на палях і на рыштаваннях («Ідуць камбайны», «Раніца над Мінскам»). У «Песні будаўнікоў» чуецца «столькі шчасця, вяселля і песень», што да казачнага раю, які шчодра дэкларуецца ў такіх выпадках, здаецца, падаць рукой. Не менш трывожна, калі аўтару пачынае не ставаць меры ва ўслаўленні «загінуўшых байцоў і несмяротнай славы іх». Слава нібыта акупляе ўсё. Страты, незагойныя раны, ахвярнасць — усё рабілася як бы толькі дзеля славы. Смерць, незлічоныя трагедыі адступаюць і ўступаюць месца ёй («Дык спіце ж, таварышы, ціха. Вы чуеце славы палёт. Над вамі крылатая песня лунае», II, 347). Іншых вымярэнняў як бы не існавала: зара над курганам сокала-героя, слава і песня.

Колісь М.Танк запісаў у дзённіку пра «самы лёгкі спосаб» творчасці — апяванне: «Але такія перспектывы — не для мяне. Ды ў ідылічнай атмасферы і мускулы могуць зусім атрафіравацца» (VI, 349). Здарылася тое, чаго паэт асцерагаўся: «мускулы» энергічнага, мужнага танкаўскага верша, які гучаў грозным набатам перад Вераснем, у суровыя гады вайны паслабелі. Многія вершы аказаліся па-за галоўным кірункам сапраўднай грамадзянскасці, гуманізму. Самай нетрывалай сталася прывязка твораў да тэматыкі сучаснасці. Асноўныя каштоўнасці былі здабыты паэтам у рэтраспектыўнай праекцыі — на памятных сэрцу кайданных і вогненных шляхах («Люцыян Таполя», «Пасылае маці думы», «Каб ведалі», «Балада пра партызана Дубягу», «Якубу Коласу», «Памяці таварыша Таўлая»). У такім вымярэнні — зварот у мінулае — таілася часам свая актуальная праблема, як бы асучасненая змястоўнасць. Напрыклад, паэма «Люцыян Таполя» з'явілася такім творам, дзе на пляцоўцы гістарычнага матэрыялу, умоўна уведзенага ў задуму, адкрылася магчымасць іншасказальна загаварыць пра мужнасць мастака, пра невычэрпныя эстэтычныя сілы народа. У вобраз Люцыяна Таполі, народнага майстра-дойліда, укладзена шмат ад бунтоўнай захопленасці самога паэта. Сабор, які даручана аздобіць майстру, выступае як народнае тварэнне, набываючы высокую адухоўленасць пад рукой дойліда і шматзначны сэнс. Важна было гратэскна паказаць даўніх антыподаў народа, паказаць тых «звяроў з людскім абліччам», што спрадвек гатовы былі вытаптаць душу і высокую думку, вольны творчы дух чалавека. Сабор — культавая пабудова, харом, дзе, аднак, не месца культаўскаму ўціску, згубленаму для вольнага ўзлёту духу мастака. У многіх радках думка паэта сягае ў абагульненне — на ўсе часы. Эстэтычная праблема, актуальна ўзнятая ў творы, знаходзіць сваё далейшае разгортванне і ў вершах «Якубу Коласу» і «Памяці таварыша Таўлая». У размове з дзядзькам Коласам ёсць радкі, што спыняюць увагу не толькі эмацыянальнасцю адносін да любага песняра, але і роздумам аб той празе творчасці, якой, нягледзячы на неспрыяльнасць умоў, прыходзілася пускаць карані менавіта «ў цвёрды грунт, у шчыліны сцяны» (II, 56). 3 гэтым асацыятыўна шырокім вобразам пераклікаюцца і радкі аб лёсе таўлаевай песні, яе этапах і скрыжаваннях, на якіх гартавалася і яго, танкаўская паэзія. Зноў жа роздум трывожна асучаснены. Удачы прыходзілі, калі ад агульных усхваленняў аўтар пераносіўся да балючай асновы ўласна спазнанага. Асабліва — калі звярнуўся да формы балады-легенды — гераічнай («Балада пра партызана Дубягу»), у трагічна-мінорным ключы («Пасылае маці думы»), дзе прылёт «чорнага ворана» з трагічнай весткай да маці — гэта ж пра трагізм народа, трагізм не толькі вайны.

 

42. У цяжкі культаўскі час М.Танк не згубіў пад сабой грунт народнага жыцця, усведамленнем і чуйнасцю таленту шмат чаго не прымаў, ставіўся нярэдка з разуменнем, крытычна і самакрытычна, назапашваў моцы, каб пераступіць праз «парог» і ўласна праз самога сябе — у наступнасць. У душы паэта выспяваў цэлы свет «антычасцінак», пякучых зарадаў грамадзянскага непакою, устрывожанасці, якія неўзабаве, у сярэдзіне 50-х гадоў, калі з'явіліся першыя спрыяльныя прасветы ў атмасферы грамадскага і літаратурнага жыцця, успыхнулі грымотнымі бліскавіцамі («След бліскавіцы», 1957). Паспрыяла прарастанне свежых парасткаў дэмакратыі, вядучых прынцыпаў, што пабуджалі да духоўна-творчага абнаўлення грамадства. У новы творчы перыяд М. Танк уваходзіў як паэт «другога дыхання» (як і А. Куляшоў, П.Панчанка, Э. Межэлайціс, К.Куліеў). Прыходзіла новая, вышэйшая ступень сталасці таленту. Тэндэнцыя праўдашукальніцтва не без нотак бунтоўнасці (верш «Абвяржэнне», 1956), што была сцісла абазначана як найпершы пункт праграмы: «Мне ж трэба праўда, і болей не трэба нічога», III, 87), грунтоўна замацавалася і развівалася плённа, з дозай смеху і крытыцызму ў новых кнігах «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964) і «Перапіска з зямлёй» (1967). Апошняя, праўда, не выходзіла асобна, а была ўключана ў Збор твораў М.Танка (1966—1967). Кнігі гэтыя становяцца вызначальнымі вехамі не толькі ў творчасці іх аўтара, але і ўсёй беларускай паэзіі тых бурных 60-х гадоў. Лепшыя вершы ўтвараюць эстэтычную цэласнасць, кандэнсуюць рысы новага светаадчування, у цэнтры якога — страсная прага грамадскага і творчага абнаўлення жыцця, патрэба прынцыповай выверкі і ўдасканалення эстэтычных крытэрыяў з істотнай папраўкай на час, бескампраміснасці ацэнкі і пераацэнкі грамадска-ідэалагічных і асабіста здабытых каштоўнасцяў. У светаўспрыманні паэта ўзніклі два досыць устойлівыя вымярэнні, па сутнасці, два тыпы эстэтычнага падыходу да асэнсавання рэчаіснасці.

Няцяжка заўважыць, з якім смехам вымаўлена першае двухрадкоўе пра «багоў», што, нарэшце, «збанкрутавалі». Хоць у смеху і горычы «збанкрутавалі» і ўслаўляльныя «оды», якім таксама сваю даніну аддаў паэт. Затое ў наступных радках — які пафас пяшчоты да роднай зямлі, вера ў яе невынішчальную жывучасць і, вядома, захапленне здаровай самасвядомасцю народнага жыцця. У Танка гэта сувязь была заўсёды трывалай, таіла ў сэрцы народны пункт погляду на складанасць часу. Ідучы першым шляхам, паэт не перастае здзекліва насміхацца з памылак, якія належаць не толькі лірычнаму «я», а ў гэтай форме выступаюць тыпізавана як няпростая з'ява грамадскага парадку («Перш непакоіўся...», «Даўно я перастаў баяцца...», «Пра аглоблю», «Божа паэзіі...»). Паэзіі ў любыя часы, а ў бурныя, лёсавырашальныя — асабліва «нельга глухой быць і марнай і супроць зла не пратэстуючай» (III, 73). Аўтар як бы знарок у кантэкст верша ўводзіць «непаслухмянае» слова «не пратэстуючай», акцэнтуючы на ім ўвагу. Бунт, пратэст супроць зла ці адступлення ад праўды, яе замоўчвання — гэта ж аснова эстэтычнай прыроды паэзіі. М.Танк стварае сапраўдныя ўзоры выяўлення грамадзянскіх пачуццяў, тэмперамент гарачага прамаўлення часам дасягае вышэйшага пункту

Сферу грамадзянскага і патрыятычнага самавыяўлення паэта пачалі істотна пашыраць яго «замежныя» вершы, што прыйшлі ў яго творчае жыццё з розных дарог і прастораў чалавечай культуры, гісторыі, нялёгкіх каардынатаў быцця («Гібралтар», «У Луўры»). Аднак і ў гэты, здавалася б, шырока расчынены для смелых творчых задумаў бурны перыяд 60-х гадоў, рэшткі культаўскай псіхалогіі не пакідалі аўтара, не сталіся атавізмам, сумным для ўспаміну, а знаходзілі прыстанішча ў гучна-ўслаўляльным вершапісу, як бы дзеля «падстрахоўкі» і пацвярджэння сваёй непарушнай прыналежнасці да палітычных «курсаў» і сцяганосных ідэй («Наша партыя», «Шчаслівыя гады», «Залаты век»). I ўсё ж вызначальнай лініяй становіцца сумленнасць творчасці, ачышчэнне і мужнасць. Лепшыя вершы ўжо дазваляюць гаварыць аб устойлівасці грамадзянскага таленту паэта. Самім сабой яму памагае заставацца крытычна-ацэначны, аналітычны, праніклівы і мудры позірк у рэчаіснасць, жыццялюбны, іранічны, раскацісты ці балюча-прыцішаны смех. Воблік паэта не менш істотна пачала акрэсліваць і вызначаць другая танальнасць, што закрынічыла яшчэ ў давераснёўскія часы, — яна палоніць глыбока лірычным, шчырым перажываннем, адчувальна-рэчыўным, інтэлектуальна-тонкім судакрананнем душы паэта з родным краем, светам роднага жыцця. Менавіта ў гэтай сферы роздумаў і пачуццяў выспела адна з вядучых і перспектыўных тэндэнцый, што стала ўласцівай не толькі для ўласна танкаўскай паэзіі, але і ўсёй сучаснай беларускай паэзіі і яе жыццёва важных паваротаў да зямных турбот і спраў, да спасціжэння сутнаснай красы жыцця родных людзей і прыроды. Каштоўнасць гэтай, утрываленай паэтам тэндэнцыі невьшерная. Крылатымі сталі шматзначныя радкі танкаўскага верша, які даў назву этапнай кнізе паэта «Мой хлеб надзённы»

 

43. М.Танк акцэнтуе галоўныя моманты горкіх урокаў гісторыі, аглядае супярэчнасці, шматзначна прымярае іх да сучаснасці. Яму бачны абсягі агульначалавечай культуры розных эпох, і паэту важна іх эстэтычна наблізіць да нас. Усе шматсказанні працуюць, як ён метадычна сцвярджае, на адкрытую ім «гомацэнтрычную сістэму» — тую, няйначай, што ў імя чалавека, яго свабоды, яго права. Але гэта якраз і не даспадобы таталітарным уладарнікам, імперцам. Таму, як іранічна заяўляе паэт, ён «не адважваўся абнародаваць сваю гомацэнтрычную сістэму, каб не спалілі як ерэтыка» («Усе гіпотэзы...», IV, 521). Грамадзянская «ерэтычнасць» як рыса характару невынішчальная ў сутнасці асобы Танка («Павестка ў суд», «У музеі — маска паэта...»). Лірыка М.Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Мудрай перасцярогай уражвае паралель, што стала ўжо афарыстычным выслоўем: «Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года... Чалавек — калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём» (IV, 408). Духоўнасць лірычнай асобы Танка нельга ўявіць без устрывожанасці за першароднасць красы роднай зямлі, за свет прыроды: ёй жа так трэба грамадзянскае заступніцтва. Паэт спрабуе ўздзейнічаць сродкамі ўвасаблення самой красы. М. Танк, які ў давераснёўскі час сам спазнаваў асновы меліярацыйнай навукі, стаў дужа ўзгневаны на сучасных бяздушных гора-пераўтваральнікаў прыроды, разбуральнікаў жыццядайнай красы. Але ў многіх вершах свой прысуд ім выносіць не публіцыстычная форма выкрыцця, а сама паэзія першароднага хараства. Захопленае жыватворнай маляўнічасцю, дарэшты яшчэ не скалечанай, слова мастака паэтызуе, чаруе і гоіць, ратуючы красой («Летні дождж»). Пазнанне красы і далучэнне да яе ідзе на грані ўнутранага судакранання: «Як жа ісці па вуснах пявучых траў», па «вачах лотаці»? I нечакана як бы наіўнае вытлумачэнне: «Дык вось чаму птушкі лётаюць!» (IV, 273), але колькі ў ім недатыкальна-асцярожных адносін да першароднасці прыроды, хараства, што ніколі не павінна быць патаптаным. Нярэдка для актывізаныі эстэтычнага ўздзеяння М.Танк уводзіць свой улюбёны ўмоўны план з дапушчэннем неверагоднага здарэння, прыгоды («Няздзейсненае падарожжа», «Здарэнне ў самалёце», «Павестка ў суд»). У сродках іншасказання — той жа нарастаючы клопат пра Дрэва жыцця. У цэнтры светабачання паэта — прызма кроўна-зямных спраў, праз яе паэт углядаецца ў таемную бязмежнасць нябёсаў, галактык, сягае ў іх з дапамогай умоўных асацыяцый, дапушчэнняў, каб з вышыні больш рэльефна, як у фокусе, разгледзець небяспечнасць розных чалавечых дзеянняў, безгалоўе ўчынкаў. Невядома часам, чаго больш у радках: увагі да таямніц светабудовы ці засяроджанасці на ўласным «трэцім свеце» — свеце чалавечай душы («Часцей вандрую я ў сусвет лірычны, у глыб душы, якая ў нас не менш касмічнай», V, 28). Паэт філасафічна даводзіць, што зялёнае дрэва прыроды сваім карэннем моцна пераплятаецца з духоўнымі асновамі «сусвету лірычнага», кардынальнымі праблемамі веку.

Ішлі кругі новых дзесяцігоддзяў і этапаў, прымушаючы паэта вяртацца да быццам і абжытых, грунтоўна распрацаваных тэмаў, але на новым грунце разумення ці далей расчыненых магчымасцяў заглыблення ў рэчаіснасць. У кнігах 80-х гадоў («За маім сталом», 1984; «Збор калосся», 1989) ужо адчуваецца, хоць у мастацкім сэнсе і не рэзка, не парубежна, новы заход да асэнсавання набалелага. Роздумна балючую тэму падкінуў Чарнобыль. Засмылела даўняй незагойнай ранай праблема роднай мовы, якой патрэбны былі шчырая, без аглядкі, паэтызацыя і адкрытае заступніцтва. Чарнобыль як новая навала этнагенацыду ператрос і абвастрыў усе кардынальныя пытанні нацыі — жыцця і выжывання. Асацыятыўная вобразнасць верлібра ўражвае паралелізмам трагізму — зямлі і чалавека

Найбольш каштоўнае для паэта — першароднасць рэчаў, іх жыццядайнасць, як «глыток вады», што сімвалізуе спаталенне духоўнай смагі. У ім, асвяжальным глытку, як і ў кавалку хлеба надзённага, тоіцца высокае прызначэнне паэзіі, якое Танк шматзначна сцвярджае нават назвамі сваіх кніг. Ён — выключны майстар менавіта паэтычнага пераасэнсаваня, узвядзення рэчаў у шматзначны план, у сімвал.

Майстэрства Танка — тонкае адчуванне паэтычнай задумы. У яго ніколі не складзецца твор без такога адчування, дзе можна, як у святле маланкі, убачыць глыбіыны сэнс. У першыя дні пасля вызвалення Мінска паэту здарылася на плошчы Свабоды ўбачыць спаленую царкву з двума «анёламі» ў прытворы: «Яны, як сведчыў надпіс, запісвалі: хто ўваходзіў і хто выходзіў з храма». Паэт пакінуў у паходным блакноце кароткую занатоўку пра гэта, якая пазней нечакана ўспыхнула маланкай уражлівай творчай задумы.

 

10.К.Крапiва «Канец дружбы»

«Канец дружбы» — псіхалагічная драма. У ёй К. Крапіва ўзнімае тэму дружбы паміж людзьмі. Што такое дружба? На чым яна грушуецца, што павінна ляжаць у яе аснове? Пытанне гэтае не новае для мастацкай літаратуры, яно ставілася і вырашалася ў творах многіх пісьменікаў розных эпох і народаў. Іншая справа, як аўтары падыходзілі да вырашэння гэтага пытання, з якіх пазіцый яны трактавалі і асэнсоўвалі яго. К.Крапіва, трэба сказаць, у вырашэнні гэтай тэмы быў паслядоўным прыхільнікам сацрэалістычнай літаратуры. Зыходзячы з патрабаванняў камуністычнай партыйнасці, з тэорыі класавай барацьбы, ён імкнецца сцвердзіць, што дружба паміж людзьмі павінна грунтавацца перш за ўсё на іх грамадскапалітычных поглядах. Паводле тагачаснай афіцыйнай ідэалогіі вышэйшай праявай сапраўднай маральнасці чалавека з'яўляецца самаахвярная адданасць яго камуністычнай ідэі, дзеля якой, у выпадку неабходнасці, ён, не задумваючыся, павінен адрачыся ад усяго асабістага, нават ад родных і блізкіх, ад сяброў, а калі трэба, то і данесці на іх як на «ворагаў народа». Галоўны персанаж п'есы «Канец дружбы» Карнейчык паводзіць сябе менавіта так. Ён «заклаў» свайго сябра Лютынскага, які раней, у час грамадзянскай вайны, выратаваў яго ад смерці. Карнейчык «праявіў партыйную прынцыповасць». «Класавая пільнасць» засланіла чалавечыя пачуцці. У імя гэтай «пільнасці» Карнейчык здраджвае свайму сябру, якому абавязаны жыццём, і па сутнасці аддае яго на расправу як «ворага народа», бо ён жа «учыніў вялікі грэх» перад партыяй: утаіў, што бацька яго раскулачаны... Што датычыцца вартасцей п'есы «Канец дружбы» як сцэнічнага твора, то гэтая першая спроба Крапівы ў жанры драмы сведчыла, што ён выявіў уменне цікава будаваць сюжэт, ствараць вострыя канфлікты і сітуацыі, надаваць дзеянню напружаны драматызм, ставіць герояў у адпаведныя жыццёвыя сувязі, раскрываць характары персанажаў праз дыялог, трапнае слова. Усё гэта забяспечвала п'есе поспех на тэатральнай сцэне. Папулярнасці спектакля спрыялі выступленні ў галоўных ролях такіх выдатных акцёраў БДТІ, як У. Крыловіч (Карнейчык) і С. Бірыла (Лютынскі).

 

11. «Хто смяецца апошнiм»

Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамi адлюстравання галоуных з'яу жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрыней канфлiкту, мастацкай дасканаласцю. Першая п'еса К.К. — псiхалагiчная драма "Канец дружбы” (надрукована i пастаулена у 1934). Гэты твор пра вернасць чалавека сваiм iдэалам. Другая — "Партызаны” (1937).

Адна з лепшых сатырычных п'ес К.К. — "Хто смяецца апошнiм". Паставiць чалавека на сваё месца, iнакш кажучы, сарваць маску вучонага з невука i паклепнiка, высмеяць падхалiмства i прыстасаванасць, паказаць, якую шкоду грамадству i навуцы прыносiць кар'ерызм, дэмагогiя i невуцтва — гэтаму прысвечана камедыя "Х. с. а. “. У iнстытуце геалогii стварылася не нармальнае становiшча. Замест таго, каб займацца навукай, вычоныя вымушаны былi даказваць, што яны сумленныя людзi. Затое да пары да часу гаспадармi становiшча адчуваюць сябе Гарлахвацкi, дырэктар паводле пасады, а на самой справе нахабны кар'ерыст i невук, i яго памагаты, паклёпнiк Зелкiн. Дзеянне у п'есе распрацавана вельмi дэталева. Героi з самага пачатку уцягваюцца у барацьбу. Гарлахвацкаму патрэбны дакумент аб вучонай годнасцi, iнакш яго выкрыюць i стануць вядомы яго "чорныя справы", якiя ен тварыу у Кiеве. Зелкiн служыць яму з усей халуйскай адданасцю. Складанае становiшча у Тулягi: напiсаць Гарлахвацкаму працу i тым самым зрабiць подласць перад сваiм сумленнем, перад таварышамi, навукай, або скiнуць з сябе цяжар палахлiвасцi, адкрыта выступiць на барацьбу з кар'ерыстам. Становiшча, у якое трапляе прафесар Чарнавус, нагадвае становiшча Тулягi. Чарнавуса зняважылi, ачарнiлi яго працу пры дапамозе плетак i паклепу. Чарнавус iдзе на адкрытую барацьбу, настойлiва iмкнецца высветлiць, адкуль папаузлi хлуслiвыя чуткi пра яго працу. Вера i Левановiч робяць усе неабходнае, каб навесцi парадак у iнстытуце, хутчэй зняць абвiнавачванне з сумленных вучоных. “ Канец дружбы” — пра высокую прынцыповасць у гарадскiх i асабiстых справах. Дружба Карнейчыка, дырэктара мебельнага завода, i Лютынскага, наркома земляробства, замацавана крывей. Яны ваявалi з белапалякамi у партызанскiм атрадзе, ахвяравалi жыццем у iмя пабудовы сацыялiзму. Лютынскi выратавау Карнейчыка ад смерцi.

Асаблiвая заслуга К.К. заключаецца у развiццi нацыянальнай драматургii. Яго драмы, камедыi з'яуля юцца важнай старонкай у лiтаратурным i культурным жыццi Беларусi. Яны з'явiлiся школай выхавання нацыян. кадрау для тэатру рэспублiкi новага пакалення белар. драматургау. Са з'яуленем драм i камедый К.Крапiвы белар. драматургiя выйшла на усесаюзную i сусветную арэну. К.Крапiва як драматург дасканальна валодау майстэрстам сцэнiчнага слова. Добра ведаючы белар. народн. мову, багацце яе лексiкi i фразеалогii, К.Крапiва вельмi умела выкарыстоувау гэтыя скарбы у сваёй практыцы. Разумеючы, што той, хто абыякава ставiцца да гэтай, найбагацейшай крынiцы, няздольны стварыць яркiх i праудзiвых творау.

 

12.П”еса К.Крапiвы «Проба агнём»

У час ВялікайАйчыннай вайны К. Крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. З чэрвеня1943 г. на сцэне БДТ-2, які знаходзіўся тады ва Уральску, адбылася прэм'ераспектакля «Проба агнём». У гэтай п'есе драматург адмовіўся ад простагасцэнічнага паказу гераізму савецкіх людзей, паставіўшы перад сабой задачураскрыць не батальны бок мужнасці барацьбітоў з фашысцкімі агрэсарамі, амаральную, духоўную прыроду іх подзвігу. Вайна ўнесла прынцыповыя карэктывы ўразуменне асабістых узаемаадносін паміж людзьмі. Дружба, каханне, рэўнасць.Спатрэбілася выпрабаванне агнём, каб героі драмы пераканаліся, колькі былонаноснага, неістотнага, нават дробязна-мяшчанскага ў іх штодзённым побыце.Сумленныя, чыстыя, светлыя, яны часам атручвалі жыццё сабе і іншым дробязныміпадазрэннямі, беспадстаўнай рэўнасцю. Ацверазенне прыходзіла пад грукатфрантавых гармат, і паказ гэтага працэсу выліўся ў хвалюючую драматычнуюгісторыю пра вернасць савецкіх людзей Радзіме, свайму каханню, грамадзянскамуабавязку.

 

 

13.П”еса К.Крапiвы «Мiлы чалавек»

Затое сатырычная камедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры. Арыгінальная, нязвыклая камедыя і па сваёй форме: сцэнічная ўмоўнасць даведзена драматургам да самага высокага ўзроўню — гледачы прысутнічаюць пры непасрэдным стварэнні камедыі, калі аўтар вуснамі аднаго з галоўных герояў Язвы абмяркоўвае з імі і персанажамі далейшае развіццё дзеі. I гэта яшчэ не ўсё. «Мілы чалавек» з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам — апалогіяй жанру сатырычнай камедыі. Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтага жанру, аўтар трыма актамі дзеі бліскуча даказаў свой тэзіс. Да мэты ж яго прывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека — Дзям'яна Дзям'янавіча Жлукты. Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшыся ад фронту, вельмі камфортна — за чужы кошт — уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К. Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбіні душы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час, калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнага выкрыцця Жлукты, гнюснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавы горад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной, гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха — вось, па сутнасці, гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называе прынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы — я хачу жыць; другі — я хачу жыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ён адкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам, паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных» людзей — прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў. «Жлукта — гэта ж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і не агледзіцеся... У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, калі праліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе» (Крапіва К. 3б. тв.: У 5 т. Т. 2. С. 351). Гэтыя словы належаць Антону Макаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яны ў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўным патуральнікам і заступнікам Жлукты. I не заўсёды бескарысным.

 

14. «Людзi i дз’яблы» К.Крапiва

Выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есезаняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць. I гэта было абсалютна справядліва, бо драматург у цэлым пераканаўча паказаў карціну ўсенароднага супраціўлення фашызму, раскрыў гераізм яго удзельнікаў без залішняй патэтыкі, з унутранай стрыманасцю і глыбінёй.

 


Дата добавления: 2015-08-28; просмотров: 329 | Нарушение авторских прав




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Безкоровайная ирина петровна 21. 02. 1988 | Бенито МуссолиниБенито Муссолини

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)