Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Нашаніўская” літаратурная крытыка.

Літаратурна-грамадскі рух пач. ХХ ст. | Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу пач. ХХ ст. | Паэзія пач. ХХ ст. |


Развіццю літаратурна-крытычнай думкі Беларусі паспрыяла з’яўленне перыядычных беларускамоўных газет: у першую чаргу газеты “Наша ніва”. Найбольш актыўнай нашаніўская літаратурная крытыка была ў 1913 – 1914 гг. У гэты час з высокім прафесіаналізмам выступалі ў друку маладыя прадстаўнікі крытыкі і літаратуразнаўства – такія, як М. Багдановіч, В. Ластоўскі, А. Навіна (сапр. прозвішча Антон Луцкевіч), М. Гарэцкі, Л. Гмырак, Р. Зямкевіч і інш.

Сярод жанравых форм крытыкі і літаратуразнаўства, якія развіваліся ў гэты час можна назваць: бібліяграфічная нататка; матэрыял, дапасаваны да асветных мэтаў; ідэйна-тэматычны разгляд твора; аператыўны водгук на новы твор; гісторыка-літаратурны нарыс; праблемны артыкул; палемічнае выступленне; “кароткая гісторыя бел. пісьменства”; гадавы агляд, рэцэнзія і інш.

С. Палуян (1890–1910), адзін з прафесійных пачынальнікаў бел. літ. крытыкі. На жаль, дзейнасць С. Палуяна як крытыка і публіцыста працягвалася ўсяго 2 гады (1909 -- 1910) (скончыў самагубствам), але і за гэты час ён паспеў зрабіць нямала. С. Палуян супрацоўнічаў з газетай “Наша ніва”, а таксама з украінскім перыядычным друкам. На старонках украінскага часопіса “Наша хата” на працягу 1910 года, на укр. мове друкаваўся, першы нарыс гіторыі новай бел. літ-ры “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках” С. Палуяна. Але ён быў няскончаны. У “Нашай ніве” у 1910 быў надрукаваны першы ў бел. крытыцы аглядны артыкул “Беларуская літаратура ў ў 1909 г.”. Пад гэтым артыкулам С. Палуяна стаяў псеўданім С. Ясяновіч. Гэты артыкул пашыраў жанравыя рамкі бел крытыкі, уяўляў сабой форму гадавога агляду. У артыкуле “Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках” С. Палуян звяртаў увагу на эстэтычны ўзровень мастацкіх твораў 1909 г., на іх мастацкую дасканаласць, лічыў, што твор нельга зводзіць да люстранога адбітку рэальных з’яў. Сярод пісьменнікаў 1909 года ён вылучыў Я. Купалу, спрагназаваў развіццё яго творачага таленту, вызначыў адметнасці творчай манеры паэта.

С. Палуян быў прыхільнікам ідэі народнасці літаратуры. Ён лічыў, што паміж узроўнем духоўнага стану нацыі і ўзроўнем літаратуры існуе глыбокая ўзаемасувязь.

С. Палуян даследаваў бел.- украінскія літаратурныя сувязі (цыкл артыкулаў “Лісты з Украіны”), адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры (“Пра нацыянальную школу на Беларусі”).

Як крытык, як адраджэнцкі дзеяч, С. Палуян быў паважаны сярод бел. літаратараў. Памяці С. Палуяна прысвяціў паэму “Курган”, верш “Памяці С.Палуяна” Я. Купала, два санеты, кнігу “Вянок” М. Багдановіч, імпрэсію “Раны” Ядвігін Ш., імпрэсію “Мары” В. Ластоўскі.

Антон Луцкевіч (1884 – прыкл. 1942 (расстраляны) ці 1946 (памёр у зняволенні)) – палітычны дзеяч (адзін з заснавальнікаў БСГ, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР у 1918 г., узначальваў урад БНР у 1919), публіцыст, літаратурны крытык. Стварыў архіў Віленскага бел. музея імя Івана Луцкевіча, у якім захоўваліся дакументы ўраду БНР і інш. грамадскіх і палітычных устаноў. У 1939 г. рэпрэсаваны і ліквідаваны.

Друкаваўся ў газетах “Наша ніва”, “Гоман” пад псеўданімам Антон Навіна, а таксама падпісваючыся ўласным прозвішчам. Адныя з першых крытычных твораў: нататка-рэцэнзія на зборнік Янкі Купалы “Шляхам жыцця” (1913, “Наша ніва”) і першая ў гісторыі літ. крытыкі нататка-рэцэнзія на зборнік М. Багдановіча “Вянок” (1914, “Наша ніва”). Крытык высока ацаніў зборнік Купалы і адзначыў, што “гэта ўжо сур’ёзны здабытак бел. літаратуры”. Багдановіча Луцкевіч упершыню назваў “песняром чыстай красы” – гэтае азначэнне замацавалася за паэтам на доўгія гады. Купала і Багдановіч, на думку крытыка, -- гэта 2 розныя плыні бел. паэзіі: плынь стыхіі і барацьбы і плынь дасканаласці і прыгажосці.

Адной са значных крытычных прац Луцкевіча з’яўляецца кніжка крытыкі “Нашы песняры” (1918). Кніга выдавалася ў першую чаргу як дапаможнік па бел. літ. для бел. школ, якія мелі вялікую неабходнасць у падобных кнігах. Артыкулы ў кнізе прысвечаны творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Ц. Гартнага, М. Багдановіча, Цёткі, К. Буйло, Зм. Бядулі. Луцкевіч здолеў даць вельмі трапныя ацэнкі аўтарам новай бел. літ-ры, якімі мы карыстаемся і па сённяшні дзень. Крытык валодаў тонкім літаратурным чуццём, якое дадзена далёка не кожнаму.

Яшчэ адна значная кніга ў спадчыне Луцкевіча – “Адбітае жыццё: Лекцыі і стацьці з беларускае адраджэнскае літэратуры. Кніжка І” (1929). Кніга складаецца з найбольш значных артыкулаў аўтара, напісаных за дзесяцігоддзе і, відаць, была задумана як дапаможнік для вывучэння бел. літ. “Адбітым жыцём” Луцкевіч называе літаратуру: “Бо-ж літэратура наогул, а наша адраджэнская – асабліва, і ёсць адбітак жыцьця”. У кнізе аўтар разглядае творчасць асобных пісьменнікаў: Коласа, Я. Купалы, Багдановіча, Гарэцкага, Н. Арсенневай, а таксама выдзяляе асоныя тэмы, праблемы ў бел. літ. У першым артыкуле кнігі “Істота літэратуры і яе грамадзскае значэньне” ідзе размова пра тэорыю літаратуры, аўтар разглядае ўзаемадачыненні формы і зместу ў мастацкім творы.

У “Адбітым жыцці” пісаў: “Грамадзкія матывы, заклікі, ідэалы могуць складаць змест маст. творства, могуць служыць магутным пабуджэннем да тварэньня, але ня могуць дыктаваць сваіх законаў красе”. За красу (дасканалую форму) А. Луцкевіч цаніў творы М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, Н. Арсенневай, У. Жылкі, У. Дубоўкі.

Асобныя артыкул у кнізе прысвечаны асэнсаванню шляхоў развіцця нацыянальнага самаўсведамлення беларусаў; тэме места, горада ў бел. літ.; тэме адлюстравання ў творчасці бел. пісьменнікаў узаемаадносін паміж беларусамі і яўрэямі і інш.

Сярод асобных артыкулаў і рэцэнзій Луцкевіча варта прыгадаць рэцэнзіі на “Гісторыю бел. літ.” М. Гарэцкага, “Безназоўнае” Купалы, прысвечаныя тв-сці Дубоўкі, Аляхновіча, Ядвігіна Ш. і інш. (1920-я гг.).

У 1930-я гг. з’яўляецца некалькі артыкулаў, прысвечаных творчасці Купалы і Коласа. У гэтых артыкулах аўтар вельмі дакладна вызначае ролю ўплыву палітычных падзей у Савецкай Беларусі (татальны сталінскі тэрор) на творчасць пісьменнікаў. Піша ў артыкуле “50-лецце Я. Коласа” (1932):

“Праўда, пэўне і шмат цяжкага прыйшлося перажыць за апошнія гады Коласу, гледзячы, як сталінскія агенты пачалі паход проці беларускай культуры й беларускага народу, зьнічтажаючы і разганяючы па ўсёй Расеі бел. інтэлігенцыю... “Новы курс” Сталіна прыглушыў і ліру Коласа, але – не задушыў”.

Луцкевіч ў 30-я гг. дае на дзіва цвярозую характарыстыку грамадска-палітычнай сітуацыі ў Сав. Бел. (сам жыў у Заходняй).У той час як многія заходнія пісьменнікі мелі ілюзіі ў дачыненні да Савецкага Саюзу. У літаратурным жыцці 30-х гг. Луцкевіч займаў вядучае месца найбольш аб’ектыўнага, кампетэнтанага ў бел. літ крытыка. Да 1939 года ён актыўна публікуецца, вядзе вялікую навуковую, літаратуразнаўчую працу, друкуючы такія артыкулы як “Праблема сфармавання нацыянальнае душы М. Багдановіча”, дзе называе паэта “незвычайным у нашай паэзіі феномэнам”, “Палітычны працэс Якуба Коласа” (1938), брашуру з рэтраспектыўным аглядам бел паэзіі “Галоўныя кірункі ў бел. паэзіі” (1933) і шмат іншага. Пасля далучэння Зах. Бел. – рэпрасаваны.

Літаратура:

· Мушынскі М., Каваленка В. Шляхі развіцця бел. савецкай прозы. – Мінск, 1972.

· Лойка А. Беларуская паэзія пачатку ХХ ст. – Мінск, 1972.

· Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза. – Мінск, 1979.

· Казбярук У. Рамантычны пошук: Назіранні за бел. рамантызмам пач. ХХ ст. – Мінск, 1983.

· Чыгрын І. Станаўленне беларускай прозы і фальклор. – Мінск, 1971.

· Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: У 2 ч. – Мінск, 1989. – Ч. 2.

· Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст. / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш. – Мінск, 1998.

· Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т. / НАН Беларусі. – Мінск, 2003. – Т. 1. 1901–1920.

· Навойчык П. Дзве плыні ў нашаніўскім руху // Роднае слова. – 1993. -- № 9, 10, 12.

 


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 759 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Шляхі развіцця беларускай мастацкай прозы пач. ХХ ст.| Часть 3. Всеволодо-Вильва, или О том, как очень быстро изучить краеведение

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)