Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ. Рабінзон на наваселлі. — Каза і казлянё.

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. Сям'я Рабінзона. — Уцёкі з бацькоўскага дому. | РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. Першыя прыгоды на моры | РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. Рабінзон трапляе ў палон. — Уцёкі. | РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ. Сустрэча з дзікунамі | РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ. Рабінзон селіцца ў Бразіліі. — Ён зноў выпраўляецца ў мора. — Карабель яго церпіць крушэнне. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ. Дзённік Рабінзона. — Землятрус. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ. Рабінзон забірае рэчы з карабля. — Хвароба і туга. | РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу | РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы. | РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ. Рабінзон вырабляе посуд |


Читайте также:
  1. ПЫТАННІ да ЗАЛІКУ па раздзелу ПС і Т.
  2. РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу
  3. РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ. Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды
  4. РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло.
  5. РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы.
  6. РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. Рабінзон робіць намер пакінуць сваю выспу
  7. РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ. Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля. — Рабінзон пакідае выспу.

 

Цяжка было мне перацягваць у крэпасць усё маё багацце — правізію, зброю і іншыя рэчы. Ледзь справіўся я з гэтай работай, як тут жа давялося брацца за новую: ставіць вялікую трывалую палатку.

У трапічных краінах дажджы, як вядома, вельмі моцныя і ў пэўную пару года льюць без перапынку многа дзён. Каб захаваць сябе ад вільгаці, я зрабіў двайную палатку, гэта значыць спачатку паставіў адну палатку, меншую, а зверху яе — другую, большую. Знадворную палатку я пакрыў брызентам, які я прыхапіў на караблі разам з ветразямі.

Цяпер я спаў ужо не на посцілцы, якая ляжала проста на зямлі, а ў вельмі зручным гамаку, які належаў памочніку нашага капітана.

Я перанёс у палатку ўсе харчовыя прыпасы і іншыя рэчы, якія маглі сапсавацца ад дажджу. Калі ўсё гэта было занесена ў сярэдзіну агароджы, я шчыльна забіў ход, які часова служыў мне замест дзвярэй, і пачаў хадзіць па прыстаўных лесках, пра якія казаў раней. Такім чынам я жыў усё роўна як у крэпасці, ахаваны ад усякай небяспекі, і мог спаць зусім спакойна.

Умацаваўшы агароджу, я ўзяўся капаць пячору, паглыбляючы тую выемку, якую мела гара. Пячора знаходзілася якраз за палаткай і служыла мне склепам. Выкапанае каменне я зносіў у дворык і складаў уздоўж агароджы. Туды ж ссыпаў я і зямлю, і таму глеба ў дворыку ўзнялася футы на паўтара.

Нямала часу адабрала ў мяне гэта работа. Да таго ж было ў мяне тады і многа іншых спраў і здарылася некалькі прыгод.

Аднойчы, у той час, калі я яшчэ толькі рыхтаваўся ставіць палатку і капаць пячору, набегла раптам чорная хмара і лінуў праліўны дождж. Потым бліснула маланка і ўдарыў страшэнны гром.

У гэтым, вядома, не было нічога незвычайнага, і мяне напалохала, вядома, не сама маланка, а адна думка, якая прамільгнула ў маёй галаве хутчэй маланкі: «Порах!..»

У мяне спынілася сэрца. Я з жахам падумаў: «Адзін удар маланкі можа знішчыць увесь мой порах! А без пораху я не здолею ні абараніцца ад драпежных звяроў, ні здабыць сабе ежы». Дзіўная справа, але ў той час я нават не падумаў пра тое, што калі порах узарвецца, то перш за ўсё загіну я сам.

Гэты выпадак зрабіў на мяне такое моцнае ўражанне, што я, як толькі прайшла навальніца, адклаў на час усе свае будаўнічыя работы і адразу ж узяўся за сталярнае рамяство і шытво: я шыў мяшэчкі і рабіў скрыначкі на порах. Неабходна было падзяліць порах на некалькі частак і кожную хаваць асобна, каб яны не маглі ўспыхнуць усе адразу.

На гэту работу ў мяне пайшло амаль два тыдні. Усяго пораху ў мяне было каля двухсот сарака фунтаў. Я высыпаў яго ў мяшэчкі і скрыначкі, падзяліўшы ўвесь запас прыкладна на сто частак.

Мяшэчкі і скрыначкі я пахаваў у расколіны гары, у такіх мясцінах, куды не магла пранікнуць вільтаць, дакладна прыкмеціў кожную схованку. За бочачку з адсырэлым порахам я не баяўся — гэты порах усё роўна быў кепскі — і таму паставіў яе, як яна была, у пячору, ці ў сваю «кухню», як я называў яе ў думках.

Увесь гэты час раз на дзень, а то і болей я выходзіў з дому, узяўшы стрэльбу — на праходку, а таксама, каб пазнаёміцца з мясцовай прыродай і, калі будзе выпадак, падстрэліць якую-небудзь дзічыну.

Першага разу, калі накіраваўся ў такую экскурсію, я зрабіў адкрыццё, што на выспе водзяцца козы. Я вельмі ўзрадаваўся, але хутка выявілася, што козы незвычайна чуйныя і спрытныя і падкрасціся да іх няма ніякай магчымасці. Аднак гэта мяне не збянтэжыла: я не сумняваўся, што некалі ўсё роўна навучуся паляваць на іх.

Хутка я заўважыў адну дзіўную з'яву: калі козы знаходзіліся на вяршыні гары, а я ў гэты час паказваўся ў даліне, увесь статак зараз жа ўцякаў ад мяне далей; калі ж, наадварот, козы хадзілі ў даліне, а я быў на гары, тады яны як быццам нават не заўважалі мяне. З гэтага назірання я зрабіў заключэнне, што вочы іх маюць тую асаблівасць, што яны не бачаць таго, што знаходзіцца ўгары. З таго часу я і пачаў так паляваць: я падымаўся на якую-небудзь гару і страляў з вяршыні па козах.

Першым жа стрэлам я забіў маладую казу, якая хадзіла з сысунком. Мне страшэнна шкада было казляняці. Калі маці ўпала, яно ўсё гэтак жа рахмана стаяла каля яе і глядзела на мяне з даверам. Мала таго, дык яно пабегла за мною следам, калі я ўзваліў забітую казу на плечы і панёс яе дадому. Так мы дайшлі да самага дома. Я паклаў казу на зямлю, узяў казляня і перакінуў яго цераз агароджу ў двор. Я спадзяваўся, што выгадую яго і прыручу, але казляня яшчэ не ўмела есці травы, і я вымушаны быў зарэзаць яго. Таго мяса мне хапіла надоўга. Еў я ўвогуле мала, імкнучыся, па магчымасці, ашчаджаць свае прыпасы, асабліва сухары.

Пасля таго калі я канчаткова ўладкаваўся ў сваім новым жытле, мне прыйшло на думку скласці сабе печ ці ўвогуле які-небудзь ачаг. Неабходна было таксама назапасіць дроў.

Як я рабіў усё гэта, як пабольшыў свой склеп, як паступова жыццё маё набывала нават некаторыя выгоды, я падрабязна раскажу на наступных старонках.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 85 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ. Рабінзон на бязлюднай выспе. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жытло.| РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)