Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Раздзел чацвёрты

СЕКТА РАСКОЛЬНІКАЎ | ГІСТОРЫЯ ПРА АДНАГО НІБЫТА ЧАРНАКНІЖНІКА, МАЛАДОГА I ВЕЛЬМІ ВУЧОНАГА ЧАЛАВЕКА Ў ГОРАДЗЕ ОЛМІЦ | АВАНТУРА З ЯГО МОСЦЮ ПАНАМ БЯКЕРСКІМ | ПРА МАЙГО КАВАЛЕРА | ДРУГІ ПРЫЕЗД У СТАМБУЛ | Раздзел шосты | ПРА СУБОТНІ ПОСТ | ПЕСНЯ МАЕ КАМПАЗІЦЫІ | Раздзел першы | Раздзел другі |


Читайте также:
  1. ПЫТАННІ да ЗАЛІКУ па раздзелу ПС і Т.
  2. РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу
  3. РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ. Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды
  4. РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло.
  5. РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы.
  6. РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. Рабінзон робіць намер пакінуць сваю выспу
  7. РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ. Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля. — Рабінзон пакідае выспу.

 

[1] Ені Бахчы – раён Стамбула.

[2] Пера – раён Стамбула.

[3] Памаграны – плады граната.

[4] Штангерка – вышытая золатам і срэбрам жаночая хустка на шыю.

[5] Джамія – мячэць.

[6] Муфта – муфтый, найвышэйшы духоўнік і суддзя турэцкі, які тлумачыць Каран.

[7] Стамбул эфендзі – другі тытул кáдзі (суддзі) Стамбула.

[8] Айя-Сафія – колішні сабор Св. Сафіі, пабудаваны ў 532–537 гг. Цяпер найвялікшая і найпрыгажэйшая мячэць у Стамбуле.

[9] Ізмер – Смірна.

[10] Эскі Сарай – гарэм дзеля імператаравых наложніц. Сёння на тым месцы палац з той самай назваю.

[11] Наступны сказ у рукапісе не закончаны.

оoо знакі, якія ўжываліся ў рэцэптах у часы алхімікаў, калі лекарскае і звязанае з ім аптэкарскае майстэрства былі аслоненыя таямніцаю. Знак азначаў назву лекаў і быў зразумелы толькі дасведчаным людзям.

оoо эфірны алей (oleum aethereum).

[12] cynamomi – карыцавы алей (oleum cinnamomi).

[13] agua cynamomi – карыцавая вада (магчыма, адвар з карыцы).

[14] spiritum nitri dulcis anizatispiritus nitri duecis – гэта сінонім spiritus aetheris nitrosi, спіртовага раствору этылавае азотнакіслае солі. Тут – з дадаткам анісавага алею.

[15] unguentum comitis – незразумела. Магчыма, ung. commune, мазь, якая складаецца са свінога тлушчу, тальку, жоўтага воску і звычайнага свінцовага пластыра.

[16] oleum de nucis muschatioleum myristicae expressum, мускатны алей.

[17] oleum mentha – мятны алей (оl. ntenthae).

[18] Канак – каштоўны нашыйнік.

[19] Дыўдык – багатая доўгая гунька.

[20] Масыф – незразумела. Магчыма, у гафтаванні ўжывалася нітка з каштоўнага металу.

*[21] Лот – старадаўняя мера вагі; роўны 12,8 г.

[22] Пандэшпан – від іспанскіх карункаў.

[23] Арнаўт Кёй – (літаральна: албанская вёска), відаць, вуліца ці раён Стамбула, дзе жылі албанцы.

[24] Падоскі – Юзаф Антоні Падоскі, бабраўніцкі стараста, з 1750 г. кух­майстар Вялікага княства Літоўскага, з 1761 г. ваявода плоцкі. Памёр у 1778 г.

[25] Галата – раён Стамбула.

[26] Кізляр-ага – «бог дзяўчат», начальнік варты імператарскага гарэма, старэйшы еўнух у двары султана. На ўрачыстых цырымоніях займаў месца пасля візіра.

[27] Фалагі – драўлянае прыстасаванне з пастронкамі дзеля сціскання ног чалавека, якога караюць біццём па пятах.

[28] Дзюляні – Францішак Дж’юляні, леванцінец, драгаман (тлумач усходніх моў) пры польскім пасольстве з 1736 г. Браў удзел у пасольстве Падоскага да Стамбула ў 1760 г.

[29] Станіслаў Пільштын пазней быў кур'ерам польскага пасольства. У 1766 г. кароль Станіслаў Аўгуст накіраваў яго ў школу арыенталістаў у Стамбуле. З часам (1779) ён стаў першым драгаманам пасольства. У 1786 г. быў пагранічным тлумачом у Камянцы. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай перайшоў на расійскую службу. Памёр каля 1820 г.

[30] Чарбаджы – назва палкоўніка рэгіменту (орта) янычараў, а таксама нобілі ў турэцкіх правінцыях, якія былі абавязаныя прымаць у сябе падарожных чужаземцаў.

[31] Скела – відаць, прыстань.

 

Раздзел пяты

 

[1] Іміры – правадыры.

*[2] Ніжэй аўтарка будзе гаварыць пра дзевяноста дзевяць дзён.

[3] Курбан Байрам – мусульманскае свята, якім заканчваецца пост і ў якое ахвяруюць на святыню.

[4] Кітайка – гл. заўвагу 79 да другога раздзела.

[5] Леванты – леванцінцамі называлі народжаных у Леванце (мясцовасць у Малой Азіі) нашчадкаў еўрапейцаў.

Галандзыяў – магчыма, выхадцы з мясцовасці Гёл.

[6] La Alah hil Akmen resul – дакладней: La Illaha it Allach u Muhammed Arrasul Ullah, Бог адзіны, а Магамет яго прарок.

[7] Фарсі дывані – назва стараперсідскага пісьма, якое захавалася ў Турцыі.

[8] Не судзі стварэнні твае – недакладная цытата з Псалтыра, Псалом 142, 2.

[9] Хто такі чалавек – частка верша з Псалтыра, Псалом 8, 5.

[10] Агару са Смаілам – Абрам выгнаў сваю наложніцу-егіпцянку з сынам Ізмаілам у пустыню (Быццё, 21).

[11] Шамеле – самель у яўрэяў азначае: д'ябал, злы дух. Тут гаворка, відаць, пра самум, гарачы і сухі вецер арабскіх пустынь.

[12] Габáшы – арабская назва абісінцаў.

[13] Курды – іранскія плямёны, якія жывуць у Курдыстане.

[14] Гюрдзы – грузіны.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 78 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Раздзел трэці| Программа тура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)