Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зайздрасць лекарская

МАЯ ДРУГАЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ | ТРЭЦЯЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ. 1735 ГОД | ЦУД, ЯКІ МНЕ ВОЛЯ БОЖАЯ НА ПАЧАТКУ ЛЕКАРСКАЕ ПРАКТЫКІ ДЗІВОСНА ПАСЛАЛА | ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ | ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ | СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ | Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ |


 

Я белагаловая, а кожная дама з большым даверам раскажа пра свае хваробы белагаловай, дык тут, як і ў іншых краях, было ў мяне вельмі шмат годных пацыентаў абодвух полаў як з імператарскага двара, так і з горада, і з іншых мясцін, якія хацелі лячыцца ў мяне, а я такое вялікае аптэкі не мела, каб лекі знайсці можна было, дык дала рэцэпт у аптэку, але лекар яе мосці царыцы забараніў у аптэцы, каб па маіх рэцэптах медыкаментаў не давалі, гаворачы пра мяне тое, што я, белагаловая, не ўмею лячыць. Тады я сама пайшла ў аптэку, просячы, каб мне лекаў прадалі; але дарма, прадаваць яны не хацелі.

Дык падгаварыла я адну даму, яе мосць пані Віль-дову, капітаніху, якая мела вельмі хворыя вочы, каб яе мосці царыцы сказала, што прыдворны лекар забараніў прадаваць мне лекі. Даведаўшыся пра гэта, яе мосць царыца загадала мне прыйсці да яе, і я пра свае скаргі і хваляванні падрабязна распавяла, што ўсё тое толькі ад шчырай нянавісці ідзе, што яго мосць пан лекар мяне шчасця пазбаўляе. Я таксама зазначыла тое, што іншыя хваробы ні ў кога лячыць не хачу, толькі вочы. Дык пайшоў адзін камер-лёкай [31] яе мосці царыцы да яго мосці пана лекара з загадам, каб мне дазволіў лячыць кожнага хворага на вочы, бо маё лячэнне і ўмелае і выпрабаванае.

Яго мосць пан лекар дазволіў, але я напісала рэцэпт не толькі на хваробы вачэй, але агулам і ўсім іншым пацыентам, што толькі хто лячыў, і падала ў царскую аптэку, бо ў Пецярбургу добрых аптэк дзве, адна царская, а другая ў Акадэміі. Як аптэкар прачытаў мой рэцэпт, адразу паслаў да лекара, а пан лекар быў вельмі халерычны чалавек і хворы на падагру, ён скакаў ад злосці і наракаў на мяне: «Што гэта за акулістка і ці можна лячыць вочы такімі лекамі?»

Бо пан лекар добра ведаў, што ў тым рэцэпце не ўсё да вачэй, але і да іншых хвароб таксама. I дайшло тое да яе мосці царыцы, што я на адным рэцэпце на дваццаць чалавек медыкаментаў узяла з аптэкі, і пыталася царыца яснавяльможная ў мяне: «Саламанида Ефимовна, да скажи правду, свет мой госпожа докторша, чы тебе надобны тыя леки да глаз?» 3 пакораю адказваю: «Усемилостивейшая асударыня, твой свет величество, скажу праўду. Калі мне пан лекар з зайздрасці забараняе лячыць і купляць лекі ў аптэцы, дык пад гэтаю адгаворкаю я і для іншых людзей твайго двара ў адным рэцэпце напісала». Гэтым яе мосць царыца ўцешылася, бо я ёй праўду сказала, і мовіла такія словы: «Добраумна, мой дружок, Саламанида Ефимовна».

Потым я заўсёды што хацела ў аптэцы брала, і каго хацела лячыла, і з ласкі Пана Бога Найвышэйшага шчасліваю была ў лекарстве сваім.

 

АВАНТУРА Ў МАЮ БЫТНАСЦЬ З АДНЫМ КНЯЗЕМ.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 110 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ| КНЯЗЬ ГАЛІЦЫН З АДНОЮ ДАМАЮ З ВЕНЫ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)