Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абвяшчэнне палітыкі перабудовы СССР

Спробы мадэрнізацыі краіны. У сярэдзіне 1980-х гг. Беларусь, як і ўся краіна, уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-палітычных і эканамічных пераўтварэнняў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "перабудова".

Новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС пасля смерці 10 сакавіка 1985 г. К. Чарненкі быў выбраны М. Гарбачоў, самы малады у той час член Палітбюро. Новы кіраўнік партыі і дзяржавы разумеў, што цяжкая эканамічная сітуацыя ў краіне, маральны крызіс грамадства, разбуральная гонка ўзбраенняў, рост міжнароднай напружанасці прывялі да таго, што савецкая мадэль сацыялізму поўнасцю сябе вычарпала. Патрабаваліся тэрміновыя меры па мадэрнізацыі сістэмы.

У першы перыяд сваёй дзейнасці галоўную сваю задачу М. Гарбачоў бачыў ва "ўдасканаленні развітога сацыялізму". Адпаведна гэтаму ў красавіку 1985 г. быў узяты курс на "паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця". Пад паскарэннем сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР тады разумелася павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічыага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі, кіравання і стымулявання працы.

Адначасова вызначаліся меры па карэннай, як тады спадзяваліся, перабудове гаспадарчага механізму, а менавіта:

пашыраліся правы прадпрыемстваў, іх самастойнасць;

укараняўся гасразлік і эканамічныя нарматывы;

спрашчалася структура кіравання.

Першыя крокі ў ажыццяўленні курсу на паскарэнне прывялі да некаторага ажыўлення эканамічнага жыцця. Спачатку ў цэлым паспяхова выконваліся планы дванаццатай пяцігодкі, расла вытворчасць. Аднак у далейшым жыццё паказала, што без глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў, без злому аджыўшай адміністрацыйна-каманднай сістэмы немагчыма забяспечыць радыкальныя змены ў жыцці грамадства. Менавіта адміністрацыйна-камандная сістэма стала галоўнай перашкодай на шляху радыкальных пераўтварэнняў, аплотам кансерватыўных сіл і бюракратызму. Народная гаспадарка СССР, у тым ліку і Беларусі, працягвала працаваць па старых схемах, выкарыстоўваючы загады, штурмаўшчыну, карэкціроўку ў бок памяншэння планаў, выбіванне ўсё новых рэсурсаў, сродкаў і г.д. Механізм паскарэння і перабудовы гаспадаркі ніяк не мог зламаць механізм тармажэння, перасталі выконвацца планы, апусцелі паліцы магазінаў.

Патрэбна адзначыць, што курс на паскарэнне першапачаткова меў сур’ёзны недахоп: ён прапаноўваўся для эканомікі, якая перажывала стадыю стагнацыі. Гэта сведчыла аб тым, што не было зроблена аналізу мінулых правалаў.

Разам з тым у ходзе ажыццяўлення курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны рабіліся першыя крокі ў напрамку рыначных адносін. Было ўведзена самафінансаванне прадпрыемстваў і зменены механізм размеркававання прыбытку. Калі раней большая частка прыбытку ішла ў бюджэт, то цяпер прадпрыемствы, пераведзеныя на самафінансананне і гаспадарчы разлік, большую частку прыбытку пакідалі сабе і маглі ёю распараджацца. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы і гаспадарчыя разліковыя брыгады.

Аднак вельмі хутка стала зразумела, што прагрэсіўны прынцып самафінансавання без адпаведных змен у сістэме кіравання працаваць не мог. Прыбытак прадпрыемства залежаў не столькі ад самога прадпрыемства, колькі ад вызначаемых зверху цэн, планаў выпуску прадукцыі, забеспячэння сыравінай і паліўна-энергетычнымі рэсурсамі. У гэтых умовах міністэрствы лёгка маглі зрабіць рэнтабельнае прадпрыемства нерэнтабельным і наадварот – шляхам змены цэн на сыравіну і рэсурсы, павелічэння або памяншэння планаў і г.д.

Да восені 1986 г. стала відавочна, што значных змен у ажыццяўленні курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны дабіцца не ўдаецца. Адмоўна адбіліся і не прадуманасць канцэпцыі паскарэння, а таксама аварыя на ЧАЭС, землетрасенне ў Арменіі і Таджыкістане, спад сусветных цэн на нафту і газ, спешная і эканамічна не пралічаная супрацьалкагольная кампанія.

27 з’езд КПСС 1986 г. і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС 1988 г. вызначылі палітыку перабудовы. У 1988 г. быў апублікаваны Закон “Аб кааперацыі”

У гэты ж час у вышэйшых эшалонах улады пачалася змена кадраў, якую можна назваць "кадравай рэвалюцыяй".

За 1985 – 1990 гг. ЦК КПСС абнавіўся на 85 %, больш чым у часы кіравання Сталіна. На ганаровыя пенсіі выходзіла "брэжнеўская гвардыя" – В. Грышын, Д. Кунаеў, Г. Раманаў, Г. Аліеў, М. Ціханаў, А. Кірыленка і інш. У кіраўніцтве партыі і ўрада з'явіліся новыя людзі – М. Рыжкоў, Э. Шэварнадзе, Л. Якаўлеў, Л. Зайкоў, Б. Ельцын.

Таксама былі зроблены першыя крокі па лібералізацыі палітычнага рэжыму: у 1986 г. акадэмік А. Сахараў быў вернуты з ссылкі, адбыліся першыя змены ў духоўным жыцці савецкіх людзей, узмацнілася іх цікавасць да нядаўняга гістарычнага мінулага краіны.

Палітыка перабудовы. Няўдачы ў эканамічнай сферы падштурхнулі палітычнае кіраўніцтва СССР да рэфармавання палітычнага ладу краіны, што было зафіксавана ў рашэннях студзеньскага (1987 г.) Пленума ЦК КПСС. "Больш дэмакратыі! Больш сацыялізму! Галоснасць!" – становяцца галоўнымі лозунгамі перабудовы. Мэтай гэтай ліберальнай палітычнай рэформы было наданне сацыялізму "чалавечага твару".

Рэзка была аслаблена цэнзура, што прывяло да пераасэнсавання савецкай гісторыі. Публікуюцца творы, забароненыя цэнзурай: "Аповесць непагашанага месяца" Б. Пільняка, "Чавенчук", "Катлаван" А. Платонава, "Дзеці Арбата" А. Рыбакова, "Белае адзенне" В. Дудзінцава, "Зубр" Д. Граніна, "Жыццё і лёс" В. Гросмана, творы А. Салжаніцьша, І. Бродскага, В. Аксёнава, В. Максімава і інш.

Публіцыстычныя творы М. Шмялёва, О. Лаціса. I. Клямкіна, Г. Папова і іншых паказвалі недасканаласць палітычнай і эканамічнай сістэмы, прымушалі задумвацца аб прыродзе яе недахопаў, варыянтах удасканалення. Вострымі сталі тэлеперадачы, рэпертуар тэатраў і кінафільмы.

Насельніцтва СССР было ў тыя гады самай чытаючай краінай свету. Газеты і часопісы ішлі нарасхват. Публікацыі абмяркоўваліся ўсюды: дома, на працы, у транспарце, выклікалі неадназначную ацэнку.

У 1987 г. рашэннем Палітбюро ЦК КПСС была створана камісія на чале з А. Якаўлевым па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Былі рэабілітаваны Л. Каменеў, Г. Зіноўеў, А. Рыкаў, М. Бухарын, затым і Л. Троцкі, прызнаны незаконнымі рэпрэсіі супраць сялян у перыяд калектывізацыі, злачыннымі і незаконнымі – супраць народаў, які былі гвалтоўна пераселены ў гады сталінізму. Працэс дэсталінізацыі быў завершаны, што стала важнейшай заслугай перабудовы.

Пачынаючы лібералізацыю палітычнага рэжыму, улада разлічвала, што ёй удасца захаваць кантроль над грамадствам. Аднак "галоснасць і дэмакратызацыя" выліліся ў пераасэнсаванне ўсёй савецкай гісторыі, дыскрэдытацыю камуністычнай ідэі. Галоснасць перарасла ў самабічаванне, самавыкрыццё. Гістарычныя з’явы ў адпаведнасці з кан’юнктурай падаваліся згодна патрабаванню моманту. Грамадства раскалолася. Адны расцэньвалі дэмакратызацыю грамадства як антысацыялістычную кампанію, другія лічылі, што перамены вельмі марудна і не даюць вынікаў, трэція выступалі за самыя радыкальныя палітычныя і эканамічныя рэформы.

Калі рэфармаванне палітычнага ладу краіны хоць і ішло з цяжкасцю, але ішло, то ў эканоміцы сітуацыя не паляшшлася. Яна заставалася самым слабым месцам у рэформах М. Гарбачова. У чэрвені 1987 г. у гэтым напрамку быў зроблены яшчэ адзін крок: ад курсу на паскарэнне было вырашана перайсці да так званай “радыкальнай эканамічнай рэформы”. Быў прыняты закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве”, а затым яшчэ 12 пастаноў, якія склалі цэлы том пад назваю "Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай".

Рэформай прадугледжвалася: 1) замяніць існуючую сістэму планавання і перайсці да дзяржзаказу, спачатку абавязковаму, а затым добраахвотнаму, які не павінен быў ахопліваць 100 % магутнасцей прадпрыемства; 2) планавалася паступова перайсці ад размеркавання рэсурсаў па фондах і нарадах да аптовага гандлю сродкамі вытворчасці; 3) увесці дагаворныя і самастойна вызначаемыя цэны; 4)перавесці прадпрыемствы на самастойнасць, самафінансаванне, самакіраванне і самаакупнасць. Відавочна, што ў ходзе рэформы планавалася перайсці ад адміністрацыйных метадаў кіраўніцтва народнай гаспадаркай СССР да эканамічных.

Аднак гэта “радыкальная" эканамічная рэформа не прывяла да чакаемых змен у народнай гаспадарцы, якая працягвала спаўзаць да крызісу. Эканоміка па-ранейшаму арыентавалася не на спажыўца і яго патрэбы, а на валавыя паказчыкі. Працягвалася дробязная апека прадпрыемстваў з боку містэрстваў і ведамстваў, паменшыць дзяржзаказ не ўдавалася. Абмежаванне грашовай эмісіі і жорсткія ўмовы крэдытавання спалучаліся са шматмільярднымі пазыкамі і адтэрміноўкамі пагашэння раней узятых крэдытаў. Кансервацыя шматлікіх новабудоўляў, скарачэнне апарату кіравання мірна суседнічалі з новым будаўніцтвам, са стварэннем новых органаў кіравання. Нічога не атрымлівалася з аптовым гандлем (рэсурсамі і сродкамі вытворчасці, большая частка якіх па-ранейшаму размяркоўвалася па фондах і нарадах. Мэты рэформы ніяк не ператвараліся ў рэальныя справы і ў выніку патрэбная і, здаецца, нядрэнна прадуманая рэформа фактычна была сарвана. Зноў праявіўся разрыў паміж словам і справай.

У чэрвені 1988 г. кіраўнікі некаторых саюзных рэспублік былога СССР з мэтай, як тады ўяўлялася, паглыблення радыкальнай эканамічнай рэформы, яе ўдасканальвання, хутчэйшага выхаду з крызіснага становішча прапанавалі перайсці на рэспубліканскі або рэгіянальны гаспадарчы разлік. На практыцы гэтыя радыкальныя прапановы прывялі да хуткага разбурэння адзінай эканамічнай прасторы СССР. Пачаліся канфлікты паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі, калі апошнія забаранялі вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці, праводзілі ўласную цэнавую палітыку, адмаўляліся выконваць абавязацельствы па дзяржаўных дагаворах. Пачалі парушацца старыя гаспадарчыя сувязі, адзіная эканамічная прастора СССР, стаў відавочным параліч улады.

На XIX канферэнцыі КПСС у чэрвені – ліпені 1988 г.падкрэслівалася, што няўдачы ў правядзенні рэформаў звязаны з адміністрацыйна-каманднай сістэмай, кансерватызмам партапарату, бюракратызмам, якія і складалі галоўнае звяно тармажэння. На канферэнцыі было прынята рашэнне аб стварэнні “сацыялістычнай прававой дзяржавы”, у якой уся ўлада павінна належаць саветам, а вышэйшым органам улады стане з’езд народных дэпутатаў.

Першы з’езд народных дэпутатаў СССР у маі 1989 г. выклікаў вялікую грамадскую цікавасць. Вярхоўны Савет стаў пастаянна працуючым парламентам, а М. С. Гарбачоў – старшынёй Прэзідыума. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў у сакавіку 1990 г. выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і адмяніў артыкул 6 Канстытуцыі СССР, які заканадаўча замацоўваў кіруючую ролю КПСС у жыцці краіны, акрамя таго, на гэтых з’ездах быў прыняты шэраг новых законаў, у прыватнасці аб кааперацыі, індывідуальнай працоўнай дзейнасці, арэндзе і арэндных адносінах, падатках, уласнасці і інш. Гэтыя завконы паклалі пачатак фарміраванню розных форм уласнасці, радыкальнай перабудове эканамічных і сацыяльных адносін у краіне.

Тым часам становішча ў эканоміцы імкліва пагаршалася. У трэцім квартале 1988 г. пачаўся спад вытворчасці, які прыняў форму абвалу. Пачаўся глыбокі і востры эканамічны крызіс, які можна аднесці да самага працяглага ў гісторыі сусветнай гаспадаркі. Толькі за 1989 – 1991 гг. спад нацыянальнага даходу ў СССР дасягнуў 33 %, што адпавядала ўзроўню вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929 – 1933 гг. Летам 1990 г. быў аб’яўлены пераход да рынку.

Рэзка абвастрыліся нацыянальныя адносіны. У 1988 – 1990 гг. паміж Арменіяй і Азербайджанам узніклі супярэчнасці вакол Нагорнага Карабаха, якія выліліся ў працяглую вайну. У 1989 і 1990 гг. у Фергане адбыліся крывавыя сутычкі паміж узбекамі і туркамі-месхецінцамі і ў Ошскай вобласці Кіргізіі паміж карэнным і прыезджым насельніцтвам. Абвастрыліся адносіны паміж Грузіяй і Абхазіяй, якія таксама выліліся ў вайну. Цяжкая сітуацыя склалася ў Малдавіі і Прыбалтыцы ў адносінах паміж карэнным і рускамоўным насельніцтвам. Сілавыя метады рашэння міжнацыянальных адносін суправаджаліся ахвярамі насельніцтва, як гэта было ў Баку. Тбілісі, Вільнюсе, і толькі абвастралі сітуацыю, узмацнялі нацыяналістычныя настроі.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 219 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Свечение ночного неба| Эканамічнае становішча ў БССР у другой палове 80-х – першай палове 90-х гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)