Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Іх зброя вострая з двух бакоў

Пасля смерці братоў Кія, Шчока і Харыва пачалі крыўдзіць палян драўляне, а таксама іншыя навакольныя людзі. Потым прыйшлі на лясныя горы хазары (хазары жылі ў стэпе паміж Волгай і Донам, паміж Каспійскім і Азоўскім морамі, галоўны горад іх быў Саркел) і кажуць: «Плаціце нам даніну».

Параіліся паляне і далі ім ад кожнага дыма (ад кожнай хаты) па мячы. Вярнуліся хазары, расказваюць князю свайму і старэйшым: «Новую даніну мы знайшлі».

Пытаюцца ў іх: «Адкуль даніна?»

«З гораў лясных, што над Дняпром-ракою».

Пытаюцца далей князь і старэйшыны: «А што вам далі?»

Паказалі ім прынесеныя мячы. Сказалі тады мудрацы хазарскія: «Не добры знак гэта, княжа! Мы ўзялі даніну шаблямі з аднаго боку вострымі, а іх зброя, што мячамі завецца, вострая з двух бакоў. Будуць паляне браць даніну і з нас, і з іншых краін».

Так і збылося: спачатку яны ўладарылі, а цяпер над імі ўладараць. Сядзяць хазары пад князямі рускімі і па сённяшні дзень.

Адсюль пачнём і будзем ставіць гады

У год 6360 (852).

Пачаў царстваваць Міхаіл (візантыйскі імператар, у сапраўднасці ўладарыў з 842 г.), і стала зямля называцца Рускаю. А гэта вядома таму, што пры тым цару, як пішацца ў летапісанні грэцкім, прыходзіла русь на Царград.

Вось адсюль пачнём і будзем ставіць гады.

І паўстаў род на род

 

У год 6367 (859).

Варагі (варагамі на Русі называліся скандынаўскія купцы і воіны) з-за мора бралі даніну з чудзі, славян, меры і з усіх крывічоў. А хазары бралі з палян, севяран і вяцічаў па срэбнай манеце і вавёрцы ад дыма.

У год 6370 (862).

Прагналі варагаў за мора, не далі ім даніну. Сталі самі над сабой уладарыць. I не было праўды, паўстаў род на род. Разгарэлася міжусобіца, пайшлі ваяваць адны на адных. I сказалі тады: «Пашукаем сабе князя, каб уладарыў над намі і судзіў па праўдзе».

Пайшлі за мора да варагаў. Тыя варагі называліся руссю, а другія — свеямі, яшчэ адны — нарманамі і англамі, а іншыя — готамі; вось так і гэтыя называліся. Сказалі ім чудзь, славяне, крывічы і весь: «Зямля наша вялікая і багатая, а парадку няма. Прыйдзіце княжыць і ўладарыць над намі».

I згадзіліся тры браты са сваімі родамі. Узялі з сабою ўсю русь і прыйшлі. Старэйшы — Рурык — сеў у Ноўгарадзе. Другі — Сінявус — на Белавозеры. А трэці — Трувар — у Ізборску. Ад гэтых варагаў і назвалася Руская зямля. Ноўгарадцы — з варажскага роду, а даўней былі славянамі. Праз два гады памерлі Сінявус і Трувар. Пачаў Рурык раздаваць сваім людзям гарады: таму — Полацк, таму — Растоў, а таму — Белавозера. Сядзяць па гарадах прышлыя варагі. А першыя насельнікі ў Ноўгарадзе былі славяне, у Полацку — крывічы, у Растове — меры, у Белавозеры — весь, у Мураме — мурамы. I над усімі ўладарыў Рурык.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Заззяе тут божая ласка — узнікне горад вялікі| Аповесць пра Усяслава Полацкага

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)