Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Падрыхтоўка да дадзенай тэмы патрабуе пільнага аналізу сітуа- цыі

Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Агульная методыка правядзення практычных заняткаў | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады
  7. Метадычныя парады

Падрыхтоўка да дадзенай тэмы патрабуе пільнага аналізу сітуа- цыі, у якой апынулася Рэч Паспалітая ў XVIII ст. Вы павінны ўважліва разгледзець як унутраныя, так і знешнія прычыны за- няпаду гэтай калісьці ўплывовай еўрапейскай дзяржавы. У сувязі з гэтым, звярніце ўвагу на сацыяльна-палітычны лад Рэчы Па- спалітай. чаму гісторыкі часам называюць яго “шляхецкай анар- хіяй”? Паспрабуйце параўнаць дзяржаўную сістэму кіраўніцтва Рэчы Паспалітай з тагачаснымі дзяржаўнымі сістэмамі іншых краін, у першую чаргу Расіі, Прусіі і Аўстрыі. чаму асаблівае становішча шляхты замаруджвала развіццё дзяржавы? Адказы на гэтыя пытанні дазволяць вам зразумець прычыны, па якіх Рэч Паспалітая пасля войнаў XVII – пачатку XVIII ст. трапіла ў па- літычную залежнасць ад суседніх дзяржаў і з вялікай цяжкасцю здолела аднавіць сваю эканоміку. Уважліва прасачыце за ходам падзей пасля выбрання каралём станіслава-Аўгуста Панятоўска- га (1764). якія рэформы былі праведзены? якія мэты яны праду- гледжвалі і якія вынікі мелі? што паслужыла галоўнай прычынай узбуджэння дысідэнтцкага пытання (прааналізуйце яго сутнасць), арганізацыі Торуньскай, слуцкай і Барскай канфедэрацый? якія дзяржавы прынялі ўдзел у першым падзеле Рэчы Паспалітай і чаму? як першы падзел адбіўся на лёсе беларускіх зямель?

Пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай была зроблена спроба правядзення шэрагу рэформаў. Гэтым пытанням пры- свечана дзейнасць чатырохгадовага сойма. Кульмінацыяй спро- баў палітычнай эліты Рэчы Паспалітай умацаваць палітычны лад краіны становіцца прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Вам трэ- ба вызначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі дадзенага акта (ліквідацыя аўтаноміі ВКЛ, захаванне адзінай дзяржаўнай рэлігіі – каталіцызму, адзінай дзяржаўнай мовы – польскай, прыгонна- га права і г.д.), а адсюль – і розныя пазіцыі насельніцтва Рэчы Паспалітай адносна дадзенай канстытуцыі. Вызначце сутнасць прэтэнзій Тарговіцкай канфедэрацыі. Параўнайце Канстытуцыі 1791 і 1793 гг. Раскажыце аб умовах другога падзелу.

Пры разглядзе апошняга пытання трэба вылучыць галоўныя мэты паўстання 1794 г. і прычыны яго паражэння. зрабіце вывад аб выніках далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.



Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 69 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)