Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

Лянцэвiч, В.М. | УДК 947.6 | АД АўТАРА | ПРАДМОВА | Мэта курса | Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі | ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ | ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (1921–1939). ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20–30-я гг. ХХ ст. | СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ | Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі |


Читайте также:
  1. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  2. VII. Чалавек i грамадства
  3. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  4. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  5. алезны век на тэрыторыі Беларусі.
  6. алітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
  7. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.

План:

1. Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства.

2. засяленне тэрыторыі Беларусі.

3. Развіццё вытворчых тэхналогій у эпоху першабытнага гра- мадства. Асаблівасці эвалюцыі грамадства.

4. Рассяленне славян. Праблема этнагенезу беларусаў.

 

Вызначальныя паняцці: антрапагенез, сацыягенез, этна- генез, каменны век, палеаліт, мезаліт, неаліт, энеаліт, жалез- ны век, археалагічная культура, праабшчына, сваяцкая абшчына, суседская абшчына, племя, прысвойваючая гаспадарка, вытвор- чая гаспадарка, асіміляцыя, фіна-угры, індаеўрапейцы, балты, славяне, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, паганства (язычніцтва), капішча, курган.

 

1. Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамад- ства. Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статка, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказ- чыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады працы. на гэтай падставе перыядыза- цыя гісторыі першабытнага грамадства выглядае наступным чы- нам: каменны век (да канца ІІІ – пач. ІІ тыс. да н. э.), век медзі і бронзы (пач. ІІ тыс. – VIII–VII стст. да н. э.) і жалезны век (VIII– VII стст. да н. э. – V ст. н. э.). У сваю чаргу каменны век падзя- ляюць на палеаліт (старажытнакаменны – да адступлення ле- давіка), мезаліт (сярэднякаменны – Іх–V тыс. да н. э.) і неаліт (V – пач. ІІ тыс. да н.э.).


2. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Прынята лічыць, што пер- шае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 – 40 тыс. гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца перш за ўсё тым, што ў ста- ражытнасці беларускія землі былі заняты ледавіком. Ледавіко- вая эпоха пачалася каля 500 тыс. гадоў таму назад і скончыла- ся толькі ў Іх тысячагоддзі да н. э. Пры гэтым ледавік не знахо- дзіўся на адным месцы; ён рухаўся ў залежнасці ад змены клі- мату з поўначы на поўдзень і наадварот. У адносінах да Белару- сі вучоныя вылучаюць наступныя найбольш моцныя зледзянен- ні: бярэзінскае (500–350 тыс. гадоў назад), дняпроўскае (300–110 тыс. гадоў назад) і паазерскае (90–83 тыс. гадоў назад). Археола- гамі былі знойдзены прылады працы (востраканечнікі, скрэблы, рубілы) найстаражытнейшых людзей на поўдні Беларусі каля вёсак Клеявічы і Абідавічы; даціруюцца яны перыядам каля 40 тыс. гадоў назад. Дакладна вядома, што на беларускія землі пранікае чалавек сучаснага фізічнага тыпу (каля 40–10 тыс. гадоў назад). Менавіта homo sapiens належаць стаянкі ля вёсак Юравічы (больш за 26 тыс. гадоў назад) і Бердыж (больш за 23 тыс. гадоў назад), што на Гомельшчыне.

3. Развіццё вытворчых тэхналогій у эпоху першабытнага грамадства. Асаблівасці эвалюцыі грамадства. Асноўнымі ў эпоху позняга палеаліту былі заняткі, якія адносяцца да прысвой- ваючай гаспадаркі. У гэты перыяд узнікае ранняя сваяцкая абшчы- на з параўнальным размеркаваннем прадуктаў збіральніцтва, ры- балоўства і палявання. Паселішчы тагачасных людзей уяўлялі сабой часовыя стаянкі.

Толькі ў мезаліце тэрыторыя Беларусі была заселена поўна- сцю. Першыя паселішчы з наземных і паўзямлянкавых жытлаў будаваліся ў асноўным на берагах рэк і азёр. У кожным жытле мясцілася адна сям’я. жыхары аднаго паселішча складалі сва- яцкую абшчыну, якая была часткай буйнейшага аб’яднання – племені. Людзі таго часу карысталіся лукам і стрэламі, нажамі з крамянёвых пласцін, з’явілася каменная сякера з драўлянай руч- кай. на змену загонным спосабам палявання, аблавам прыйшлі індывідуальныя метады. Пачалі выкарыстоўвацца новыя пры-


стасаванні для рыбнай лоўлі (кручкі, сеткі). У мезаліце з’явілася першая свойская жывёла – сабака.

У неаліце пачалі актыўна выкарыстоўваць каменныя прылады працы, апрацаваныя новымі спосабамі – шліфоўкай, свідраван- нем, піленнем. У гэтую эпоху пачынаецца выраб ляпнога кера- мічнага посуду, з’яўляецца прадзенне і ткацтва, а таксама новыя віды заняткаў, якія прадстаўляюць вытворчыя формы гаспадар- кі, – земляробства і жывёлагадоўля. Праўда, апошнія сустрака- юцца ў гэты перыяд толькі на поўдні Беларусі. Менавіта эпо- хай новага каменнага веку датуюцца ўнікальныя Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты, што ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, адзіныя ва ўсёй Усходняй еўропе. Побач з шахтавымі распрацоўкамі размяшчаліся майстэрні, дзе вырабляліся сякеры і іншыя прылады працы. затым шляхам абмену яны распаўсю- джваліся па паўночна-заходніх рэгіёнах Беларусі. на поўначы Беларусі на працягу ўсяго неалітычнага перыяду пераважалі за- няткі прысвойваючай гаспадаркі. Тут адсутнічалі ўласныя крэм- невыя радовішчы, таму шырока распаўсюджваліся такія матэрыя- лы для вырабу прылад працы і ўпрыгожванняў, як костка і рог.

найбольш старажытныя назвы азёр, рэк і паселішчаў, што на поўначы Беларусі, сведчаць пра тое, што першымі людзьмі, чыё этнічнае паходжанне можна вызначыць дакладна, былі фіна- моўныя плямёны. Але ў канцы ІІІ тыс. да н. э. яны былі выціснуты так званымі пратабалтамі, з прыходам якіх на беларускіх землях пачаўся век медзі і бронзы. Менавіта гэтыя папярэднікі балцкіх народаў, якія фарміруюцца на працягу І тыс. да н.э., пачынаюць на нашых землях так званы індаеўрапейскі перыяд.

Медзь і волава, з якіх вырабляецца бронза, не здабываліся на Беларусі. Іх завозілі з-за мяжы, пераважна са скандынавіі, Прыкарпацця і Каўказа. Па гэтай прычыне металічныя вырабы заставаліся рэдкімі, гэта былі ў асноўным упрыгожванні, але сус- тракаліся і сякеры, далоты, наканечнікі для дзідаў, шылы і на- ват мячы. Асноўная маса прылад працы, як і раней, вырабляла- ся з камня. Праўда, тэхніка яго апрацоўкі значна ўдасканальва- лася. У прыватнасці, быў вынайдзены свідравальны станок, які шырока прымяняўся для высвідроўвання адтулін для рукаятак.


Прылады працы, зброя і посуд пакрываліся арнаментам. Мена- віта на працягу эпохі медзі і бронзы жывёлагадоўля і земляроб- ства (пераважна ў лядна-агнявой форме) становяцца асноўнымі заняткамі насельніцтва. з’яўляецца маёмасная няроўнасць, а разам з ёй – і пашырэнне міжплемянных узброеных сутычак. сведчан- нем гэтага сталі знаходкі археолагамі ваеннай зброі – мячоў, ба- явых сякер, наканечнікаў стрэл з шыпамі.

У VIII–VII стст. да н.э. мясцовыя жыхары навучыліся выплаўляць жалеза з балотнай і лугавой руды. У адрозненне ад медзі і бронзы, гэтая сыравіна была мясцовай, а выплаўка руды ў спецыяльных прыстасаваннях – домніцах – уяўляла сабой да- волі просты тэхналагічны працэс. Таму жалеза ў хуткім часе вы- цесніла камень. Выкарыстанне жалезных прылад працы і зброі кардынальна змяніла чалавечы побыт. на змену сваяцкай абшчы- не прыходзіць суседская. Актыўна развіваецца натуральны аб- мен з іншымі рэгіёнамі. з удасканальваннем вытворчай гаспа- даркі (пахатнае земляробства, новыя прылады працы) адзнача- ецца рост маёмаснай дыферэнцыяцыі, выдзяленне абшчыннай эліты. Войны і ваенныя набегі сталі звычайнай справай. Таму па- селішчы пачалі ўмацоўвацца драўлянымі сценамі, пазней – зем- лянымі валамі і шырокімі рвамі, ператвараючыся ў гарадзішчы.

4. Рассяленне славян. Праблема этнагенезу беларусаў. У VI ст. да н. э. ўпершыню з’яўляюцца пісьмовыя дадзеныя пра тагачасных жыхароў беларускіх зямель. Іх пакінуў старажыт- нагрэчаскі аўтар Герадот. Падчас працы над сваім творам “Гісторыя” ён наведаў краіну качавога народа скіфаў у Паўноч- ным Прычарнамор’і, дзе збіраў звесткі аб барацьбе скіфаў з пер- сідскім царом Дарыем. Разам з тым, ён пакінуў нататкі пра іншыя народы Усходняй еўропы, у тым ліку пра неўраў, якія, на дум- ку сучасных даследчыкаў, жылі на тэрыторыі сучаснай Белару- сі. Герадот пісаў: “У неўраў звычаі скіфскія. за адно пакаленне да паходу Дарыя ім прыйшлося пакінуць сваю краіну з-за змеяў. Таму што не толькі іх асабістая зямля нарадзіла шмат змеяў, але яшчэ больш іх напала з пустыні знутры краіны. Вось чаму неўры былі вымушаны пакінуць сваю зямлю і пасяліцца сярод будзінаў. Гэтыя людзі, магчыма, чараўнікі. Бо скіфы і эліны, якія жывуць


сярод апошніх, сцвярджаюць, што кожны неўр штогод на нека- лькі дзён ператвараецца ў ваўка, а потым зноў прымае чалаве- чае аблічча. Мяне гэтыя байкі, канешне, не могуць упэўніць; тым не менш пра тое кажуць і нават клятвенна сцвярджаюць гэта”.

як бачым, звесткі Герадота выглядаюць загадкава і нават фан- тастычна. Аднак і ў іх можна знайсці рацыянальнае зерне. яшчэ на пачатку хх ст. на Беларусі былі распаўсюджаны культ хатніх вужоў, казкі і легенды пра вогненных змеяў і пярэваратняў-ваўка- лакаў. Такім чынам, мы можам прасачыць пэўную сувязь паміж культурай старажытных насельнікаў Беларусі і іх паслядоўнікаў. найбольш старажытныя пісьмовыя згадкі аб славянах (вендах) датуюцца І–ІІ ст. н.э. У канцы V – пачатку VI ст. н.э., калі пачы- наецца рассяленне славян з Вісла-одэрскага міжрэчча, іншыя на- роды называюць іх антамі, склавенамі. на беларускія землі яны трапляюць з тэрыторыі Паўночнай Украіны ў VI–VII стст. н.э. Іх рассяленне стала вынікам апошняга этапа так званага “вяліка- га перасялення народаў”. Прычынамі перасялення маглі быць перанаселенасць месцаў першаснага пасялення, а таксама вае- нныя сутыкненні з іншымі плямёнамі і народамі. Да IX ст. сла- вянскія плямёны занялі большую частку тэрыторыі Беларусі. То- лькі на паўночным захадзе захаваліся балцкія плямёны літвы, латгалаў, яцвягаў і інш. Той факт, што многія знойдзеныя архео- лагамі балцкія паселішчы VI–VIII стст. былі спалены, сведчыць пра тое, што славяне прыйшлі на беларускія землі як заваёўнікі. У раёнах свайго рассялення славяне часткова выціснулі бал-

таў, часткова знішчылі, астатнія рэшткі былі асіміляваны. Адной з формаў асіміляцыі з’яўляліся шлюбы паміж славянамі-мужчы- намі і захопленымі ў палон балцкімі жанчынамі. Менавіта жан- чыны займаліся выхаваннем дзяцей і перадавалі ім у спадчыну рэшткі сваёй традыцыйнай культуры. Гэты працэс працягваўся даволі доўгі перыяд, асабліва на поўначы Беларусі. Такім чы- нам, балцкая культура таксама ўвайшла ў паўсядзённае жыццё мясцовых славян.

як і балты, славяне адносяцца да індаеўрапейскай моўнай групы, да індаеўрапейскага антрапалагічнага тыпу. Гэтую гру- пу народаў называюць таксама арыямі. У еўропе яны паўплыва-


лі на фарміраванне германцаў, балтаў, славян. славяне, падоб- на іх папярэднікам, жылі ў вялікіх сем’ях. сем’і складалі свая- цкую абшчыну (род). Род распараджаўся зямлёй вакол паселіш- ча і большасцю прыладаў працы. Абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Але меліся і значна большыя аб’яднанні – саюзы пля- мён. “Аповесць мінулых гадоў”, першы летапісны звод усходніх славян, складзена ў 20-я гг. хІІ ст., успамінае да дваццаці падоб- ных аб’яднанняў на тэрыторыі Усходнееўрапейскай раўніны. з іх да тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць адносіны саюзы пля- мён крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Крывічы (палачане) нася- лялі басейн заходняй Дзвіны і верхняга Падняпроўя, радзімічы – Пасожжа, а дрыгавічы – Палессе і цэнтральную частку Белару- сі. на базе гэтых племянных аб’яднанняў і ўтварыліся пазней першыя на беларускіх землях дзяржаўныя ўтварэнні, якiя ў ле- тапісах называюцца “княжэннямі”.

Рэлігія славян гэтага перыяду ўяўляла сабой язычніцтва (па- ганства, політэізм) – рэлігійныя вераванні, абрады і святы, выпра- цаваныя на працягу стагоддзяў да з’яўлення монатэізму – веры ў адзінага Бога. сярод багоў славянскага пантэона пераважалі звязаныя з земляробствам і жывёлагадоўляй Пярун, Дажджбог, хорс, Вялес, стрыбог, цёця, ярыла, Купала, жыцень; увасаблен- ні “культу продкаў” – Род і Рожаніца, а таксама шматлікія духі (вадзянік, дамавік, лесавік, багнік і г.д.). Важнае месца ў паселі- шчах усходніх славян займалі язычніцкія свяцілішчы – капішчы, у якіх праходзілі рэлігійныя абрады, памінальныя трызны, пры- носіліся ахвяры (нават чалавечыя). Усе сферы чалавечага жыцця закранала язычніцкая магія. Пры пахаванні быў распаўсюджаны абрад трупаспальвання. святы і абрады пераважна звязваліся з цыклам земляробчых работ.

 

Пытанні для самакантролю: 1. якую ролю ў рассялен- ні людзей на тэрыторыі Беларусі адыграў ледавіковы перыяд?

2. Па якіх прыкметах вучоныя праводзяць перыядызацыю пер- шабытнай эпохі? 3. якія змены ў грамадстве адбыліся з надыхо- дам жалезнага веку? 4. якія агульныя рысы мелі балцкія і сла- вянскія перасяленцы? 5. Вызначце асаблівасці рэлігійных вера- ванняў усходніх славян.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 759 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА| Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)