Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Свобода, межы свободы, годнасць чалавека

РАЗДЗЕЛ 3 | РАЗДЗЕЛ 4 | РАЗДЗЕЛ 5 | РАЗДЗЕЛ 6 | Коммунистическая партия Белоруссии (КПБ) | I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) |


Читайте также:
  1. Глава 17. Преступления против свободы, чести и достоинства личности
  2. Закон ясности: сначала — свобода, потом — служение
  3. Замысел Бога для России - это Община Святого Духа, основанная на принципах Божественности, Божественной свободы, демократии и заботы о каждом общиннике.
  4. Нельзя давать детям много свободы, если вы при этом не умеете добиваться, чтобы они вели себя как следует.
  5. онятие и виды преступлений против свободы, чести и
  6. Преступления против свободы, чести и достоинства
  7. роще, легче, быстрее, эффективнее, интереснее, радостнее – таков Путь новых энергий, энергий Любви, Свободы, Просветленья. И это – Путь Души, Путь Сердца, открытого для Мира!

Свабода — асноўнае паняцце дэмакратычнага грамадства. Чалавек — свабодны, бо мае свабодную волю. Гэта значыць, што чалавек мае выбар паміж дабром і злом. Чалавек абмяжоувае сваю бескантрольную, стыхійную прыродную свабоду, ствараючы новую чалавечую рэальнасць — культуру, якая рэалізуецца ў сацыяльным грамадстве. Але як разумная, культурная і маральная істота чалавек разумее, што свабода іншых абумоўлівае і адначасна абмяжоўвае яго асабістую свабоду. Таму свабода ў грамадстве ўключае ў сябе як правы, так і абавязкі.

Дзяржава павінна праз сістэму права забяспечыць грамадзяніну неабходную сферу свабоды. Адной з задачаў палітычнай дзейнасці з’яўляецца стварэнне палітычных і матэрыяльных умоваў для свабоды.

У кожнага чалавека павінны быць роўныя магчымасці для рэалізацыі сваіх здольнасцяў. Гэта азначае стварэнне роўнага права на працу, прыватную ініцыятыву і творчасць, а таксама роўных умоваў для атрымання адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.

Сферу асабістай свабоды павышае прыватная ўласнасць. Дзяржава павінна спрыяць павелічэнню колькасці ўласнікаў у грамадстве.

Усталяванне свабоды патрабуе здзяйснення прынцыпу падмяняльнасці (субсыдыярнасці). Дзяржава не павінна браць на сябе тое, што па сіле адной асобе ці малой супольнасці. Так развіваецца ініцыятыва і павышаецца адказнасць грамадзян за свае ўчынкі.

Свабода рэалізуецца праз калектыўную і індывідуальную адказнасць у практычным жыцці. Грамадзянін, пакліканы ўсвядоміць і практыкаваць прынцыпы свабоды і ў прыватнай, і ў грамадскай, і ў дзяржаўнай сферы, у сям’і і працоўных дачыненнях, не мусіць задавальняцца роляю ўтрыманца ці звычайнага атрымальніка дзяржаўных ільготаў; ён павінен прымаць на сябе ўласную долю адказнасці, каб не стаць ізноў ахвяраю таталітарнае сістэмы.

Свабода не можа дапускаць распаношанасці чалавечых заганаў (да чаго прывёў ідэалагічны рэлятывізм заходняга лібералізму). Свабода — гэта стварэнне ўмоў для нармальнага існавання. Свабода не павінна стацца прыладаю для разбурэння, разбэшчвання і распаду грамадства. Свабода — ёсць норма ў Сусвеце, якая праз абмежаванне ненармальнага прадугледжвае росквіт стваральнай чалавечай дзейнасці.

Свабода, асэнсаваная як норма (гэтак жа, як і культура), стварае новую рэальнасць сацыяльнага існавання чалавека — дэмакратычнае грамадства.

Прынцып свабоды як нормы спрыяе развіццю чалавечай асобы, годнасці чалавека, сям’і і грамадства. Валоданне свабодай патрабуе ад чалавека гатоўнасці абараняць яе ад пагрозаў звонку і ўнутры. Свабодныя грамадзяне не могуць капітуляваць перад ворагамі і разбуральнікамі свабоды. Партыя БНФ прытрымліваецца прынцыпу абароназдольнай дэмакратыі, угрунтаванайнаволі грамадзянаў, моцы дзяржавы і нормах права.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 192 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Беларуская зямля| Вяршэнства агульнага дабра

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)