Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

РАЗДЗЕЛ 1

СОЦИАЛЬНАЯ РЫНОЧНАЯ ЭКОНОМИКА | НАУКА, НАУЧНО-ТЕХНИЧЕСКИЙ ПРОГРЕСС И ОБЩЕСТВО | СОЦИАЛЬНОЕ ГОСУДАРСТВО | ЗА ВЫЖИВАНИЕ И ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБНОВЛЕНИЕ | ОХРАНА ЗДОРОВЬЯ, ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ | СЕМЬЯ. ЖЕНЩИНЫ И МУЖЧИНЫ. СОЛИДАРНОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ | ОБРАЗОВАНИЕ, ВОСПИТАНИЕ, КУЛЬТУРА | БЕЛАРУСЬ В ЕВРОПЕ И МИРЕ | Белорусская социально-спортивная партия (БССП) | В ОБЛАСТИ ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКИ |


Читайте также:
  1. ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА
  2. РАЗДЗЕЛ 2
  3. РАЗДЗЕЛ 3
  4. РАЗДЗЕЛ 4
  5. РАЗДЗЕЛ 5
  6. РАЗДЗЕЛ 6

ФАРМІРАВАННЕ ЭКАЛАГІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ

Вопыт продкаў і сучасныя тэхналогіі

Экалагічнае становішча ў краіне, дынаміка яго развіцця залежаць у першую чаргу ад накіраванасці мыслення людзей, ад таго, якія каштоўнасці лічацца галоўнымі, бо практычна любое вынаходніцтва, любое навуковае адкрыццё можна скарыстаць як на карысць прыродзе, так і ў адваротным накірунку. Памкненні людзей у сваю чаргу вызначаюцца не асобнымі адозвамі ці раздзеламі ў падручніках, а агульным станам пануючай у грамадстве культуры.

Апошнія дзесяцігоддзі ў нашай краіне яна вызначалася высокай мілітарызаванасцю, тэхнакратызмам і эгацэнтрызмам, што непазбежна вядзе да разбурэння экалагічных сістэм і марнатраўства натуральных рэсурсаў. Ва ўмовах рэсурснага дэфіцыту і глабальнага экалагічнага крызісу такая культурная накіраванасць можа прывесці да фізічнага знікнення насельніцтва Беларусі. Шанц на будучыню нам можа даць толькі энергічны пераход да культуры ашчадных адносін да прыроды, экалагічна збалансаванага развіцця. Аднак выдатна вядома, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва за тэрмін нават у некалькі стагоддзяў ніколі не атрымлівалася стварыць нейкую штучную культуру. Таму магчыма толькі аднаўленне ўжо існуючай культуры збалансаваных адносін да навакольнага асяроддзя.

Для беларусаў выхад з экалагічнага крызісу можа быць забяспечаны галоўным чынам на падставе аднаўлення і развіцця нацыянальнай культуры і нацыянальнага вопыту ашчаднага прыродакарыстання, таму што:

• этнасы, з якіх склалася беларуская нацыя, за многія стагоддзі стварылі культуру ашчаднасці да прыродных багаццяў і вытокаў працы людзей, збалансаваных адносін да навакольнага асяроддзя;

• на працягу апошніх трох вякоў старажытная культура атрымала вельмі грунтоўнае адлюстраванне ў сучасных па форме творах літаратуры, музыкі, мастацтва;

• элементы гэтай культуры і зараз шырока распаўсюджаны ў народзе, але не займаюць пануючага становішча.

Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні паказалі, што на беларускім Палессі жывуць нашчадкі тых, хто прыйшоў сюды прыкладна дзве з паловай тысячы год таму. Крыху пазней была заселена і паўночная частка рэспублікі. Магчыма, гэтыя плямёны ўжо мелі культуру ашчадных адносін да прыроды.

Навукоўцы не знаходзяць нават прыкмет экалагічных праблем, якія былі б вынікам дзейнасці мясцовага насельніцтва.

У народнай традыцыі ўсе журавінныя балоты, дубровы і бары фактычна былі аб’яўлены заказнікамі, бо там была гранічна абмежавана ўсялякая гаспадарчая дзейнасць. Яшчэ і сёння ў самых аддаленых беларускіх вёсках мясцовае насельніцтва ўваходзіць на журавінныя імшары не больш чым на працягу аднаго месяця за год і пры гэтым стараецца двойчы не хадзіць па аднаму і таму ж месцу, каб захаваць раслінны пакроў. У сельскай мясцовасці і зараз распаўсюджаны звычай выціраць пасля ежы талерку хлебам, а потым яго есці.

Аднак супрацьстаянне імперый, Напалеонаускія і Пятроўскія паходы, дзве сусветныя вайны, супрацьстаянне звышдзяржаў нанеслі вялікія страты прыродзе і культуры нашай краіны. Нацыянальныя традыцыі, прадметы дэкаратыўна-прыкладной творчасці практычна зніклі з паўсядзённага жыцця і захаваліся толькі ў музеях і бібліятэках. У грамадстве сфарміравалася вялікая праслойка людзей, якія мысляць ў асноўным катэгорыямі імперыялізму, тэхнакратызму і эгацэнтрызму. Гэты стыль мыслення падтрымліваецца рэкламай і нізкаякаснай аудыа- і відэапрадукцыяй, што хлынула да нас са ўсяго свету. Традыцыйная культура ўжо не ў стане адыгрываць ролю імуннага бар’ера ад пранікнення разбуральных культаў. Мы апынуліся ў становішчы інтэлектуальнага і духоўнага спаду. Лекі ад яго знайсці цяжка, але магчыма. Падобнае перамагаюць падобным.

Неабходнай умовай нацыяльна-культурнага адраджэння з’яўляецца выкарыстанне самых сучасных інфармацыйных тэхналогій. З другога боку, дасканалая шматвяковая культура надзейна абараняе нацыю ад празмернага захаплення новымі тэхнічнымі прапановамі.

Асобныя накірункі дзейнасці па нацыянальнаму адраджэнню могуць быць размешчаны ў наступнай паслядоўнасці па першачарговасці ажыццяўлення:

1) перавод усіх літаратурных, фальклорных, мастацкіх і іншых матэрыялаў на электронныя носьбіты і іх каталагізацыя ў адпаведнасці з узроўнем складанасці ўспрыняцця і па іншых сістэмах у залежнасці ад запатрабаванняў карыстальнікаў;

2) шырокае выкарыстанне такіх матэрыялаў у масс-мэдыа і шоў-бізнесе;

3) планамернае папаўненне школьных падручнікаў скарбамі і сучаснымі дасягненнямі беларускай культуры, выкарыстанне сучасных тэхналогій экалагічнага выхавання;

4) падтрымка праектаў адраджэння нацыянальных традыцый і тэхналогій;

5) даследаванне цікавасці розных слаёў насельніцтва да нацыянальнай і рэгіянальных традыцый;

6) аднаўленне і будаўніцтва буйных аб’ектаў культуры і цэнтраў экалагічнага выхавання, правядзенне на іх базе масавых святаў;

7) экспертыза на адпаведнасць традыцыям уводзімых у аб’екты і святы сучасных элементаў;

8) Увядзенне нацыянальнага аздаблення ў тавары і паслугі, што трапляюць на рынак;

9) умацаванне заканадаўчай падтрымкі развіццю нацыянальнай і рэгіянальных культур.

Дзейнасць у кожным з гэтых накірункаў як асобных актывістаў, так і гарадскіх суполак заўжды вядзе да станоўчага выніку. Партыя выкарыстоўвае ўсе свае наяўныя магчымасці для падтрымкі такіх ініцыятыў.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 107 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
СТРУКТУРА ПРАГРАМЫ| РАЗДЗЕЛ 2

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)