Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

П.Панчанка: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю).

Паэзія другой паловы 1950-х – 1960-х гг.: характэрныя прыкметы і асабл-ці, найбольш значныя прадстаўнікі. | Проза другой паловы 1950-х – 1960-х гг.: характ-ыя прыкметы і асаблівасці, найбольш значныя прадстаўнікі. | М.Танк: бяграфія, агляд творч.набыткаў, вызначальныя рысы індыв.маст.почырку(стылю). | Літаратурная крытыка М.Танка | Філасафізм лірыкі М.Танка другой паловы 1960-х-1990-х гг. | Праблемнае кола і маст.адметнасці пасляваен.лірыкі П. Панчанкі. | А.Куляшоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю). | Сярэдняя эпічная форма ў тв-сці Я.Брыля: агляд і агульная хар-ка. | Асн.тэмы, матывы і вобразы даваен.лірыкі А.Куляшова | Паэмы А.Куляшова 1940-1950-х гг. |


Читайте также:
  1. А. Макаёнак: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індыв.маст.стылю.
  2. А.Куляшоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю).
  3. Вот Вам, читатель, наглядный пример, с помощью которого левиты с детства учат евреев быть в отношениях с другими людьми проходимцами, жуликами и мошенниками.
  4. Да что они такого вам сделали? — оторопел Верес. Вождь выставил вперед лапы и начал по пунктам загибать пальцы. Для наглядности — сразу по два.
  5. Доказательство факта собственного существования как наглядное подтверждение наличия свободы выбора
  6. ержветнагляд уповноважений заявити...
  7. ИЗУЧЕНИЕ ОСОБЕННОСТЕЙ НАГЛЯДНО-ДЕЙСТВЕННОГО МЫШЛЕНИЯ ПРИ РЕШЕНИИ ЗАДАЧ СЛОЖЕНИЯ ФИГУР ИЗ СПИЧЕК

Пімен Емяльянавіч Панчанка – нар. паэт Беларусі(1973). Лаўрэат Літар.прэміі імя Я.Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзярж.прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кн.вершаў «Пры святле маланак», Дзярж.прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

Нар.Пімен Панчанка (Пімен Емяльянавіч Панчанка) 23 жніўня 1917 г. у г.Рэвелі (цяпер Талін) у бел.сям'і, якая апынулася тут напярэдадні першай сусв.вайны ў пошуках заробку. Бацька і маці паэта — беззямельныя сяляне з Міншчыны — вярнуліся ў Беларусь толькі ў 1921 г., У Бягомлі прайшлі дзіц.і раннія юнац.гады паэта. Вучыўся завочна на філалаг.фак-це Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вер аснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстр-не рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце род. зямлі, заваёвы сацыялізма. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, піс-к у армейскіх і франтавых газетах. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. У 1944 г. у Іране быў створаны П.Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савец.паэзіі стаў верш П.Панчанкі «Сінія касачы». Ваен. уражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у час.«Вожык», пазней перайшоў у газету «ЛіМ».

У пасляваеннай паэзіі П.Панчанкі часцей гучаць грамадзян.матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літ.прэміяй імя Я.Купалы. З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза піс-каў БССР. Прыкметнай з'явай у літ. жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П.Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва.

У вершах П.П.спалучаецца лірызм з публіцыстыч.напалам. Паэт актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на бел.мову творы А. Міцкевіча, Я. Райніса, Ф.Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзярж. прэмія СССР.

Другая палова 80-х — пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых бел.піс-каў і падзеі літ.жыцця. Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для бел.л-ры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстр-ся багатая гама чал.пачуццяў.

Памер П.П. 2 красавіка 1995г. Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 658 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лірыка П.Панчанкі: этапы эвалюцыі лір.героя, найбольш характ. матывы і вобразы на кожным з этапаў; жанр.і стылёвая адметнасці лірыкі.| Давераснёўскія паэмы М. Танка.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)