Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.

Читайте также:
  1. Асаблівасці нацыянальна-моўнай палітыкі ў 30-х гадах XX стагоддзя
  2. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.
  3. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
  4. БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ
  5. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ
  6. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання

Пры параýнанні адпаведных словазлучэнняý беларускай і рускай моý, словы ý якіх звязаны з дапасаваннем і кіраваннем, выразна праяýляецца нацыянальная спецыфіка беларускай мовы.

Ў беларускай мове лічэбнікі два (дзве) абодва (абедзве), тры, чатыры звязщваюцца з назоýнікам дапававаннем, а назоýнік мае форму множнага ліку: два алоýкі, тры яблыкі, абодва браты. У рускай мове ý такіх словазлучэннях словы звязваюцца кіраваннем, а назоýнікі пры лічэбніках маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: два карандаша, три яблока, оба брата.

Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачаць, дараваць звязываюцца з назоýнікамі ці займеннікамі кіраваннем, і гэтыя залежныя словы маюць форму давальнага склону: дзякаваць настаýніку, выбачаць брату. У рускай мове пры такіх дзеясловах залежныя словы маюць форму вінавальнага склону: благодарить учителя, простить брата.

Пры дзеясловах руху ісці, бегчы, ляцець, ехаць, і інш., калі яны маюць мэтавае знвачэнне, ужываюцца назоýнікі ці займеннікі ý вінавальным склоне з прыназоýнікам па: пайсці па ваду, паслаць па ýрача, ехаць па дачку, схадзіць па хлеб. У рускай мове адпаведна ýжываецца прыназоýнік за з творным склонам адпаведных часцін мовы: пойти за водой, послать за доктором, ехать за дочерью, сходить за хлебом.

Пры дзеясловах жартаваць, цешыцца, смяяцца, насміхацца, пасмейвацца, здзекавацца ýжываецца прыназоýнік з і родны склон іменных часцін мовы: цешыцца з малога, дзівіцца з прыгажосці, пасмейвацца з яе, насміхацца з няўмекі. У рускай мове адпаведныя дзеясловы маюць пры сабе прыназоýнік над і творны склон іменных часцін мовы: шутить над сыном, смеяться над ним.

Пасля дзеясловаў ажаніць, ажаніцца ў беларускай мове ýжываецца прыназоýнік з і назоýнік ці займеннік творнага склону: ажаніць з Васем, ажаніцца з Нінай. У рускай мове пры такіх дзеясловах іменныя часціны мовы ýжываюцца ў форме меснага склону з прыназоýнікам на: жениться на Вере, жениться на ней.

У дзеяслоўных словазлучэннях залежныя словы (назоýнікі, займеннікі) маюць форму меснага склону множнага ліку з прыназоýнікам па: ісці па дарогах, вычыліся па вечарах. У рускай мове такія словазлучэнні маюць у сваёй структуры прыназоýнік по, а залежныя словы - форму давальнага склону множнага ліку: идти по дорогам, учились по вечерам, грустил по близким.

У беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоýнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: не прыйшоў праз хваробу, плакала праз цябе, спазніўся праз навальніцу. Такі прыназоýнік ужываецца і ў складзе спалучэнняў слоў: праз смех, праз слёзы, шаптала праз сон; а таксама ў словазлучэннях з аб'ектным значэннем паміж кампанентамі са словамі прабівацца, праходзіць: прабівацца праз гушчар, праходзіць праз мглу. У рускай мове адпаведна: пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь занавес, проходить сквозь мглу.

У беларускай мове ýжываюцца словазлучэнні: заехаў па дзяцей, прыйшлі да нас. У рускай мове адпаведна: заехал за детьми, пришли к нам; бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пакоі, больш за сто кніг (рублёў, гектараў), накіраваць на адрас. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, до из трех комнат, более ста книг (рублей, гектаров), направлять по адресу.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 1598 | Нарушение авторских прав


Тэрмін і яго характэрныя прыкметы. | Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў | Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму | Нормы беларускай літаратурнай мовы. | Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай. | Прыметнік. | Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі. | Скланенне лічэбнікаў. | Дзеяслоў як часціна мовы | Дзеепрыметнік.Дзеепрыслоўе Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.| Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў.

mybiblioteka.su - 2015-2017 год. (0.005 сек.)