Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.

Тэрмін і яго характэрныя прыкметы. | Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў | Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму | Нормы беларускай літаратурнай мовы. | Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай. | Прыметнік. | Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі. | Скланенне лічэбнікаў. | Дзеяслоў як часціна мовы | Дзеепрыметнік.Дзеепрыслоўе Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. |


Читайте также:
  1. Тэрмін і яго характэрныя прыкметы.

Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі. Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў. Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове. Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

4.Устарэлыя словы і неагілізмы

Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 883 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лексіка паводле паходжання.| Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)