Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоускага

МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ | КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ | ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ | АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ | СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА | Статут 1529 г | Статут 1566 | Статут 1588 г. | КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў XVI ст. |


Читайте также:
  1. III. Органы Союза
  2. VIII. Общественные организации обучающихся и органы самоуправления проживающих в студенческом общежитии
  3. Адвокаты и органы
  4. Б. Органы крестьянского самоуправления
  5. В апреле органы ПФР Новосибирской области приступили к осуществлению единовременных выплат к 70-летию Победы, установленных Указом Президента РФ.
  6. В организме все связано и невозможно «упразднить», так сказать, «из сострадания» какие-то его органы или ткани. Изменения в одном органе немедленно отражаются на всех остальных.
  7. Вопрос 7. Органы судейского сообщества: понятие, система, задачи, значение для общества.

Да канца XV — пачатку XVI ст. у ВКЛ органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі судовыя функцыі. Склаліся дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя суды, што былі заснаваны на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя суды (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян). Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзелу ўлады. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў-рады і камісарскі суд. Апошнія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Кампетэнцыя гаспадарскага суда. разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, стараст, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падлягалі.

Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Па сутнасці, як адзначалася вышэй, гэты суд быў разнавіднасцю гаспадарскага суда. Суд паноў-рады мог раз-глядаць справы незалежна ад колькасці членаў рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.

Калі суд паноў-рады па даручэнню гаспадара разглядаў розныя справы, то камісарскі суд утвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Ста-тутам 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін маршалак (узнач.адмін.гасп.) ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быў звычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 134 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Магдебургское право| МЯСЦОВЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВКЛ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)