Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Што ў выніку адбудзецца з кнігамі і фільмамі, якія могуць прычыніць духоўную шкоду?

10 Неўзабаве кніг і фільмаў, якія могуць прычыніць духоўную шкоду, больш не будзе. Іх не стане, калі свету Сатаны прыйдзе канец. У Бібліі сказана: «І свет мінае, і пажаданні яго, а хто спаўняе волю Божую, той трывае вечна» (1 Ян. 2:17). Пра тое ж кажуць і словы псалмапеўца: «Хто робіць благое, будзе зьнішчаны, а хто спадзяецца на Госпада, зямлю ўспадкуе.... А пакорныя зямлю ўспадкуюць, і ўраскошуюцца спакоем вялікім». Колькі будзе існаваць такі свет? У Слове Бога напісана: «Праведныя ўспадкуюць зямлю, і будуць жыць на ёй вечна.» (Пс. 36: 9, 11, 29)

11.Як Іегова дае духоўную ежу свайму народу?

11 У адрозненне ад свету Сатаны, арганізацыя Іеговы дапамагае нам паступаць так, каб атрымаць вечнае жыццё. Ісус сказаў у сваёй малітве да Іеговы: «А гэтае жыццё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста» (Ян. 17: 3 пер. У Чарняўскага). Праз сваю арганізацыю наш нябесны Айцец багата дае нам духоўную ежу, якая ўмацоўвае нас. Як жа мы рады, што ў нас ёсць часопісы, брашуры, кнігі, відэа і наш сайт! Усё гэта садзейнічае праўдзіваму пакланенню. Акрамя таго, дзякуючы Божай арганізацыі больш чым у 110000 сходах па ўсім свеце рэгулярна праходзяць хрысціянскія сустрэчы. На гэтых сустрэчах, а таксама на кангрэсах абмяркоўваюць заснаваны на Бібліі матэрыял, які дапамагае развіваць веру ў Бога і яго абяцанні (Гбр. 10:24, 25).


УСТУПАЙЦЕ Ў ШЛЮБ «ТОЛЬКІ Ў ГОСПАДЗЕ»

12.Патлумачце, што значыць біблейская парада ўступаць у шлюб «толькі ў Госпадзе».

12 Мудра падыходзіць да выбару круга зносін асабліва важна хрысціянам, якія не знаходзяцца ў шлюбе і хочуць знайсці спадарожніка жыцця. Слова Бога ясна кажа: «Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?»(2 Кар. 6:14). Хрысціянам, якія жадаюць стварыць сям'ю, у Бібліі даецца парада ўступаць у шлюб «толькі ў Госпадзе», гэта значыць з тым, хто прысвеціўся і хрысціўся як служыцель Іеговы і жыве ў згодзе з біблейскімі вучэннямі (1 Кар. 7:39). Калі яны трымаюца гэтай парады, то могуць знайсці адданага Іегове спадарожніка жыцця, які дапаможа ім заставацца духоўна моцнымі.

13.Які загад адносна шлюбу Бог даў ізраільцянам?

13 Іегова ведае, што для яго служыцеляў лепш за ўсё, і яго погляд на шлюб не мяняецца. Успомнім ясны загад, які ён даў ізраільцянам праз Майсея. Бог сказаў ім пра навакольныя народы, якія не служылі яму: «ня ўступай зь імі ў сваяцтва: дачкі тваёй не аддавай за сына ягонага, і дачкі ягонай не бяры за сына твайго. бо яны адвернуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць іншым багам, і тады запаліцца на вас гнеў Госпада, і Ён хутка вынішчыць цябе»(Друг. 7: 3, 4).

Да чаго прывяло тое, што Саламон занядбаў Божай запаведдзю?

Калі сын Давіда Саламон, калі быў маладым, ўзышоў на трон, ён маліўся пра мудрасць, і Бог яму шчодра яе даў. Цар Саламон праславіўся як мудры кіраўнік квітнеючай дзяржавы. Царыца Саўская, якая прыехала паглядзець на Саламона, усклікнула: «Я ня верыла словам, пакуль ня прыйшла, і ня ўбачылі вочы мае: і вось, мне і палавіны ня сказана; мудрасьці і багацьця ў цябе болей, чым як я чула.» (3 Цар. 10: 7). Аднак гэты ізраільскі цар стаў сумным прыкладам таго, што можа адбыцца, калі ігнараваць загад Бога не ўступаць у шлюб з тым, хто яму не служыць (Экл. 4:13).

Хоць Бог столькі зрабіў для Саламона, той занядбаў Божай запаведдзю не жаніцца на язычніцах з суседніх народаў. Цар Саламон пакахаў «многіх чужаземных жанчын». У яго было 700 жонак і 300 наложніц. Да чаго гэта прывяло? Калі Саламон састарыўся, жонкі-язычніцы «схілілі сэрца ягонае да іншых багоў», і «рабіў Саламон благое перад вачыма Госпада» (3 Цар. 11: 1-6). У выніку Саламон страціў сваю мудрасць і адступіў ад праўдзівага пакланення. Гэта перасцерагальны прыклад для хрысціян, якія падумваюць аб шлюбе з тым, хто не любіць Іегову.


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 47 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)