Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Акупацыйны рэжым на Беларусі: тэрытарыяльна-адміністратыўны падзел, органы акупацыйнай улады, дзейнасць калабарацыяністаў. Палітыка Генацыду

Читайте также:
  1. I. ВСТУПЛЕНИЕ. Возникновение Московского государства и органы государственного правления.
  2. Включаем в работу все органы чувств
  3. ВП).Аудит отчетности, представляемой в государственные органы.
  4. Выборы депутатов и должностных лиц в органы местного самоуправления (организация и порядок проведения).
  5. Высшие и местные органы государства. Органы высшей и специальной компетенции.
  6. Высшие органы управления и контроля

Студэнтам неабходна ведаць, што на акупіраванай тэрыторыі Беларусі гітлераўцы ўсталявалі рэжым грабяжу, тэрору, масавых рэпрэсій, які парушаў

 

усе міжнародныя канвенцыі і нормы маралі: яны ўчынялі тут цяжкія злачынствы і зверствы.

Гітлераўцы ўвялі на Беларусі свой адміністрацыйны падзел. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, большай часткі Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Усе адміністрацыйныя функцыі тут выконвала ваеннае камандаванне. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята "Украіна". Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск адышлі да Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці былі ўключаны ў генеральную акругу Літвы. Баранавіцкая, частка Віленскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, якія складалі адну трэцію частку даваеннай Беларусі, увайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусь. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята Остланд з рэзыдэнцыяй ў Рызе і падзелена на 10 акруг. Такім чынам, Беларусь была расколата на кавалкі.

Большая частка акупіраванай тэрыторыі рэспублікі падпарадкоўвалася ваеннай адміністрацыі. Цывільнае кіраванне было ўведзена толькі ў генеральнай акрузе Беларусь. Пры гэтым функцыі цывільнай улады абмяжоўваліся паліцыяй і СС. У гарадах намінальна кіравалі прызначаныя немцамі бургамістры, у вёсках – старасты. З людзей, якія перайшлі на бок немцаў, стваралася мясцовая паліцыя. Пры гэтым пастаянны недахоп паліцэйскіх акупацыйныя ўлады кампенсавалі ўкраінскімі, літоўскімі і латышскімі паліцэйскімі батальёнамі.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі асноўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры. Палявым камендатурам былі падпарадкаваны так званыя мясцовыя грамадзянскія ўлады.

Гітлераўскія захопнікі, напачатку, спрабавалі абаперціся на мясцовае насельнітцва. Для неяўрэйскай часткі насельніцтва было арганізавана пэўнае сацыяльна-эканамічнае і культурна-асветнае жыццё. Так, у перыяд з лістапада 1941 па восень 1943 года ў горадзе Магілёве дзейнічала больш 54 устаноў і прадпрыемстваў, сярод апошніх было каля 20 даволі буйных. Гітлераўцы дазволілі набажэнствы ў праваслаўных цэрквах і касцёле, якія былі гвалтоўна зачынены савецкай уладай. У горадзе працавалі 8 школ (5 беларускіх і 3 рускія). У 1943 годзе ў Магілёве была адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі ў час акупацыі – медыцынскі інстытут. У горадзе праводзіліся канферэнцыі, ладзіліся рамесна-саматужніцкія выставы, дзейнічалі 7 клубаў, музычная школа, рамеснае і будаўнічае вучылішчы, два кінатэатры, драматычны тэатр, дзіцячы тэатр, ансамбль народных інструментаў, дзіцячы хор, духавы аркестр, калектыў гарадской эстрады, выдаваліся газеты, працавала радыё. Мясцовае насельніцтва абслугоўвалі: гарадская бальніца і паліклініка, 2 аптэкі, дзіцячыя яслі, дзіцячая малочная кухня і г.д.

Ва ўсіх захопленых краінах гітлераўскія акупанты рабілі захады, каб знайсці падтрымку ў пэўных колах насельніцтва ці існуючыя дзяржаўныя і іншыя структуры. У розных краінах некаторыя партыі, рухі, гаспадарчыя кругі, сродкі прапаганды супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Гэтая з’ява ў 1953 г. атрымала назву “калабарацыя”.

Студэнтам неабходна звярнуць увагу на тое, што ў калабарацыі на Беларусі выразна бачны тры састаўляючыя:

1) Беларускія сілы, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай тварыць адраджэнне Беларусі. На правым фланзе гэтых сіл была так званая Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (беларускія фашысты, партыя Гітлера ў Германіі таксама называлася нацыянал-сацыялістычнай) на чале з Ф. Акінчыцам.

2) Тыя, хто жыў да вайны на тэрыторыі БССР і хто паверыў немцам ці іх супольнікам, свядома пайшлі да іх на службу.

3) Людзі, якія абставінамі лёсу апынуліся ў сувязі з першай ці другой групамі, або на службе ў акупантаў і былі пазбаўлены іншага выбару.

У кастрычніку 1941 г. была створана так званая Беларуская народная самапомач (БНС), падкантрольная акупантам. У 1942 г. распачалося стварэнне фарміраванняў корпусу Беларускай самааховы (БСА). У 1943 г. акупанты дазволілі стварыць антысавецкую арганізацыю “Саюз беларускай моладзі” (БСМ). Былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, беларускі судовы апарат. Аднак поспехі Чырвонай Арміі, узмацненне дзейнасці партызан, прапагандыстская работа падпольшчыкаў сярод насельніцтва спрыялі таму, што беларускі народ у цэлым адмоўна ставіўся да мерапрыемстваў акупантаў і іх памагатых.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўскімі акупантамі праводзілася палітыка генацыду. Студэнты павінны засвоіць, што сродкам рэпрэсій і генацыду былі лагеры - месцы канцэнтравання людзей для масавай іх загубы. На Беларусі разам з філіяламі і аддзяленнямі іх налічвалася больш за 260, з іх 110 лагераў для цывільнага насельніцтва, у тым ліку 70 гета, і больш за 150 - для ваеннапалонных. Тут панавала масавая смерць ад голаду, холаду, непасільнай працы, эпідэмій. Людзей спальвали ў крэмацыйных печах, знішчалі ў газавых камерах, жывымі закопвалі ў зямлю, расстрэльвалі. На Беларусі за гады Вялікай Айчыннай вайны было знішчана 1,4 млн цывільнага насельніцтва, з іх 700 тыс. ў гітлераўскіх лагерах. Самы вялікі на Беларусі лагер смерці быў Трасцянецкі лагер пад Мінскам. У ім знішчана больш за 206 тыс. чалавек. У

г. Магілёве - Лупалаўскі лагер смерці (каля 40 тыс. чалавек).

Сродкам рэалізацыі планаў па знішчэнні насельніцтва былі карныя аперацыі - тэрарыстычныя акцыі ваеннага, палітычнага і эканамічнага характару. За гады акупацыі гітлераўцы правялі больш як 140 карных аперацый, у ходзе якіх спалілі 5454 населеныя пункты разам з усімі ці часткай жыхароў. Трагічны лёс Хатыні падзялілі 627 беларускіх вёсак. Знішчаліся нават дзеці.

Гітлераўскія акупанты праводзілі на тэрыторыі Беларусі палітыку эканамічнага грабяжу - вывозілася прамысловае абсталяванне, прыродныя рэсурсы, сыравіна. Яны знішчалі ці вывозілі ў Германію і гістарычную спадчыну беларускага народа. Гвалтоўна, на прымусовую працу за гады акупацыі ў Германію было вывезена з Беларусі больш як 380 тыс. чалавек, з іх 260 тыс. не вярнуліся (большая частка загінула).

 

 


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 93 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)