Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асноўныя палажэнні

Читайте также:
  1. Вялікая Айчынная вайна: асноўныя падзеі. Дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі

Кафедра гуманітарных дысцыплін

 

 

Беларусь у гады другоЙ сусветнай вайны

 

Метадычныя ўказанні студэнтам

усіх спецыяльнасцей да семінарскага занятку

па курсу "Гісторыя Беларусі"

 

Магілёў 2004

 

УДК 947.6 3(2Б)

 

 

Абмеркаваны i рэкамендаваны да друку

на пасяджэннi кафедры гуманітарных

дысцыплін

Пратакол № 4 ад " 25 лістапада" 2004 г.

 

Складальнік к.г.н., дац. І.А. Пушкін

 

Рэцэнзент к.г.н., дац. Т.Г. Бабкова

 

© УА Магiлёўскi дзяржаўны універсітэт харчавання

 

 

Змест

 

  Асноўныя палажэнні……………………………………………………  
  Прычыны і характар Другой Сусветнай вайны……………………….  
  Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР………………………………...  
  Вялікая Айчынная вайна: асноўныя падзеі. Дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі………………………………...  
  Акупацыйны рэжым на Беларусі: тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел, органы акупацыйнай улады, дзейнасць калабарацыяністаў. Палітыка генацыду……………………………………………………...    
  Антыгітлераўскі супраціў на тэрыторыі Беларусі. Вызваленне Беларусі………………………………………………………………….  
  Вынікі Другой Сусветнай вайны………………………………………  
  Заключэнне……………………………………………………………...  
  Літаратура……………………………………………………………….  

 


АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

Другая Сусветная вайна (1939-1945 гг.) была катастрофай сусветнага маштабу. 60 гадоў аддзяляюць чалавецтва ад таго дня, калі яна распачалася. Адной з галоўных яе састаўных частак была Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза супраць гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў. Другая Сусветная вайна пралегла шасцігадовай крывавай паласою ў гісторыі цывілізацыі, стала агульнай бядой для насельніцтва 61 краіны (у вайну было ўцягнута 72 дзяржавы) – 80% жыхароў Зямлі, з ліку якіх болей за 50 міліёнаў загінулі і звыш 90 млн паранены і знявечаны. Больш паловы гэтых страт – 27 млн забітых і 50 млн пакалечаных прыпадаюць на долю Савецкага Саюза. Напрыканцы вайны чалавецтва дацягнулася да якасна новай па сваёй разбуральнай моцы ядзернай зброі, што надала палітычным вынікам вайны асаблівае значэнне ў гісторыі міжнародных адносін. І чым далей адыходзяць у мінулае тыя жудасныя падзеі, тым больш рэльефна і выпукла прасочваюцца ратныя і працоўныя подзвігі народаў, якія ўнеслі значны ўклад у перамогу над гітлераўскім чалавеканенавісніцкім рэжымам. Прычыны, падзеі і вынікі Другой Сусветнай вайны вельмі павучальны. Стварэнне і існаванне таталітарных рэжымаў і сёння мае пагрозу новай вайны. Усё гэта і абумовіла неабходнасць распрацоўкі метадычных указанняў студэнтам па тэме "Беларусь у гады Другой Сусветнай вайны".

Студэнты павінны засвоіць, што важкі ўклад у агульную перамогу над гітлерызмам унёс беларускі народ. Па тэрыторыі Беларусі двойчы, у 1941 і 1944 гг., пракацілася вогненная віхура. Тут у 1944 г. была знішчана самая буйная і моцная групоўка гітлераўскіх узброеных сіл – група армій "Цэнтр", якая ў 1941 г. нанесла буйное паражэнне вайскам Заходняга фронту, тут увесь перыяд акупацыі палыхала полымя партызанскай вайны. Гераічны подзвіг беларускага народа, Беларусі добра вядомы ў свеце. Яскравым прыкладам сусветнага прызнання яе ўкладу ў перамогу з'яўляецца тое, што БССР была адной з краін – заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

У той жа час неабходна звярнуць ўвагу на дзейнасць усёй антыгітлераўскай кааліцыі. Вялікая Перамога – гэта здабытак усіх народаў і краін: ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і г.д.

Перад тым як прыступіць да вывучэння гэтай тэмы, студэнт павінен узгадаць прычыны, падзеі і вынікі Першай Сусветнай вайны. Вялікую важнасць мае тое, як студэнты засвоілі папярэднюю тэму "Беларусь у міжваенны перыяд", асабліва матэрыял аб фарміраванні аднапартыйнай сістэмы і таталітарнага рэжыму ў СССР. Гэта дазволіць правільна зразумець прычыны і падзеі 1939-1941 гг. Другой Сусветнай вайны.

Веды, якія атрымаюць студэнты пры падрыхтоўцы да дадзенай тэмы, спатрэбяцца яму пры вывучэнні асобных тэм курсаў "Паліталогія", "Правазнаўства", "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы", "Гістарычная і культурная спадчына г. Магілёва", лепшаму разуменню сутнасці асобных паняццяў курсаў "Правы чалавека", "Сацыялогія", "Філасофія".

Пры разглядзе асноўнага зместу тэмы "Беларусь у гады Другой Сусветнай вайны" выкладчык прапануе студэнтам разгледзіць наступныя пытанні:

q Прычыны і характар Другой Сусветнай вайны.

q Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

q Вялікая айчынная вайна. Асноўныя падзеі. Дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі.

q Акупацыйны рэжым на Беларусі: тэрытарыяльна-адміністратыўны падзел, органы акупацыйнай улады, дзейнасць калабарацыяністаў. Палітыка генацыду.

q Антыгітлераўскі супраціў на тэрыторыі Беларусі. Вызваленне Беларусі.

q Вынікі Другой Сусветнай вайны.

Метадычныя ўказанні спатрэбяцца студэнтам вочнай і завочнай форм абучэння не толькі пры падрыхтоўцы да практычных (семінарскіх заняткаў), але і пры выкананні імі кантрольнай работы і падрыхтоўцы да экзамену.

Тэрміны і паняцці, веданне якіх неабходна студэнту пры вывучэнні тэмы:

а) Акупацыя – (ад лат.occupatio – захоп) ваеннае, у міжнародным праве часовае заняцце ўзброенымі сіламі тэрыторыі праціўніка.

б) Акупацыйны рэжым – метад кіравання гітлераўскай Германіі і яе сатэлітаў на часова акупіраванай тэрыторыі часткі СССР. Вызначаўся выключнай жорсткасцю і зверствамі, у адносінах да насельніцтва – масавымі рэпрэсіямі і знішчэннем савецкіх грамадзян, разбурэннем і рабаваннем гаспадаркі, культурных каштоўнасцей.

в) Антыгітлераўская кааліцыя – ваенна-палітычны саюз дзяржаў і народаў, якія змагаліся ў час Другой Сусветнай вайны супраць распачаўшага гэтую вайну блока дзяржаў-агрэсараў – Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітаў. Узнікненне антыгітлераўскай кааліцыі было абумоўлена неабходнасцю аб'яднання намаганняў дзяржаў і народаў у справядлівай барацьбе з агрэсарамі, якія захапілі ў першыя гады вайны шэраг дзяржаў Еўропы, Азіі і пагражалі свабодзе і развіццю чалавецтва. Асноўным ядром кааліцыі з'яўляліся тры вялікія дзяржавы – СССР, ЗША і Вялікабрытанія.

г) Генацыд – адно з найбольш цяжкіх злачынстваў супраць чалавецтва, знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, рэлігійных прыкметах, а таксама наўмыснае стварэнне ўмоў жыцця, якія разлічаны на поўнае ці частковае фізічнае знішчэнне гэтых груп.

д) Вялікая Айчынная вайна (1941-1945 гг.) – справядлівая, вызваленчая вайна супраць гітлераўскай Германіі і яе сатэлітаў (Венгрыя, Румынія, Італія, Фінляндыя), частка Другой Сусветнай вайны.

е) Другая Сусветная вайна (1939-1945 гг.) – вайна паміж двумя кааліцыямі дзяржаў, распачата найбольш агрэсіўнымі дзяржавамі – Германіяй, Італіяй, Японіяй. З цягам часу з боку ўсіх дзяржаў, якія змагаліся супраць краін гітлераўскага блоку, мела характар справядлівай, вызваленчай вайны.

ж) Калабарацыяністы (ад франц.collaboration – супраціўніцтва) – асобы, якія супрацоўнічалі з захопнікамі ў краінах, часова акупіраваных гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны.

 

1 Прычыны і характар Другой Сусветнай вайны

 

За два дзесяцігоддзі пасля Першай Сусветнай вайны ў свеце, асабліва ў Еўропе, стварыліся вострыя эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя праблемы. Вырашэнне іх і з'яўлялася галоўнымі прычынамі новай сусветнай вайны.

а) Рост германскага экспансіянізма, які быў выкліканы з аднаго боку аб'ектыўным імкненнем значнай часткі немцаў, якія гістарычна жылі акрамя Германіі: у Аўстрыі, Чэхаславакіі, Францыі, аб'яднацца ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. З другога боку Германія, якая зведала паражэнне ў Першай Сусветнай вайне і нацыянальную знявагу, імкнулася вярнуць страчаныя пазіцыі міравой дзяржавы.

б) Стварэнне двух супрацьстаячых блокаў дзяржаў. Ядро аднаго з іх складалі Германія, Італія і Японія, якія адкрыта імкнуліся вырашыць свае унутраныя эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і нацыянальныя праблемы шляхам тэрытарыяльных захопаў і рабаўніцтва іншых краін. Другі блок, аснову якога складалі Англія, Францыя, ЗША, прытрымліваўся палітыкі стрымання.

в) Стварэнне таталітарных дзяржаў (Германія, Японія, Італія, Іспанія, СССР) з чалавеканенавісніцкай ідэалогіяй кіравання (Германія, Японія), заснаванай на нацыянальнай адметнасці і выключнасці адных рас над другімі.

Г) Існаванне СССР. Бязмежна кіруючая ў СССР камуністычная партыя адкрыта ўхваляла сваёй мэтай будаўніцтва сацыялізма і камунізма не толькі ў Расіі і ва ўсім свеце, што аб'ектыўна з'яўлялася пагрозай існаванню сацыяльна-палітычных рэжымаў у іншых краінах. Таму буржуазная эліта і палітыкі гэтых краін адпачатку разглядалі СССР у якасці стратэгічнага суперніка. Імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі і Японіі супраць сацыялістычнай дзяржавы, на яе ліквідацыю.

д) Двурушніцкая палітыка Англіі і Францыі ў адносінах да сваіх саюзнікаў. Нежаданне гэтых краін заключаць дамову з СССР аб стварэнні ў Еўропе кааліцыі неагрэсіўных дзяржаў.

е) Справацыравала вайну і савецка-германская дамова аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Яна дала магчымасць Германіі весці вайну па адным фронце. Але студэнты павінны разумець, што дамова аб ненападзе з боку СССР была вымушанай, але цалкам лагічнай у тагачасных варунках. У СССР не было іншага выйсця, каб адкласці агрэсію ў свой бок, да таго ж згодна "Сакрэтнага пратаколу" да дамовы, савецкая дзяржава атрымала магчымасць пашырыць сферы свайго ўплыву ва Усходняй Еўропе.

Як ведаюць студэнты з папярэдняй гісторыі чалавецтва, у даядзерную эпоху, непазбежным і нармальным было вырашэнне канфліктаў шляхам вайны.

 

Варта засяродзіць увагу студэнтаў на тым, што няшмат палітычных і дзяржаўных дзеячаў у Еўропе, Амерыкі, Азіі шчыра імкнуліся папярэдзіць ці адцягнуць пачатак вайны. У 1930-я гг. ішлі перамовы аб стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі, заключаліся пагадненні аб узаемнай дапамозе. Аднак вайна распачалася.

Студэнты павінны засвоіць, што агрэсіўны блок Германіі, Італіі і Японіі імкнуўся не толькі да перадзелу света паміж дзяржавамі, але і да ўсталявання "новага парадку" на ўсёй планеце. Гэта ў прыватнасці абазначала поўнае ці частковае знішчэнне цэлых народаў, жорсткая эксплуатацыя астатніх.У гэтых умовах супрацьстаячы блок буржуазна-ліберальных дзяржаў Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, пазней сацыялістычнай дзяржавы (СССР) і іншых, аб'ектыўна абараняў не толькі ўласныя нацыянальныя інтарэсы, але і выпрацаваныя каштоўнасці цывілізацыі: нацыянальнае раўнапрауе, рэлігійную і ідэалагічную цярпімасць, прадстаўнічы дзяржаўны лад.

Пачалася Другая Сусветная вайна 1 верасня 1939 г. нападзеннем Германіі на Польшчу. 3 верасня Англія і Францыя аб'явілі ў адказ вайну Германіі. СССР не адразу распачаў свае дзеянні супраць Польшчы згодна дамовы 23.08.1939 г. (падрабязна Гл. п.2 метадычных указанняў). Далучыў да сябе Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, СССР у верасні – кастрычніку 1939 г. прымусіў Эстонію, Латвію і Літву заключыць з ім "дамовы аб узаемадапамозе", згодна якіх меў права мець на іх тэрыторыі ваенныя базы. 31 кастрычніка Савецкая краіна прад'явіла тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Фінляндыі. 29-30 лістапада

1939 г. распачалася вайна СССР супраць Фінляндыі. Шляхам вялікіх страт і ахвяр СССР перамог і па дамове ад 12.03.40 г. Фінляндыя саступіла яму значную тэрыторыю.

3 верасня 1939 г. і да вясны 1940 г. у Заходняй Еўропе вялася так званая "дзіўная вайна". 110 англа-французскіх дывізій не вялі ніякіх ваенных дзеянняў супраць 23 нямецкіх. Англійскі і Французскі ўрад спадзяваліся, што Гітлер скіруе агрэсію на Усход, супраць СССР. Аднак гітлераўскія войскі ў красавіку 1940 г. акупіравалі Данію, затым Нарвегію. У мае захапіўшы Галандыю, Бельгію і Люксембург, распачалі баі супраць Францыі і Англіі. Англійскія войскі былі разбіты, 14 чэрвеня нямецкія войскі ўвайшлі ў Парыж, 22.06.40 г. Францыя капітуліравала. У чэрвені 1940 г. СССР безпадстаўна абвінаваціў прыбалтыйскія дзяржавы ў парушэнні дамоў, увёў свае вайскі на іх тэрыторыю, правёў выбары новых органаў улад, якія звярнуліся са зваротам аб уваходжанні ў СССР (жнівень 1940г). Праз некалькі дзён савецкі ўрад прад'явіў ультыматум Румыніі і абапіраючыся на ваенную пагрозу і падтрымку Германіі запатрабаваў ад Румыніі вяртанне ў склад СССР Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. Румынія вымушана была саступіць. Дарэчы на гэтым дзеянні сталінскага кіраўніцтва з задавальненнем пазірала белагвардэйская эміграцыя манархічнага ўхілу, бачачы ў дзеяннях Сталіна аднаўленне памераў былой Расійскай імперыі. За адзін год з пачатку Другой Сусветнай вайны тэрыторыя СССР павялічылася на 500 тыс. кв.км, а насельніцтва на 23 млн чал.

Студэнты павінны звярнуць увагу на тое, што 28.09.1939 г. заключыўшы

дамову "О дружбе и границе" з Германіяй сталінскае кіраўніцтва забараніла антыгітлераўскую прапаганду ўнутры СССР, на міжнароднай арэне заявіла аб непрыдатнасці да Германіі паняцця "агрэсар", аб злачынным характары вайны "за знішчэнне гітлерызма" пад "фальшывым сцягам барацьбы за дэмакратыю".

Удзячны Гітлер захапіў напачатку 1941 года Югаславію, Грэцыю і прыняў рашэнне распачаць вайну супраць СССР.

 

 


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 47 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)