Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Вылучыце сацыяльна-эканамічныя, унутры- і знешнепалітычныя перадумовы фарміравання



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні
  7. Пытанні і заданні

1. Вылучыце сацыяльна-эканамічныя, унутры- і знешнепалітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ.

2. Ахарактарызуйце асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

3. Які князь быў пачынальнікам “збірання зямель ВКЛ”? Што Вы ведаеце пра першую сталіцу гэтай дзяржавы?

4. Якія князі ўнеслі найбольшы ўклад у пашырэнне і ўмацаванне ВКЛ і калі гэта было?

5. Што Вы ведаеце пра дынастычную і рэлігійную барацьбу ў дзяржаве?

6. Якія асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ можна вылучыць і якія падзеі адбываліся на кожным з іх?

7. Ахарактарызуйце асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу ВКЛ.

8. Якія працэсы былі вызначальнымі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ? Да якіх вынікаў яны прывялі?

9. Як адбываўся працэс фарміравання беларускай народнасці? Якія фактары садзейнічалі яму, а якія стрымлівалі?

10. Назавіце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры на тэрыторыі Беларусі ў ХІІІ – ХVІ стст. Чым яны былі абумоўлены?

 


Тэсты

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Імя першага вялікага князя ВКЛ:

а) Міндоўг;

б) Войшалк;

в) Віцень.

 

2. У якім годзе адбылася бітва на Сініх Водах з татара-манголамі?

а) 1310 г.;

б) 1410 г.;

в) 1362 г.

 

3. Якая унія паклала пачатак рэалізацыі польска-літоўскага саюза ў 1385 г.?

а) Крэўская унія;

б) Берасцейская унія;

в) Гарадзельская унія.

 

4. Калі Вільня стала сталіцай ВКЛ?

а) 1253 г.;

б) 1323 г.;

в) 1332 г.

 

5. У якой бітве войскі ВКЛ і Польшчы разбілі крыжакоў і перапынілі іх паходы на сваю тэрыторыю?

а) Грунвальдская бітва;

б) Кулікоўская бітва;

в) Неўская бітва.

 

6. Князь, які на першым этапе ўзначаліў барацьбу ў ВКЛ за незалежнасць ад Польшчы:

а) Віцень;

б) Гедымін;

в) Андрэй Полацкі.

 

7. Хто з вялікіх князёў літоўскіх увёў інстытут намесніцтва ў ВКЛ?

а) Гедымін;

б) Вітаўт;

в) Казімір.

 

8. Хто з вялікіх князёў літоўскіх ураўняў праваслаўных з католікамі ў эканамічных і асабістых правах?

а) Альгерд;

б) Жыгімонт Кейстутавіч;

в) Міндоўг.

 

9. Афіцыйная забарона праваслаўным займаць у ВКЛ вышэйшыя дзяржаўныя пасады была адменена ў:

а) 1563 г.;

б) 1522 г.;

в) 1529 г.

 

10. Па характару будовы дзяржавы ВКЛ у ХІІІ – ХV стст. было:

а) імперыяй;

б) рэспублікай;

в) федэрацыяй.

 

11. Грамадзянская вайна ў ВКЛ у часы вялікага князя Свідрыгайлы адбылася ў:

а) 1409 – 1411 гг.;

б) 1432 – 1434 гг.;

в) 1492 – 1494 гг.

 

12. Вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, падчас якой адбылася бітва пад Оршай, была ў:

а) 1492 – 1494 гг.;

б) 1500 – 1503 гг.;

в) 1512 – 1522 гг.

 

13. Мяцеж князя Міхаіла Глінскага ў ВКЛ адбыўся ў:

а) 1508 г.;

б) 1506 г.;

в) 1510 г.

 

14. Як называліся ўласныя зямельныя ўладанні вялікага князя літоўскага?

а) гаспадарскі дамен;

б) спадчыннае трыманне;

в) памеснае трыманне.

 

15. Які прадстаўнічы орган ВКЛ меў права выбіраць вялікага князя?

а) паны Рады;

б) вальны сейм;

в) канцылярыя.

 

16. Як называлася катэгорыя сялян, якія з’яўляліся поўнай уласнасцю феадалаў?

а) цяглыя сяляне;

б) служкі;

в) чэлядзь нявольная.

 

17. Які дакумент пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ?

а) Судзебнік 1468 г.;

б) прывілей 1447 г.;

в) Статут ВКЛ 1566 г.

 

18. Дакумент, які завяршыў запрыгоньванне сялян у ВКЛ:

а) “Устава на валокі” 1557 г.;

б) Статут ВКЛ 1566 г.;

в) Статут ВКЛ 1588 г.

 

19. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была:

а) лацінская мова;

б) старабеларуская мова;

в) польская мова.

 

20. Як называўся архіў ВКЛ?

а) “Метрыка ВКЛ”;

б) Скарб ВКЛ;

в) скрыпторый ВКЛ.

 

21. Які горад у ВКЛ першым атрымаў права на самакіраванне (магдэбургскае права)?

а) Полацк;

б) Мінск;

в) Вільня.

 

22. Валока – гэта:

а) асноўная мера плошчы ў ВКЛ;

б) адзінка абкладання павіннасцямі;

в) зямельны надзел феадала.

 

23. Які стыль панаваў у архітэктуры на тэрыторыі ВКЛ у ХІІІ – пачатку ХVI стст.?

а) класіцызм;

б) барока;

в) готыка.

 

24. Як называлася першая надрукаваная ў 1517 г. Ф. Скарынам кніга?

а) “Апостал”;

б) “Псалтыр”;

в) “Малая падарожная кніжка”.

 

25. Паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” выйшла ў свет у:

а) 1517 г.;

б) 1522 г.;

в) 1535 г.

 

26. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:


1) Вітаўт;

А) вялікі князь літоўскі, які стаў польскім каралём і атрымаў імя Уладзіслаў;


2) Ягайла;


Б) вялікі князь літоўскі, які імкнуўся падпарадкаваць усходнеславянскія землі, вызваліў тэрыторыю сучаснай Украіны;


3) Альгерд;

В) князь, які ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча;


4) Андрэй Полацкі.

Г) вялікі князь, у час кіравання якога тэрыторыя ВКЛ дасягнула найбольшых памераў.


а) 1А 2Б 3В 4Г;

б) 1В 2Г 3А 4Б;

в) 1Г 2А 3Б 4В;

г) 1Б 2В 3Г 4А.

 

27. Супастаўце уніі ВКЛ і Польшчы з датамі іх заключэння:


1) Гарадзельская;

2) Віленска-Радамская;

3) Крэўская;

4) Люблінская;

А) 1385 г.;

Б) 1569 г.;

В) 1413 г.;

Г) 1401 г.


а) 1В 2Г 3А 4Б;

б) 1Б 2А 3В 4Г;

в) 1Г 2В 3Б 4А;

г) 1А 2Б 3Г 4В.

 

28. Супастаўце вялікіх князёў літоўскіх з землямі, якія былі далучаны да ВКЛ у час іх кіравання:


1) Віцень;

2) Гедымін;

3) Альгерд;

А) Полацкае княства;

Б) Кіеўшчына, Чарнігава-Севершчына, Падолле;

В) Віцебская, Мінскае княствы, Берасцейшчына.


а) 1Б 2А 3В;

б) 1В 2Б 3А;

в) 1А 2В 3Б.

 


29. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:


1) “дым”;

2) “пахожыя”;

3) “непахожыя”;

4) дзякла;

А) натуральная даніна;

Б) сялянскі надзел;

В) залежны селянін;

Г) вольны селянін.


а) 1Б 2 Г 3В 4А;

б) 1А 2Б 3В 4Г;

в) 1В 2А 3Г 4Б;

г) 1Г 2В 3А 4Б.

 

30. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:


1) чынш;

2) даніна;

3) валока;

4) паншчына;

А) адпрацовачная павіннасць;

Б) зямельны надзел;

В) грашовы аброк;

Г) натуральны аброк.


а) 1А 2Б 3В 4Г;

б) 1Г 2А 3Б 4В;

в) 1Б 2В 3А 4Г;

г) 1В 2Г 3Б 4А.

 

31. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:


1) падпісанне дакумента “Устава на валокі”;

2) устанаўленне 20-гадовага тэрміну вышуку беглых сялян;

3) устанаўленне 10-гадовага тэрміну вышуку беглых сялян;

4) устанаўленне 10-гадовага тэрміну старажыхарства;


А) 1588 г.;

Б) 1447 г.;

 

В) 1557 г.;

 

Г) 1566 г.


а) 1А 2Б 3В 4Г;

б) 1Г 2В 3А 4Б;

в) 1В 2А 3Г 4Б;

г) 1В 2А 3Б 4Г.

 

32. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) рост цэн на хлеб у Заходняй Еўропе;

Б) увядзенне ў ВКЛ валокі;

В) стварэнне ў ВКЛ фальваркаў;

Г) павелічэнне попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе.

а) АБВГ;

б) ВГБА;

в) ГБАВ;

г) ГАВБ.

 


33. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) княжанне Войшалка;

Б) княжанне Альгерда;

В) княжанне Гедыміна;

Г) княжанне Міндоўга.

а) АБВГ;

б) БАГВ;

в) ГАВБ;

г) ВГАБ.

 

34. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) бітва пад Оршай;

Б) Грунвальдская бітва;

В) бітва на р. Ворскла;

Г) бітва на р. Сінія Воды.

а) ГВБА;

б) БВГА;

в) АБВГ;

г) ВБАГ.

 

35. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) мяцеж князя Міхаіла Глінскага;

Б) бітва пад Клецкам;

В) бітва пад Оршай.

а) АБВ;

б) ВБА;

в) БАВ.

 

36. Які вялікі князь пракняжыў у ВКЛ 52 гады?

а) Міндоўг;

б) Альгерд;

в) Вітаўт;

г) Казімір.

 

37. Вялікі князь Вітаўт належаў да дынастыі:

а) Ягелонаў;

б) Рурыкавічаў;

в) Гедымінавічаў;

г) Алелькавічаў.

 


38. Суаднясіце тэрміны з іх вызначэннямі:


1) сейм;

 

2) ваяводства;

 

3) магістрат;


А) самая вялікая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ВКЛ у XV – XVIIIстст.;

Б) выбарны адміністрацыйны і судовы орган самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам;

В) саслоўна прадстаўнічы орган у ВКЛ, удзельнічаць у якім магла спачатку ўся шляхта, а потым па два дэпутаты ад павета.


а) 1В 2А 3Б;

б) 1Б 2В 3А;

в) 1А 2Б 3В.

 

39. Суаднясіце тэрміны з іх вызначэннямі:


1) Рада;

 

2) магдэбургскае

права;

 

3) павет;

 

а) 1А 2Б 3В;

б) 1В 2Б 3А;

в) 1Б 2В 3А.

 


А) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ, якая звычайна складалася з валасцей;

Б) юрыдычная норма, паводле якой некаторыя гарады атрымлівалі магчымасць самакіравання і вызваляліся ад многіх феадальных падаткаў;

В) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ, куды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, найбуйнейшыя феадалы і каталіцкія епіскапы.


40. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) выданне прывілея, якім абмяжоўвалася ўлада вялікага князя літоўскага і павышалася роля велікакняжацкай Рады;

Б) выданне Першага Статута ВКЛ;

В) выданне прывілея Казіміра Ягайлавіча;

Г) падпісанне “Уставы на валокі”.

 

а) АБВГ;

б) ГВБА;

в) ВАБГ;

г) БГАВ.


ТЭМА III. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (1569 – 1795)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 238 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)