Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Уводзіны



 

Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Месца і роля гістарычнай навукі ў сучасным грамадстве. Яе тэарэтыка-пазнавальная, палітычная і выхаваўчая функцыі. Тыпы гістарычных ведаў. Гістарычныя веды ў сістэме гуманітарнай адукацыі.

Тэарэтыка-метадалагічныя асновы гісторыі Беларусі. Фармацыйны, цывілізацыйны і культуралагічны падыходы да вывучэння айчыннай гісторыі. Што такое “цывілізацыя”? Тыпы цывілізацый. Цывілізацыя і дзяржава. Сутнасць фармацыйнага і культуралагічнага падыходаў да вывучэння гісторыі.

Асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі: геапалітычнае становішча, уздзеянне дзвюх культур – усходняй і заходняй. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі: старажытнае грамадства, сярэднявечча, новы час, навейшы час. Асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацый.

Крыніцы па гісторыі Беларусі: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя, кіна-фота-фонадакументы.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Пачатак беларускай гістарыяграфіі. Працы І. Анацэвіча, М. Баброўскага, І. Даніловіча, Ю. Ярашэвіча і інш. Заснавальнікі гістарычнага краязнаўства, беларускай археалогіі і фалькларыстыкі браты Я. і К. Тышкевічы, Т. Нарбут, А. Кіркор, Я. Чачот, І. Грыгаровіч, П. Шпілеўскі, М. Без-Карніловіч і інш.

Уклад у распрацоўку беларускай гістарыяграфіі гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М. Янчука, А. Слупскага, І. Насовіча, М. Дзмітрыева, М. Федароўскага, Е. Раманава і інш.

Распрацоўка гісторыі і этнаграфіі Беларусі ў працах М. Каяловіча, М. Доўнар-Запольскага і В. Ластоўскага. Навуковая спадчына ў галіне беларусазнаўства і беларускай славістыкі Я. Карскага.

Далейшае развіццё беларускай гістарыяграфіі ў савецкі перыяд. Працы па гісторыі Беларусі У. Ігнатоўскага, Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, М. Гарэцкага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, З. Жылуновіча і інш.

Асаблівасці і асноўны накірунак развіцця беларускай гістарыяграфіі ў пасляваенны перыяд. Працы З. Абезгаўза, М. Болбаса, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, Н. Каменскай, З. Капыскага, І. Краўчанкі, Я. Мараша, І. Марчанкі, П. Петрыкава, М. Сташкевіча, В. Чапко, К. Шабуні і інш.

Калектыўныя працы па гісторыі Беларусі, энцыклапедычныя выданні, вучэбныя дапаможнікі, апублікаваныя ў 60–80-я гады.

Працы па гісторыі Беларусі М. Ермаловіча, М. Піліпенкі, М. Ткачова і інш. Навуковая і вучэбная літаратура па гісторыі Беларусі, энцыклапедычныя і перыядычныя гістарычныя выданні на мяжы XX і XXI стст.

 

Змест і структура курса “Гісторыя Беларусі”

 

ТЭМА I. СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.

ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ.

СТАНАУЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН (АД

СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОУ – ДА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIII ст.)

Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго храналагічныя рамкі. Розныя пункты гледжання наконт часу з’яўлення людзей на сучаснай беларускай тэрыторыі. Першыя палеалітычныя стаянкі чалавека. Гаспадарка і ўмовы жыцця старажытнага насельніцтва ў эпоху палеаліта. Істотныя змены ў характары гаспадаркі і грамадскім жыцці

* Спіс крыніц і літаратуры па курсу “Гісторыя Беларусі” – у канцы раб. праграмы.

насельніцтва ў мезаліце і неаліце. Пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Неалітычная рэвалюцыя. Пачатак фарміравання на сучаснай тэрыторыі Беларусі этнічных груп. Паняцці “этнас”, “этнічная тэрыторыя”, “этнічная супольнасць”. Характэрныя прыкметы этнасу.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго храналагічныя рамкі. Паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх міграцыі: розныя канцэпцыі. Змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларускіх зямель з рассяленнем на іх індаеўрапейцаў. Фіна-угорская міграцыя ў Еўразіі. Фіна-угорская тапаніміка на тэрыторыі Беларусі.

Балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, яго храналагічныя рамкі. Далейшая міграцыя індаеўрапейцаў. Балты, германцы, славяне. Дыферэнцыяцыя балтаў у выніку іх рассялення. Гаспадарка і культура балтаў. Асноўныя археалагічныя культуры, якія сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і жалезным вяках.

Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі, яго храналагічныя рамкі. Паходжанне славян: розныя канцэпцыі. Прычыны славянскай міграцыі, яе асноўныя шляхі. Тры галіны славян: паўднёвыя, заходнія і ўсходнія. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Характар узаемадзеяння ўсходніх славян з заходнееўрапейскай цывілізацыяй. Духоўныя каштоўнасці і дасягненні матэрыяльнай культуры ўсходніх славян.

Этнічныя славянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі: дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Заняткі, прылады працы, грамадскі лад, тэрытарыяльная абшчына. Матэрыяльная і духоўная культура. Асіміляцыйныя працэсы паміж славянскімі супольнасцямі (дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў) і фіна-угорскімі, усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі) і заходнеславянскімі (мазавецкімі) плямёнамі.

Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”. Сутнасць вялікарускай і польскай канцэпцый паходжання беларусаў. Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі. Фінская канцэпцыя. Балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў археолага В. Сядова. Канцэпцыя этнографа С. Токарава. Погляды М. Ермаловіча наконт паходжання беларусаў. Канцэпцыя гісторыка-этнографа М. Піліпенкі. Паходжанне тэрмінаў “Белая Русь”, “Чорная Русь”: розныя версіі.


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 180 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)